belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

💥 #галоўнае за 31 сакавіка

✔️ У Беларусі павялічваецца колькасць расейскіх кампаній

✔️ Караеў прызначаны «губернатарам Гарадзенскай вобласці»

✔️ Пракуратура Літвы пачала расследаванне па факце смерці амерыканскіх вайскоўцаў

✔️ ЗСУ ўзялі ў палон двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі

✔️ Трамп паабяцаў Зяленскаму «вялікія праблемы»

✔️ Хронікі выжывання ў вёсцы на Віцебшчыне

✔️ У Францыі суд прызнаў лідарку ўльтраправых вінаватай у растраце сродкаў Еўрапарламенту

✔️ У Беларусі дазволілі адстрэльваць болей зуброў і мядзведзяў

✔️ Трэцяя гадавіна вызвалення Бучы

#рэпрэсіі:

▪️ КДБ арыштаваў яшчэ адзін дом Аляксея Дзікавіцкага

▪️ Тэлефон Анжалікі Мельнікавай зафіксаваны ў Беларусі

▪️ Губазікаўцы спрабавалі выкарыстаць нашае фота для правакацыі

Читать полностью…

Белсат

У салонах «Tesla» па ўсім свеце прайшлі акцыі пратэсту супраць Маска

Пратэстоўцы паспрабавалі «удзяліць увагу» усім 277 крамам і сэрвісным цэнтрам «Tesla» у ЗША.

Людзі сабраліся ў знак пратэсту супраць ролі Маска ў якасці кіраўніка новага Дэпартаменту эфектыўнасці ўрада (DOGE). Ілан Маск атрымаў доступ да сакрэтных дадзеных і зачыніў цэлыя агенцтвы.

Читать полностью…

Белсат

🪖 «Я да апошняга думаў, што вайны не будзе»

Карэнны мянчук без вайсковага досведу стаўся камандзірам беларускага падраздзялення «Тур».

Ваяр з пазыўным «Жэрар» распавёў, як трапіў на вайну, пра самыя страшныя моманты і пра першы здабыты трафей.

👉 Паслухайце гісторыю Жэрара ў праграме «Ваяры і валанцёры» на YouTube-канале БЕЛСАТ DOC

Читать полностью…

Белсат

☝️ «У нас бальшыня людзей працуе не за заробак»

Прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец запэўніла «Белсат», што нават калі з рахункаў фонду «Białoruś Liberty», заснаванага Анжалікаю Мельнікаваю, не ўдасца забраць некалькі дзясяткаў тысячаў долараў, якія вылучылі донары, то гэта «некрытычна адаб'ецца» на працы «Кіберпартызанаў».

«У нас бальшыня людзей працуе не за заробак, таму не праблема працягваць далей, мо проста не так хутка будзем дапамагаць з «прабівамі« журналістам і актывістам»

Читать полностью…

Белсат

😡 У Беларусі дазволілі адстрэльваць болей зуброў і мядзведзяў

Гэтыя жывёлінаў перанеслі ў чацвёртую, ніжэйшую катэгорыю аховы. Гэта азначае, што абодва віды больш не знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заявіла, што нагодай дзеля такога рашэння стаў рост колькасці гэтых жывёлінаў: паводле дадзеных за 2024 год, у Беларусі налічваецца каля 800 мядзведзяў і 2100 зуброў.

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

⚔️ «Гэтая тэма ў Беларусі заўсёды была забароненая, пад негалоснай забаронай»

Паглядзіце, як беларусы займаюцца гістарычнай рэканструкцыяй паўстання Каліноўскага ☝️

Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам»

Читать полностью…

Белсат

😢 Як жыць, калі жывеш у пастцы, з якой няма выйсця?

Такой пасткай сталася для сваіх жыхароў беларуская вёска. Зарабіць няма як, з'ехаць няма як – указ «прэзідэнта» не дазваляе. У такой сітуацыі, парадаксальна, ратуе руціна.

👉 Хронікі выжывання ў вёсцы на Віцебшчыне апісала нашая карэспандэнтка. Пачытаце

Читать полностью…

Белсат

👗 Калінкавіцкі строй – адзін з самых элегантных народных строяў Беларусі

Як выглядаў гэты строй у паўсядзённым жыцці? Чаму жанчыны ў ім адчувалі сябе прыгожымі і годнымі? І якія сакрэты раскрываюць фотаздымкі экспедыцыі Вацлава Ластоўскага ў 1928 годзе?

Пра ўсё гэта ў новым выданні праграмы «Нітка Зорка»👇

Читать полностью…

Белсат

❗️ Губазікаўцы спрабавалі выкарыстаць нашае фота для правакацыі

Падкантрольны сілавікам канал распаўсюдзіў здымак, на якім Анжаліка нібыта «падпісвае пратакол допыту». Насамрэч здымак зроблены летась у Варшаве фатографам «Белсату»

Читать полностью…

Белсат

😁 «Абсалютная большасць беларусаў задаволеныя вынікамі прэзідэнцкіх выбараў»...

... сцвярджаюць прапагандысты і нават спасылаюцца на апытанне ад Цэнтра сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ.

☝️ Аказваецца, больш за 60% беларусаў нават уважліва вывучалі перадвыбарныя праграмы кандыдатаў!

Вынік апытанкі паказаў, што задаволеныя выбарамі аж 90,4% апытаных, а не задаволеныя – 1,4%.

🥳 Ну элегантная перамога! А «беглыя» усё хлусяць і насамрэч проста зайздросцяць.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Заявы Трампа наконт трэцяга тэрміну, Ірану і Пуціна

✔️У Літве дасталі з багны амерыканскую вайсковую машыну

✔️Польшча ўзмацніла мяжу з Беларуссю

✔️Беларус трапіў у палон ва Украіне

✔️Білі Айліш выклала відэа пад трэк беларусаў

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📌 Пракуратура Літвы пачала расследаванне па факце смерці амерыканскіх вайскоўцаў

Пра гэта паведаміла журналістам генпракурор Ніда Грунскене.

Што вядома на дадзены момант:

▪️У панядзелак раніцай амерыканская бронемашына была выцягнутая з балота;

▪️Пра лёс вайскоўцаў пакуль не паведамляецца, гэтую інфармацыю спачатку перададуць іх сем'ям;

▪️На месцы здарэння працуе Літоўская вайсковая паліцыя і амерыканскія следчыя;

▪️Бронемашыну выцягнулі з дапамогай двух іншых M88 і двух бульдозераў;

▪️Калі пасля таго, як выцягнулі машыну, не будуць атрыманыя адказы на ўсе пытанні, працы працягнуцца.

Читать полностью…

Белсат

😱 У Румыніі з пашкоджанай аўтацыстэрны выцякае серная кіслата

Перакрытая аўтамагістраль DN1 (Бухарэст-Арадзя). Праводзіцца эвакуацыя людзей, якія знаходзяцца на адлегласці прыкладна 500 м ад месца здарэння.

Уцечка адбываецца праз цэнтральны клапан аўтацыстэрны і спыніць яе пакуль не ўдаецца. Улады плануюць правесці работы па заглушэнні клапана.

Інфармацыі пра пацярпелых няма.

Читать полностью…

Белсат

📌КДБ арыштаваў яшчэ адзін дом Аляксея Дзікавіцкага

Дом у Пінску дастаўся Дзікавіцкаму ў спадчыну ад бацькі. У ім ён правёў сваё юнацтва:

«... Мы з сябрамі [там] праяўлялі свае аматарскія фотаздымкі і слухалі метал, у 1990-м мама пашыла [там] першы ў маім жыцці бел-чырвона-белы сцяг, адтуль я 35 гадоў таму паехаў у інстытут, а яшчэ праз восем пайшоў «выкупаць нявесту» – будучую маю жонку»


Былы кіраўнік «Белсату» спадзяецца, што ў новай Беларусі «нерухомасць мне і іншым, у каго яе незаконна адбіраюць, будзе вернутая, а вінаватыя адкажуць у адпаведнасці з законам»

Читать полностью…

Белсат

😲Думаеце, гэта відэа з Луўра ці Вэрсалю? Не, гэта пад'езд звычайнага кіеўскага дому

Пенсіянер-гісторык ператварыў яго ў сапраўдны палац.

Паглядзіце, што ў яго атрымалася!

Читать полностью…

Белсат

🫨 Дзе ж можа назраваць чарговая рэвалюцыя!?

Калоцяцца чыноўнікі па начох, перажываюць. І ў выніку іх перажыванняў, нарадзіўся чарговы геніальны законапраект. На гэты раз забараняць будуць рэпетытараў. А дакладней - рэпетытарам. Амаль усё.

Забываем пра выкарыстанне zoom і свабоду выбара методыкі, забываем пра адукацыю непаўнагадовых і групаў людзей. Ну і там шмат яшчэ цікавага.

Пачытайце: https://belsat.eu/85912385/antyrepetytarski-ukaz

Да Міністэрства Праўды засталося 3...2...1...

Читать полностью…

Белсат

🥚Брамнік нарвежскага футбольнага клубу атрымаў у якасці ўзнагароды 120 яек

Ян дэ Бур – брамнік футбольнага клуба «Бруне» з Нарвегіі.

У нацыянальным чэмпіянаце яго каманда абыграла супернікаў з лікам 1:0, а сам дэ Бур быў прызнаны лепшым гульцом.

🏆 У якасці прыза брамніку ўручылі чатыры ўпакоўкі яек.

Читать полностью…

Белсат

😢 «Закідвалі ў яму і трымалі разам з памерлымі»

З дэакупацыі Бучы мінула тры гады, але мясцовыя жыхары дагэтуль узгадваюць злачынствы расейскіх салдатаў. У той жа час ЗША выйшла з міжнароднай групы па расследаваннях злачынстваў РФ супраць Украіны.

🪖 У трэцюю гадавіну вызвалення Бучы ад расейскіх войскаў нашы журналісты пагутарылі з тымі, чые блізкія перад смерцю зазналі зверскія катаванні.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Працягваем сачыць за таямнічай гісторыяй Анжалікі Мельнікавай

🔸Якія змены чакаюць беларусаў у красавіку

🔸Новапрызначаны міністр энергетыкі: ідзе падрыхтоўка да тэхнічных перамоваў з Расеяй па будаўніцтве ў Беларусі другой АЭС

🔸Чарговы калапс на польска-беларускай мяжы

🔸Агляд падзеяў замежжа

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/c9u-G8taBxw

Читать полностью…

Белсат

📌 У Літве знайшлі целы трох з чатырох амерыканскіх вайскоўцаў. Пошукі чацвёртага працягваюцца

Пра гэта паведамляецца на сайце камандавання арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы.

Асобы загінулых салдат, месца, дзе былі знойдзеныя целы і прычына смерці пакуль не паведамляюцца.

Читать полностью…

Белсат

🇫🇷 У Францыі суд прызнаў лідарку ўльтраправых вінаватай у растраце сродкаў Еўрапарламенту

Марын Лё Пэн асудзілі да чатырох гадоў зняволення, з іх два – умоўна, і штраф у100 тысячаў еўраў.

Лё Пэн абвінавачваюць у арганізацыі фіктыўнай схемы найму працаўнікоў. Людзі, якіх афіцыйна ўладкоўвалі як памочнікаў еўрадэпутатаў ад «Нацыянальнага аб’яднання», насамрэч выконвалі заданні асабіста для Лё Пэн ці партыі. Праз гэта з бюджэту ЕЗ маглі быць скрадзеныя мільёны еўраў.

Партыя Лё Пэн назвала працэс «паляваннем на ведзьмаў» і «змовай» з мэтай не дапусціць ультраправых да ўлады

Читать полностью…

Белсат

🤔 «Шчымяць усіх»

У Беларусі праходзяць арышты прарасейскіх актывістаў. Іх караюць соднямі паводле экстрэмісцкіх артыкулаў.

👉 «Белсат» запытаўся ў экспертаў, што азначае гэтая зачыстка.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Ён спрабуе выйсці з угоды аб рэдказямельных металах»

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў тым, што ён нібыта спрабуе выйсці з пагаднення аб здабычы карысных выкапняў і прыгразіў за гэта ўкраінскаму прэзідэнту «вялікімі праблемамі».

Акрамя таго, Трамп заявіў, што Украіна «ніколі не станецца чальцом NATO»

👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

🐀 Невядомыя грызуны з’яўляюцца ў беларускіх гарадах

Вонкава яны нагадваюць звычайных пацукоў, але маюць нетыповыя памеры і афарбоўку.

📍 Ці заўважалі вы нешта падобнае ў вашым горадзе?

Читать полностью…

Белсат

❗️ЗСУ ўзялі ў палон двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі

Адзін з іх палонных на камеру распавёў, што ён з Віцебску і пайшоў ваяваць за Расею за 200 тысяч расейскіх рублёў.

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Тэлефон Анжалікі Мельнікавай зафіксаваны ў Беларусі

Пра гэта паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка:

«На настоящий момент мы можем сообщить, что мобильный телефон Анжелики Мельниковой с 19 марта находится на территории Беларуси. Это установлено нами техническим способом»

Читать полностью…

Белсат

❗️Караеў прызначаны губернатарам Гарадзенскай вобласці

Лукашэнка патлумачыў свой выбар тым, што Караеў «выканаўчы і дысцыплінаваны» чалавек

«Если надо, значит, надо, это должно быть сделано. И вы это можете делать. Поэтому из ряда кандидатур, которые предлагались, я все-таки принял решение назначить вас губернатором Гродненской области»

Читать полностью…

Белсат

📌 Вырастуць цэны на цыгарэты і шэраг тарыфаў «Белтэлекам»

Красавік прыносіць беларусам новыя змены. Напрыклад, з 1 красавіка ў некаторых вобласцях Беларусі ўвядуць забарону лавіць рыбу, а ў школы і Ліцэй БДУ будуць новыя правілы паступлення.

👉 Пачытайце, якія яшчэ змены чакаць беларусам у красавіку

Читать полностью…

Белсат

У Беларусі павялічваецца колькасць расейскіх кампаній

За 2024 год Расея ўклала ў Беларусь 4,9 мільёнаў долараў.

Паводле звестак Белстата, колькасць арганізацый з расейскімі інвестыцыямі павялічылася да 2364. Гэта на 52 больш, чым у 2023 годзе.

Расея займае 78,6% ад усіх сумесных праектаў Беларусі ў сферы інвестыцый. Акрамя таго, каля 40% інавацыйнай прадукцыі, адгружанай беларускімі прамысловымі прадпрыемствамі, пастаўляецца ў Расею.

Читать полностью…

Белсат

🔺Амерыканскую бронемашыну дасталі з балота на палігоне ў Пабрадзе

Выратавальная аперацыя была праведзеная ўначы 31 сакавіка, паведамляе LRT. Як паведаміла Камандаванне арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы, у нядзелю вадалазы замацавалі другі трос на бронемашыне, якая затанула ў балоце. У панядзелак раніцай яе паспяхова дасталі.

На месцы здарэння працуюць вайсковая паліцыя і амерыканскія следчыя. Пакуль няма інфармацыі пра зніклых вайскоўцаў.

Читать полностью…
Subscribe to a channel