belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

💥 #галоўнае за 26 сакавіка

✔️ Моцныя пажары ў Паўднёвай Карэі

✔️ Загінула ваенная Z-прапагандыстка «Першага каналу»

✔️ У беларускіх ВНУ сёлета закрыюць 45 спецыяльнасцяў

✔️ Суд у ЗША стаў на бок радыё «Свабода»

✔️ Франак Вячорка нарэшце прадаў свой гадзіннік

✔️ Тбіліскі суд адмяніў рашэнне Дэпартаменту міграцыі МУС Грузіі адмовіць у міжнароднай абароне Раману Кісляку

✔️ Калі беларусам жылося вольна?

✔️ Былыя сілавікі «BYPOL» адкрылі дэтэктыўнае агенцтва ў Варшаве

✔️ ЗША, Расея і Украіна не дамовіліся расказаць адну версію таго, на што дамовіліся

✔️ У Польшчы прынялі закон, які абмяжоўвае права на міжнародную абарону

✔️ Нацбанк выпусціць банкноту наміналам 80 рублёў

✔️ «Белавія» збіраецца купіць тры самалёты з Гамбіі ў абыход санкцый

✔️ «Луч» выпусціў гадзіннік, прысвечаны Васілю Быкаву

✔️ У Менску шмат гадзін не было электрычнасці

Читать полностью…

Белсат

🌔 У Беларусі можна будзе паназіраць за «надкушаным сонцам»

Гэтак называюць частковыя сонечныя зацьменні, калі Месяц знаходзіцца паміж Зямлёй і Сонцам, але не цалкам закрывае сонечны дыск.

Гэткае дзіва можна будзе назіраць у суботу, 29 сакавіка ў Паўночнай Амерыцы, частцы Еўропы (у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі), Грэнландыі і Атлантычным акіяне.

🔭 У Менску частковае сонечнае зацьменне пачнецца а 14:04, дасягне максімальнай фазы а 14:37 (калі Месяц «адкусіць» 4,8% Сонца), і скончыцца а 15:10.

Читать полностью…

Белсат

🪖 Чатыры жаўнеры войска ЗША зніклі без вестак у Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю

Там вайскоўцы ЗША знаходзіліся на планавых вайсковых вучэннях і зніклі па дарозе з палігона ўвечары 25 сакавіка, паведамляе Штаб сіл ЗША ў Еўропе і Афрыцы.

☝️ Літоўскі тэлеканал TV3 кажа аб іх гібелі. Аднак ні літоўскі ні амерыканскі быкі гэтага не пацвердзілі. Афіцыйна ідуць пошукі.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸30 гадоў Шэнгенскаму пагадненню. Як беларусам атрымаць цяпер Шэнген?

🔸Дэфіцыт бульбы ў крамах у Беларусі: праблема планавай эканомікі

🔸Украіна захапіла вёску ў Белгародскай вобласці, Трамп кажа, што Расея зацягвае перамовы

🔸Чым займалася Каардынацыйная Рада ў Радзе Еўропы

🔸У Студыі пагаворым пра абыход санкцыяў «Беларуськаліем» а таксама пра адукацыю ў беларускіх ВНУ

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/Pp86B4xVe6M

Читать полностью…

Белсат

😮 «Давялося пешкі падымацца на 20-ы паверх»

На наступны дзень пасля інаўгурацыі Лукашэнкі, Менск пагрузіўся ў жалобу цемру. Пра адсутнасць электрычнасці чытачы «Белсату» паведамляюць з самых розных канцоў Менску.

Праз адсутнасць электрычнасці на 30-90 хвілінаў спыняўся і рух тралейбусаў, заявілі ў «Менсктрансе».

☝️ Факт аварыі пацвердзілі і камунальныя службы. Для аператыўнага аднаўлення электразабеспячэння былі накіраваныя чатыры аператыўна-выязныя брыгады.

Каля 18:00 некаторыя з чытачоў «Белсату» паведамілі, што электрычнасць пачала з'яўляцца.

Читать полностью…

Белсат

🧮 Страта рынкаў збыту і канкурэнты, якія наступаюць на пяты: як Беларусь гандлюе каліем

Калійныя ўгнаенні заўсёды былі адным з тавараў, які прыносіў больш за ўсё грошай Беларусі. Аднак пасля ўводу заходніх санкцый супраць беларускай калійкі ўлады хаваюць статыстыку.

👉 «Белсат» паглядзеў, як ідзе гандаль з краінамі, якія традыцыйна былі найбуйнейшымі пакупнікамі беларускага калію.

Читать полностью…

Белсат

📊 У Беларусі з кастрычніка небывалы рост ліку занятых у эканоміцы

Белстат паведаміў, што ў лютым у эканоміцы былі занятыя 4 млн 141 тысяча асобаў, і гэты паказнік расце пяты месяц. Адкуль такія лічбы пры бясконцым адтоку кадраў?

👉«Белсат» спытаў экспертку Настассю Лузгіну, адкуль узяліся работнікі.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Новы нунцый Ватыкану ў Беларусі меў досвед вызвалення палітычных зняволеных

Учора стала вядома, што Ватыкан прызначыў у Беларусі свайго новага дыпламатычнага прадстаўніка –сіцылійца Інняц'ё Чэфалья. Ён мае вялікі дыпламатычны досвед, у тым ліку працы ў аўтарытарных рэжымах.

👉 Ці дапаможа новы нуцый вызваліць беларускіх палітзняволеных і чаму на яго маюць вялікія надзеі айчынныя грэка-каталікі, чытайце ў матэрыяле «Белсату»

Читать полностью…

Белсат

🪙 Нацбанк выпусціць банкноту наміналам 80 рублёў

Банкнота «80 год Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне», трапяць у абарачэнне 31 сакавіка, паведамляе прэс-служба Нацбанку. Тыраж – 80 000 штук.

Таксама ў абарачэнне будуць выпушчаныя 2.500 аднайменных срэбных манет наміналам 20 рублёў і 5.000 медна-нікелевых манет наміналам 1 рубель. Манеты адчаканеныя ў Казахстане.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️У якіх беларускіх гарадах найбольш хварэюць на грып

✔️Папа Рымскі прызначыў новага нунцыя ў Беларусі

✔️Небяспечная знаходка ў Рэчыцы

✔️Крэмль апублікаваў спіс аб'ектаў з мараторыем на ўдары

✔️Нацбанк уводзіць новую купюру

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Навастрыць косы – гэта не пра свабоду»

Беларусы адзначылі Дзень Волі. Аднак у сучаснай Беларусі гэтай волі пад мікраскопам не знойдзеш: палітычная апазіцыя пад забаронай, нават грамадскім актывізмам займацца рызыкоўна. У рэйтынгу свабоды «Freedom House» нашая краіна мае 7 балаў са 100.

А калі ў беларусаў былі самыя вольныя дні? І ці былі яны ўвогуле?

👉 Распыталі гісторыка-папулярызатара і аўтара праграмы «Вусы Скарыны» на «Белсаце» Цімоха Акудовіча.

Читать полностью…

Белсат

😮 «Я проста напісала водгук»

Раней мы ўжо пісалі пра некалькіх беларусаў, якія здымалі пакоі ў доме беларуса з польскім грамадзянствам Рамана К. у гарадку Зомбкі пад Варшавай.

😱 Жыльцы распавядалі, што апынуліся нібы ў рэжымным аб’екце, дзе гаспадары дому сачылі па камерах за кожным іх крокам і маглі зайсці ў пакой без дазволу арандатараў.

Ганна (імя змененае з меркаванняў бяспекі), адна з арандатарак, апісала жудасныя ўмовы ў доме ў сацсетках. Раман К. пасля гэтага падаў на яе ў суд за паклёп і распаўсюд асабістых звестак. 👉 Падрабязней

Читать полностью…

Белсат

📌 «Распавядаў, што мы стварылі дыяспару, і дапамагаем адзін аднаму, але ў гэтым таксама няма ніякага крыміналу»

Тбіліскі гарадскі суд 26 сакавіка агучыў рашэнне па скарзе беларускага юрыста і праваабаронцы Рамана Кісляка на адмову Дэпартаменту міграцыі МУС Грузіі прадставіць яму міжнародную абарону.

Паводле пастановы суду, цяпер прашэнне Рамана аб прытулку мусіць быць перагледжанае:

«Суд адмяніў рашэнне Дэпартаменту міграцыі МУС Грузіі аб адмове ў прытулку, але не задаволіў патрабаванне выдаць мне новы адміністратыўна-прававы акт аб статусе ўцекача. З далейшымі крокамі па справе я вызначуся ў бліжэйшы час разам з адвакаткай»


👉 Праваабаронца распавёў «Белсату», як праходзіў суд

Читать полностью…

Белсат

🔥 Суд у ЗША стаў на бок радыё «Свабода»

Акруговы суд у Вашынгтоне 25 сакавіка задаволіў хадайніцтва «Radio Free Europe/Radio Liberty» супраць Агенцтва ЗША ў справе глабальных медыяў (USAGM). Наступным этапам будзе разгляд хадайніцтва РСЕ / РС супраць USAGM аб выдзяленні каля 77 мільёнаў долараў, прызначаныя Кангрэсам для дзейнасці кампаніі на рэшту 2025 фінансавага году да 30 верасня.

Паводле пастановы суда, USAGM дзеяла «самавольна і неабгрунтавана». Суддзя падкрэсліў, што ««тлумачэнне», дадзенае USAGM, наўрад ці можна назваць тлумачэннем». У паведамленне аб спыненні фінансавання сцвярджалася, што «грант больш не адпавядае прыярытэтам агенцыі»

«Кіраўніцтва USAGM не можа адным радком без тлумачэння прымусіць РСЕ / РС закрыцца – нават калі прэзідэнт сказаў ім гэта зрабіць»

Читать полностью…

Белсат

Трамп: Пуцін можа зацягваць час з мірнай дамовай

Прэзідэнт ЗША заявіў, што і сам часта выкарыстоўваў такую тактыку ў бізнесе:

«Я рабіў гэта шмат гадоў, разумееце? Я не хачу падпісваць кантракт адразу, я хачу заставацца ў гульні, але, магчыма, увогуле не хачу гэтага рабіць…» – сказаў Трамп.

Паводле яго, цяпер абодва бакі канфлікту губляюць у сярэднім 2 500 жаўнераў кожны тыдзень.

«Я бачу фатаграфіі з палёў бітваў; я б нават не хацеў іх бачыць. Усюды раскіданыя рукі, ногі, галовы… Узбраенне проста абсурднае. Цяпер усё трымаецца на беспілотніках… І я проста хачу, каб гэта спынілася», – зноў заявіў Трамп.

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 26 сакавіка

🔻 Як Беларусь стала краінаю татальнага відэасачэння

🔻 Жанчыну, якая выкрыкнула «Слава Украіне!» падчас рок-оперы з «ЛНР», арыштавалі на 20 содняў

🔻 Каб падняць статы ў эканоміцы рэжым прыцягнуў «дармаедаў» і пенсіянераў

🔻 Анджэю Пачобуту яшчэ на паўгода працягнулі рэжым утрымання ў ПКТ

🔻 Грамадзяніна Ізраіля затрымалі ў Беларусі за «экстрэмісцкія падпіскі» — яго марылі голадам і прымянялі катаванні

🔻 Палітвязню Мікіту Емельянаву дадалі год зняволення

Читать полностью…

Белсат

😥 Роўна 25 гадоў мы бачым Пуціна пры ўладзе

А як склаўся лёс падобных дыктатараў у свеце? Спойлер: усе яны зазналі сумны фінал.

Паглядзіце, што можа чакаць і Пуціна ☝🏻

Читать полностью…

Белсат

❤️ Каханне нават на пратэстах!

Паглядзіце, як выглядае сёння прапанова рукі і сэрца на вуліцах Турэччыны.

Читать полностью…

Белсат

🤬 Анджэю Пачобуту яшчэ на паўгода працягнулі рэжым утрымання ў ПКТ

Палітзняволены журналісту 8 лютага 2023 года прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск.

Зараз Пачобута чарговы раз пакаралі ўтрыманнем у жорсткіх умовах зняволення, паведамляюць праваабаронцы.

Былыя зняволеныя, што адбывалі тэрмін у той жа калоніі, паведамлялі, што журналісту неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне пра памілаванне, але ён не пагаджаўся.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔥 «Луч» выпусціў гадзіннік, прысвечаны Васілю Быкаву

«Гэта калекцыя – даніна павагі творчай спадчыне Васіля Быкава і яго глыбокаму гуманізму»


На цыферблаце выгравіраваныя крылы. На думку стваральнікаў – гэта «метафара чалавечай стойкасці і жадання жыць нягледзячы на выпрабаванні»

Гадзіннік мае корпус з нержавеючай сталі і ўстойлівае да драпін мінеральнае шкло.

👉 Кошт – 171.15 EUR

Читать полностью…

Белсат

😃 «Антыстырынг – таму што я не забіраю, а аддаю»

Паглядзіце, што прыдумала аўдыёвыдаўца Крысціна Дробыш ☝️

Праграму «Раніца з Белсатам» цалкам глядзіце на канале «БЕЛСАТ LIFE»

Читать полностью…

Белсат

🤬 Жанчыну, якая выкрыкнула «Слава Украіне!» падчас рок-оперы з «ЛНР», арыштавалі на 20 содняў

Ірыну Саланкову абвінавацілі паводле двух артыкулаў КК РБ за «несанкцыянаванае пікетаванне» і «непадпарадкаванне міліцыі».

Прапагандысты сцвярджаюць, што жанчына акала сілавікам супраціў і ў машыну яе запіхвалі ажно чатыры супрацоўнікі.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🛩 «Белавія» збіраецца купіць тры самалёты ў гамбійскай авіякампаніі Magic Air у абыход санкцый

Паводле інфармацыі крыніц Reuters, самалёты Airbus 330 з лета 2024 года знаходзяцца ў Менску, цяпер «Белавія» падпісвае дакументы аб куплі.

☝️Паведамляецца, што самалёты ў дрэнным тэхнічным стане, акрамя таго, пілотам «Белавія» трэба прайсці навучанне, каб лётаць на Airbus. Чакаецца, што самалёты будуць перафарбаваныя ў ліўрэю «Белавія» і пачнуць перавозіць пасажыраў вясной ці летам.

Magic Air – прыватная кампанія, якая спецыялізуецца на абслугоўванні і лізінгу самалётаў. Уладальнік 99% акцый кампаніі – іярданскі бізнэсовец Тарэк Зіяд Абдэль Хамід Аль-Аджамі.

У каментары Reuters грамадзянскае авіяцыйнае ўпраўленне Гамбіі заявіла, што самалёты былі прададзеныя пакупніку з ААЭ, дастаўленыя ў Менск і знятыя з рэгістрацыі ў Гамбіі 19 жніўня 2024 года.

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ ЗША, Расея і Украіна не дамовіліся расказаць адну версію таго, на што дамовіліся. Агонь не спыніўся

Перамовы ў Саудаўскай Аравіі пра замірэнне ва Украіне працягнуліся 23–25 сакавіка. Чарговы раўнд завяршыўся пагадненнем, якое бакі бачаць па-рознаму. Расея працягнула біць і па энергетыцы, і па моры Украіны.

👉 Распавядаем пра версіі трох удзельнікаў перамоваў і тлумачым чым яны розняцца

Читать полностью…

Белсат

🕵️‍♂️🕵️‍♂️ Былыя сілавікі Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў адкрылі дэтэктыўнае агенцтва ў Варшаве

«Agencja detektywistyczna Reks» была зарэгістраваная 24 сакавіка 2025 года, вынікае з дадзеных афіцыйнага польскага судовага рэестра арганізацый (KRS), заўважыла выданне Reform.

🔍 У дакументах пазначана, што агенцтва можа займацца дэтэктыўнымі і ахоўнымі паслугамі, продажам камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, інфармацыйнымі паслугамі, паслугамі, звязанымі з кіна – і аўдыязапісамі, уборкай будынкаў, арэндай рознага абсталявання і тэхнікі, пракатам рэкрэацыйнага інвентару.

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 26 сакавіка

Долар страціў. Еўра таксама - больш 2 капейкі. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

👁 «Надзяваю акуляры і нацягваю капялюш»

Унутры Беларусі амаль не засталося месцаў, дзе чалавек не трапляе пад татальны кантроль. Паводле афіцыйных звестак, каля 60 тысяч «разумных» камераў сочаць сёння за кожным крокам беларусаў: ад пад’езду дому – да вуліцы і крамы.

👉 Як тэхналогіі, створаныя нібыта для бяспекі, ператварыліся ў татальны механізм кантролю за кожным чалавекам, разбіраемся ў нашым матэрыяле.

Читать полностью…

Белсат

⏰ Франак Вячорка прадаў свой гадзіннік Omega Seamaster Planet Ocean на дабрачынным аўкцыёне

Зладзіў яго галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай проста ў сваім Facebook, дзе размясціў адпаведнае паведамленне:

«(...) Аддам гэты гадзіньнік у добрыя рукі, што зробяць найбольшы данат на добрую беларускую справу, дапамогу палітвязьням, нашым ваярам ва Ўкраіне ці вэтэранам (...)»


Пераможцам стаў Аляксандр Куўшынаў, які заданаціў $5000.

Читать полностью…

Белсат

📌 У беларускіх ВНУ сёлета закрыюць 45 спецыяльнасцяў

Гэтак Міністэрства адукацыі выконвае «першае жалезнае патрабаванне» Лукашэнкі – спыніць няпрофільную падрыхтоўку ў ВНУ.

Па словах міністра адукацыі Беларусі ☝️ Андрэя Іванца, спецыялістаў гэтых кірункаў працягнуць рыхтаваць, аднак толькі ў тых ВНУ, што маюць адпаведны «кваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад і неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу»

Таксама сёлета ВНУ Беларусі перагледзелі 1500 навучальных праграмаў. Паводле Іванца, гэта «дало магчымасць выключыць састарэлыя дысцыпліны» і абнавіць праграму згодна з сучаснымі патрабаваннямі.

Акрамя таго, быў скарочаны тэрмін навучання ў беларускіх ВНУ для выпускнікоў каледжаў: да 2,5 – 3 гадоў замест ранейшых 3,5 – 4 гадоў.

Читать полностью…

Белсат

Загінула ваенная прапагандыстка «Першага каналу» Ганна Пракоф’ева

Гэта адбылося каля вёскі Дзямідаўка ў Белгародскай вобласці, дзе апошнія дні ідуць баі, – паведамляюць ейныя калегі.

Пракоф’ева была пазнавальнай асобай сярод расейскіх Z-ваенкараў. Яна вяла тг-канал з 9 тысячамі падпісчыкаў і рабіла рэпартажы з «гарачых кропак».

Читать полностью…
Subscribe to a channel