Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😎 Кіраўнік Службы вонкавай выведкі Расеі Сяргей Нарышкін прыехаў у Беларусь упершыню пасля «гарачага» жніўня 2020 году
Сустрэча Нарышкіна з Лукашэнкам і Церцелем прайшла «за зачыненымі дзвярыма», што азначае – таемна.
З таго, што вядома – крамлёўскі пасланнік пагражаў краінам суседзям Беларусі, а таксама назваў умовы спынення агню ва Украіне: яны застаюцца нязменнымі што і да пачатку вайны.
Падрабязней глядзіце ў праграме Белсату «Студыя». 👈
☝️Часопіс Forbes дадаў у адзін са сваіх рэйтынгаў Сцяпана Пуцілу
Тым часам у Беларусі заснавальнік праекту NEXTA быў завочна асуджаны на 20 гадоў зняволення.
📍Вось пра які рэйтынг ідзе гаворка
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 У Менску пабудуюць 4 млн квадратных метраў жытла
🔸 Гомельшчына апошняй павысіла кошты на праезд у грамадскім транспарце
🔸 Вынікі конкурсу «Аўтамабіль года» у Беларусі
🔸 Дзяржава ўлівае мільёны долараў у стратныя прадпрыемствы, навошта?
🔸 Нарышкін у Менску прыгразіў краінам НАТО
🔸 Нашэсце мігрантаў на латвійскай мяжы
🔸 Вольгу Бондараву выключылі з педуніверсітэту пасля 13 содняў арышту
🔸 Максім Рыжанкоў запрасіў эфіопскіх артыстаў выступаць на «Славянскім базары»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🤯 Выглядае як сапраўдны кіберпанк. І ніякіх правадоў!
Паглядзіце, што разрабляе кампанія Open Bionics☝️
🔹«Грамадзянскія» муж ці жонка цяпер таксама могуць атрымаць доступ на спатканне з вязнем
Раней такая катэгорыя людзей не лічылася сваякамі зняволенага і не мела права на спатканне. Цяпер жа, як стала вядома праваабаронцам, сітуацыя змянілася.
📍Падрабязней чытайце па спасылцы
🎯 «Беларусь — плацдарм, у Крамлі гэта выдатна разумеюць»
Зянон Пазняк у праграме «Карані праблемаў» расказаў, якім бачыць лёс Беларусі ў супрацьстаянні паміж Захадам і Расеяй. І чаму, на яго думку, мірная дамова па вайне ва Украіне мусіць быць падпісаная ў Менску.
👀 Глядзіце праграму цалкам
🎨 Сёння – сусветны дзень мастацтва!
Гэтую дату выбралі невыпадкова – менавіта 15 красавіка прынята лічыць днём нараджэння Леанарда да Вінчы.
Мы вырашылі, што гэта добрая нагода, каб нагадаць пра сучаснае беларускае мастацтва ☝️ Шматлікія беларускія творцы цяпер вымушаныя жыць у выгнанні, аднак і далёка ад радзімы яны знаходзяць натхненне ды ствараюць цікавыя рэчы, якія не сорамна паказаць замежнай публіцы!
🥰 Пяшчота ў кожным кадры
Паглядзіце, якую казку немаўлятам стварае фатографка з Менску!
☝️Кіраўнік расейскай Службы вонкавай выведкі сустрэўся ў Менску з Лукашэнкам. І прыгразіў Польшчы ды краінам Балтыі
Сяргей Нарышкін таксама ўзгадаў пра тое, што «Францыя, Вялікая Брытанія і Нямеччына павышаюць узровень эскалацыі вакол украінскага канфлікту». Ды выказаў гатовасць «дзейнічаць на апярэджанне».
🔍 Больш падрабязнасцяў шукайце на нашым сайце
🔸Падлічылі, у якія сумы абыдзецца велікодны стол беларусам і палякам
Сёлета каталіцкі і праваслаўны Вялікадні прыпадаюць на адну дату – 20 красавіка.
Мы параўналі кошты на папулярныя ў гэты дзень прадукты ў беларускай «Е-Доставке» і польскай «Бедронцы». Для чысціні эксперыменту выключылі мясныя стравы і каўбасы, бо яны моцна адрозніваюцца складам.
👀 Паглядзіце, што атрымалася
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Сілавікі і Каранік: Лукашэнка стварыў камісію кантроля ўступнай кампаніі
🔻У Магілёве будзе чутная паветраная трывога
🔻У ДТЗ у Менску пацярпелі пасажыры тралейбуса
🔻Паляк-кантрабандыст схаваў цыгарэты ў колах цяжкавіка
🔻Зяленскі запрасіў еўрапейскіх лідараў у Кіеў на 9 траўня
🔻Начная атака беспілотнікаў на Курск
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🇵🇰 У Беларусь хочуць масава завозіць «пакістанскіх спецыялістаў»
Афіцыйны Менск дамовіўся з уладамі Пакістану пра тое, што ў нашу краіну прыедуць тысячы (а нават дзясяткі тысяч) працаўнікоў з гэтай азіяцкай краіны.
Пакуль працэс іхнай міграцыі не распачаўся. Але калі ўявіць, што грамадзяне Пакістану сапраўды пачнуць масава ўладкоўвацца на беларускія прадпрыемствы і жыць у беларускіх гарадах – як зменіцца соцыум і эканоміка ў Беларусі?
🔍 Разважаем пра гэта з нашымі экспертамі, пачытайце!
Пару з Беларусі затрымалі за продаж катоў за дзясяткі тысяч еўраў
Інцыдэнт адбыўся на іспанскіх Балеарскіх астравах. Беларусы прадавалі праз інтэрнэт экзатычных каціных у розныя куткі свету. Частка з іх была завезеная з Беларусі, а кошт дасягаў да 60 тысяч еўра.
Сярод жывёл былі рысі, гіены, каракалы, леапарды і нават белы тыгр. Усяго падчас ператрусу было знойдзена 19 асобін сямейства каціных.
▪️Можа здавацца, што продаж такіх катоў — звычайны бізнес, але ўсё не так проста. Як насамрэч працуе кантрабанда жывёлаў, што такое гібрыдызацыя і які лёс цяпер чакае беларусаў — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Міхаіла Жванецкага ва Украіне назвалі сімвалам імперскай палітыкі Расеі
Украінскія эксперты звязалі вядомага сатырыка з Адэсы з расейскай прапагандай. На якой падставе яны зрабілі такую выснову – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Трамп абвінаваціў Украіну ў пачатку вайны
Прэзідэнт ЗША рэзка выказаўся пра Уладзіміра Зяленскага і пракаментаваў яго просьбу перадаць ракеты «Patriot». Таксама Трамп назваў таго, хто яшчэ вінаваты ў вайне – і гэта не Пуцін. Падрабязней – на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Памерла сястра загінулага беларускага добраахвотніка
Стала вядома пра смерць сястры Васіля «Сябра» Парфянкова – ваяра палка Каліноўскага, які загінуў пад Лісічанскам у чэрвені 2022-га. Прачытайце гісторыю сям’і, якая чакала яго з фронту.
#штопачытаць
🫡 У развязанні вайны Трамп вінаваціць Байдэна з Зяленскім
Пра гэта амерыканскі прэзідэнт заявіў падчас прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Сальвадора Наібам Букеле.
«Прэзідэнт Зяленскі і ашуканец Джо Байдэн зрабілі абсалютна жудасную працу, дазволіўшы гэтай трагедыі пачацца. Было так шмат спосабаў яе прадухіліць». Раней Трамп ужо называў украінскага прэзідэнта «дыктатарам» і заяўляў, што той «хацеў працягнення вайны».
Больш чытайце тут. 👈
❤️ Самая кранальная абарона дзяцей у прыродзе
Падчас землятрусу сланы ў заапарку Сан-Дыега ўтварылі «жывую сцяну», каб абараніць сваіх сланянятаў.
Паглядзіце, як гэта было ☝️
💬 «Беларусь – не Паўночная Карэя, каб везці ўсё з-за мяжы»
Дзяўчына з Беларусі наведала Польшчу па справах ды заадно пабывала на «закупах» у мясцовай краме. Вярнуўшыся на радзіму, яна запісала відэа, дзе паказала набытыя польскія тавары.
Пасля гэтага, як то кажуць, распачаўся «сущий кошмар».
👀 Глядзіце, якое развіццё атрымала гэтая, здавалася б, звычайная гісторыя
📈 Рост прыбыткаў беларусаў запаволіўся, аднак усё роўна працягваецца
Белстат падлічыў, як змяняўся дабрабыт нашых суайчыннікаў цягам студзеня і лютага гэтага года.
🔍 Сабралі гэтыя лічбы ў адным матэрыяле, пачытайце!
📍Памежны камітэт РБ расказаў, колькі жыхароў суседніх краінаў Еўразвязу прыехалі да нас па «бязвізе»
Спрошчаны парадак перасячэння мяжы даступны для іх ужо тры гады.
☝️З якой краіны прыязджалі найчасцей? Чытайце па спасылцы
💁🏻♂️ Бондараву адлічылі з педуніверсітэту, бо «прапусціла заняткі без паважнай прычыны»
Пра гэта даведаліся журналісты @zerkalo_io, якія патэлефанавалі ў БДПУ імя Максіма Танка. Туды Бондарава паступіла ў 2022-м годзе, прычым выбрала для сябе спецыяльнасць... «беларуская мова і літаратура». Нагадаем: у сваёй «актывісцкай дзейнасці» яна акурат змагаецца з беларускай мовай ды ейным укараненнем у публічных сферах.
Супрацоўніца БДПУ адказала журналістам, што Вольгу Бондараву адлічылі на мінулым тыдні. Гэта аргументавалі «пропускамі заняткаў без паважнай прычыны».
Пропускі заняткаў былі выкліканыя адбыццём адміністратыўнага арышту працягласцю 13 содняў.
💁🏻♂️ Паляпшэння крэдытнага рэйтынгу Беларусі чакаць не варта
Агенцтва «Moodyʼs» захавала для нашай краіны самы нізкі з магчымых рэйтынгаў. Адна з галоўных прычынаў – накладзеныя на айчынную эканоміку санкцыі.
📍Чытайце на старонцы
🤔 Украінская Акадэмія навук забараніла выкарыстоўваць беларускую мову на міжнароднай мовазнаўчай канферэнцыі. Патэлефанавалі спыталі чаму так
Забарона, відаць, выкліканая саўдзелам рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі Расеі супраць Украіны. Пры гэтым арганізатары не ўлічваюць, што цягам усёй сваёй палітычнай кар'еры самаабвешчаны кіраўнік Беларусі змагаецца з нацыянальнай мовай.
🔍 Чытайце па спасылцы, што адказалі нам арганізатары канферэнцыі
💱Курсы валютаў 15 красавіка
Долар і еўра працягнулі падзенне, хоць здалі не так моцна, як учора. Расейскі рубель зноў трохі падрос: ён дадаў палову капейкі.
#курсывалютаў
💁🏻♂️ Рэпутацыя МАЗаў згарэла разам з аўтобусамі: падзенне продажаў на расейскім рынку проста катастрафічнае
Рыкашэтам ударыла і па продажах МАЗаўскіх цяжкавікоў, хоць з тымі праблемаў нашмат меней.
🔍 Сабралі для вас усе лічбы па спасылцы
📍Польскае МЗС выказалася з нагоды перадачы генконсульству РФ гарадзенскага будынка, што раней належаў арганізацыі польскай дыяспары
Расейскае консульства прымае наведнікаў у гэтым будынку з 24 сакавіка.
☝️Чытайце падрабязней па спасылцы
💬 «Справа была накіраваная ў іншы аддзел. Гэта можа сведчыць пра тое, што разглядаецца ўжо не толькі простае знікненне чалавека»
Святло на таямніцу знікнення Анжалікі Мельнікавай не атрымліваецца праліць вось ужо трэці тыдзень.
Заява пра знікненне былой спікеркі Каардынацыйнай рады была пададзеная 17 дзён таму. Аднак ніякіх вынікаў пошуку пакуль няма (або яны не апублічваюцца).
Чаму польскія службы працуюць так павольна? Ці нічога незвычайнага тут акурат няма? Хто можа падаваць заяву ў паліцыю ды іншыя інстанцыі аб знікненні чалавека? А што, калі сама Мельнікава не хоча каб яе шукалі?
❗️Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукайце ў нашым новым матэрыяле
У Менску дзяцей кармілі мясам… з магільнікаў?
Шакуючыя дакументы сталі публічнымі дзякуючы «BELPOL». Паводле іх, Следчы камітэт прызнаў, што мяса з магільнікаў магло патрапіць у школьныя сталоўкі.
Як такое магло здарыцца — глядзіце ў нашым відэа ☝️
Украіна атакавала ноччу пяць расейскіх рэгіёнаў
У Курску беспілотнікі здзейснілі пажар у шматпавярховым доме. Загінула 85-гадовая жанчына, яшчэ дзевяць чалавек пацярпелі.
Паводле Мінабороны РФ, усяго над Расеяй было збіта 115 БПЛА. Найбольш – над Курскай вобласцю: 109 дронаў.
💥 #галоўнае за 14 красавіка
✔️Аляксей Лявончык заявіў, што мае пэўную інфармацыю адносна маршрутаў перамяшчэння Анжалікі Мельнікавай
✔️Памерла сястра Васіля Парфянкова – беларускага добраахвотніка, які загінуў на фронце ва Украіне тры гады таму
✔️Неверагодныя прыгоды пакістанцаў у Баранавічах: на мясцовую баваўняную фабрыку могуць прыехаць дзясяткі мігрантаў
✔️Таямніца цэху на Лідскай 22: як так атрымалася, што ў «сацыяльнай дзяржаве» кармілі дзяцей катлетамі са здыхляціны
✔️Вандалізм каля Чырвонага касцёлу: хтосьці парэзаў банэр з выяваю Хрыста
✔️У Беларусі скасавалі забарону на сэканд-хэнды, якая дзейнічала паўгода
✔️Выезд з Беларусі ў Польшчу зноў істотна ўскладніўся праз чэргі на мяжы
✔️Да канца XXI стагоддзя насельніцтва Беларусі можа скараціцца да 4 млн чалавек
✔️Пакупнікі баяцца беларускай гародніны: чаму лозунг «Купляйце беларускае» ўжо амаль не працуе
✔️Найбуйнейшы хрысціянскі антываенны праект на постсавецкай прасторы стварылі беларусы. Расказваем, чым ён займаецца
✔️Упершыню з часоў Валянціны Церашковай у космасе пабываў чыста жаночы экіпаж
🦔 Ад нядаўніх снегападаў разгубіліся нават вожыкі
Што адбываецца, калі дужа трэба пайсці ў спячку 😴