belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

💥 #галоўнае за 7 красавіка

✔️ Mark Formelle выпусціў сумесную калекцыю з Бузавай

✔️ Фірмы, заснаваныя беларусамі ў розных краінах, гандлююць падсанкцыйнымі таварамі

✔️ «Зеркало» патэлефанавала былому мужу Анжалікі Мельнікавай Андрэю

✔️ «Гомсельмаш» вымушаны браць крэдыт каб выплаціць заробкі працаўнікам

✔️ Трамп увёў пошліны, спасылаючыся на неіснуючага эксперта

✔️ У Беларусі хочуць забараніць выкарыстанне ўсесезонных шынаў зімой

✔️ У КНДР адкрылі першы камп’ютарны клуб без камп’ютараў

#рэпрэсіі:

▪️Прапагандысты паказалі затрыманага ваяра-каліноўца

▪️У Беларусі ёсць спіс забароненых кніг, а ёсць «экстрэмісцкіх матэрыялаў». У чым розніца

▪️ Праваабаронцы прааналізавалі дынаміку рэпрэсіяў у Беларусі

Читать полностью…

Белсат

📍У сувязі са знікненнем Мельнікавай польскія праваахоўнікі правяраюць пагрозы ў бок Латушкі

Польскія службы ладзяць дадатковае правяранне для ацэнкі патэнцыйных рызыкаў і пагроз у адносінах да Паўла Латушкі, паведамілі ў прэс-службе НАУ ў адказ на запыт карэспандэнта «Белсату».

Падрабязнасці чытайце на нашай старонцы.

Читать полностью…

Белсат

📌Акумулятарны завод, супраць якога некалі пратэставалі берасцейцы, скарачае штат і сыходзіць у прастой

Пра сыход у прастой «Еўрарадыё» паведамілі ў аддзеле кадраў прадпрыемства. Нагодай для званку сталі чуткі, што завод можа неўзабаве зусім закрыцца.

З чым звязаная неабходнасць прастою і колькі супрацоўнікаў скароцяць, не ўдакладняецца.

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Тэхналагічны прарыў у КНДР! У краіне адкрылі першы камп’ютарны клуб... праўда пакуль без камп’ютараў

Сам Кім Чэн Ын прыехаў ацаніць новую прастору для будучых геймераў і выказаў спадзеў, што клуб будзе папулярным сярод моладзі.

Як думаеце, нашым кіберспартоўцам ужо варта хвалявацца? 🤔

Читать полностью…

Белсат

📌 У Беларусі хочуць забараніць выкарыстанне ўсесезонных шынаў зімой

Паводле ДАІ краіны выкарыстанне такіх шынаў можа ствараць небяспечнасць на дарозе:

«Справа ў тым, што шэраг зімовых ДТЗ паказаў, што транспартны сродак лёгка заносіць на слізкай дарозе, асабліва калі на пярэдняй восі кіроўца выкарыстоўвае зімовыя шыны, а на задняй – усесезонныя»


Чыноўнік падкрэсліў, што ўжо цяпер нельга прайсці тэхагляд з усесезоннымі шынамі, а акрамя таго – забарона на іх выкарыстанне зімой прапісаная ў тэхрэгламенце Мытнага саюзу, а неўзабаве будзе замацаваная ў ПДР. Аднак канчатковае рашэнне аб забароне, яшчэ не прынятае.

Читать полностью…

Белсат

🪙 Дынар, дырхем, грыўня, пенязь, грош, талер – усе гэтыя манеты хадзілі ў Беларусі ў час Старажытнай Русі і ВКЛ

Але чаму Беларусь мае сёння рубель, а не талер? І адкуль узнікла назва «долар»?

💰 Гісторыя грошай – у праграме «Вусы Скарыны»

Читать полностью…

Белсат

🤡 Трамп увёў пошліны, спасылаючыся на неіснуючага эксперта

Пра гэта заявіла вядучая тэлеканала MSNBC Рэйчэл Мэдоў. Яна сцвярджае, што Доналд Трамп аб'явіў «Дзень вызвалення», спасылаючыся на даследаванні эканаміста Рона Вара... якога ў рэальнасці не існуе 🫣

Паводле Мэдоў, Трамп выдумаў сабе фэйкавага дарадцу дарадцы, каб падтрымліваць ідэі, якія сам і вылучае.

😮 Прозвішча Вара ўтварылася ў выніку перастаноўкі літар у імя Пітэр Навара – рэальна існуючага прафесара эканомікі і суаўтара кнігі «Смерць ад Кітая», на якую ў 2017 годзе наткнуўся зяць Трампа Джарэд Кушнер. Пасля чаго Навара запрасілі ў каманду Трампа, дзе ён стаўся ключавым лабістам пошлін і пачаў распаўсюджваць аналітычныя запіскі ад імя выдуманага эксперта.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Сакрэт паспяховай беларусізацыі расейца з Сібіры

Зорка знакамітых «Песняроў« Уладзімір Мулявін нарадзіўся ў расейскай Сібіры, але гэта не зашкодзіла расейцу зрабіць Беларусь і беларускую мову вядомай у свеце. Паслухайце

👀 Поўнае выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🤯 Калі нельга, але вельмі хочацца... Ці як фірмы, заснаваныя беларусамі ў розных краінах, гандлююць падсанкцыйнымі таварамі

Чытач «Белсату» паведаміў, што беларусы знайшлі спосаб гандляваць падсанкцыйнымі аўтазапчасткамі і даслаў пры гэтым шэраг дакументаў, якія, паводле яго, гэта даказваюць.

Правёўшы сваё расследаванне і апытаўшы экспертаў, «Белсат» сапраўды выявіў пэўныя «званочкі» у дачыненні кампаніяў, пра якія паведамляла нашая крыніца. 👉 Пачытайце, што мы высветлілі

Читать полностью…

Белсат

📺 На мяжы зайшлі 580 кг выбухоўкі. Мытнікі называюць гэтую партыю «найбуйнейшай у гісторыі Беларусі»

Глядзіце таксама ў выданні навінаў за 5 хвілінаў:

✔️ЕЗ падтрымае рэпрэсаваных беларусаў

✔️Крадзеж харчоў ва ўстановах адукацыі

✔️Іран прывёў войска ў павышаную боегатовасць

✔️У Беларусі вырасла колькасць мігрантаў

Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🐶 Не сабака, а проста мара рыбака!

Паглядзіце, як гадаванец дапамагае свайму гаспадару лавіць рыбу!

Читать полностью…

Белсат

❄️ Праз нечаканы снег буслы не могуць знайсці сабе ежу

Птушак заўважылі каля Маладзечна. Яны разгублена шукалі ежу ў заснежаных вясковых дварах.

Людзі занепакоеныя лёсам птушак і просяць дапамагчы перажыць ім халодны перыяд.

☝️ Адмыслоўцы рэкамендуюць падкормліваць буслоў рыбаю, сырым несалёным мясам або дробнымі кавалачкамі печані. Ежу лепш выкладваць у адкрытых месцах, далей ад дарог і людзей.

Сіноптыкі прагназуюць сёння ў Беларусі халоднае надвор'е з тэмператураю паветра ад -1 да +4°C. Магчымы снег і мокры снег, а таксама парывісты вецер.

Читать полностью…

Белсат

Беларуска распавяла, як спрабавала трапіць ва Украіну ў 2025-м

Дзяўчына хацела прадставіць беларускую моладзь на імпрэзе ў Львове, але яе не ўпусцілі. Прычынай стала адсутнасць візы, хоць у яе быў чэшскі ВНЖ.

На польска-ўкраінскай мяжы правадніца цягніка памылкова прапусціла дзяўчыну, зблытаўшы яе дакументы. Але ўкраінскія памежнікі спынілі яе на вакзале, бо без візы ці ўкраінскага дазволу ўезд для беларусаў закрыты.

Беларуску змясцілі ў закрытае памяшканне на шэсць гадзін, дзе бесперапынна гучалі навіны пра вайну, а паветраныя трывогі не выклікалі ні ў кога панікі.

«Фактычна, я прыехала ва Украіну, каб шэсць гадзін глядзець тэлевізар у закрытым пакоі і вярнуцца назад», – жартам адзначыла дзяўчына.

Яна іранічна кажа, што нават паўтарыла б такую паездку без візы, бо «сапраўды класна правяла час». Асабліва ў яе засталося «станоўчае ўражанне» ад душэўных размоў з памежнікамі пра сітуацыю ва Украіне і Беларусі.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 15 цікавых фактаў пра Барыса Кіта

Ён перажыў рэвалюцыі, ледзь не трапіў у рукі НКВД, сядзеў у нямецкай турме, а пасля дапамагаў NASA адправіць чалавека на Месяц. Гісторыя спадара Барыса поўная выпрабаванняў, але не можа не натхняць. Прачытайце, як наш зямляк усё жыццё падтрымліваў беларусаў, дабіўся поспеху за мяжой і вярнуўся на Радзіму героем.

🔺 Папа Рымскі ўпершыню з’явіўся перад вернікамі пасля шпіталізацыі

Яшчэ нядаўна стан пантыфіка ацэньваўся як цяжкі, але цяпер ён ідзе на папраўку. Учора кіраўнік Ватыкана выйшаў да вернікаў з казаннем, прысвечаным хворым і медыцынскім работнікам. Як цяпер выглядае Папа Рымскі – глядзіце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 У Амерыцы прайшлі пратэсты супраць палітыкі Трампа

Буйныя гарады ЗША ахапілі масавыя мітынгі, дзе амерыканцы крытыкавалі як самога Дональда Трампа, так і Ілана Маска. Як выглядалі шматтысячныя пратэсты – пакажам у нашым матэрыяле (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

Футбалісты прыйшлі на гульню са шчанюкамі з прытулку

Навошта яны гэта зрабілі, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

🤯💅 Мастацтва і крыху вар'яцтва

Грыбы, зубы і мушкі на пазногцях – сапраўдны трэнд, які задаў беларус Аляксей Вашкевіч ☝️

Сюжэт цалкам глядзіце ў пранраме «Раніца з Белсатам»

Читать полностью…

Белсат

😢 За 100 дзён былі забітыя амаль мільён чалавек

7 красавіка 1994 года пачаўся адзін з самых кровапралітных генацыдаў у гісторыі – генацыд супраць тутсі ў Руандзе.

Распавядаем, што там адбывалася 30 гадоў таму.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Як ліхаманка на біржах адаб’ецца на Беларусі ды нашай эканоміцы?

🔸Ці мог бусік з паўтонаю выбухоўкі незаўважана пакінуць Польшчу і наколькі праўдападобная гэтая гісторыя?

🔸Менскія ўлады ўводзяць абмежаванні для арэндных самакатаў. Што зменіцца?

🔸Пра што казалі пра Беларусь на міжнароднай канферэнцыі ў Варшаўскім універсітэце

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/GxdTIE59iEE

Читать полностью…

Белсат

🎭 Па менскай традыцыі з нагоды Дня тэатру «Вольныя Купалаўцы» прапанавалі варшаўскай публіцы цэлы марафон сваіх спектакляў

«Заўсёды перад Днём тэатру адбываліся альбо нейкія прэм’еры, альбо нейкія капуснікі, альбо нейкія падзеі тэатральныя. Не ў адзін дзень, скажам так. Гэтая традыцыя старая. А цяпер мы проста выкарысталі магчымасць сабраць у адзін кулак тыя спектаклі, якія цяпер у нас добра ідуць. А гэта не ўвесь наш рэпертуар. Гэта рэпертуар, можа быць, апошніх гадоў»


👉 Якія спектаклі прапаноўваюць «купалаўцы», чытайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

❤️ Тонкая іронія, укулеле і беспрацоўнае дрэва

Паглядзіце відэа з канцэрта-прэзентацыі новай кнігі Святланы Бень «З ямкі земляной».

Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам»

Читать полностью…

Белсат

❗️ У Берасцейскай вобласці збіраюцца ўключаць сігналы трывогі

Як адзначаюць у МНС, праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва з уключэннем электрасірэнаў мае тэхнічны характар і не патрабуе ад жыхароў ніякіх дзеянняў.

Ведамства заклікае насельніцтва захоўваць спакой і не панікаваць.

Прычыны частых тэхнічных праверак сістэм апавяшчэння ў Берасцейскай вобласці афіцыйна не тлумачацца. Але адзначаецца, што апошнім часам падобныя мерапрыемствы сталі больш рэгулярнымі ў рэгіёнах Беларусі, што мяжуюць з Украінай.

Читать полностью…

Белсат

😢 Пакуль прапагандысты распавядаюць, як прамысловасць краіны паказвае «высокія тэмпы росту», а эканоміка «паспяхова пераадольвае ўплыў беспрэцэдэнтных санкцый» прадпрыемствы вымушаны браць крэдыт каб выплаціць заробкі працаўнікам

«Гомсельмаш» перажывае сур'ёзны крызіс. Як стала вядома ад крыніцаў, звязаных з прадпрыемствам, Завод ліцця і нармаляў (ЗЛіН), які ўваходзіць у склад абʼяднання, быў вымушаны ўзяць крэдыт у банку, каб выплаціць заробкі работнікам у пачатку 2025 года.

Прадпрыемства ўжо працяглы час працуе са стратамі, не хапае спецыялістаў, праз што кіраўніцтва вымушанае перакіроўваць работнікаў з адных падраздзяленняў у іншыя, нярэдка нават не паводле профілю іхнай асноўнай дзейнасці. Гэта адмоўна ўплывае на агульную якасць вырабленай прадукцыі.

Прадпрыемства значна залежыць ад рынку Расеі, аднак эксперты прагназуюць у 2025 годзе далейшае зніжэнне попыту на сельгастэхніку на 10–15 %.

Читать полностью…

Белсат

❗️ Былы муж Мельнікавай пацвердзіў, што дзеці ў яго

«Зеркало» датэлефанаваліся былому мужу Анжалікі Мельнікавай Андрэю. Мужчына пацвердзіў, што дзеці знаходзяцца ў яго. Аднак падкрэсліў, што не ведае, дзе знаходзіцца сама спікерка і сам хвалюецца «куды яна знікла».

На пытанне, як даўно ён сам знаходзіцца ў Беларусі, мужчына адказаў: «Вы што, з паліцыі?».

🤔 А калі яго запыталі, ці здагадваецца ён, дзе знаходзіцца яго былая жонка, мужчына адказаў, што «без паняцця» і папрасіў больш яму не тэлефанаваць.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 7 красавіка

Долар падрос на 2.4 капейкі. Еўра вырас даволі істотна — ажно на 4.1. Расейскі рубель амаль две капейкі страціў.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📌 «Усе «экстрэмісцкія» матэрыялы забароненыя, але не ўсе забароненыя – «экстрэмісцкія»»

У Беларусі ёсць спіс забароненых кніг, а ёсць «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Навошта патрэбныя 2 спісы, якая розніца паміж імі і пакараннямі, якія чакаюць за выкарыстанне кніг з гэтых спісаў, 👉 чытайце ў нашым артыкуле.

Читать полностью…

Белсат

🤢 «Не, гэта не жарт...» Mark Formelle выпусціў сумесную калекцыю з Бузавай – «Мне можна ўсё!»

І ўсё б нічога, але Вольга Бузава – актыўная прыхільніца Пуціна, падтрымала расейскае ўварванне ва Украіну, выступала ў акупаваным Крыме і наведвала самаабвешчаную ДНР.

Кампанія сцвярджае, што новая калекцыя для тых, хто «не баіцца быць сабой» і «казаць, пра што думаеш».

🤔 Як вы ставіцеся да такой калабарацыі? Ці працягнеце цяпер купляць гэты беларускі брэнд?

Читать полностью…

Белсат

Прапагандысты паказалі затрыманага ваяра-каліноўца

На дзяржканале з’явіўся сюжэт пра Максіма Ралько – экс-байца Палка Каліноўскага. Беларус быў затрыманы на мяжы ў пункце пропуску «Брэст».

Паводле прапагандыстаў, мужчына нібыта кінуў полк, прыехаў у Варшаву, а потым вярнуўся ў Беларусь. У сюжэце заяўляюць, што экс-ваяр «актыўна супрацоўнічае са следствам і дзеліцца інфармацыяй».

Максім служыў у палку Каліноўскага з 2022-га па 2024-ы. Потым ён вырашыў зноў прыехаць у Польшчу, але праз два месяцы знік. У лістападзе 2024 года ён з’явіўся ў сюжэце АНТ. Тады стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Читать полностью…

Белсат

Сабакі больш не лепшыя жывёлы-сапёры

Сусветны рэкорд па выяўленні мін сярод жывёл пабілі афрыканскія сумчатыя пацукі. Грызун па мянушцы Ронін знайшоў 109 мін і 15 выбуховых прылад.

Ронін працуе з 2021 года і прайшоў навучанне ў Бельгіі. Цяпер яго месца працы — Камбоджа, адна з самых замініраваных краін свету. Працоўны дзень у яго ідзе ўсяго паўгадзіны.

Аказалася, што пацукі выдатна спраўляюцца з размінаваннем дзякуючы выдатнаму нюху і малому вазе, які не дазваляе актываваць выбуховыя прылады.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 6 красавіка

✔️ Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі

✔️ Геймеры выпусцілі відэа «Post-Lukashenko»

✔️ З-за снегу людзі засталіся без электрычнасці

✔️ У ЗША прайшлі масавыя пратэсты супраць Трампа

✔️ Польшча ўвяла электронны кантроль за памежнымі з Беларуссю рэкамі

✔️ Вялікая Брытанія і ЗША правялі паспяховыя выпрабавалі гіпергукавога ракетнага рухавіка

✔️ Сіманьян узнагародзілі за ўклад «у зацвярджэнне духоўна-маральных каштоўнасцяў»

✔️ ЕЗ заявіў пра контрмеры супраць тарыфаў Трампа

✔️ Маск спадзяецца на адмену тарыфаў паміж ЗША і ЕЗ

✔️ 15 цікавых фактаў пра Барыса Кіта

✔️ Еўразвяз запусціў праграму падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў

#рэпрэсіі:

▪️ Гадавіна загадкавай смерці Генадзя Карпенкі

▪️ Максіма Урбановіча ўтрымліваюць у камеры СІЗА КДБ

▪️ Да пажылой маці праваабаронцы Леаніда Судаленкі прыходзілі сілавікі

Читать полностью…

Белсат

🤬 Яны прыйшлі, каб зламаць, каб сказаць: «Твой сын – злачынец. Ён у вышуку»

Да маці былога палітзняволенага Леаніда Судаленкі прыходзілі сілавікі.

«Прымусілі 87-гадовую жанчыну падпісаць пратакол пра маю адсутнасць у доме, які я пакінуў яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я – і ўсё роўна прыйшлі! Ім абыякавы яе ўзрост, здароўе, сэрца. Яны прыйшлі, каб зламаць. Каб учыніць боль. Каб сказаць: «Твой сын – злачынец. Ён у вышуку»»

– піша Леанід на сваёй старонцы ў Facebook.

Ён падкрэслівае, што нават за кратамі хаваў ад маці, дзе знаходзіцца, бо непакоіўся за яе.

«Бярог яе здароўе. Пасля вызвалення паспеў развітацца з ёю назаўсёды. Але і тады не сказаў праўду – проста паўтарыў: «Паехаў працаваць за мяжу»

#рэпрэсіі

Читать полностью…
Subscribe to a channel