Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🔥 ЕЗ запускае праграму падтрымкі беларусаў, якія праз палітычны пераслед страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі
Можна атрымаць да €10 тысяч на ўладкаванне жыцця ў выгнанні.
Атрымаць падтрымку могуць былыя палітзняволеныя, а таксама беларусы і беларускі, якія падвергліся крымінальнаму або адміністрацыйнаму пакаранню па палітычных матывах.
👉 На што можна будзе патраціць грошы, а таксама як падаць заяўку, чытайце ў нашым артыкуле.
🤡 Ой, а што здарылася? Хтосьці ўжо не хоча рабіць Амерыку зноў вялікай?
Ілан Маск заявіў, што спадзяецца ў будучыні ўбачыць поўную свабоду гандлю паміж Злучанымі Штатамі і Еўропай, піша Reuters.
«У рэшце рэшт, я спадзяюся, будзе дасягнутае пагадненне аб тым, што і Еўропа, і Злучаныя Штаты павінны ў ідэале, на мой погляд, перайсці да нулявых тарыфаў, фактычна стварыўшы зону свабоднага гандлю паміж Еўропай і Паўночнай Амерыкай»
«Рукі прэч»: як у Амерыцы пратэставалі супраць палітыкі Трампа
Мітынгі прайшлі ў 1200 населеных пунктах ва ўсіх 50 штатах. Акрамя ЗША да пратэстаў далучыліся таксама ў у Лондане, Парыжы і Берліне. Гэта самая маштабная хваля пратэстаў у ЗША з часу вяртання Трампа да ўлады. Паглядзіце, як выглядалі гэтыя пратэсты ☝🏻
🤡 Маргарыта Сіманьян атрымала ад патрыярха Кірыла ордэн за ўклад «у зацвярджэнне духоўна-маральных каштоўнасцяў»
У гонар дня народзінаў прапагандысткі яе ўзнагародзілі царкоўным ордэнам роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені.
▪️ Знак адрознення Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі – ордэн, заснаваны расейскім імператарам Мікалаем II у 1915 годзе. Быў створаны для ўзнагароджання жанчын за заслугі на карысць грамадства і дзяржавы
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Беларусь замяло снегам
✔️У Расеі згарэў яшчэ адзін аўтобус МАЗ
✔️Расейцы атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі
✔️У ЗША пратэсты супраць палітыкі Трампа
✔️Дзе добра жыць у Беларусі?
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔥 У ЗША прайшлі масавыя пратэсты супраць Трампа
Пачынаючы з 5 красавіка ў ва ўсіх 50-ці штатах краіны адбылося больш за тысячу акцый, аб'яднаных назвай «Рукі прэч», пішуць The New York Times і The Washington Post.
Самыя вялікія акцыі прайшлі ў Нью-Ёрку, Чыкага, Лос-Анджэлесе і Вашынгтоне.
☝️ Пратэстоўцы патрабавалі спыніць уплыў алігархаў на палітыку, вярнуць фінансаванне сацыяльным праграмам і абараніць правы імігрантаў, трансгендарных людзей і ўразлівых супольнасцяў.
Трамп пакуль не каментаваў гэтыя падзеі. У гэты час ён знаходзіўся на сваім полі для гольфа ў Фларыдзе.
Беларусы ўзбройваюцца, друкуючы зброю на 3D-прынтары
А «Транспарт будучыні» абяцае мегазавод БПЛА ў Беларусі.
▶️ Што новага ў свеце і чаму Лукашэнку стала дрэнна ад паказухі набліжаных чыноўнікаў, глядзіце ў праграме «Навіны з Будучыні» з Вольгай Старасцінай.
◾️«Мой муж сапраўды ні на што асабліва не пакутаваў, каб [памерці] у 49 гадоў»
Так каментуе раптоўную смерць мужа ўдава Карпенкі Людміла.
Генадзь Карпенка быў віцэ-старшынём беларускага парламенту, а пасля рэферэндуму 1996-га стаўся адным з лідараў апазіцыі. Акрамя таго ён быў чальцом Нацыянальнай Акадэміі навук, аўтарам больш як 50 пяцідзесяці вынаходніцтваў, мэрам Маладзечна. 6 красавіка 1999 года Генадзь Карпенка памёр пры нявысветленых абставінах.
«Ён сапраўды быў рэальны праціўнік. Гэты быў лідар, якога падтрымлівалі як народ, так і іншыя партыі ў краіне. Натуральна, гэта пралічылі і органы рэжыму. Ведалі, хто на што здольны», –
Дастаўку ранішняй прэсы замаўлялі?
Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Былы падпалкоўнік і палітвязень: Я сам стаяў калісьці са шчытом – сорамам згадваю пра гэта
Былы падпалкоўнік узброеных сілаў у шчырай размове з «Белсатам» распавядае, чаму на выбарах у 2020 годзе не аддаў за яго свой голас і выходзіў у афіцэрскай форме на маршы пратэсту.
🔹Долар ліхаманіць. Ці бегчы ў абменнік?
«Белсат» спытаў у эксперткі BEROC Анастасіі Лузгіной, што адбываецца ў ЗША і ці варта праз гэта беларусам ужо пазбаўляцца ад долараў.
🔹Памідоры ў Беларусі даражэйшыя за мандарыны
Як так атрымалася?
#штопачытаць
Прыгажосць, якая вярнулася на дзень – спяшайцеся пабачыць.
Так зімна-снежна сёння выглядалі Горадня і Менск, як і многія гарады і мястэчкі Беларусі.
Менск – асабліва чароўны ўвечары... ❤️
Нібыта, нічога асаблівага.
Проста мастак Язэп Драздовіч 100 гадоў таму намаляваў глыбоцкі храм Раства Багародзіцы, -- паведамляе "Куфар старажытнасцяў".
Але, калі прыглядзецца, то ў кронах дрэваў можна пабачыць аблічча чалавека. Верагодна, так мастак "зашыфраваў" выяву Хрыста.
Так храм выглядаў 100 гадоў таму і сёння. 🙏
🤦♀️ Амерыканец прынёс у падарунак першабытнаму племені Coca-Cola і какос
Грамадзянін ЗША Міхайла Палякоў на самаробнай лодцы даплыў да выспы ў Індыйскім акіяне, дзе жыве племя сэнтынельцаў. Гэта самыя ізаляваныя на планеце абарыгены.
🙈 За літаральна 5 хвілін, што ён правёў на сушы, амерыканец паспеў запісаць відэа і пакінуць абарыгенам «дары»: банку Coca-Cola і какос.
Дырэктар арганізацыі Survival International Кэралайн Пірс назвала дзеянні Палякова « безадказнымі і ідыёцкімі», адзначыўшы, што ён падвергнуў небяспецы не толькі сваё жыццё, але і існаванне ўсяго народу.
У сэнтынельцаў няма імунітэту да большасці распаўсюджаных захворванняў, такіх як грып або адзёр. Кантакт са староннімі можа прывесці да эпідэміі і гібелі ўсяго племені.
Менавіта таму востраў забаронена наведваць нават ВМС Індыі. Парушальнікам пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Падрабязней пра дзіўнае племя чытайце ў нашых картках ☝️
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Напярэдадні Сусветнага дня здароўя дзяржаўная статыстыка пахвалілася лепшай, чым у многіх краінах Еўропы, забяспечанасцю лекарамі. Ці сапраўды ёсць чым ганарыцца? Паглядзім, як улады маніпулююць лічбамі
🔸Пасля таго, як амерыканскі прэзідэнт увёў гандлёвыя мыты для многіх краінаў, фондавы рынак ЗША страціў каля 7 трыльёнаў долараў
🔸Расце колькасць ДТЗ з удзелам жывёлінаў на дарогах. Як пазбегчы такой сітуацыі, а калі трапілі ў яе, што рабіць?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/YP86D4Ie0Ag
🐾 У Менску заўважылі нетыповага для гарадоў звярка
Толькі паглядзіце на гэтага мілага драпежніка!
🟧 «Чырвоныя дзверы, жоўтыя дзверы». У беларускіх падлеткаў з'явілася новая містычная гульня
Распаўсюджваецца яна пераважна ў Tiktok, падчас гэтай гульні дзеці спрабуюць увесці адно аднаго ў «транс». Бацькі ўжо бʼюць трывогу.
Але ці сапраўды ёсць падставы для хваляванняў? Разбіраемся ў нашым відэа!
🚀 Гэты беларус распрацаваў ракетнае паліва, на якім «Апалоны» паляцелі ў космас
Роўна 115 гадоў таму нарадзіўся выбітны беларускі навуковец – Барыс Кіт. Ён стаў канструктарам амерыканскай ракетнай тэхнікі і адным з тых, дзякуючы каму чалавек упершыню паляцеў на Месяц. Акрамя таго, Кіт актыўна дапамагаў нашым землякам у ЗША.
Распавядаем пра жыццё нашага выбітнага земляка ў нашым відэа. Паглядзіце!
Яшчэ 15 цікавых фактаў пра Барыса Кіта, чытайце на нашай старонцы 📝
❗️ Максіма Урбановіча ўтрымліваюць у камеры СІЗА КДБ, паведаміляюць крыніцы «Белсату».
Малодшага брата беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча, затрымалі 2 красавіка.
У ноч на 6-е красавіка скончыліся трое содняў, якія Максіма Урбановіча згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі маглі трымаць без прад’яўлення абвінавачання на час праверкі.
Максім на волю не выйшаў. Гэта дае падставы меркаваць, што следчыя арыштавалі яго яшчэ як мінімум на 10 дзён. Невядома ці распачата крымінальная справа і ў якім статусе трымаюць Максіма Урбановіча пад вартай.
#рэпрэсіі
📌«Меркавана, боепрыпас знаходзіўся ў сажалцы»
Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопец знайшоў міну часоў мінулай вайны ў высахлай сажалцы, недалёка ад дому. Ён прынёс яе на двор і спрабаваў разабраць. У выніку – здарыўся выбух.
«Меркавана, боепрыпас знаходзіўся ў сажалцы з савецкага перыяду або часоў ВАВ. Канчатковыя высновы будуць зробленыя пасля правядзення экспертных даследаванняў»
Да справы далучаны эксперт-выбухатэхнік з цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз.
☝️Тэрыторыю сажалкі следчыя ўжо абследавалі – іншых выбуханебяспечных прадметаў не выяўлена.
⚡️ Вялікая Брытанія і ЗША правялі паспяховыя выпрабавалі гіпергукавога ракетнага рухавіка
«Брытанскія навукоўцы завяршылі ключавое выпрабаванне гіпергукавога рухавіка, якое стала магчымым дзякуючы цеснай супрацы паміж урадам Вялікабрытаніі, прамысловасцю і ўрадам ЗША»
👀 Польшча будзе сачыць за памежнымі з Беларуссю рэкамі з дапамогай электроннай агароджы
Пра гэта паведамляе памежная служба краіны.
Паводле звестак ведамства, сістэмай электроннага маніторынгу абсталяваны ўжо ўвесь участак польска-беларускай мяжы ў Падляскім ваяводстве.
❄️ Калі такое было! Вясной з-за снегу людзі засталіся без электрычнасці!
На раніцу 6 красавіка на Магілёўшчыне без святла заставаліся 142 населеныя пункты.
А на Меншчыне - больш як 130 паселішчаў.
❗️Белгідрамет папярэджвае на сёння пра ўзмацненне на большай частцы тэрыторыі краіны ветру з парывамі да 15–20 м/с. Па паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі – моцны мокры снег, завіруха.
Геймеры выпусцілі відэа «Post-Lukashenko»... толькі чамусьці гэта зрабілі геймеры з Казахстану 🤔
Казахскія геймеры стварылі відэа ў стылі гульні «Hearts of Iron 4» пад назвай «Post-Lukashenko». У ім расказваецца, што будзе з Беларуссю пасля кіравання дыктатара.
🙈 Пад выглядам гульнявых персанажаў можна ўбачыць рэальных беларускіх палітыкаў: Караева, Качанаву, Ціханоўскую, Пазняка...
У відэа можна ўбачыць шмат кадраў з пратэстаў 2020 года, гучаць песні беларускіх гуртоў і беларускія гімны, такія як «Магутны Божа».
Апісанні да гульні і персанажаў стылізаваныя пад гульню, але ў цэлым перадаюць асноўныя праблемы, з якімі сутыкнулася нашая краіна падчас кіравання Лукашэнкі.
🔺Уначы Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі
У выніку атакі адбыліся пажар і частковае разбурэнне офіснага будынку ў Абалонскім раёне. На месцы здарэння працягваюць працаваць ратавальнікі і аварыйныя службы.
Паводле звестак уладаў, за мінулую ноч расейскія войскі некалькі разоў атакавалі Кіеў рознымі тыпамі ракет, а таксама дронамі-камікадзэ. Украінскія СМІ паведамляюць, што ад удараў пацярпелі тры чалавекі.
Акрамя Кіева, атакі ўначы адбыліся на Сумы, Купянск і Мікалаеў.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
🎥Пачынайце раніцу з пазітывам: глядзіце шоу «Раніца з Белсатам»
У сённяшнім выданні паразмаўляем пра трэніроўку мазгоў з Дзянісам Бурко, заснавальнікам шахматнай школы, пакажам, як прайшоў канцэрт і прэзентацыя новай кнігі спявачкі і паэткі Святланы Бень, Андрэй Янушкевіч распадзе пра цікавыя падзеі ў кніжным свеце і шмат чаго цікавага.
Паглядзіце!
💥 #галоўнае за 5 красавіка
✔️ Украінцам у ЗША разаслалі лісты з патрабаваннем пакінуць краіну
✔️ У Берасцейскім раёне выбухнуў боепрыпас. Загінула дзіця
✔️ Трохгадовы хлопчык загінуў пасля ўдару па Крывым Рогу
✔️ У Варшаве пройдзе цырымонія развітання з Максімам Чарняўскім
✔️ Латвія хоча цалкам спыніць гандаль з Беларуссю і Расеяй
✔️ Змены пра сдачы экзамену на пасведчанне кіроўцы
✔️ Невядомыя з беларускага боку запісваюць на камеры, як нелегалы прарываюцца праз мяжу
✔️ Нямецкія школьнікі выкрыквалі нацысцкія лозунгі на месцы былога канцлагеру
✔️ Амерыканец прынёс у падарунак першабытнаму племені Coca-Cola і какос
🤐 «Памідоры ўжо далікатэс, не кожны сабе дазволіць»
Беларусы ў сацсетках абураюцца коштамі на садавіну і гародніну. Як так атрымалася, што ананасы і пітахая з Тайланду, каштуюць даражэй за памідоры, «Белсату» патлумачыла эканамістка Настасся Лузгіна.
🔥 Ніколі такога не было і вось зноў...згарэў МАЗ у Расеі
Гэтым разам цуд айчыннага аўтапрома ганарова палаў у культурнай сталіцы РФ – Санкт-Пецярбургу.
Калі вам цікава, што прымушае нашыя МАЗы прама такі згараць з сораму, то пачытаць можна тут 👈
🤯 Скандал у Нямеччыне. Школьнікі выкрыквалі нацысцкія лозунгі на месцы былога канцлагеру
Інцыдэнт адбыўся падчас экскурсіі да мемарыяла былога канцлагера Берген-Бельзен у Ніжняй Саксоніі.Нямецкія дзевяцікласнікі школьнікі скандавалі: «Германія для немцаў, замежнікі – прэч».
Пакуль настаўнікі, якія суправаджалі групу, адцягнуліся на куплю квіткоў, Падлеткі вырашылі»вылучыцца». У выніку прыйшлося ўмяшацца персаналу мемарыяла і зрабіць заўвагу вучням. А дырэктар школы прыняў дысцыплінарныя меры і падаў заяву ў паліцыю.
☝️ І гэта ўжо не першы такі выпадак. У траўні 2024 года на вечарыне на востраве Зюльт, госці скандавалі аналагічны лозунг пад песню L'amour toujours Джыджы Дʼагусціна. А па дадзеных СМІ выпадкі падобных паводзін, асабліва сярод падлеткаў, сталі адбывацца ўсё часцей.
🤔 Невядомыя з беларускага боку запісваюць на камеры, як нелегалы прарываюцца праз мяжу
У польскім МУС заявілі, што гэтыя відэа верагодна будуць выкарыстаныя ў прапагандысцкіх мэтах.
☝️ Да таго ж у ведамстве адзначылі, што апошнім часам назіраецца рост колькасці іншаземцаў, якія спрабуюць перайсці мяжу.
На відэа, выкладзеным памежнай службай, можна ўбачыць, як з дапамогай спецсродкаў мігранты праразаюць лаз у агароджы.
Аднак, у ведамстве запэўнілі, што ўсе спробы нелегальна перасячы мяжу «хутка і эфектыўна спыняюцца»:
«Праходу няма. Польская мяжа герметычная. Тысячы салдат, памежнікаў і паліцэйскіх, камеры і дроны сочаць за кожным метрам на працягу 24 гадзін у содні»Читать полностью…
🥶 Завіруха ў красавіку
У сярэдзіне вясны ў Беларусь нечакана вярнулася зіма.
Паглядзіце!