Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
❓Былы беларускі палітвязень прымусова выдалены з Літвы?
Мацвей Бяляй, нібыта, за кратамі ў Беларусі. Пра гэта ў сваіх сацсетках заяўляюць спецслужбы Лукашэнкі.
Былы палітвязень, які ўцякаў ад рэпрэсій пад балоты і лясы, нібыта, прымусова перададзены ў Беларусь ўладамі Літвы.
Што вядома пра Мацвея Бяляя і ягоную драматычную гісторыю, чытайце на нашым сайце.👇
💥 #галоўнае за 11 красавіка
✔️ Суд у Гаазе не будзе судзіць Пуціна завочна, пакуль ён застаецца прэзідэнтам
✔️ Беларус з пісталетам напаў на паліцыянтаў у Расеі
✔️ Гадавіна тэракту ў менскім метро
✔️ З «Беларускалію» спагоняць у даход Украіны актывы прадпрыемства
✔️ Навошта «Mark Formelle» Вольга Бузава?
✔️ Лукашэнка хоча прывезці ў Беларусь 100–150 тыс. гастарбайтараў з Пакістану
✔️ У Беларусі з’явілася новая медычная спецыяльнасць
✔️ У Беларусі ў суботу зноў даражэе бензін
✔️ Дзень адчыненых дзвярэй у Варшаўскім ўніверсітэце
✔️ Літва хоча мець права ўводзіць нацыянальныя санкцыі супраць Расеі і Беларусі, нават калі ЕЗ спыніць свае
#рэпрэсіі:
▪️ Палітзняволеная распавяла, як супрацоўнікі гомельскай ПК катуюць палітвязынак
▪️ Аўтаслесара з Менску асудзілі па чатырох палітычных артыкулах
▪️ Чарговае папаўненне «Спісу экстрэмістаў»
Украіна ўвяла санкцыі супраць прапагандысткі БТ і яшчэ дзвюх арганізацый
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні шэрагу санкцыяў, пад якія трапіла беларуская прапагандыстка Анастасію Бенедзісюк, а таксама дзве арганізацыі зарэгістраваныя ў Менску, заўважыла @mediazona_by.
Анастасія вядомая сваімі рэпартажамі на БТ пра «нацыстаў ва Украіне» а таксама пра «ЛГБТ-ваяроў у шэрагах ЗСУ».
Таксама ў санкцыйны спіс трапілі грамадскае аб'яднанне «Беларускі славянскі камітэт» і прыватная асветніцкая ўстанова па пытаннях гісторыі, права і сацыяльных адносін «Згода – Медыя».
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Да чаго дамовіўся з Лукашэнкам прэмʼер Пакістану
🔸У Беларусі праводзяць чарговыя вайсковыя вучэнні. Чаму так шмат манеўраў і ці іхная мэта толькі навучальная?
🔸Што абмяркоўваюць на чарговым паседжанні «Рамштайн» у штаб-кватэры NATO
🔸Агляд падзеяў замежжа
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/1vjvohqzSZk
🎓 Хочаце вывучаць родную мову і гісторыю Беларусі ў Польшчы, але не ведаеце дзе?
Прыходзьце 12 красавіка на Дзень адчыненых дзвярэй у Варшаўскі ўніверсітэт і зможаце даведацца пра ўсе магчымасці паступлення, у тым ліку на кафедру беларусістыкі факультэту прыкладной лінгвістыкі.
Кафедра беларусістыкі дзейнічае пры Варшаўскім універсітэце з 1956 года – ужо амаль 70 гадоў. Да яе стварэння і развіцця спрычыніліся многія выбітныя асобы, сярод якіх – першая амбасадарка Польшчы ў незалежнай Беларусі прафесар Эльжбета Смулкова.
❗️ Важна: для абітурыентаў са статусам міжнароднай абароны ў Польшчы навучанне ў Варшаўскім універсітэце з’яўляецца бясплатным, калі яны праходзяць конкурсны адбор. Таксама няма ўзроставых абмежаванняў для паступлення на любую ступень навучання.
📆 12 красавіка (субота) з 10:00 да 16:00.
📍Галоўны кампус Варшаўскага ўніверсітэту, Warszawa, ul. Krakowskie Przedmieście 26/28.
☝️«Шкварка без чаркі»: Лукашэнка ізноў узяўся за ідэалогію
Лукашэнка гуляе ў хакей і дэманструе добрую фізічную форму. Гэта прапаганда здаровага ладу жыцця ці дэманстрацыя ўласнай дзеяздольнасці?
Самаабвешчаны таксама прызнаў неэфектыўнай ідэалогію, якую ўкараняў тры дзесяцігоддзі свайго праўлення. Што далей?
Гэтую і іншыя тэмы ў праграме «Прасвет» з Сяргеем Пелясай абмяркоўваюць Зміцер Міцкевіч і Аляксандр Фрыдман.
Паслухайце. 👌
Усю праграму глядзіце на нашым YouTube-канале.
💵 Паліва падаражэе на 2 капейкі ўжо заўтра
Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным канцэрне «Белнафтахім». Кошт паліва стане наступным👇
АІ-92-К5-Еўра – 2,44 руб.
АІ-95-К5 – Еўра-2,54 руб.
АІ-98-К5 – Еўра – 2,76 руб.
Дызельнае паліва – 2,54 руб.
☝️ Раней «Белнафтахім» паведамляў, што паступова павысіць цэны на паліва на 16 капеек за літр. Павелічэнне кошту будзе адбывацца кожныя два тыдні. Першае было 15 сакавіка.
👩⚕️ Мініздароўя ўвёў новую спецыяльнасць – лекар фізічнай і рэабілітацыйнай медыцыны
Паводле ведамства, з'явілася патрэба ў спецыялісце, які зможа арганізаваць працэс медрэабілітацыі пацыентаў з рознымі захворваннямі і траўмамі ў адпаведнасці з сучаснымі мадэлямі аказання меддапамогі.
👉 Чым менавіта будзе займацца такі лекар, чытайце ў нашым артыкуле
🤔 Лукашэнка «вырашыў» праблему недахопу кадраў... ён проста прывязе працаўнікоў з Пакістану
Пра гэта дыктатар заявіў 11 красавіка па выніках перамоў з прэм'ер-міністрам Пакістану Шахбазам Шарыфам:
«Мы таксама дамовіліся з маім сябрам прэмʼер-міністрам Пакістана, што ў бліжэйшы час будуць накіраваны спецыялісты розных галін. Тых галін, пра якія мы папросім. І кіраўніцтва Пакістану дапаможа нам падабраць такіх людзей. Хай гэта будзе 100 тысяч, можа быць, 120-150 тысяч гэтых спецыялістаў. Мы гатовыя прыняць іх у Беларусі і стварыць ім неабходныя ўмовы для працы»
🔶 «Трэба захоўваць у сабе сябе»
Беларуска расказала, што падштурхнула яе да стварэння беларускай бібліятэкі ў Варшаве, і чаму беларусам важна захоўваць сваю культуру і не забывацца на свае карані.
👉 Глядзіце цалкам у праграме «Мова нанова»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Авіякатастрофа ў Нью-Ёрку
✔️З сайту НАУ прыбралі згадку пра Анжаліку Мельнікаву
✔️Пуціна не будуць судзіць у Гаазе, пакуль ён прэзідэнт
✔️Палітвязынка спыніла працу
✔️На свабоду выйшаў палітвязень Павел Юхневіч
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 З «Беларускалію» спагоняць у даход Украіны актывы прадпрыемства
9 красавіка суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Украіны.
У выніку ў даход украінскай дзяржавы спагнана больш як 70 тыс. тонаў хлорыстага калію, грашовыя сродкі ў памеры больш як 250 млн грыўняў у эквіваленце (звыш 6 млн долараў), 1545 чыгуначных вагонаў і 48 % статутнага капіталу ТАА «АГРОСКВЕТ». Таксама «Беларуськалій» пазбаўлены права на кампенсацыю кошту прымусова адчужанай маёмасці.
💔 14 гадоў таму на станцыі метро «Кастрычніцкая» адбыўся выбух
15 загінулых, 2 пакараных смерцю і больш за 400 пацярпелых.
А ўжо 13 красавіка Лукашэнка паведаміў, што «злачынства было раскрытае»
Аднак ці сапраўды Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў былі «тэрарыстамі»?
👉 У фільме «Страх у краіне спакою» рэжысёрка Кацярына Бортнік аналізуе найбольш супярэчлівыя моманты справы «тэрарыстаў з метро», якіх суд так і не разгледзеў.
😶«Закрыць усе шчыліны іншадумства»
Упершыню ў Беларусі былі зацверджаны асновы ідэалогіі дзяржавы. Аднак цягам 30 гадоў уладамі прымаліся іншыя заканадаўчыя акты ў ідэалагічным кірунку.
Што ў выніку стала «дзяржаўнай ідэалогіяй» і ці чакае беларусаў татальная ідэалагізацыя? Разбіраемся разам з экспертамі.
Што яны нам распавялі, чытайце ў нашым артыкуле
😡Адмысловы трыбунал не будзе судзіць Уладзіміра Пуціна завочна, пакуль ён застаецца прэзідэнтам
Як расказалі выданню «Euronews» 2 еўрапейскія чыноўнікі, знаёмыя з працэсам, што завочна судзіць не будуць таксама прэм'ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна і міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова. Судовы пераслед іх будзе дазволены толькі ў тым выпадку, калі яны будуць фізічна прысутнічаць у зале суда або пасля іх сыходу са сваіх пасадаў.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
☝️Агенцыі нерухомасці ў Беларусі працягваюць «кашмарыць»
Ператрусы і затрыманні ў офісах беларускіх агенцыяў нерухомасці працягваюцца трэці дзень.
«Усіх без разбору тварам у падлогу, ператрус, адабранне ўсёй тэхнікі і дакументаў. У некаторых кампаніях арыштавалі кіраўнікоў, у некаторых – яшчэ і бухгалтараў. Праз чатыры дні нікога з «верхавін» кампаній не выпусцілі», – такія падрабязнасці падзеяў паведамляюць крыніцы Белсату.
Што стаіць за інтэнсіўным ціскам: палітычны пераслед ці дзяржаўны рэкет? Падрабязнасці чытайце па спасылцы. 👇
🐶 Сабакі працягваюць здзіўляць. Аказваецца, некаторыя з іх сапраўдныя галантныя джэнтльмены!
Напрыклад, гэты хвастаты адкрыў браму для свайго сябра.
Як яму гэта ўдалося, глядзіце ў нашым відэа!
🤬 «Ён гэта робіць з задавальненнем»
Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава распавяла пра здзекі ў ПК-4, праз якія пакутуюць дзясяткі невінаватых жанчын. У допісе, апублікаваным у Facebook, яна адкрыта называе прозвішча аднаго з супрацоўнікаў, які, паводле яе сведчання, сістэматычна прыніжае, запужвае і катуе палітвязняў.
▪️ Пачытайце, праз якія жахі проста цяпер праходзяць беларускія палітзняволеныя жанчыны
#рэпрэсіі
🇱🇹 Літва хоча мець права ўводзіць нацыянальныя санкцыі супраць Расеі і Беларусі, нават калі ЕЗ спыніць свае
Адпаведны законапраект зараз знаходзіцца на апошнім этапе разгляду ў Сейме Літвы. Новыя папраўкі дазволяць Літве самастойна замарожваць актывы і эканамічныя рэсурсы асобаў і кампаній з Расеі і Беларусі – калі санкцыі на ўзроўні ЕЗ не будуць працягнутыя.
У дакуменце падкрэсліваецца, што такая мера будзе крайняй. Аднак патрэба ў ім узнікла з-за Вугоршчыны, якая апошнім часам блакуе рашэнні ЕЗ па санкцыях.
👉 Падрабязней
🤯 Уладальнік кукурузнага поля ў Канадзе прываблівае тысячы турыстаў
Паглядзіце, што ён прыдумаў!
🇬🇧 Прынц Гары таемна наведваў Львоў
Гары 10 гадоў служыў у брытанскім войску і быў пілотам верталёта Apache у Аўганістане.
Паглядзіце!
📌 Пазняк: «Лукашэнка – гэта сабачка, якога трымаюць за ашыйнік»
Зянон Пазняк прадказвае хуткія перамены ў Беларусі і спадзяецца «у гэтым паўдзельнічаць».
Як Трамп змяняе свет і што чакае Лукашэнку? 👉 Глядзіце новы выпуск «Карані праблемаў»
📌 Нягледзячы на санкцыі, Беларусь павялічыла экспарт угнаенняў у Еўразвяз
У 2024 годзе аб'ем паставак вырас у 2,6 разу. Аднак заробкі ад гэтага ўсё роўна меншыя за да санкцыйныя.
👉 «Белсат» пацікавіўся, што і як прадавалася.
🤔 Грошы не пахнуць ці навошта «Mark Formelle» Вольга Бузава?
Ужо які дзень інтэрнэт гудзе наконт сумнеўнай калабарацыі беларускага брэнду і расейскай зоркі Вольгай Бузавай.
«Белсат» пад выглядам пакупніка патэлефанаваў у «Mark Formelle», каб даведацца навошта яму такая рэклама са спявачкай, якая падтрымлівае вайну.
🙈 Пачытайце, што нам адказалі
🥳 Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) Івонка Сурвіла адзначае сёння сваё 89-годдзе
«Белсат» далучаецца да шматлікіх віншаванняў на яе адрас!
Івонка Сурвіла займае пасаду старшыні Рады БНР у выгнанні з 1997 года. У апошні раз была пераабраная на гэтую пасаду ў 2023 годзе.
У Беларусі Рада прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».
💱 Курсы валютаў 11 красавіка
Долар страціў больш за 2 капейкі. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель вырас зусім крыху.
#курсывалютаў
📌 Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Ўіткаф адправіўся ў Расею, каб сустрэцца з Пуціным
Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы і звесткі сэрвісу адсочвання палётаў «Flight Radar» паведамляе амерыканскае выданне «Axios». Аднак афіцыйна звесткі пра візіт Стыва Ўіткафа ў Расею пакуль не пацверджаныя.
У публікацыі таксама сказана, што Трамп незадаволены адсутнасцю прагрэсу на перамовах аб перамір'і ва Украіне:
«Калі да канца гэтага месяца не будзе пагаднення аб перамірʼі, Трамп можа ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі або пры дапамозе прэзідэнцкага ўказа, або ж звярнуўшыся да Кангрэсу з просьбай прыняць новыя санкцыйныя законы»Читать полностью…
🔻Беларус з пісталетам напаў на паліцыянтаў у Расеі
У Калужскай вобласці быў затрыманы грамадзянін Беларусі. Расейскія СМІ паведамляюць, што гэта Анатоль П. 1985 года нараджэння. Ён напаў на паліцыянтаў з пнеўматычным пісталетам. Следства будзе дамагацца заключэння яго пад варту.
Што менавіта адбылося, чытайце ў нашым артыкуле
🫥 У Беларусі праводзяць чарговыя вайсковыя вучэнні. Гэтым разам у прымежным з Літвой раёне
Вучэнні ў Пастаўскім раёне будуць праходзіць 11-13 красавіка. Падчас вучэнняў плануецца «адпрацаваць пытанні аховы і абароны аб'ектаў тэрытарыяльнай абароны, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі «ўмоўнага праціўніка», забеспячэння захадаў ваеннага становішча, у тым ліку з задзейнічаннем атраду народнага апалчэння, абароны населенага пункта».
Добрай пятніцы, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы – сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔺Смаленская катастрофа: як 15 гадоў таму польская трагедыя ледзь не змяніла Беларусі
Што адбывалася ў Беларусі падчас трагедыі, «Белсату» апавёў Вітальд Юраш, на той момант часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў нашай краіне.
🔺«На божым судзе ўсім у сраку будзе»
Паразмаўлялі з пісьменніцаю Святланаю Курс.
🔺Амністыі ў 2025 годзе не будзе?
Куды падзеўся «гуманізм» уладаў?
#штопачытаць