Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📌 У Беларусі хочуць забараніць выкарыстанне ўсесезонных шынаў зімой
Паводле ДАІ краіны выкарыстанне такіх шынаў можа ствараць небяспечнасць на дарозе:
«Справа ў тым, што шэраг зімовых ДТЗ паказаў, што транспартны сродак лёгка заносіць на слізкай дарозе, асабліва калі на пярэдняй восі кіроўца выкарыстоўвае зімовыя шыны, а на задняй – усесезонныя»
🪙 Дынар, дырхем, грыўня, пенязь, грош, талер – усе гэтыя манеты хадзілі ў Беларусі ў час Старажытнай Русі і ВКЛ
Але чаму Беларусь мае сёння рубель, а не талер? І адкуль узнікла назва «долар»?
💰 Гісторыя грошай – у праграме «Вусы Скарыны»
🤡 Трамп увёў пошліны, спасылаючыся на неіснуючага эксперта
Пра гэта заявіла вядучая тэлеканала MSNBC Рэйчэл Мэдоў. Яна сцвярджае, што Доналд Трамп аб'явіў «Дзень вызвалення», спасылаючыся на даследаванні эканаміста Рона Вара... якога ў рэальнасці не існуе 🫣
Паводле Мэдоў, Трамп выдумаў сабе фэйкавага дарадцу дарадцы, каб падтрымліваць ідэі, якія сам і вылучае.
😮 Прозвішча Вара ўтварылася ў выніку перастаноўкі літар у імя Пітэр Навара – рэальна існуючага прафесара эканомікі і суаўтара кнігі «Смерць ад Кітая», на якую ў 2017 годзе наткнуўся зяць Трампа Джарэд Кушнер. Пасля чаго Навара запрасілі ў каманду Трампа, дзе ён стаўся ключавым лабістам пошлін і пачаў распаўсюджваць аналітычныя запіскі ад імя выдуманага эксперта.
🤔 Сакрэт паспяховай беларусізацыі расейца з Сібіры
Зорка знакамітых «Песняроў« Уладзімір Мулявін нарадзіўся ў расейскай Сібіры, але гэта не зашкодзіла расейцу зрабіць Беларусь і беларускую мову вядомай у свеце. Паслухайце
👀 Поўнае выданне праграмы «Мова нанова» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🤯 Калі нельга, але вельмі хочацца... Ці як фірмы, заснаваныя беларусамі ў розных краінах, гандлююць падсанкцыйнымі таварамі
Чытач «Белсату» паведаміў, што беларусы знайшлі спосаб гандляваць падсанкцыйнымі аўтазапчасткамі і даслаў пры гэтым шэраг дакументаў, якія, паводле яго, гэта даказваюць.
Правёўшы сваё расследаванне і апытаўшы экспертаў, «Белсат» сапраўды выявіў пэўныя «званочкі» у дачыненні кампаніяў, пра якія паведамляла нашая крыніца. 👉 Пачытайце, што мы высветлілі
📺 На мяжы зайшлі 580 кг выбухоўкі. Мытнікі называюць гэтую партыю «найбуйнейшай у гісторыі Беларусі»
Глядзіце таксама ў выданні навінаў за 5 хвілінаў:
✔️ЕЗ падтрымае рэпрэсаваных беларусаў
✔️Крадзеж харчоў ва ўстановах адукацыі
✔️Іран прывёў войска ў павышаную боегатовасць
✔️У Беларусі вырасла колькасць мігрантаў
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻
🐶 Не сабака, а проста мара рыбака!
Паглядзіце, як гадаванец дапамагае свайму гаспадару лавіць рыбу!
❄️ Праз нечаканы снег буслы не могуць знайсці сабе ежу
Птушак заўважылі каля Маладзечна. Яны разгублена шукалі ежу ў заснежаных вясковых дварах.
Людзі занепакоеныя лёсам птушак і просяць дапамагчы перажыць ім халодны перыяд.
☝️ Адмыслоўцы рэкамендуюць падкормліваць буслоў рыбаю, сырым несалёным мясам або дробнымі кавалачкамі печані. Ежу лепш выкладваць у адкрытых месцах, далей ад дарог і людзей.
Сіноптыкі прагназуюць сёння ў Беларусі халоднае надвор'е з тэмператураю паветра ад -1 да +4°C. Магчымы снег і мокры снег, а таксама парывісты вецер.
Беларуска распавяла, як спрабавала трапіць ва Украіну ў 2025-м
Дзяўчына хацела прадставіць беларускую моладзь на імпрэзе ў Львове, але яе не ўпусцілі. Прычынай стала адсутнасць візы, хоць у яе быў чэшскі ВНЖ.
На польска-ўкраінскай мяжы правадніца цягніка памылкова прапусціла дзяўчыну, зблытаўшы яе дакументы. Але ўкраінскія памежнікі спынілі яе на вакзале, бо без візы ці ўкраінскага дазволу ўезд для беларусаў закрыты.
Беларуску змясцілі ў закрытае памяшканне на шэсць гадзін, дзе бесперапынна гучалі навіны пра вайну, а паветраныя трывогі не выклікалі ні ў кога панікі.
«Фактычна, я прыехала ва Украіну, каб шэсць гадзін глядзець тэлевізар у закрытым пакоі і вярнуцца назад», – жартам адзначыла дзяўчына.
Яна іранічна кажа, што нават паўтарыла б такую паездку без візы, бо «сапраўды класна правяла час». Асабліва ў яе засталося «станоўчае ўражанне» ад душэўных размоў з памежнікамі пра сітуацыю ва Украіне і Беларусі.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 15 цікавых фактаў пра Барыса Кіта
Ён перажыў рэвалюцыі, ледзь не трапіў у рукі НКВД, сядзеў у нямецкай турме, а пасля дапамагаў NASA адправіць чалавека на Месяц. Гісторыя спадара Барыса поўная выпрабаванняў, але не можа не натхняць. Прачытайце, як наш зямляк усё жыццё падтрымліваў беларусаў, дабіўся поспеху за мяжой і вярнуўся на Радзіму героем.
🔺 Папа Рымскі ўпершыню з’явіўся перад вернікамі пасля шпіталізацыі
Яшчэ нядаўна стан пантыфіка ацэньваўся як цяжкі, але цяпер ён ідзе на папраўку. Учора кіраўнік Ватыкана выйшаў да вернікаў з казаннем, прысвечаным хворым і медыцынскім работнікам. Як цяпер выглядае Папа Рымскі – глядзіце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 У Амерыцы прайшлі пратэсты супраць палітыкі Трампа
Буйныя гарады ЗША ахапілі масавыя мітынгі, дзе амерыканцы крытыкавалі як самога Дональда Трампа, так і Ілана Маска. Як выглядалі шматтысячныя пратэсты – пакажам у нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
Футбалісты прыйшлі на гульню са шчанюкамі з прытулку
Навошта яны гэта зрабілі, глядзіце ў нашым відэа!
📌 Расея сачыла за брытанскімі атамнымі падлодкамі з дапамогай датчыкаў
Вайскоўцы выявілі ў водах побач з Вялікай Брытаніяй сэнсарныя датчыкі.
Па версіі Мінабароны краіны, яны былі ўсталяваныя Масквой для адсочвання перасоўвання чатырох брытанскіх падводных лодак Vanguard, аснашчаных ракетамі з ядравымі боегалоўкамі, піша The Sunday Times.
☝️ Таксама ведамства сцвярджае, што яшчэ да пачатку вайны ва Украіне Лондан меў звесткі аб тым, што супер яхты расейскіх алігархаў верагодна выкарыстоўваліся для выведкі каля берагоў Вялікай Брытаніі.
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Трамп абваліў фондавыя рынкі, людзі пратэстуюць, краіны свету шукаюць чым адказаць. Ці стане гэта пачаткам «вялікай» дэпрэсіі? Як можа змяніцца свет і ці зачэпіць Беларусь? Абмяркоўваем з Львом Львоўскім
🔸Краіны НАТО правялі на гэтым тыдні ажно два спатканні – у Варшаве і Бруселі. Лукашэнка – нараду са сваімі сілавікамі
🔸Якіх палітыкаў і злачынцаў пакрывае Менск і Масква, распавядзе Юлія Цяльпук
🔸Лукашэнка знайшоў спосаб помсціць нязгодным – адбіраць у людзей маёмасць і распрадаваць яе з малатка. Ці ёсць шанец, што ў будучыні можна будзе павярнуць сабе сваё?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/tFZAkO6Isuo
😲 Гэта рысі, ці бараны?
Нядаўна карыстальнікі сацсетак знялі відэа, які рысі бадаюцца падчас бойкі. Ці гэта нармальна?
Распавядаем у нашым відэа!
🚀 Гэты беларус распрацаваў ракетнае паліва, на якім «Апалоны» паляцелі ў космас
Роўна 115 гадоў таму нарадзіўся выбітны беларускі навуковец – Барыс Кіт. Ён стаў канструктарам амерыканскай ракетнай тэхнікі і адным з тых, дзякуючы каму чалавек упершыню паляцеў на Месяц. Акрамя таго, Кіт актыўна дапамагаў нашым землякам у ЗША.
Распавядаем пра жыццё нашага выбітнага земляка ў нашым відэа. Паглядзіце!
Яшчэ 15 цікавых фактаў пра Барыса Кіта, чытайце на нашай старонцы 📝
❤️ Тонкая іронія, укулеле і беспрацоўнае дрэва
Паглядзіце відэа з канцэрта-прэзентацыі новай кнігі Святланы Бень «З ямкі земляной».
Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам»
❗️ У Берасцейскай вобласці збіраюцца ўключаць сігналы трывогі
Як адзначаюць у МНС, праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва з уключэннем электрасірэнаў мае тэхнічны характар і не патрабуе ад жыхароў ніякіх дзеянняў.
Ведамства заклікае насельніцтва захоўваць спакой і не панікаваць.
Прычыны частых тэхнічных праверак сістэм апавяшчэння ў Берасцейскай вобласці афіцыйна не тлумачацца. Але адзначаецца, што апошнім часам падобныя мерапрыемствы сталі больш рэгулярнымі ў рэгіёнах Беларусі, што мяжуюць з Украінай.
😢 Пакуль прапагандысты распавядаюць, як прамысловасць краіны паказвае «высокія тэмпы росту», а эканоміка «паспяхова пераадольвае ўплыў беспрэцэдэнтных санкцый» прадпрыемствы вымушаны браць крэдыт каб выплаціць заробкі працаўнікам
«Гомсельмаш» перажывае сур'ёзны крызіс. Як стала вядома ад крыніцаў, звязаных з прадпрыемствам, Завод ліцця і нармаляў (ЗЛіН), які ўваходзіць у склад абʼяднання, быў вымушаны ўзяць крэдыт у банку, каб выплаціць заробкі работнікам у пачатку 2025 года.
Прадпрыемства ўжо працяглы час працуе са стратамі, не хапае спецыялістаў, праз што кіраўніцтва вымушанае перакіроўваць работнікаў з адных падраздзяленняў у іншыя, нярэдка нават не паводле профілю іхнай асноўнай дзейнасці. Гэта адмоўна ўплывае на агульную якасць вырабленай прадукцыі.
Прадпрыемства значна залежыць ад рынку Расеі, аднак эксперты прагназуюць у 2025 годзе далейшае зніжэнне попыту на сельгастэхніку на 10–15 %.
❗️ Былы муж Мельнікавай пацвердзіў, што дзеці ў яго
«Зеркало» датэлефанаваліся былому мужу Анжалікі Мельнікавай Андрэю. Мужчына пацвердзіў, што дзеці знаходзяцца ў яго. Аднак падкрэсліў, што не ведае, дзе знаходзіцца сама спікерка і сам хвалюецца «куды яна знікла».
На пытанне, як даўно ён сам знаходзіцца ў Беларусі, мужчына адказаў: «Вы што, з паліцыі?».
🤔 А калі яго запыталі, ці здагадваецца ён, дзе знаходзіцца яго былая жонка, мужчына адказаў, што «без паняцця» і папрасіў больш яму не тэлефанаваць.
💱 Курсы валютаў 7 красавіка
Долар падрос на 2.4 капейкі. Еўра вырас даволі істотна — ажно на 4.1. Расейскі рубель амаль две капейкі страціў.
#курсывалютаў
📌 «Усе «экстрэмісцкія» матэрыялы забароненыя, але не ўсе забароненыя – «экстрэмісцкія»»
У Беларусі ёсць спіс забароненых кніг, а ёсць «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Навошта патрэбныя 2 спісы, якая розніца паміж імі і пакараннямі, якія чакаюць за выкарыстанне кніг з гэтых спісаў, 👉 чытайце ў нашым артыкуле.
🤢 «Не, гэта не жарт...» Mark Formelle выпусціў сумесную калекцыю з Бузавай – «Мне можна ўсё!»
І ўсё б нічога, але Вольга Бузава – актыўная прыхільніца Пуціна, падтрымала расейскае ўварванне ва Украіну, выступала ў акупаваным Крыме і наведвала самаабвешчаную ДНР.
Кампанія сцвярджае, што новая калекцыя для тых, хто «не баіцца быць сабой» і «казаць, пра што думаеш».
🤔 Як вы ставіцеся да такой калабарацыі? Ці працягнеце цяпер купляць гэты беларускі брэнд?
Прапагандысты паказалі затрыманага ваяра-каліноўца
На дзяржканале з’явіўся сюжэт пра Максіма Ралько – экс-байца Палка Каліноўскага. Беларус быў затрыманы на мяжы ў пункце пропуску «Брэст».
Паводле прапагандыстаў, мужчына нібыта кінуў полк, прыехаў у Варшаву, а потым вярнуўся ў Беларусь. У сюжэце заяўляюць, што экс-ваяр «актыўна супрацоўнічае са следствам і дзеліцца інфармацыяй».
Максім служыў у палку Каліноўскага з 2022-га па 2024-ы. Потым ён вырашыў зноў прыехаць у Польшчу, але праз два месяцы знік. У лістападзе 2024 года ён з’явіўся ў сюжэце АНТ. Тады стала вядома, што ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Сабакі больш не лепшыя жывёлы-сапёры
Сусветны рэкорд па выяўленні мін сярод жывёл пабілі афрыканскія сумчатыя пацукі. Грызун па мянушцы Ронін знайшоў 109 мін і 15 выбуховых прылад.
Ронін працуе з 2021 года і прайшоў навучанне ў Бельгіі. Цяпер яго месца працы — Камбоджа, адна з самых замініраваных краін свету. Працоўны дзень у яго ідзе ўсяго паўгадзіны.
Аказалася, што пацукі выдатна спраўляюцца з размінаваннем дзякуючы выдатнаму нюху і малому вазе, які не дазваляе актываваць выбуховыя прылады.
💥 #галоўнае за 6 красавіка
✔️ Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі
✔️ Геймеры выпусцілі відэа «Post-Lukashenko»
✔️ З-за снегу людзі засталіся без электрычнасці
✔️ У ЗША прайшлі масавыя пратэсты супраць Трампа
✔️ Польшча ўвяла электронны кантроль за памежнымі з Беларуссю рэкамі
✔️ Вялікая Брытанія і ЗША правялі паспяховыя выпрабавалі гіпергукавога ракетнага рухавіка
✔️ Сіманьян узнагародзілі за ўклад «у зацвярджэнне духоўна-маральных каштоўнасцяў»
✔️ ЕЗ заявіў пра контрмеры супраць тарыфаў Трампа
✔️ Маск спадзяецца на адмену тарыфаў паміж ЗША і ЕЗ
✔️ 15 цікавых фактаў пра Барыса Кіта
✔️ Еўразвяз запусціў праграму падтрымкі рэпрэсаваных беларусаў
#рэпрэсіі:
▪️ Гадавіна загадкавай смерці Генадзя Карпенкі
▪️ Максіма Урбановіча ўтрымліваюць у камеры СІЗА КДБ
▪️ Да пажылой маці праваабаронцы Леаніда Судаленкі прыходзілі сілавікі
🤬 Яны прыйшлі, каб зламаць, каб сказаць: «Твой сын – злачынец. Ён у вышуку»
Да маці былога палітзняволенага Леаніда Судаленкі прыходзілі сілавікі.
«Прымусілі 87-гадовую жанчыну падпісаць пратакол пра маю адсутнасць у доме, які я пакінуў яшчэ ў часы СССР. Яны ведаюць, дзе я – і ўсё роўна прыйшлі! Ім абыякавы яе ўзрост, здароўе, сэрца. Яны прыйшлі, каб зламаць. Каб учыніць боль. Каб сказаць: «Твой сын – злачынец. Ён у вышуку»»
«Бярог яе здароўе. Пасля вызвалення паспеў развітацца з ёю назаўсёды. Але і тады не сказаў праўду – проста паўтарыў: «Паехаў працаваць за мяжу»
«Мяне схілялі да смерці», – Людміла Карпенка адкрывае невядомыя акалічнасці смерці свайго мужа
Сёння 26 гадоў са дня смерці аднаго з яскравых беларускіх апазіцыйных палітыкаў 1990-гадоў, навукоўца Генадзя Карпенкі, які раптоўна памёр ад кровазліцця ў мозг на 50-годзе жыцця 6 красавіка 1999 года.
Родныя, сябры і палітычныя прыхільнікі не вераць у натуральную смерць выбітнага дзеяча. Але расследавання абставінаў ягонай загадкавай смерці ўлада Лукашэнкі не праводзіла. Яна застаецца нераскрытай і праз 26 гадоў.
Неспадзяваныя акалічнасці тых трагічных падзей праз дзясяткі гадоў раскрывае ўдава палітыка Людміла Карпенка, якая разам з сям’ёй была вымушана выехаць у Нямеччыну. Паслухайце! ☝🏻
▶️ Размову цалкам, чытайце на нашай старонцы або глдзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»
📌 ЕЗ заявіў пра контрмеры супраць тарыфаў Трампа
Еўразвяз плануе ўвесці дадатковы падатак на пастаўкі з Амерыкі. Яны закрануць вельмі шырокую групу тавараў – ад зубной ніткі да брыльянтаў.
Спіс амерыканскіх тавараў, на якія будуць накладзеныя дадатковыя пошліны абвесцяць увечары 7 красавіка.
Кітай, Канада і Мексіка, якія таксама патрапілі пад тарыфы ЗША, ужо прынялі меры ў адказ.
🔥 ЕЗ запускае праграму падтрымкі беларусаў, якія праз палітычны пераслед страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі
Можна атрымаць да €10 тысяч на ўладкаванне жыцця ў выгнанні.
Атрымаць падтрымку могуць былыя палітзняволеныя, а таксама беларусы і беларускі, якія падвергліся крымінальнаму або адміністрацыйнаму пакаранню па палітычных матывах.
👉 На што можна будзе патраціць грошы, а таксама як падаць заяўку, чытайце ў нашым артыкуле.
🤡 Ой, а што здарылася? Хтосьці ўжо не хоча рабіць Амерыку зноў вялікай?
Ілан Маск заявіў, што спадзяецца ў будучыні ўбачыць поўную свабоду гандлю паміж Злучанымі Штатамі і Еўропай, піша Reuters.
«У рэшце рэшт, я спадзяюся, будзе дасягнутае пагадненне аб тым, што і Еўропа, і Злучаныя Штаты павінны ў ідэале, на мой погляд, перайсці да нулявых тарыфаў, фактычна стварыўшы зону свабоднага гандлю паміж Еўропай і Паўночнай Амерыкай»