Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
«Рукі прэч»: як у Амерыцы пратэставалі супраць палітыкі Трампа
Мітынгі прайшлі ў 1200 населеных пунктах ва ўсіх 50 штатах. Акрамя ЗША да пратэстаў далучыліся таксама ў у Лондане, Парыжы і Берліне. Гэта самая маштабная хваля пратэстаў у ЗША з часу вяртання Трампа да ўлады. Паглядзіце, як выглядалі гэтыя пратэсты ☝🏻
🤡 Маргарыта Сіманьян атрымала ад патрыярха Кірыла ордэн за ўклад «у зацвярджэнне духоўна-маральных каштоўнасцяў»
У гонар дня народзінаў прапагандысткі яе ўзнагародзілі царкоўным ордэнам роўнаапостальнай княгіні Вольгі III ступені.
▪️ Знак адрознення Святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі – ордэн, заснаваны расейскім імператарам Мікалаем II у 1915 годзе. Быў створаны для ўзнагароджання жанчын за заслугі на карысць грамадства і дзяржавы
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Беларусь замяло снегам
✔️У Расеі згарэў яшчэ адзін аўтобус МАЗ
✔️Расейцы атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі
✔️У ЗША пратэсты супраць палітыкі Трампа
✔️Дзе добра жыць у Беларусі?
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔥 У ЗША прайшлі масавыя пратэсты супраць Трампа
Пачынаючы з 5 красавіка ў ва ўсіх 50-ці штатах краіны адбылося больш за тысячу акцый, аб'яднаных назвай «Рукі прэч», пішуць The New York Times і The Washington Post.
Самыя вялікія акцыі прайшлі ў Нью-Ёрку, Чыкага, Лос-Анджэлесе і Вашынгтоне.
☝️ Пратэстоўцы патрабавалі спыніць уплыў алігархаў на палітыку, вярнуць фінансаванне сацыяльным праграмам і абараніць правы імігрантаў, трансгендарных людзей і ўразлівых супольнасцяў.
Трамп пакуль не каментаваў гэтыя падзеі. У гэты час ён знаходзіўся на сваім полі для гольфа ў Фларыдзе.
Беларусы ўзбройваюцца, друкуючы зброю на 3D-прынтары
А «Транспарт будучыні» абяцае мегазавод БПЛА ў Беларусі.
▶️ Што новага ў свеце і чаму Лукашэнку стала дрэнна ад паказухі набліжаных чыноўнікаў, глядзіце ў праграме «Навіны з Будучыні» з Вольгай Старасцінай.
◾️«Мой муж сапраўды ні на што асабліва не пакутаваў, каб [памерці] у 49 гадоў»
Так каментуе раптоўную смерць мужа ўдава Карпенкі Людміла.
Генадзь Карпенка быў віцэ-старшынём беларускага парламенту, а пасля рэферэндуму 1996-га стаўся адным з лідараў апазіцыі. Акрамя таго ён быў чальцом Нацыянальнай Акадэміі навук, аўтарам больш як 50 пяцідзесяці вынаходніцтваў, мэрам Маладзечна. 6 красавіка 1999 года Генадзь Карпенка памёр пры нявысветленых абставінах.
«Ён сапраўды быў рэальны праціўнік. Гэты быў лідар, якога падтрымлівалі як народ, так і іншыя партыі ў краіне. Натуральна, гэта пралічылі і органы рэжыму. Ведалі, хто на што здольны», –
Дастаўку ранішняй прэсы замаўлялі?
Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹Былы падпалкоўнік і палітвязень: Я сам стаяў калісьці са шчытом – сорамам згадваю пра гэта
Былы падпалкоўнік узброеных сілаў у шчырай размове з «Белсатам» распавядае, чаму на выбарах у 2020 годзе не аддаў за яго свой голас і выходзіў у афіцэрскай форме на маршы пратэсту.
🔹Долар ліхаманіць. Ці бегчы ў абменнік?
«Белсат» спытаў у эксперткі BEROC Анастасіі Лузгіной, што адбываецца ў ЗША і ці варта праз гэта беларусам ужо пазбаўляцца ад долараў.
🔹Памідоры ў Беларусі даражэйшыя за мандарыны
Як так атрымалася?
#штопачытаць
Прыгажосць, якая вярнулася на дзень – спяшайцеся пабачыць.
Так зімна-снежна сёння выглядалі Горадня і Менск, як і многія гарады і мястэчкі Беларусі.
Менск – асабліва чароўны ўвечары... ❤️
Нібыта, нічога асаблівага.
Проста мастак Язэп Драздовіч 100 гадоў таму намаляваў глыбоцкі храм Раства Багародзіцы, -- паведамляе "Куфар старажытнасцяў".
Але, калі прыглядзецца, то ў кронах дрэваў можна пабачыць аблічча чалавека. Верагодна, так мастак "зашыфраваў" выяву Хрыста.
Так храм выглядаў 100 гадоў таму і сёння. 🙏
🤦♀️ Амерыканец прынёс у падарунак першабытнаму племені Coca-Cola і какос
Грамадзянін ЗША Міхайла Палякоў на самаробнай лодцы даплыў да выспы ў Індыйскім акіяне, дзе жыве племя сэнтынельцаў. Гэта самыя ізаляваныя на планеце абарыгены.
🙈 За літаральна 5 хвілін, што ён правёў на сушы, амерыканец паспеў запісаць відэа і пакінуць абарыгенам «дары»: банку Coca-Cola і какос.
Дырэктар арганізацыі Survival International Кэралайн Пірс назвала дзеянні Палякова « безадказнымі і ідыёцкімі», адзначыўшы, што ён падвергнуў небяспецы не толькі сваё жыццё, але і існаванне ўсяго народу.
У сэнтынельцаў няма імунітэту да большасці распаўсюджаных захворванняў, такіх як грып або адзёр. Кантакт са староннімі можа прывесці да эпідэміі і гібелі ўсяго племені.
Менавіта таму востраў забаронена наведваць нават ВМС Індыі. Парушальнікам пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Падрабязней пра дзіўнае племя чытайце ў нашых картках ☝️
🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Напярэдадні Сусветнага дня здароўя дзяржаўная статыстыка пахвалілася лепшай, чым у многіх краінах Еўропы, забяспечанасцю лекарамі. Ці сапраўды ёсць чым ганарыцца? Паглядзім, як улады маніпулююць лічбамі
🔸Пасля таго, як амерыканскі прэзідэнт увёў гандлёвыя мыты для многіх краінаў, фондавы рынак ЗША страціў каля 7 трыльёнаў долараў
🔸Расце колькасць ДТЗ з удзелам жывёлінаў на дарогах. Як пазбегчы такой сітуацыі, а калі трапілі ў яе, што рабіць?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/YP86D4Ie0Ag
🐾 У Менску заўважылі нетыповага для гарадоў звярка
Толькі паглядзіце на гэтага мілага драпежніка!
🟧 «Чырвоныя дзверы, жоўтыя дзверы». У беларускіх падлеткаў з'явілася новая містычная гульня
Распаўсюджваецца яна пераважна ў Tiktok, падчас гэтай гульні дзеці спрабуюць увесці адно аднаго ў «транс». Бацькі ўжо бʼюць трывогу.
Але ці сапраўды ёсць падставы для хваляванняў? Разбіраемся ў нашым відэа!
💵Курс долара выглядае,як «амерыканскія горкі». Ці варта бегчы ў абменнік і пазбаўляцца валюты?
На думку эксперткі BEROC Анастасіі Лузгіной – гэта рэакцыя на падняцце Трампам тарыфаў на імпартныя тавары.
Яна лічыць, што гэта можа прывесці да «адтоку фінансавых рэсурсаў з Амерыкі» з-за чаго долар і надалей нестабільны праз працэсы, якія будуць адбывацца ў эканоміцы ЗША.
Дык а што рабіць беларусам? Бегчы ў абменнік ці не панікаваць?
👉 Чытайце ў нашым артыкуле
🤔 Латвійская апазіцыя хоча цалкам спыніць гандаль з Беларуссю і Расеяй
Дэпутаты нават распрацавалі законапраект, які прадугледжвае такую забарону ўжо з 1 ліпеня 2025 года.
☝️ На думку апазіцыйных палітыкаў, любы гандаль з гэтымі краінамі «не толькі амаральны, але і з’яўляецца прамой падтрымкай эканомікі агрэсара».
Дэпутаты заклікаюць прэм’ер-міністра краіны Эвіку Сіліню падтрымаць іх законапраект і ў супрацы з урадамі Літвы і Эстоніі дамагацца аналагічнай забароны ў іншых краінах Балтыі.
📌«Меркавана, боепрыпас знаходзіўся ў сажалцы»
Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопец знайшоў міну часоў мінулай вайны ў высахлай сажалцы, недалёка ад дому. Ён прынёс яе на двор і спрабаваў разабраць. У выніку – здарыўся выбух.
«Меркавана, боепрыпас знаходзіўся ў сажалцы з савецкага перыяду або часоў ВАВ. Канчатковыя высновы будуць зробленыя пасля правядзення экспертных даследаванняў»
Да справы далучаны эксперт-выбухатэхнік з цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз.
☝️Тэрыторыю сажалкі следчыя ўжо абследавалі – іншых выбуханебяспечных прадметаў не выяўлена.
⚡️ Вялікая Брытанія і ЗША правялі паспяховыя выпрабавалі гіпергукавога ракетнага рухавіка
«Брытанскія навукоўцы завяршылі ключавое выпрабаванне гіпергукавога рухавіка, якое стала магчымым дзякуючы цеснай супрацы паміж урадам Вялікабрытаніі, прамысловасцю і ўрадам ЗША»
👀 Польшча будзе сачыць за памежнымі з Беларуссю рэкамі з дапамогай электроннай агароджы
Пра гэта паведамляе памежная служба краіны.
Паводле звестак ведамства, сістэмай электроннага маніторынгу абсталяваны ўжо ўвесь участак польска-беларускай мяжы ў Падляскім ваяводстве.
❄️ Калі такое было! Вясной з-за снегу людзі засталіся без электрычнасці!
На раніцу 6 красавіка на Магілёўшчыне без святла заставаліся 142 населеныя пункты.
А на Меншчыне - больш як 130 паселішчаў.
❗️Белгідрамет папярэджвае на сёння пра ўзмацненне на большай частцы тэрыторыі краіны ветру з парывамі да 15–20 м/с. Па паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі – моцны мокры снег, завіруха.
Геймеры выпусцілі відэа «Post-Lukashenko»... толькі чамусьці гэта зрабілі геймеры з Казахстану 🤔
Казахскія геймеры стварылі відэа ў стылі гульні «Hearts of Iron 4» пад назвай «Post-Lukashenko». У ім расказваецца, што будзе з Беларуссю пасля кіравання дыктатара.
🙈 Пад выглядам гульнявых персанажаў можна ўбачыць рэальных беларускіх палітыкаў: Караева, Качанаву, Ціханоўскую, Пазняка...
У відэа можна ўбачыць шмат кадраў з пратэстаў 2020 года, гучаць песні беларускіх гуртоў і беларускія гімны, такія як «Магутны Божа».
Апісанні да гульні і персанажаў стылізаваныя пад гульню, але ў цэлым перадаюць асноўныя праблемы, з якімі сутыкнулася нашая краіна падчас кіравання Лукашэнкі.
🔺Уначы Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі
У выніку атакі адбыліся пажар і частковае разбурэнне офіснага будынку ў Абалонскім раёне. На месцы здарэння працягваюць працаваць ратавальнікі і аварыйныя службы.
Паводле звестак уладаў, за мінулую ноч расейскія войскі некалькі разоў атакавалі Кіеў рознымі тыпамі ракет, а таксама дронамі-камікадзэ. Украінскія СМІ паведамляюць, што ад удараў пацярпелі тры чалавекі.
Акрамя Кіева, атакі ўначы адбыліся на Сумы, Купянск і Мікалаеў.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
🎥Пачынайце раніцу з пазітывам: глядзіце шоу «Раніца з Белсатам»
У сённяшнім выданні паразмаўляем пра трэніроўку мазгоў з Дзянісам Бурко, заснавальнікам шахматнай школы, пакажам, як прайшоў канцэрт і прэзентацыя новай кнігі спявачкі і паэткі Святланы Бень, Андрэй Янушкевіч распадзе пра цікавыя падзеі ў кніжным свеце і шмат чаго цікавага.
Паглядзіце!
💥 #галоўнае за 5 красавіка
✔️ Украінцам у ЗША разаслалі лісты з патрабаваннем пакінуць краіну
✔️ У Берасцейскім раёне выбухнуў боепрыпас. Загінула дзіця
✔️ Трохгадовы хлопчык загінуў пасля ўдару па Крывым Рогу
✔️ У Варшаве пройдзе цырымонія развітання з Максімам Чарняўскім
✔️ Латвія хоча цалкам спыніць гандаль з Беларуссю і Расеяй
✔️ Змены пра сдачы экзамену на пасведчанне кіроўцы
✔️ Невядомыя з беларускага боку запісваюць на камеры, як нелегалы прарываюцца праз мяжу
✔️ Нямецкія школьнікі выкрыквалі нацысцкія лозунгі на месцы былога канцлагеру
✔️ Амерыканец прынёс у падарунак першабытнаму племені Coca-Cola і какос
🤐 «Памідоры ўжо далікатэс, не кожны сабе дазволіць»
Беларусы ў сацсетках абураюцца коштамі на садавіну і гародніну. Як так атрымалася, што ананасы і пітахая з Тайланду, каштуюць даражэй за памідоры, «Белсату» патлумачыла эканамістка Настасся Лузгіна.
🔥 Ніколі такога не было і вось зноў...згарэў МАЗ у Расеі
Гэтым разам цуд айчыннага аўтапрома ганарова палаў у культурнай сталіцы РФ – Санкт-Пецярбургу.
Калі вам цікава, што прымушае нашыя МАЗы прама такі згараць з сораму, то пачытаць можна тут 👈
🤯 Скандал у Нямеччыне. Школьнікі выкрыквалі нацысцкія лозунгі на месцы былога канцлагеру
Інцыдэнт адбыўся падчас экскурсіі да мемарыяла былога канцлагера Берген-Бельзен у Ніжняй Саксоніі.Нямецкія дзевяцікласнікі школьнікі скандавалі: «Германія для немцаў, замежнікі – прэч».
Пакуль настаўнікі, якія суправаджалі групу, адцягнуліся на куплю квіткоў, Падлеткі вырашылі»вылучыцца». У выніку прыйшлося ўмяшацца персаналу мемарыяла і зрабіць заўвагу вучням. А дырэктар школы прыняў дысцыплінарныя меры і падаў заяву ў паліцыю.
☝️ І гэта ўжо не першы такі выпадак. У траўні 2024 года на вечарыне на востраве Зюльт, госці скандавалі аналагічны лозунг пад песню L'amour toujours Джыджы Дʼагусціна. А па дадзеных СМІ выпадкі падобных паводзін, асабліва сярод падлеткаў, сталі адбывацца ўсё часцей.
🤔 Невядомыя з беларускага боку запісваюць на камеры, як нелегалы прарываюцца праз мяжу
У польскім МУС заявілі, што гэтыя відэа верагодна будуць выкарыстаныя ў прапагандысцкіх мэтах.
☝️ Да таго ж у ведамстве адзначылі, што апошнім часам назіраецца рост колькасці іншаземцаў, якія спрабуюць перайсці мяжу.
На відэа, выкладзеным памежнай службай, можна ўбачыць, як з дапамогай спецсродкаў мігранты праразаюць лаз у агароджы.
Аднак, у ведамстве запэўнілі, што ўсе спробы нелегальна перасячы мяжу «хутка і эфектыўна спыняюцца»:
«Праходу няма. Польская мяжа герметычная. Тысячы салдат, памежнікаў і паліцэйскіх, камеры і дроны сочаць за кожным метрам на працягу 24 гадзін у содні»Читать полностью…
🥶 Завіруха ў красавіку
У сярэдзіне вясны ў Беларусь нечакана вярнулася зіма.
Паглядзіце!
Экзамен на пасведчанне кіроўцы ў Беларусі будзе праходзіць па новых правілах
👉 Што зменіцца, чытайце ў нашым артыкуле
💔 У Варшаве пройдзе цырымонія развітання з Максімам Чарняўскім
Яна распачнецца ў 13:00 па адрасе: ul. Nowogrodzka, 51, Memento Mori, Варшава.
«Запрашаем вас на цырымонію развітання з Максам, каб разам ушанаваць яго памяць і аддаць даніну павагі ягонаму яскраваму жыццю. Улічваючы, якім асаблівым быў Макс, просім у гэты дзень прыйсці ў адзенні яркіх колераў – сімвалаў радасці, светлых успамінаў і цеплыні, якую ён пакінуў пасля сябе. Калі ў вас ёсць фатаздымкі з Максам, лісты або гісторыі, звязаныя з ім, мы будзем удзячныя, калі вы возьмеце іх з сабой або падзеліцеся з прысутнымі. Таксама будзем удзячныя за кветкі, асабліва палявыя, якія найлепш перададуць светлы і радасны дух гэтага дню»