belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

"Узаконенае" рабаванне альбо "пасадзіць нельга адабраць маёмасць".

Толькі на чальцоў і актывістаў Кардынацыйнай рады складзена 145 пастаноў аб адабранні рухомай і нерухомай маёмасці ў Беларусі. Верагодна гэтая лічба павялічыцца пасля таго, як былі скрадзеныя звесткі аб КР пасля знікнення спікеркі Анжалікі Мельнікавай.

Але ці не застануцца пакупнікі без грошай і без маёмасці? Гісторыя сведчыць, што ахвяры палітычных рэпрэсій і нават іх нашчадкі вяртаюць адабранае дабро.

Як гэта адбываецца глядзіце ў праграме «Студыя Белсат».

Читать полностью…

Белсат

☝️У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных звестак расказалі, як махляры «разводзяць» беларусаў у апошнія месяцы

Нядзіва, што ў эпоху штучнага інтэлекту ў хаду актыўна ідуць і сэрвісы на яго базе. Хаця хапае і досыць «традыцыйных» метадаў выцягвання грошай.

📍Чытайце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📖 Бахарэвіч, Вежнавец, Чарнуха... Ці дачакаемся некалі яшчэ аднаго літаратурнага «Нобэля» для беларускага пісьменніка (альбо пісьменніцы)?

Выдавец Андрэй Янушкевіч лічыць, што дасягненне Святланы Алексіевіч 10-гадовай даўніны мае ўсе шанцы паўтарыцца зноў.

👀 Болей шукайце на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🦢 Сёння – дзень малявання птушак!

Паглядзіце, якіх птушак з беларускім каларытам малюе мастак Антось Радзівонаў ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Крызіс айчынных прадпрыемстваў: адны бяруць крэдыты для аплаты заробкаў, другія плануюць скараціць штат

🔸 Лукашэнка правёў рэвізію суддзяў: кагосьці звольніў, кагосьці прасунуў па службовай лесвіцы. Ці ёсць сярод іх тыя, што судзілі палітвязняў?

🔸 Краіны ЕЗ і 11 дзяржаў-партнёраў абмяркуюць эфектыўнасць санкцыяў супраць Беларусі і Расеі

🔸 Што новага ў справе Анжалікі Мельнікавай?

🔸 Польскі памежны камітэт адказаў на «бусік, нашпігаваны выбухоўкай»

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🤯 Стала вядома, што канкрэтна закідвалі ксяндзу Генрыху Акалатовічу, якога судзілі за «здраду дзяржаве»

Яго пакаралі вялізным тэрмінам зняволення – 11 гадоў. Аказалася, што святар нібыта «шпіёніў» на карысць Польшчы і... Ватыкана.

Сам ксёндз абвяргае гэта і называе «грубай правакацыяй».

✍️ Глядзіце падрабязнасці на старонцы

Читать полностью…

Белсат

😃 Як справіцца з негатывам ад працы?

На чэмпіянаце CloudFest ведаюць дакладна 🙊

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🤔 Польскія мытнікі таксама пракаментавалі «Белсату» інцыдэнт з выбухоўкай у Берасці

Іхная версія фактычна супадае з тым, што раней адказаў нашым журналістам прадстаўнік Памежнай аховы.

👀 Чытайце падрабязней на сайце

Читать полностью…

Белсат

📍Гомельскія «ябацькі» хацелі правесці «патрыятычны» аўтапрабег у цэнтры гораду, аднак іх паслалі на ўскраіну

У выніку замест адной з галоўных вуліц абласнога цэнтру акцыя пройдзе на закрытай тэрыторыі трэніровачнага палігону МНС.

👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

😮 🤑 Долар – нацыянальная валюта беларусаў?

Якая манета была першай на беларускіх землях? Чаму ў беларусаў грошы, у палякаў пенёндзы, а ў расейцаў дзеньгі?

Глядзіце ў новым выпуску праграмы «Вусы Скарыны»!

Читать полностью…

Белсат

💬 «Разглядаем гэта як элементы дэзынфармацыі»

Спыталі ў прадстаўнікоў польскай Памежнай аховы, як яны могуць пракаментаваць затрыманне ў Берасці буса з 580 кг выбухоўкі. Калі беларускія мытнікі не хлусяць, то гэтая партыя – найбуйнейшая, якую выявілі за часы незалежнасці.

Польскія службы, аднак, не схільныя давяраць гэтай інфармацыі.

🔍 Чытайце падрабязней на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

🔹Валер Руселік зноў на «Белсаце». Ён будзе вядоўцам ды аўтарам сюжэтаў «Аб’ектыву»

«Я вярнуўся на «Белсат» туды, адкуль і сыходзіў – у інфармацыйны аддзел, у беларускую рэдакцыю».

🔍 Чытайце болей вось тут

Читать полностью…

Белсат

🤖 Робатаў больш не трэба праграмаваць?

Цяпер яны змогуць навучыцца ўсяму проста гледзячы на людзей і з уласнага досведу. Як?

👀 Глядзіце ў нашым відэа з праграмы «Навіны з будучыні»

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ Расейскія абітурыенты змогуць паступаць у беларускія ВНУ на бюджэт на больш як 130 спецыяльнасцяў

🔻Перад сваім знікненнем яна збірала звесткі іншых супрацоўнікаў Каардынацыйнай рады. Новая інфармацыя, датычная знікнення Анжалікі Мельнікавай

🔻На Меншчыне гарэла чыгуначная станцыя

🔻У населеных пунктах Беларусі, пацярпелых ад цыклону, аднавілі электразабеспячэнне

🔻Праезд у сталіным транспарце можна будзе аплаціць банкаўскай карткаю

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🤔 Чаму Захад так мала ведае пра Беларусь? І чаму ўяўленне пра нашую краіну настолькі скажонае?

Учора на кафедры Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту адбылася канферэнцыя, якая ставіла на мэце абмеркаванне польска-беларускіх моўных, літаратурных, культурных і гістарычных сувязяў.

👀 Аднак у выніку выступоўцы і госці сталі капаць яшчэ глыбей. Чытайце на нашым сайце, што адбывалася на гэтым мерапрыемстве

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 8 красавіка

✔️З акаўнту Анжалікі Мельнікавай 13 сакавіка хтосьці спампаваў важныя дакументы Каардынацыйнай рады

✔️Спыталі ў польскіх памежнікаў і мытнікаў, што яны ведаюць пра бус з рэкорднай колькасцю выбухоўкі, затрыманы ў Берасці. Вось што адказалі ў Памежнай ахове, а вось як адрэагавалі ў польскай мытні

✔️«Добраўпарадкаванне вёскі» па-лукашэнкаўску: колькі хат плануюць зруйнаваць?

✔️«Прасадка» не толькі па аўтобусах. МАЗаўскія цяжкавікі ў Расеі таксама сталі купляць заўважна менш

✔️Чаму Захад так мала ведае пра Беларусь? І чаму ўяўленне пра нашую краіну настолькі скажонае?

✔️Менскаму тэатру імя Горкага вернуць рысы сінагогі

✔️Гомельскія «ябацькі» хацелі правесці «патрыятычны» аўтапрабег у цэнтры гораду, аднак іх паслалі на ўскраіну

✔️Беларуская Z-актывістка расчаравалася ў лукашэнкаўцах

✔️У Літве па прыкладзе Польшчы могуць перастаць прымаць заявы на прытулак ад тых, хто нелегальна перасякае мяжу

✔️«Адной з памылак Украіны была недастатковая ўвага да супрацы з апазіцыяй Беларусі». Размаўляем з украінскім дэпутатам Уладзімірам Вятровічам

#рэпрэсіі:

▫️Як працуе «спецыяльнае вядзенне»: тлумачым механізм завочных судоў над «беглымі»

▫️Падрабязнасці справы ксяндза Акалатовіча: яго абвінавачвалі ў «шпіянажы на карысць Польшы і Ватыкану»

▫️У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу «Даведiк беларускага журналiста», выдадзеную больш як чвэрць стагоддзя таму

Читать полностью…

Белсат

🐺 Лютаваўкі з «Гульні тронаў» – цяпер рэальныя!

Стартап Colossal Biosciences «уваскрэсіў» від, што знік 12 тысяч гадоў таму 🤯

Паглядзіце на шчанюкоў Ромула, Рэма і іх сястрычку Кхалісі ☝️

Читать полностью…

Белсат

❗️З акаўнту Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх спікерка мела доступ у межах сваёй працы

Гэта адбылося 13 сакавіка (не з тэрыторыі Беларусі). Невядомыя атрымалі доступ да стратэгічнага плану, бюджэту, унутраных дакладаў ды іншых матэрыялаў, якія датуюцца ліпенем 2024 года і пазней.

Акрамя таго, пацвярджаецца раней агучаная Паўлам Латушкам інфармацыя пра лагін у акаўнт Анжалікі з тэрыторыі Беларусі, які зафіксаваны 19 сакавіка.

Гэтую інфармацыю агучыла віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік у відэазвароце, апублікаваным у афіцыйным акаўнце КР.

Читать полностью…

Белсат

🌋 Прачнуўся адзін з самых актыўных вулканаў на Філіпінах

Паглядзіце, як прырода зноў паказвае сваю моц ☝️

Читать полностью…

Белсат

📚 Альгерд Бахарэвіч у Варшаве падзяліўся сваім аптымістычным поглядам на развіццё беларускай літаратуры

Ён лічыць цяперашнюю сітуацыю для айчынных літаратараў цяжкай як ніколі. Разам з тым Бахарэвіч бачыць вялікую колькасць новых магчымасцяў, якіх раней не было.

📍Чытайце матэрыял па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🤔 У санкцыйных спісах Еўразвязу ёсць шмат чальцоў сям'і Лукашэнкі, аднак няма ягонай нявесткі Ганны Сялук. Чаму так?

«Бюро» высветліла, прадстаўнікі якой еўрапейскай краіны блакуюць накладанне абмежаванняў на Ганну.

🔍 Падрабязнасці знойдзеце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔍 Канфіскацыя маёмасці, поўны інфармацыйны вакуум, нуль звестак пра апраўдальныя прысуды. Разбіраемся ў тым, як служкі Лукашэнкі арганізоўваюць суды паводле «спецвядзення»

Артыкул 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі кажа, што судовы разгляд крымінальных справаў у першай інстанцыі адбываецца пры абавязковым удзеле абвінавачанага.

Але ў дзяржаве, дзе пяты год «не да законаў», такімі дробязямі можна не пераймацца.

☝️Чытайце наш вялікі матэрыял па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📍«Amnesty International»: колькасць смяротных пакаранняў у свеце ў 2024-м годзе дасягнула максімуму за шмат гадоў

Гэта вынікае са штогадовай справаздачы згаданай арганізацыі.

Разам з тым ужо другі год запар колькасць краінаў, што выконваюць смяротныя прысуды, застаецца на мінімальным узроўні за ўсю гісторыю маніторынгу

🔍 Разбіраем ў тэме глыбей на нашай старонцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Лукашэнка звольніў сваім указам 16 суддзяў. Прынамсі палова з іх была датычная да рэпрэсіяў

Вось што вядома пра гэтых васьмярых жанчын да іхны ўдзел у вынясенні палітычна матываваных прысудаў.

🔍 Чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ «Год добраўпарадкавання»: у вёсках будуць руйнаваць старыя пабудовы (але наўрад ці будаваць шмат новых)

Пустых вясковых хат з кожным годам у нашай краіне ўсё более. Прадаць іх амаль нерэальна, таму большасць проста зарастаюць бур'яном ды крапівою.

Маладыя людзі з вёсак з'язджаюць, адпаведна знікае патрэба ў шмат якіх сельскіх школах. На іх улады таксама заўсёды маюць свой бульдозер.

🤔 Ці магчыма выйсці з гэтага замкнёнага кола вымірання беларускай вёскі? Разбіраемся па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 У Літве па прыкладзе Польшчы могуць перастаць прымаць заявы на прытулак ад тых, хто нелегальна перасякае мяжу

Літоўскі бок разглядае такую магчымасць у сувязі з ростам агрэсіўных паводзінаў з боку мігрантаў. Так, на беларуска-польскай мяжы яны рэгулярна закідваюць польскіх службоўцаў камянямі ці галлём.

🔍 Падрабязней чытайце на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 8 красавіка

Еўра пасля ўчорашняга росту ажно на 4 капейкі сёння адкаціўся назад амаль на столькі ж. Долар прасеў нязначна, а расейскі рубель трохі падрос.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🚚 «Прасадка» не толькі па аўтобусах. МАЗаўскія цяжкавікі ў Расеі таксама сталі купляць заўважна менш

Статыстыка выглядае для гіганта айчыннага машынабудавання проста бязлітасна.

👀 Сабралі ўсе лічбы па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🕍 Будынку тэатру ў цэнтры сталіцы, які некалі быў сінагогаю, вернуць рысы першапачатковага выгляду

Былую святыню збудавалі ў 1906 годзе ў так званым маўрытанскім стылі, але з прыходам савецкай улады яе канфіскавалі і пераабсталявалі спачатку ў габрэйскі, а затым і ў расейскі тэатр.

👀 Глядзіце больш падрабязнасцей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Пасля «выбрыкаў» Трампа фондавыя рынкі па ўсім свеце падаюць. А што ў Беларусі?

Уніз ідуць таксама цэны на нафту. Напрыклад, барэль маркі «Brent» адкаціўся да $64 – гэта найніжэйшы кошт за 4 гады.

У такіх умовах можна чакаць таго, што паліва патаннее. Але для Беларусі звычайна такая логіка не працуе: у нас у апошні час бензін ды салярка наадварот даражэюць на 2 капейкі штотыдзень.

☝️Болей пра наступствы мытнай палітыкі Трампа для свету і Беларусі чытайце па спасылцы

Читать полностью…
Subscribe to a channel