Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📌 Вырастуць цэны на цыгарэты і шэраг тарыфаў «Белтэлекам»
Красавік прыносіць беларусам новыя змены. Напрыклад, з 1 красавіка ў некаторых вобласцях Беларусі ўвядуць забарону лавіць рыбу, а ў школы і Ліцэй БДУ будуць новыя правілы паступлення.
👉 Пачытайце, якія яшчэ змены чакаць беларусам у красавіку
У Беларусі павялічваецца колькасць расейскіх кампаній
За 2024 год Расея ўклала ў Беларусь 4,9 мільёнаў долараў.
Паводле звестак Белстата, колькасць арганізацый з расейскімі інвестыцыямі павялічылася да 2364. Гэта на 52 больш, чым у 2023 годзе.
Расея займае 78,6% ад усіх сумесных праектаў Беларусі ў сферы інвестыцый. Акрамя таго, каля 40% інавацыйнай прадукцыі, адгружанай беларускімі прамысловымі прадпрыемствамі, пастаўляецца ў Расею.
🔺Амерыканскую бронемашыну дасталі з балота на палігоне ў Пабрадзе
Выратавальная аперацыя была праведзеная ўначы 31 сакавіка, паведамляе LRT. Як паведаміла Камандаванне арміі ЗША ў Еўропе і Афрыцы, у нядзелю вадалазы замацавалі другі трос на бронемашыне, якая затанула ў балоце. У панядзелак раніцай яе паспяхова дасталі.
На месцы здарэння працуюць вайсковая паліцыя і амерыканскія следчыя. Пакуль няма інфармацыі пра зніклых вайскоўцаў.
💥 #галоўнае за 30 сакавіка
✔️ Анжаліка Мельнікава можа быць у Беларусі
✔️ У Беластоку прайшоў пратэст супраць закрыцця аўтамабільных памежных пераходаў з Беларуссю
✔️ Новыя падрабязнасці ў пошукава-выратавальнай аперацыі зніклых у Літве амерыканскіх вайскоўцаў
✔️ У выніку землятрусу ў М'янме загінула больш за 1700 чалавек
✔️ У новы ўрад Сірыі увайшла жанчына-хрысціянка
✔️ Трамп можа пайсці на трэці тэрмін праз шчыліну ў Канстытуцыі ЗША
✔️ Латвійскім дзяржслужачым забароняць уезд у Расею і Беларусь
✔️ Польшча ўзмацніла відэаназіранне на мяжы з Беларуссю
✔️ Трамп прыгразіў Пуціну санкцыямі, бо той паставіў пад сумнеў аўтарытэт Зяленскага
✔️ У беларускай частцы Белавежскай пушчы паболела зуброў
#рэпрэсіі:
▪️ Прарасейскага актывіста з Віцебску асудзілі за «экстрэмізм»
💥 Падсумоўваем вынікі тыдня ў «Студыі Белсат»
У сённяшнім выданні:
🔸Дзе Анджаліка Мельнікава – што вядома і чаму столькі недакладнасцяў? Размаўляем пра сітуацыю і пра фонд з Юліянаю Шаметавец
🔸Прадпрымальнікі спрабуюць выжыць і ідуць у Расею, але ці патрэбныя яны там, калі раптам вернуцца замежныя брэнды. Абмяркоўваем з эканамістам Віталём Алейнікавым
🔸Пагаворым з пацярпелаю ад рук працаўніка ГУБАЗіКа Валеры Высоцкага
🔸У Вільні абмеркавалі надзённыя праблемы беларусаў – што трэба і могуць зрабіць палітыкі, а што залежыць ад самых людзей
🔸Ці пойдзе Трамп на адмену санкцыяў у дачыненні Расеі і ці будзе гэта значыць палягчэнне для Лукашэнкі? Ці зможа Еўропа ўтрымаць на сабе абмежаванні?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/yNTcBwKAxGY
📌 Польшча ўзмацніла відэаназіранне на мяжы з Беларуссю
Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы паведаміла ў сетцы Х, што завяршыла мадэрнізацыю электроннага бар'ера ўздоўж існуючага шлагбаўма ў Падляскім ваяводстве. Гэта каштавала краіне 125 мільёнаў злотых.
На працягу ўсёй 206-кіламетровай усходняй мяжы Польшча ўстанавіла дадатковыя камеры назірання за знешнім бокам агароджы і для аховы водапрапускных труб, а таксама святлодыёдныя свяцільні для асвятлення дарог.
А для класіфікацыі сігналаў трывогі ад валаконна-аптычных кабеляў выяўлення выкарыстоўваўся штучны інтэлект.
🐍Інструктары па ёзе могуць толькі пазайздросціць гэтай змяі!
Гэта маісавы полаз, і ягоная абарончая стойка падобная да літары S. Выглядае небяспечна, але ці насамрэч ён такі?
Распавядаем у нашым відэа!
😁🙈 Сёння 11-я гадавіна крычалкі «ПУЦІН Х**ЛО»!
Яе пракрычалі 30 сакавіка 2014 г. у Харкаве футбольныя фанаты ФК «Шахцёр» і ФК«Металіст»
🔥 Дарэчы, хіт выконваўся нават у Беларусі ў 2014 на Барысаў Арэне
😱 Трамп можа пайсці на трэці тэрмін праз шчыліну ў Канстытуцыі ЗША
Паводле выдання Daily Mail, 22-я папраўка ў Канстытуцыі Злучаных Штатаў забараняе быць абраным прэзідэнтам больш за два разы, але не перашкаджае атрымаць гэтую пасаду іншымі шляхамі. Напрыклад Трамп можа стаць віцэ-прэзідэнтам пры лаяльным партнёры, а пасля займае яго месца ў выпадку адстаўкі.
👉 Аднак дзеля гэтага трэба будзе набраць дастаткова галасоў падчас будучых электаральных кампаніяў і кандыдата ў віцэ-прэзідэнты, які пагодзіцца на такі палітычны манеўр.
Ну і вельмі верагодна, што праціўнікі Трампа паспрабуюць спыніць яго праз суды, роля якіх у палітычным жыцці Злучаных Штатаў вельмі высокая.
😢 «Так бывае рэдка ў беларускай літаратуры...»
Нярэдка можна пачуць такое меркаванне: беларуская літаратура дэпрэсіўная і бязрадасная. Або «бедныя гаротныя вёскі», або «вайна і немцы». Усё бязрадасна.
🔍 Напярэдадні Дня смеху «Белсат» разам з Андрэем Хадановічам вырашыў пашукаць шчасце ў беларускай літаратуры
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Былы муж Мельнікавай у Менску? Апдэйт інфармацыі аб знікненні спікеркі КР
✔️М’янма запрасіла дапамогу ад Беларусі
✔️Расейкія БПЛА аткавалі шпіталь у Харкаве, шмат пацярпелых
✔️Хамас і Ізраіль зноў дамаўляюцца аб перамір’і
✔️Арына Сабаленка ўзяла чарговы турнір у гэтым годзе
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤩 Білі Айліш запісала ролік з песняй беларусаў
Відэа ўжо паспела набраць 5 мільёнаў лайкаў.
Песня «Гламур» ад маладых беларускіх рэпераў nkeeei, uniqe і ARTEM SHILOVETS стала галоўным хітом лета-2024.
🤔 Лукашэнка стварыў унікальную гарэлку «Прэзідэнт» не для ўсіх, ад якой і пацярпеў
Армія робатаў-памочнікаў ад Ілана Маска і першы ў свеце біялагічны камп'ютар.
👉 Глядзіце новы выпуск «Навіны з будучыні»
🔺«Яна ці ў Беларусі, ці хутка там будзе»
Прадстаўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў сказаў «Белсату», што мае некалькі версіяў знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Паводле адной з іх, актывістка ўжо можа быць у Беларусі:
«Мы маем версію, што яна ці ў Беларусі, ці хутка там будзе. Гэтая інфармацыя яшчэ спраўджваецца. Другая версія, на якую мы спадзяёмся, што яна ўсё-ткі знойдзецца, проста дзесьці адпачывае і вернецца. Маем версію, як так здарылася, што яна можа апынуцца ў Беларусі, але мы не хочам гэтага апублічваць. Гэтым можна скарыстацца супраць яе, а мы не хочам ёй нашкодзіць».
Добрай нядзелі, сябры!
Запарвайце ранішнюю каву і пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸«Ахоўнікі віталіся са мной: «Як справы, Жыве Беларусь?»
Гісторыя беларуса, якога ў 2020 годзе назвалі БЧБ-мэнам.
🔸Пераводзіць гадзіннікі ці не?
«Белсат» распавядае, калі краіны пачалі пераводзіць гадзіннікі на зімовы і летні час ды які ў гэтым сэнс.
🔸«Яе маглі выкрасці або завербаваць»
Віцэ-спікерка КР – пра версіі знікнення Мельнікавай.
#штопачытаць
📌КДБ арыштаваў яшчэ адзін дом Аляксея Дзікавіцкага
Дом у Пінску дастаўся Дзікавіцкаму ў спадчыну ад бацькі. У ім ён правёў сваё юнацтва:
«... Мы з сябрамі [там] праяўлялі свае аматарскія фотаздымкі і слухалі метал, у 1990-м мама пашыла [там] першы ў маім жыцці бел-чырвона-белы сцяг, адтуль я 35 гадоў таму паехаў у інстытут, а яшчэ праз восем пайшоў «выкупаць нявесту» – будучую маю жонку»
😲Думаеце, гэта відэа з Луўра ці Вэрсалю? Не, гэта пад'езд звычайнага кіеўскага дому
Пенсіянер-гісторык ператварыў яго ў сапраўдны палац.
Паглядзіце, што ў яго атрымалася!
Добрага панядзелку, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам тры найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
✔️Разбуральныя землятрусы ў М'янме і Тайландзе ды найбуйнейшыя лясныя пажары ў Паўднёвай Карэі
Падборка галоўных фотаздымкаў тыдня.
✔️Ці ёсць шчасце ў беларускай літаратуры?
Папрасілі Андрэя Хадановіча пашукаць.
✔️Лімузін «Aurus Senat» выбухнуў у Маскве – на такім ездзіць Пуцін
Дадатковыя пытанні наконт магчымых прычынаў здарэння выклікала тое, што аўтамабіль загарэўся побач з будынкам ФСБ на Лубянцы.
#штопачытаць
🦬 Як думаеце, колькі зуброў жыве ў Белавежскай пушчы? У беларускай частцы парку іх палічылі
💪 Цяпер іх 726. Гэта на 36 асобін больш, чымся ў мінулым годзе, паведамляюць у Нацыянальным парку.
Сярод іх 89 цялятак, якія нарадзіліся ў 2024 годзе. Акрамя іх, у Пушчы жыве 132 дарослыя самцы, 378 самак і 127 прадстаўнікоў маладняку.
😳 Трамп прыгразіў Пуціну санкцыямі, бо той паставіў пад сумнеў аўтарытэт Зяленскага
Ён паабяцаў увесці другасныя пошліны на расейскую нафту ў памеры 25%, калі пагадненне аб спыненні агню не будзе нарэшце заключана
Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што быў «вельмі злы», бо сваім заклікам стварыць ва Украіне пераходны ўрад, Пуцін паставіў пад сумнеў аўтарытэт кіраўніка Украіны.
🫣 Аднак Трамп дадаў, што ў яго «вельмі добрыя адносіны» з расейскім прэзідэнтам і «гнеў рассейваецца хутка», калі Пуцін «паступіць правільна».
📌 Латвійскім дзяржслужачым забароняць уезд у Расею і Беларусь
Сойм Латвіі ўводзіць абмежаванні для іншаземцаў, якія прыязджаюць у краіну, а таксама для сваіх грамадзян, якія выязджаюць у Расею і Беларусь. Так краіна змагаецца са шпіянажам.
👉 Пачытайце, якія абмежаванні ўвялі для тых, хто хоча ўехаць у краіну і тых, хто хоча яе пакінуць
Калі шчасліўчык – тваё другое імя. Беларус меў сем ходак за крадзяжы, а трапіўшы на вайну ўжо праз тыдзень апынуўся ў палоне
Відэа з палонным у тэлеграм-канале ўкраінскага журналіста Андрэя Цапліенкі заўважыла «Наша Ніва».
Беларус Руслан Станіслававіч Шуста 1981 г.н. трапіў на фронт проста з расейскай турмы.
«Сядзеў сем разоў за крадзяжы. З калоніі мяне забралі, прывезлі сюды. Спачатку ў Варонеж, потым у Растоў-на-Доне, потым на Шахты, Горлаўку. І з Горлаўкі мы трапілі да нейкай вёскі ва Украіне».
👉 Паводле слоў Руслана, яго падраздзяленне атрымала задачу «дайсці да канца Тарэцка». Назад дарогі не было – там прыстрэлілі б свае.
🤡 Прарасейскага актывіста з Віцебску асудзілі за «экстрэмізм»
Пра гэта паведаміла яшчэ адна прарасейская актывістка Эльвіра Мірсалімава.
☝️ З яе словаў, па даносе «русафоба-заўкраінца» «за «лайк» 2020-га года» размешчаны на «экстрэмісцкім» рэсурсе ў Фэйсбуку, на 10 сутак арышту асудзілі яе аднадумца Сяргея Лашкова.
На рашэнне пададзена скарга ў Віцебскі абласны суд.
😲Пабіліся аднойчы качка, сабака і кот
Як думаеце, хто перамог у гэтым эпічным змаганні?
Паказваем у нашым відэа!
🔥 Сірыя прадставіла новы ўрад – у новы «Кабінет стварэння і пераменаў» уключылі жанчыну-хрысціянку
Міністрам сацыяльных спраў і працы стала хрысціянка Хінд Кабават. Яна – адзіная жанчына ва ўрадзе.
Кабават – даўняя праціўніца рэжыму Асада. Выступала за міжканфесійную талерантнасць і пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын.
👉 Сярод прыярытэтаў новага кіраўніцтва краіны часовы прэзідэнт Сірыі Ахмед аш-Шараа назваў рэканструкцыю краіны, барацьбу з карупцыяй, умацаванне эканомікі, развіццё арміі і пабудову «моцнай і стабільнай дзяржавы».
🕯 У выніку землятрусу ў М'янме загінула больш за 1700 чалавек
Пацярпелі – 3,4 тыс. жыхароў і 300 – лічацца прапаўшымі без вестак, паведамляе агенцтва «Сіньхуа».
Для дапамогі ў ліквідацыі наступстваў землятрусу Менск выслаў у Мʼянму 33 супрацоўнікі МНС.
📌 Новыя падрабязнасці ў пошукава-выратавальнай аперацыі зніклых у Літве амерыканскіх вайскоўцаў
Позна ўвечары ў суботу, 29 сакавіка, вадалазы Ваенна-марскіх сіл ЗША ўпершыню апусціліся пад ваду, але не змаглі дабрацца да затанулай бронемашыны:
«Мяркуецца, што яна [машына] знаходзіцца на глыбіні каля чатырох метраў і пакрытая двухметровым пластом бруду»
👆«Не дамо сябе пахаваць». У Беластоку прайшоў пратэст мясцовых прадпрымальнікаў супраць закрыцця аўтамабільных памежных пераходаў з Беларуссю
Акцыя прайшла 29 сакавіка, і была арганізаваная праз аб’яднанне прадпрымальнікаў «Аб’яднаны Усход». Каля сотні ўдзельнікаў выйшлі на вуліцы гораду, называючы сваю дэманстрацыю «пахавальным шэсцем» і «пахаваннем падляскай эканомікі».
Пратэстоўцы падкрэслівалі, што іх акцыя не мае палітычнага характару і не падтрымлівае ніякую партыю, а патрабаванні скіраваныя да дзейнага ўрада. Адна з арганізатарак, Эвеліна Грыгатовіч-Шумоўская, заяўляла, што акцыя – гэта пратэст супраць «бяздзейнасці польскага ўрада, прэм’ера і міністраў у пытаннях аднаўлення памежнага руху ў Падляскім ваяводстве».
Падрабязнасці чытайце па спасылцы.
💃🏼 «Раніца з Белсатам»: пачнем нядзельную раніцу з пазітыву!
Сёння зробім размінку проста ў крэсле з трэнерам Андрэем Ткачовым, распавядзем пра беларускую кавярню ў Варшаве, пагаворым пра гістарычную рэканструкцыю, пакажам, як беларускі спектакль адкрыў фестываль у Сеуле ды шмат іншага цікавага.
Далучайцеся да нашага эфіру!
💥 #галоўнае за 29 сакавіка
✔️Таямнічае знікненне Анжалікі Мельнікавай: новыя дэталі па гэтай і па гэтай спасылках
✔️Анжаліка Мельнікава была адказнай у тым ліку за гранты для «Кіберпартызанаў». Узялі каментар у прадстаўніцы гэтай структуры
✔️Выконваць абавязкі спікеркі КР пакуль што будзе Станіслава Гліннік. Паразмаўлялі з ёй пра тое, як паводзіла сябе Мельнікава напярэдадні знікнення
✔️У сталічным жылым доме абвалілася сцяна паміж кватэрамі праз загаранне электрасамакату
✔️Ілан Маск прадаў сацсетку «X». Сваёй уласнай кампаніі
✔️У Літве працягваюць намаганні дастаць з багны патанулую бронемашыну з амерыканскімі вайскоўцамі
✔️Еўропа пераходзіць з зімовага на летні час. Нашая эфірная сетка ў сувязі з гэты трохі зменіцца
#рэпрэсіі:
▫️Андрэй Павук патэлефанаваў мужу Вольгі Бондаравай. Той расказаў, што даносчыцу арыштавалі за «экстрэмісцкі рэпост»
▫️«БЧБ-мэн» з 2020-га Андрэй Прыстаўка расказаў пра сваё жыццё ды пра апошнюю паездку ў Беларусь, якая сустрэла яго 7 соднямі арышту