Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
«Чалавека напойваюць да бяспамяцтва». Азараў распавёў, як яго хацелі вывезці ў Беларусь
У нашым эфіры кіраўнік «BYPOL» падзяліўся гісторыяй пра тое, якой схемай карыстаюцца для вывазу людзей у Беларусь і як ледзь не скралі яго самога, паслухайце ☝🏻
Размову цалкам, глядзіце ў «Студыі Белсат» 🎬
🫤 Забаўляцца нельга дзякаваць... знакі прыпынку расстаўляйце самі
У Беларусі вырашылі забараніць радасць... ну прынамсі так выглядае са слоў чыноўніцы Вольгі Смірновай. На яе думку, на выпускных дзеці павінныя не радавацца і забаўляцца, а дзякаваць «кіраўніцтву ўстановы, кіраўніцтву гораду, кіраўніцтву краіны» за нашае шчаслівае дзяцінства ідэалагічную прамыўку мазгоў.
А міністр адукацыі Андрэй Іванец пайшоў яшчэ далей. Ён лічыць, што на школьных выпускных не павінна быць лімузінаў, бо «гэта псеўдатрадыцыя чужая нашай краіне».
Ну коцікі ну! Цікава паглядзець на чым ездзіць сам міністр на мерапрыемствы. Няўжо цягнікамі каб не падтрымліваць варожы аўтапром? 🤔
🤦♂️ Кнігі пра ГУЛАГ могуць «нанесці шкоду» інтарэсам Беларусі
Так пастанавіла Міністэрства інфармацыі. Ведамства спужалася раману Эн Эплбаўм (жонкі кіраўніка польскага МЗС) пра савецкі таталітарызм і проста забараніла кнігі.
Усяго пад забаронай цяпер 92 выданні, сярод іх – дзве кнігі спадарыні Эн.
Узначальваюць жа спіс кнігі па гісторыі Беларусі: «Нарысы гісторыі Беларусі (1795–2002)» Захара Шыбекі, «Тайны белорусской истории» Вадзіма Дзеружынскага і «На скрыжалях вякоў: гістарычныя творы» Кастуся Цвіркі.
Пуцін збіраецца прызваць яшчэ 160 тысяч расейцаў у войска
Паводле новага ўказу, вясновы прызыў стане найбольш маштабным за апошнія 14 гадоў. Ён працягнецца тры з паловай месяцы: з 1 красавіка па 15 ліпеня і закране мужчын ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.
Павесткі будуць адпраўляцца праз сэрвіс «Дзяржпаслуг» і будуць лічыцца аўтаматычна атрыманыя.
Таксама ў Расеі плануецца перагляд раскладу хвароб (цяпер у войска могуць трапіць людзі з астмай і гіпертаніяй).
💥 #галоўнае за 31 сакавіка
✔️ У Беларусі павялічваецца колькасць расейскіх кампаній
✔️ Караеў прызначаны «губернатарам Гарадзенскай вобласці»
✔️ Пракуратура Літвы пачала расследаванне па факце смерці амерыканскіх вайскоўцаў
✔️ ЗСУ ўзялі ў палон двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі
✔️ Трамп паабяцаў Зяленскаму «вялікія праблемы»
✔️ Хронікі выжывання ў вёсцы на Віцебшчыне
✔️ У Францыі суд прызнаў лідарку ўльтраправых вінаватай у растраце сродкаў Еўрапарламенту
✔️ У Беларусі дазволілі адстрэльваць болей зуброў і мядзведзяў
✔️ Трэцяя гадавіна вызвалення Бучы
#рэпрэсіі:
▪️ КДБ арыштаваў яшчэ адзін дом Аляксея Дзікавіцкага
▪️ Тэлефон Анжалікі Мельнікавай зафіксаваны ў Беларусі
▪️ Губазікаўцы спрабавалі выкарыстаць нашае фота для правакацыі
У салонах «Tesla» па ўсім свеце прайшлі акцыі пратэсту супраць Маска
Пратэстоўцы паспрабавалі «удзяліць увагу» усім 277 крамам і сэрвісным цэнтрам «Tesla» у ЗША.
Людзі сабраліся ў знак пратэсту супраць ролі Маска ў якасці кіраўніка новага Дэпартаменту эфектыўнасці ўрада (DOGE). Ілан Маск атрымаў доступ да сакрэтных дадзеных і зачыніў цэлыя агенцтвы.
🪖 «Я да апошняга думаў, што вайны не будзе»
Карэнны мянчук без вайсковага досведу стаўся камандзірам беларускага падраздзялення «Тур».
Ваяр з пазыўным «Жэрар» распавёў, як трапіў на вайну, пра самыя страшныя моманты і пра першы здабыты трафей.
👉 Паслухайце гісторыю Жэрара ў праграме «Ваяры і валанцёры» на YouTube-канале БЕЛСАТ DOC
☝️ «У нас бальшыня людзей працуе не за заробак»
Прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец запэўніла «Белсат», што нават калі з рахункаў фонду «Białoruś Liberty», заснаванага Анжалікаю Мельнікаваю, не ўдасца забраць некалькі дзясяткаў тысячаў долараў, якія вылучылі донары, то гэта «некрытычна адаб'ецца» на працы «Кіберпартызанаў».
«У нас бальшыня людзей працуе не за заробак, таму не праблема працягваць далей, мо проста не так хутка будзем дапамагаць з «прабівамі« журналістам і актывістам»Читать полностью…
😡 У Беларусі дазволілі адстрэльваць болей зуброў і мядзведзяў
Гэтыя жывёлінаў перанеслі ў чацвёртую, ніжэйшую катэгорыю аховы. Гэта азначае, што абодва віды больш не знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заявіла, што нагодай дзеля такога рашэння стаў рост колькасці гэтых жывёлінаў: паводле дадзеных за 2024 год, у Беларусі налічваецца каля 800 мядзведзяў і 2100 зуброў.
👉 Падрабязней
⚔️ «Гэтая тэма ў Беларусі заўсёды была забароненая, пад негалоснай забаронай»
Паглядзіце, як беларусы займаюцца гістарычнай рэканструкцыяй паўстання Каліноўскага ☝️
Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам»
😢 Як жыць, калі жывеш у пастцы, з якой няма выйсця?
Такой пасткай сталася для сваіх жыхароў беларуская вёска. Зарабіць няма як, з'ехаць няма як – указ «прэзідэнта» не дазваляе. У такой сітуацыі, парадаксальна, ратуе руціна.
👉 Хронікі выжывання ў вёсцы на Віцебшчыне апісала нашая карэспандэнтка. Пачытаце
👗 Калінкавіцкі строй – адзін з самых элегантных народных строяў Беларусі
Як выглядаў гэты строй у паўсядзённым жыцці? Чаму жанчыны ў ім адчувалі сябе прыгожымі і годнымі? І якія сакрэты раскрываюць фотаздымкі экспедыцыі Вацлава Ластоўскага ў 1928 годзе?
Пра ўсё гэта ў новым выданні праграмы «Нітка Зорка»👇
❗️ Губазікаўцы спрабавалі выкарыстаць нашае фота для правакацыі
Падкантрольны сілавікам канал распаўсюдзіў здымак, на якім Анжаліка нібыта «падпісвае пратакол допыту». Насамрэч здымак зроблены летась у Варшаве фатографам «Белсату»
😁 «Абсалютная большасць беларусаў задаволеныя вынікамі прэзідэнцкіх выбараў»...
... сцвярджаюць прапагандысты і нават спасылаюцца на апытанне ад Цэнтра сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ.
☝️ Аказваецца, больш за 60% беларусаў нават уважліва вывучалі перадвыбарныя праграмы кандыдатаў!
Вынік апытанкі паказаў, што задаволеныя выбарамі аж 90,4% апытаных, а не задаволеныя – 1,4%.
🥳 Ну элегантная перамога! А «беглыя» усё хлусяць і насамрэч проста зайздросцяць.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Заявы Трампа наконт трэцяга тэрміну, Ірану і Пуціна
✔️У Літве дасталі з багны амерыканскую вайсковую машыну
✔️Польшча ўзмацніла мяжу з Беларуссю
✔️Беларус трапіў у палон ва Украіне
✔️Білі Айліш выклала відэа пад трэк беларусаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😢 На жаль, Бондараву тэарэтычна сапраўды могуць эвакуяваць з Беларусі
Андрэй Стрыжак адзначыў у Facebook, што заяўка даносчыцы не была б адхіленая аўтаматычна (гукі плачу).
👉 Пры якіх умовах «BYSOL» бы эвакуяваў Бондараву, чытайце па спасылцы
🤦♀️ Улады Беларусі як п'яная фея-хросная – за што б ні ўзяліся, усё ператвараюць у гарбуз
Гэтым разам яны ўзяліся за рэканструкцыю найдаўжэйшага падвяснога моста Беларусі ў Мастах.
Абяцалі зрабіць круты шкляны мост, праз які можна было б любавацца Нёманам....а па выніку атрымалася... 👉 паглядзіце самі
Час не для жартаў? А можа, наадварот?
Вайна, рэпрэсіі… Здаецца, беларусам зусім не да смеху. Але вось парадокс: чым цяжэйшыя часы, тым мацнейшым становіцца гумар. Нават чорны, нават самы цынічны – ён не проста дапамагае трымацца, а робіцца сапраўднай зброяй.
Белсат спытаў у псіхолага, як гумар ратуе псіхіку, ці можна жартаваць пра смерць, і чаму беларусы – пасіўна-агрэсіўная нацыя? Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Новы законапраект чыноўнікаў раззлуе амаль сем тысяч беларусаў
А галоўнае — жорстка паўплывае на адукацыю дзяцей. Справа ў тым, што рэжым прыдумаў, як «кантраляваць» рэпетытараў, але насамрэч збіраецца забараніць ім амаль усё. Што чакае прыватных настаўнікаў — чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 У Беларусі будуць будаваць другую АЭС
Перамовы з расейцамі пра кошт і рэалізацыю ўжо рыхтуюцца на самым высокім узроўні. Дзе можа з’явіцца новая АЭС — чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Колькі зарабляе маці Мікалая Лукашэнкі?
Ірына Абельская ўжо 16 гадоў кіруе Рэспубліканскім клінічным медцэнтрам, які ў народзе называюць лечкамісіяй. Рэдакцыя «Бюро» даведалася яе рэальны заробак. Колькі? Чытайце на сайце (праз VPN).
#штопачытаць
🫨 Дзе ж можа назраваць чарговая рэвалюцыя!?
Калоцяцца чыноўнікі па начох, перажываюць. І ў выніку іх перажыванняў, нарадзіўся чарговы геніальны законапраект. На гэты раз забараняць будуць рэпетытараў. А дакладней - рэпетытарам. Амаль усё.
Забываем пра выкарыстанне zoom і свабоду выбара методыкі, забываем пра адукацыю непаўнагадовых і групаў людзей. Ну і там шмат яшчэ цікавага.
Пачытайце: https://belsat.eu/85912385/antyrepetytarski-ukaz
Да Міністэрства Праўды засталося 3...2...1...
🥚Брамнік нарвежскага футбольнага клубу атрымаў у якасці ўзнагароды 120 яек
Ян дэ Бур – брамнік футбольнага клуба «Бруне» з Нарвегіі.
У нацыянальным чэмпіянаце яго каманда абыграла супернікаў з лікам 1:0, а сам дэ Бур быў прызнаны лепшым гульцом.
🏆 У якасці прыза брамніку ўручылі чатыры ўпакоўкі яек.
😢 «Закідвалі ў яму і трымалі разам з памерлымі»
З дэакупацыі Бучы мінула тры гады, але мясцовыя жыхары дагэтуль узгадваюць злачынствы расейскіх салдатаў. У той жа час ЗША выйшла з міжнароднай групы па расследаваннях злачынстваў РФ супраць Украіны.
🪖 У трэцюю гадавіну вызвалення Бучы ад расейскіх войскаў нашы журналісты пагутарылі з тымі, чые блізкія перад смерцю зазналі зверскія катаванні.
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Працягваем сачыць за таямнічай гісторыяй Анжалікі Мельнікавай
🔸Якія змены чакаюць беларусаў у красавіку
🔸Новапрызначаны міністр энергетыкі: ідзе падрыхтоўка да тэхнічных перамоваў з Расеяй па будаўніцтве ў Беларусі другой АЭС
🔸Чарговы калапс на польска-беларускай мяжы
🔸Агляд падзеяў замежжа
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/c9u-G8taBxw
📌 У Літве знайшлі целы трох з чатырох амерыканскіх вайскоўцаў. Пошукі чацвёртага працягваюцца
Пра гэта паведамляецца на сайце камандавання арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы.
Асобы загінулых салдат, месца, дзе былі знойдзеныя целы і прычына смерці пакуль не паведамляюцца.
🇫🇷 У Францыі суд прызнаў лідарку ўльтраправых вінаватай у растраце сродкаў Еўрапарламенту
Марын Лё Пэн асудзілі да чатырох гадоў зняволення, з іх два – умоўна, і штраф у100 тысячаў еўраў.
Лё Пэн абвінавачваюць у арганізацыі фіктыўнай схемы найму працаўнікоў. Людзі, якіх афіцыйна ўладкоўвалі як памочнікаў еўрадэпутатаў ад «Нацыянальнага аб’яднання», насамрэч выконвалі заданні асабіста для Лё Пэн ці партыі. Праз гэта з бюджэту ЕЗ маглі быць скрадзеныя мільёны еўраў.
Партыя Лё Пэн назвала працэс «паляваннем на ведзьмаў» і «змовай» з мэтай не дапусціць ультраправых да ўлады
🤔 «Шчымяць усіх»
У Беларусі праходзяць арышты прарасейскіх актывістаў. Іх караюць соднямі паводле экстрэмісцкіх артыкулаў.
👉 «Белсат» запытаўся ў экспертаў, што азначае гэтая зачыстка.
📌 «Ён спрабуе выйсці з угоды аб рэдказямельных металах»
Трамп абвінаваціў Зяленскага ў тым, што ён нібыта спрабуе выйсці з пагаднення аб здабычы карысных выкапняў і прыгразіў за гэта ўкраінскаму прэзідэнту «вялікімі праблемамі».
Акрамя таго, Трамп заявіў, што Украіна «ніколі не станецца чальцом NATO»
👉 Падрабязней
🐀 Невядомыя грызуны з’яўляюцца ў беларускіх гарадах
Вонкава яны нагадваюць звычайных пацукоў, але маюць нетыповыя памеры і афарбоўку.
📍 Ці заўважалі вы нешта падобнае ў вашым горадзе?
❗️ЗСУ ўзялі ў палон двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі
Адзін з іх палонных на камеру распавёў, што ён з Віцебску і пайшоў ваяваць за Расею за 200 тысяч расейскіх рублёў.
⚡️ Тэлефон Анжалікі Мельнікавай зафіксаваны ў Беларусі
Пра гэта паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка:
«На настоящий момент мы можем сообщить, что мобильный телефон Анжелики Мельниковой с 19 марта находится на территории Беларуси. Это установлено нами техническим способом»Читать полностью…