Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💵 Паліва падаражэе на 2 капейкі ўжо заўтра
Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным канцэрне «Белнафтахім». Кошт паліва стане наступным👇
АІ-92-К5-Еўра – 2,44 руб.
АІ-95-К5 – Еўра-2,54 руб.
АІ-98-К5 – Еўра – 2,76 руб.
Дызельнае паліва – 2,54 руб.
☝️ Раней «Белнафтахім» паведамляў, што паступова павысіць цэны на паліва на 16 капеек за літр. Павелічэнне кошту будзе адбывацца кожныя два тыдні. Першае было 15 сакавіка.
👩⚕️ Мініздароўя ўвёў новую спецыяльнасць – лекар фізічнай і рэабілітацыйнай медыцыны
Паводле ведамства, з'явілася патрэба ў спецыялісце, які зможа арганізаваць працэс медрэабілітацыі пацыентаў з рознымі захворваннямі і траўмамі ў адпаведнасці з сучаснымі мадэлямі аказання меддапамогі.
👉 Чым менавіта будзе займацца такі лекар, чытайце ў нашым артыкуле
🤔 Лукашэнка «вырашыў» праблему недахопу кадраў... ён проста прывязе працаўнікоў з Пакістану
Пра гэта дыктатар заявіў 11 красавіка па выніках перамоў з прэм'ер-міністрам Пакістану Шахбазам Шарыфам:
«Мы таксама дамовіліся з маім сябрам прэмʼер-міністрам Пакістана, што ў бліжэйшы час будуць накіраваны спецыялісты розных галін. Тых галін, пра якія мы папросім. І кіраўніцтва Пакістану дапаможа нам падабраць такіх людзей. Хай гэта будзе 100 тысяч, можа быць, 120-150 тысяч гэтых спецыялістаў. Мы гатовыя прыняць іх у Беларусі і стварыць ім неабходныя ўмовы для працы»
🔶 «Трэба захоўваць у сабе сябе»
Беларуска расказала, што падштурхнула яе да стварэння беларускай бібліятэкі ў Варшаве, і чаму беларусам важна захоўваць сваю культуру і не забывацца на свае карані.
👉 Глядзіце цалкам у праграме «Мова нанова»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Авіякатастрофа ў Нью-Ёрку
✔️З сайту НАУ прыбралі згадку пра Анжаліку Мельнікаву
✔️Пуціна не будуць судзіць у Гаазе, пакуль ён прэзідэнт
✔️Палітвязынка спыніла працу
✔️На свабоду выйшаў палітвязень Павел Юхневіч
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 З «Беларускалію» спагоняць у даход Украіны актывы прадпрыемства
9 красавіка суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Украіны.
У выніку ў даход украінскай дзяржавы спагнана больш як 70 тыс. тонаў хлорыстага калію, грашовыя сродкі ў памеры больш як 250 млн грыўняў у эквіваленце (звыш 6 млн долараў), 1545 чыгуначных вагонаў і 48 % статутнага капіталу ТАА «АГРОСКВЕТ». Таксама «Беларуськалій» пазбаўлены права на кампенсацыю кошту прымусова адчужанай маёмасці.
💔 14 гадоў таму на станцыі метро «Кастрычніцкая» адбыўся выбух
15 загінулых, 2 пакараных смерцю і больш за 400 пацярпелых.
А ўжо 13 красавіка Лукашэнка паведаміў, што «злачынства было раскрытае»
Аднак ці сапраўды Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў былі «тэрарыстамі»?
👉 У фільме «Страх у краіне спакою» рэжысёрка Кацярына Бортнік аналізуе найбольш супярэчлівыя моманты справы «тэрарыстаў з метро», якіх суд так і не разгледзеў.
😶«Закрыць усе шчыліны іншадумства»
Упершыню ў Беларусі былі зацверджаны асновы ідэалогіі дзяржавы. Аднак цягам 30 гадоў уладамі прымаліся іншыя заканадаўчыя акты ў ідэалагічным кірунку.
Што ў выніку стала «дзяржаўнай ідэалогіяй» і ці чакае беларусаў татальная ідэалагізацыя? Разбіраемся разам з экспертамі.
Што яны нам распавялі, чытайце ў нашым артыкуле
😡Адмысловы трыбунал не будзе судзіць Уладзіміра Пуціна завочна, пакуль ён застаецца прэзідэнтам
Як расказалі выданню «Euronews» 2 еўрапейскія чыноўнікі, знаёмыя з працэсам, што завочна судзіць не будуць таксама прэм'ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна і міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова. Судовы пераслед іх будзе дазволены толькі ў тым выпадку, калі яны будуць фізічна прысутнічаць у зале суда або пасля іх сыходу са сваіх пасадаў.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
☝️«Палітвязынкі» больш няма
Праваабарончая ініцыятыва па падтрымцы жанчын-палітвязняў спыніла працу. Прычынай стала не вызваленне палітзняволеных жанчын, а прызнанне «Палітвязынкі» «экстрэмісцкім» фармаваннем.
Журналісцкія «экстрэмісцкія» праекты працягваюць працу.
Падрабязнасці чытайце на нашым сайце. 👇
🐕 Сабака Фанта з Віцебску сталася зоркай TikTok
Паглядзіце, што яна ўмее!
🎭 Як адмовіцца ад тугі, калі здаецца, што навокал безвыходнасць? Адзін са спосабаў – тэатр
Вольныя Купалаўцы ўжо чацвёрты год жывуць у Польшчы, але гэта не замінае ім радаваць гледачоў новымі спектаклямі.
🗣 Як ім гэта ўдаецца – расказаў рэжысёр Аляксандр Гарцуеў
💁🏻♂️ Сальда вонкавага гандлю Беларусі ўжо паўгода ў мінусе. І прасвету пакуль не відаць
Апошні раз прыбытак быў летась у студзені – жніўні, тады экспарт перавысіў імпарт на $ 187 млн. Пасля гэтага – усцяж дэфіцыт.
📍Спыталі ў эксперта, чаму так адбываецца
🙄 Некаторыя дзяржаўныя заводы бяруць вымушаныя паўзы праз складаную эканамічную сітуацыю
Асобным з іх не дапамагае нават праца на расейскую вайсковую прамысловасць, якая цяпер, здавалася б, павінна проста-такі закідваць замовамі.
📍Чытайце болей у нас на старонцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка бярэ пад «асабісты ідэалагічны кантроль» адукацыю, культуру, навуку, спорт, сямейную палітыку. «Прыярытэтныя сферы» пералічаныя ў дырэктыве №12. Навошта цяпер такі дакумент?
🔸 У фонда, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, зʼявіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай
🔸 Расейскія сілавікі абнавілі сваю базу вышуку, дадаўшы туды тысячы беларусаў. Сярод іх – былыя і цяперашнія працаўнікі «Белсату»
🔸 Спажывецкія цэны ў сакавіку выраслі на 0,8 % (на 2,8 % за першыя тры месяцы года) А ў лютым Беларусь заняла трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на сельгаспрадукцыю
🔸 Гадавіна Смаленскай трагедыі
🔸 Завяршылася грамадскае абмеркаванне законапраекту, што тычыцца дзейнасці рэпетытараў. Абмеркаванне праходзіла вельмі актыўна і нават эмацыйна. Што хочуць змяніць улады і чаму шмат хто супраць?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
📌 Пазняк: «Лукашэнка – гэта сабачка, якога трымаюць за ашыйнік»
Зянон Пазняк прадказвае хуткія перамены ў Беларусі і спадзяецца «у гэтым паўдзельнічаць».
Як Трамп змяняе свет і што чакае Лукашэнку? 👉 Глядзіце новы выпуск «Карані праблемаў»
📌 Нягледзячы на санкцыі, Беларусь павялічыла экспарт угнаенняў у Еўразвяз
У 2024 годзе аб'ем паставак вырас у 2,6 разу. Аднак заробкі ад гэтага ўсё роўна меншыя за да санкцыйныя.
👉 «Белсат» пацікавіўся, што і як прадавалася.
🤔 Грошы не пахнуць ці навошта «Mark Formelle» Вольга Бузава?
Ужо які дзень інтэрнэт гудзе наконт сумнеўнай калабарацыі беларускага брэнду і расейскай зоркі Вольгай Бузавай.
«Белсат» пад выглядам пакупніка патэлефанаваў у «Mark Formelle», каб даведацца навошта яму такая рэклама са спявачкай, якая падтрымлівае вайну.
🙈 Пачытайце, што нам адказалі
🥳 Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) Івонка Сурвіла адзначае сёння сваё 89-годдзе
«Белсат» далучаецца да шматлікіх віншаванняў на яе адрас!
Івонка Сурвіла займае пасаду старшыні Рады БНР у выгнанні з 1997 года. У апошні раз была пераабраная на гэтую пасаду ў 2023 годзе.
У Беларусі Рада прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем».
💱 Курсы валютаў 11 красавіка
Долар страціў больш за 2 капейкі. Еўра сёння не гандлявалі. Расейскі рубель вырас зусім крыху.
#курсывалютаў
📌 Прадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Ўіткаф адправіўся ў Расею, каб сустрэцца з Пуціным
Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы і звесткі сэрвісу адсочвання палётаў «Flight Radar» паведамляе амерыканскае выданне «Axios». Аднак афіцыйна звесткі пра візіт Стыва Ўіткафа ў Расею пакуль не пацверджаныя.
У публікацыі таксама сказана, што Трамп незадаволены адсутнасцю прагрэсу на перамовах аб перамір'і ва Украіне:
«Калі да канца гэтага месяца не будзе пагаднення аб перамірʼі, Трамп можа ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі або пры дапамозе прэзідэнцкага ўказа, або ж звярнуўшыся да Кангрэсу з просьбай прыняць новыя санкцыйныя законы»Читать полностью…
🔻Беларус з пісталетам напаў на паліцыянтаў у Расеі
У Калужскай вобласці быў затрыманы грамадзянін Беларусі. Расейскія СМІ паведамляюць, што гэта Анатоль П. 1985 года нараджэння. Ён напаў на паліцыянтаў з пнеўматычным пісталетам. Следства будзе дамагацца заключэння яго пад варту.
Што менавіта адбылося, чытайце ў нашым артыкуле
🫥 У Беларусі праводзяць чарговыя вайсковыя вучэнні. Гэтым разам у прымежным з Літвой раёне
Вучэнні ў Пастаўскім раёне будуць праходзіць 11-13 красавіка. Падчас вучэнняў плануецца «адпрацаваць пытанні аховы і абароны аб'ектаў тэрытарыяльнай абароны, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі «ўмоўнага праціўніка», забеспячэння захадаў ваеннага становішча, у тым ліку з задзейнічаннем атраду народнага апалчэння, абароны населенага пункта».
Добрай пятніцы, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы – сабралі для вас самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔺Смаленская катастрофа: як 15 гадоў таму польская трагедыя ледзь не змяніла Беларусі
Што адбывалася ў Беларусі падчас трагедыі, «Белсату» апавёў Вітальд Юраш, на той момант часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў нашай краіне.
🔺«На божым судзе ўсім у сраку будзе»
Паразмаўлялі з пісьменніцаю Святланаю Курс.
🔺Амністыі ў 2025 годзе не будзе?
Куды падзеўся «гуманізм» уладаў?
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 10 красавіка
✔️З рахунка фонду, заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы
✔️Бондарава зрабіла першую публічную заяву пасля свайго вызвалення з «сутак»
✔️Трансфармацыя «Валадаркі»: ува што ператвораць былое СІЗА ў цэнтры Менску
✔️Пасля рашэння Трампа замарозіць новыя мытныя тарыфы на 90 дзён Еўразвяз адрэагаваў такім жа самым чынам
✔️З прычыны гандлёвай вайны ЗША з Кітаем тавары з Паднябеснай могуць запаланіць Беларусь
✔️«Paysera» заблакавала рахункі беларусаў, якія не пацвердзілі легальнага знаходжання ў ЕЗ
✔️Цэны ў беларускіх крамах разганяюцца другі месяц запар
✔️Міністэрства аховы здароўя РБ «скасавала» дзіцячых стаматолагаў
✔️Некаторыя дзяржаўныя заводы бяруць вымушаныя паўзы праз складаную эканамічную сітуацыю
✔️Беларускі заатэхнік, які працаваў у Маскоўскім заапарку, памёр пасля ўкуса змяі
#рэпрэсіі:
▫️Ініцыятыву «Палітвязынка» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». У сувязі з гэтым яна абвесціла пра спыненне працы
▫️Сілавікі прыходзілі да бацькі і цешчы актывіста Дзмітрыя Карняенкі. Ён датычны да праекту «Хрысціянская візія», які таксама нядаўна быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
▫️Пра візіт сілавікоў у цывільным да сваёй маці паведаміў таксама наш журналіст Валер Руселік
▫️Расейскае МУС дадала ў сваю базу вышуку заснавальніцу «Белсату» Агнешку Рамашэўскую
🛠 12 красавіка супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемстваў чакае суботнік. Проста нагадваем, што вы маеце поўнае права ў ім не ўдзельнічаць
Паводле пастановы Савету Міністраў, суботнік праводзіцца «выключна на добраахвотнай аснове», а ў працоўным заканадаўстве Беларусі няма паняцця «суботнік» як абавязковай падзеі.
👀 Чытайце болей па спасылцы
📍Міністэрства аховы здароўя РБ «скасавала» дзіцячых стаматолагаў
Абавязкі гэтай катэгорыі зубных дактароў усклалі на стаматолагаў-тэрапеўтаў.
👀 Вось як чыноўнікі тлумачаць такое рашэнне
🤯 Гэта не проста транспарт, а чатырохногі пазадарожнік
Можа нават скакаць па заснежаных гарах ☝️☝️☝️
🔸Беларуская мастачка з Гданьску просіць дапамогі ў справе адкрыцця мастацкай галерэі
Каб мець права на ўдзел у закрытым конкурсе на памяшканне для галерэі, трэба ўнесці заклад да 20 красавіка.
Ніка Сандрас мае на мэце сабраць неабходную для гэтага суму і ўзамен прапаноўвае на продаж свае працы ці навучальны курс па маляванні.
👀 Больш падрабязнасцей шукайце па спасылцы
🇱🇹 Літоўскія праваахоўнікі расказалі, што было паабяцана падлетку, якога завербавалі для падпалу віленскай крамы IKEA
Частку абяцанага 17-гадовы ўкраінец, які здзейсніў падпал, атрымаў. Але ў іншым яго ўсё ж «кінулі».
📍Чытайце новыя падрабязнасці гэтай справы