Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🤔 Польскія мытнікі таксама пракаментавалі «Белсату» інцыдэнт з выбухоўкай у Берасці
Іхная версія фактычна супадае з тым, што раней адказаў нашым журналістам прадстаўнік Памежнай аховы.
👀 Чытайце падрабязней на сайце
📍Гомельскія «ябацькі» хацелі правесці «патрыятычны» аўтапрабег у цэнтры гораду, аднак іх паслалі на ўскраіну
У выніку замест адной з галоўных вуліц абласнога цэнтру акцыя пройдзе на закрытай тэрыторыі трэніровачнага палігону МНС.
👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы
😮 🤑 Долар – нацыянальная валюта беларусаў?
Якая манета была першай на беларускіх землях? Чаму ў беларусаў грошы, у палякаў пенёндзы, а ў расейцаў дзеньгі?
Глядзіце ў новым выпуску праграмы «Вусы Скарыны»!
💬 «Разглядаем гэта як элементы дэзынфармацыі»
Спыталі ў прадстаўнікоў польскай Памежнай аховы, як яны могуць пракаментаваць затрыманне ў Берасці буса з 580 кг выбухоўкі. Калі беларускія мытнікі не хлусяць, то гэтая партыя – найбуйнейшая, якую выявілі за часы незалежнасці.
Польскія службы, аднак, не схільныя давяраць гэтай інфармацыі.
🔍 Чытайце падрабязней на нашай старонцы
🔹Валер Руселік зноў на «Белсаце». Ён будзе вядоўцам ды аўтарам сюжэтаў «Аб’ектыву»
«Я вярнуўся на «Белсат» туды, адкуль і сыходзіў – у інфармацыйны аддзел, у беларускую рэдакцыю».
🔍 Чытайце болей вось тут
🤖 Робатаў больш не трэба праграмаваць?
Цяпер яны змогуць навучыцца ўсяму проста гледзячы на людзей і з уласнага досведу. Як?
👀 Глядзіце ў нашым відэа з праграмы «Навіны з будучыні»
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ Расейскія абітурыенты змогуць паступаць у беларускія ВНУ на бюджэт на больш як 130 спецыяльнасцяў
🔻Перад сваім знікненнем яна збірала звесткі іншых супрацоўнікаў Каардынацыйнай рады. Новая інфармацыя, датычная знікнення Анжалікі Мельнікавай
🔻На Меншчыне гарэла чыгуначная станцыя
🔻У населеных пунктах Беларусі, пацярпелых ад цыклону, аднавілі электразабеспячэнне
🔻Праезд у сталіным транспарце можна будзе аплаціць банкаўскай карткаю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Чаму Захад так мала ведае пра Беларусь? І чаму ўяўленне пра нашую краіну настолькі скажонае?
Учора на кафедры Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту адбылася канферэнцыя, якая ставіла на мэце абмеркаванне польска-беларускіх моўных, літаратурных, культурных і гістарычных сувязяў.
👀 Аднак у выніку выступоўцы і госці сталі капаць яшчэ глыбей. Чытайце на нашым сайце, што адбывалася на гэтым мерапрыемстве
💬 «Адной з памылак Украіны была менавіта недастатковая ўвага да супрацы з нацыянальнай і дэмакратычнай апазіцыяй Беларусі»
Сёння прапануем вашай увазе размову з дэпутатам Вярхоўнай Рады і былым кіраўніком Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Уладзімірам Вятровічам.
Як украінская эміграцыя некалі выратавала ад знікнення тамтэйшую культуру і мову ды чаму тое самае важна рабіць і беларускай эміграцыі? Чаму варта наладзіць сістэмную працу з заняволенымі народамі Расеі? Калі запануе мір ва ўсім свеце ды ці магчыма гэта ўвогуле?
🔍 Чытайце вялікае інтэрв'ю па спасылцы
🇨🇦 Канада можа адправіць сваіх міратворцаў ва Украіну
Новы прэм’ер краіны Марк Карні разглядае такую магчымасць, аднак канадскае кіраўніцтва пакуль не мае выразнай пазіцыі. Паводле яго слоў, гэтае рашэнне будзе залежаць ад абставінаў.
Марк Карні займае прынцыповую пазіцыю: лічыць Пуціна агрэсарам, заяўляе, што мірныя пагадненні не могуць быць заключаныя без згоды Кіева, і выступае супраць любых ультыматумаў Крамля аб змене ўлады ва Украіне.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Што вядома пра знікненне Анжалікі Мельнікавай?
Беларускія незалежныя выданні звязаліся з былым мужам і бацькамі спікеркі КР, якая знікла без вестак. Што яны расказалі – даведайцеся па спасылцы (праз VPN).
🔺 Беларускі завод забяспечвае ваенную прамысловасць Расеі, але закупае тавары ў ЕЗ
Якое гэта прадпрыемства, як працуе гэтая дзіўная схема і што на гэта кажуць у Еўропе? Вынікі расследавання – у нашым матэрыяле (праз VPN).
🔺 Чаму Захад не разумее Беларусь?
Гэтае пытанне стала адным з галоўных на канферэнцыі Варшаўскага ўніверсітэту. Чытайце меркаванні экспертаў, як на ўспрыманне Беларусі ўплывае Расея і чаму заходнія краіны не бачаць поўнай карціны (праз VPN).
#штопачытаць
🤯💅 Мастацтва і крыху вар'яцтва
Грыбы, зубы і мушкі на пазногцях – сапраўдны трэнд, які задаў беларус Аляксей Вашкевіч ☝️
Сюжэт цалкам глядзіце ў пранраме «Раніца з Белсатам»
😢 За 100 дзён былі забітыя амаль мільён чалавек
7 красавіка 1994 года пачаўся адзін з самых кровапралітных генацыдаў у гісторыі – генацыд супраць тутсі ў Руандзе.
Распавядаем, што там адбывалася 30 гадоў таму.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як ліхаманка на біржах адаб’ецца на Беларусі ды нашай эканоміцы?
🔸Ці мог бусік з паўтонаю выбухоўкі незаўважана пакінуць Польшчу і наколькі праўдападобная гэтая гісторыя?
🔸Менскія ўлады ўводзяць абмежаванні для арэндных самакатаў. Што зменіцца?
🔸Пра што казалі пра Беларусь на міжнароднай канферэнцыі ў Варшаўскім універсітэце
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/GxdTIE59iEE
🎭 Па менскай традыцыі з нагоды Дня тэатру «Вольныя Купалаўцы» прапанавалі варшаўскай публіцы цэлы марафон сваіх спектакляў
«Заўсёды перад Днём тэатру адбываліся альбо нейкія прэм’еры, альбо нейкія капуснікі, альбо нейкія падзеі тэатральныя. Не ў адзін дзень, скажам так. Гэтая традыцыя старая. А цяпер мы проста выкарысталі магчымасць сабраць у адзін кулак тыя спектаклі, якія цяпер у нас добра ідуць. А гэта не ўвесь наш рэпертуар. Гэта рэпертуар, можа быць, апошніх гадоў»
📍«Amnesty International»: колькасць смяротных пакаранняў у свеце ў 2024-м годзе дасягнула максімуму за шмат гадоў
Гэта вынікае са штогадовай справаздачы згаданай арганізацыі.
Разам з тым ужо другі год запар колькасць краінаў, што выконваюць смяротныя прысуды, застаецца на мінімальным узроўні за ўсю гісторыю маніторынгу
🔍 Разбіраем ў тэме глыбей на нашай старонцы
💁🏻♂️ Лукашэнка звольніў сваім указам 16 суддзяў. Прынамсі палова з іх была датычная да рэпрэсіяў
Вось што вядома пра гэтых васьмярых жанчын да іхны ўдзел у вынясенні палітычна матываваных прысудаў.
🔍 Чытайце па спасылцы
💁🏻♂️ «Год добраўпарадкавання»: у вёсках будуць руйнаваць старыя пабудовы (але наўрад ці будаваць шмат новых)
Пустых вясковых хат з кожным годам у нашай краіне ўсё более. Прадаць іх амаль нерэальна, таму большасць проста зарастаюць бур'яном ды крапівою.
Маладыя людзі з вёсак з'язджаюць, адпаведна знікае патрэба ў шмат якіх сельскіх школах. На іх улады таксама заўсёды маюць свой бульдозер.
🤔 Ці магчыма выйсці з гэтага замкнёнага кола вымірання беларускай вёскі? Разбіраемся па спасылцы
🇱🇹 У Літве па прыкладзе Польшчы могуць перастаць прымаць заявы на прытулак ад тых, хто нелегальна перасякае мяжу
Літоўскі бок разглядае такую магчымасць у сувязі з ростам агрэсіўных паводзінаў з боку мігрантаў. Так, на беларуска-польскай мяжы яны рэгулярна закідваюць польскіх службоўцаў камянямі ці галлём.
🔍 Падрабязней чытайце на старонцы
💱Курсы валютаў 8 красавіка
Еўра пасля ўчорашняга росту ажно на 4 капейкі сёння адкаціўся назад амаль на столькі ж. Долар прасеў нязначна, а расейскі рубель трохі падрос.
#курсывалютаў
🚚 «Прасадка» не толькі па аўтобусах. МАЗаўскія цяжкавікі ў Расеі таксама сталі купляць заўважна менш
Статыстыка выглядае для гіганта айчыннага машынабудавання проста бязлітасна.
👀 Сабралі ўсе лічбы па спасылцы
🕍 Будынку тэатру ў цэнтры сталіцы, які некалі быў сінагогаю, вернуць рысы першапачатковага выгляду
Былую святыню збудавалі ў 1906 годзе ў так званым маўрытанскім стылі, але з прыходам савецкай улады яе канфіскавалі і пераабсталявалі спачатку ў габрэйскі, а затым і ў расейскі тэатр.
👀 Глядзіце больш падрабязнасцей на старонцы
💁🏻♂️ Пасля «выбрыкаў» Трампа фондавыя рынкі па ўсім свеце падаюць. А што ў Беларусі?
Уніз ідуць таксама цэны на нафту. Напрыклад, барэль маркі «Brent» адкаціўся да $64 – гэта найніжэйшы кошт за 4 гады.
У такіх умовах можна чакаць таго, што паліва патаннее. Але для Беларусі звычайна такая логіка не працуе: у нас у апошні час бензін ды салярка наадварот даражэюць на 2 капейкі штотыдзень.
☝️Болей пра наступствы мытнай палітыкі Трампа для свету і Беларусі чытайце па спасылцы
Z-актывістка з Беларусі расчаравалася ў служачых рэжыму Лукашэнкі
Яна аддана верыла ў «рускі свет», называла беларусаў расейцамі, славіла Сталіна і змагалася з «ворагамі дзяржавы». Але раптам нешта пайшло не так – цяпер яна патрабуе справядлівасці ўжо ад беларускіх чыноўнікаў.
Што здарылася з гарачай прыхільніцай Расеі – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Анжаліку Мельнікаву не шукаюць у Вялікай Брытаніі
Мясцовая паліцыя не вядзе расследаванне па факце знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады. Раней заяву аб знікненні падаваў у лонданскую паліцыю сузаснавальнік BYHELP Аляксей Лявончык.
Нагадваем, інфармацыя пра знікненне Анжалікі Мельнікавай з’явілася 28 сакавіка. Вядома, што яшчэ 26 лютага яна меркавана выехала ў Лондан, а яе былы муж з’ехаў з Польшчы ў Беларусь. Як высветлілася нядаўна, іх дзеці знаходзяцца з бацькам.
Як каментуюць сітуацыю ейныя калегі і пра што яна з імі размаўляла перад знікненнем — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
💥 #галоўнае за 7 красавіка
✔️ Mark Formelle выпусціў сумесную калекцыю з Бузавай
✔️ Фірмы, заснаваныя беларусамі ў розных краінах, гандлююць падсанкцыйнымі таварамі
✔️ «Зеркало» патэлефанавала былому мужу Анжалікі Мельнікавай Андрэю
✔️ «Гомсельмаш» вымушаны браць крэдыт каб выплаціць заробкі працаўнікам
✔️ Трамп увёў пошліны, спасылаючыся на неіснуючага эксперта
✔️ У Беларусі хочуць забараніць выкарыстанне ўсесезонных шынаў зімой
✔️ У КНДР адкрылі першы камп’ютарны клуб без камп’ютараў
#рэпрэсіі:
▪️Прапагандысты паказалі затрыманага ваяра-каліноўца
▪️У Беларусі ёсць спіс забароненых кніг, а ёсць «экстрэмісцкіх матэрыялаў». У чым розніца
▪️ Праваабаронцы прааналізавалі дынаміку рэпрэсіяў у Беларусі
📍У сувязі са знікненнем Мельнікавай польскія праваахоўнікі правяраюць пагрозы ў бок Латушкі
Польскія службы ладзяць дадатковае правяранне для ацэнкі патэнцыйных рызыкаў і пагроз у адносінах да Паўла Латушкі, паведамілі ў прэс-службе НАУ ў адказ на запыт карэспандэнта «Белсату».
Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы.
📌Акумулятарны завод, супраць якога некалі пратэставалі берасцейцы, скарачае штат і сыходзіць у прастой
Пра сыход у прастой «Еўрарадыё» паведамілі ў аддзеле кадраў прадпрыемства. Нагодай для званку сталі чуткі, што завод можа неўзабаве зусім закрыцца.
З чым звязаная неабходнасць прастою і колькі супрацоўнікаў скароцяць, не ўдакладняецца.
⚡️ Тэхналагічны прарыў у КНДР! У краіне адкрылі першы камп’ютарны клуб... праўда пакуль без камп’ютараў
Сам Кім Чэн Ын прыехаў ацаніць новую прастору для будучых геймераў і выказаў спадзеў, што клуб будзе папулярным сярод моладзі.
Як думаеце, нашым кіберспартоўцам ужо варта хвалявацца? 🤔
📌 У Беларусі хочуць забараніць выкарыстанне ўсесезонных шынаў зімой
Паводле ДАІ краіны выкарыстанне такіх шынаў можа ствараць небяспечнасць на дарозе:
«Справа ў тым, што шэраг зімовых ДТЗ паказаў, што транспартны сродак лёгка заносіць на слізкай дарозе, асабліва калі на пярэдняй восі кіроўца выкарыстоўвае зімовыя шыны, а на задняй – усесезонныя»