belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

🔺«Яна ці ў Беларусі, ці хутка там будзе»

Прадстаўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў сказаў «Белсату», што мае некалькі версіяў знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Паводле адной з іх, актывістка ўжо можа быць у Беларусі:

«Мы маем версію, што яна ці ў Беларусі, ці хутка там будзе. Гэтая інфармацыя яшчэ спраўджваецца. Другая версія, на якую мы спадзяёмся, што яна ўсё-ткі знойдзецца, проста дзесьці адпачывае і вернецца. Маем версію, як так здарылася, што яна можа апынуцца ў Беларусі, але мы не хочам гэтага апублічваць. Гэтым можна скарыстацца супраць яе, а мы не хочам ёй нашкодзіць».


Таксама Азараў раскрытыкаваў тых, хто цяпер абнародуе нейкія падрабязнасці пра працу спікеркі КР. Кажа, гэтым скарыстаюцца спецслужбы.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы.

Читать полностью…

Белсат

Добрай нядзелі, сябры!

Запарвайце ранішнюю каву і пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔸«Ахоўнікі віталіся са мной: «Як справы, Жыве Беларусь?»

Гісторыя беларуса, якога ў 2020 годзе назвалі БЧБ-мэнам.

🔸Пераводзіць гадзіннікі ці не?

«Белсат» распавядае, калі краіны пачалі пераводзіць гадзіннікі на зімовы і летні час ды які ў гэтым сэнс.

🔸«Яе маглі выкрасці або завербаваць»

Віцэ-спікерка КР – пра версіі знікнення Мельнікавай.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💬 «Я прыслухоўваюся да тых людзей, якія з ёй больш працавалі, да яе каманды. І я бачу, што ў іх таксама няма адзінай версіі»

Пагаварылі з віцэ-спікеркаю Каардынацыйнай рады Станіславаю Гліннік пра версіі знікнення Анжалікі Мельнікавай.

Яна расказала пра апошнія размовы ды перапіскі са спікеркаю, пра тое, што тая казала свайму атачэнню ды калегам ды пра праблемы са здароўем, якія ўзніклі ў Мельнікавай некалькі тыдняў таму.

🤔 Больш яснаю карціна не стала, але шмат якія дэталі могуць мець важнае значэнне. Пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

📱 Былы Twitter болей не належыць Ілану Маску. Але належыць кампаніі, якой ён валодае

Маск абвесціў, што ягоная кампанія «xAI», што займаецца распрацоўкамі ў сферы штучнага інтэлекту, набыла сацсетку за $33 млрд. Пры гэтым паведамляецца, што мільярдэр не праводзіў ніякіх кансультацыяў з інвестарамі перад тым, як арганізаваць гэтую здзелку.

Як будуць задзейнічаныя ў працы «xAI» топ-мэнэджары X (цяпер ужо былыя), пакуль няясна. Таксама застаецца адкрытым пытанне з выплатамі кампенсацыяў інвестарам, якія не давалі сваёй згоды на здзелку.

Читать полностью…

Белсат

🤯 У менскай кватэры загарэўся электрасамакат. Гэта выклікала абвал сцяны

Незвычайнае здарэнне адбылося на праспекце Пушкіна.

Ратаўнікам давялося стабілізаваць балку перакрыцця ды саму сцяну, якая падзяляла дзве суседнія кватэры. Па іншым баку разбуранай сцяны ніхто не пацярпеў, бо гаспадыня суседняй кватэры на момант інцыдэнту не была дома.

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 У Літве працягваюць намаганні дастаць з багны патанулую бронемашыну з амерыканскімі вайскоўцамі

Міністарка абароны адзначыла, што ўчора экскаватар ужо зачапіў метал падчас раскопак вакол тэхнікі. Неўзабаве плануюць адпампаваць балоцістую масу (гэта з'яўляецца найскладанейшай задачаю ўсёй аперацыі).

📍Болей інфармацыі шукайце на старонцы
📷 Фота: lrt.lt

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News

🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!

Наша старонка ў Google News

Читать полностью…

Белсат

🤍❤️🤍 У школе на Падляшшы адзначылі Дзень Волі!

Паказваем, як праходзіла святкаванне 👀

Читать полностью…

Белсат

Еўропа пераводзіць стрэлкі на гадзіну наперад. А Беларусь не пераводзіць

У ноч з 29 на 30 сакавіка большасць краінаў еўрапейскага кантыненту пераключыцца на летні час. Беларусь адмовілася ад падобнай практыкі яшчэ 14 гадоў таму.

📍Тлумачым па спасылцы, у чым сэнс пераводу стрэлак, калі гэтая практыка з'явілася ды ці нясе яна нейкую карысць людзям

Читать полностью…

Белсат

☝️Крыніцы «Белсату»: былы муж Анжалікі Мельнікавай выехаў у Беларусь. А вось знікненне доступу да рахункаў КР пакуль не пацвярджаецца

Тым часам прадстаўнікі польскіх уладаў заяўляюць, што Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо нават не некалькі дзён, а некалькі тыдняў.

🔍 Больш падрабязнасцей знойдзеце на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

❗️У інтэрнэт злілі «пакаяннае відэа» Бондаравай

А таксама:

🔹Што за плямы на пінжаку ў Лукашэнкі?
🔹Пяткевіч падсядзела Наталлю Качанаву
🔹Чыноўнікі пасля інаўгурацыі бягуць з Беларусі
🔹У школах на занятках паказваюць беларускія рублі

Жыццё ў лукашэнкаўскай Беларусі не перастае падкідваць тэмы для жартаў вядоўцам «Хай Так TV» Міхасю Зую і Дзмітрыю Есяневічу.

👀 Глядзіце новы выпуск «Хай Так TV» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»

Читать полностью…

Белсат

◽️«Са мной ведаеце, як віталіся ў камеры берасцейскага ІЧУ? «Як справы, Жыве Беларусь?»

Шмат хто памятае праграміста і музыку Андрэя Прыстаўку праз ягоную фрызуру: у 2020 годзе ён пафарбаваў валасы і барану ў бел-чырвона-белыя колеры. За гэта яго бесперапынна арыштоўвалі на «содні», а сам актывіст нават не памятае, колькі содняў адміністратыўнага арышту адсядзеў. Апошні раз гэта адбылося з Андрэем у 2025 годзе.

Распавядаем ягоную гісторыю ў нашым артыкуле, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

📺 Хочаце пачаць раніцу з пазітывам? Глядзіце ранішняе шоу на «Белсаце»

Пагаворым пра выцінанку і яе ролю ў мастацтве, пра танцы, модныя стылі, гісторыю танцаў, рэжым і дыету танцораў, распавядзем пра сонечнае зацьменне і яго ўплыў і яшчэ шмат чаго цікавага.

Далучайцеся да нашага эфіру!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 28 сакавіка

✔️Павел Латушка паведаміў, што ад аўторка няма сувязі са спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай

✔️Разбуральны землятрус адбыўся ў Тайландзе ды М'янме. Пад канец дня вядома пра дзясяткі загінулых і сотні пацярпелых

✔️Дранікі пад пагрозаю? Куды з Беларусі знікла якасная бульба

✔️Міністр замежных справаў Польшчы заявіў, што ўздымаў пытанне вызвалення Анджэя Пачобута падчас свайго візіту ў Вашынгтон

✔️Кадравыя змены ў Нацбанку працягваюцца: знялі з пасады першага намесніка Калавура

✔️Кампанія, што прывозіла ў Менск Тыля Швайгера, мае вялікія фінансавыя праблемы

✔️Дачка былога беларускага палітвязня стала прызёркаю чэмпіянату Ізраілю ў гімнастыцы

✔️Каталіцкія вернікі цяпер могуць разлічваць на вяртанне ім Чырвонага касцёлу ў лепшым выпадку толькі праз 1,5 года

✔️Памёр музыка Сяргей Кныш, бубнач гуртоў «Бонда», «Ulis» і «Крама»

✔️Джэй Дзі Вэнс далучыўся да візіту сваёй жонкі ў Грэнландыю. Ні мясцовыя ўлады, ні ўлады Даніі яго туды не запрашалі

#рэпрэсіі:

▫️Прарасейскай актывістцы Вользе Бондаравай прысудзілі 13 содняў арышту. Вось так яе «падтрымаў» Андрэй Павук, а вось так каментуе сітуацыю ў нашым эфіры Юры Дракахруст

▫️Яшчэ ў аднаго прарасейскага актывіста з Віцебску знайшлі «прыкметы распаўсюду экстрэмізму»

▫️Стала вядома пра затрыманне за пратэсты-2020 64-гадовай жанчыны, якая вярнулася з Польшчы ў Беларусь. Цяпер яна ў СІЗА

Читать полностью…

Белсат

🔸Каталіцкія вернікі цяпер могуць разлічваць на вяртанне ім Чырвонага касцёлу ў лепшым выпадку толькі праз 1,5 года

Паводле іх, дзеянні ўладаў – гэта «здзек і знявага», «здарылася найгоршае». «Апошняя надзея, што хаця б вернуць неўзабаве касцёл, рухнулі», – заяўляюць парафіяне.

🔍 Падрабязнасці глядзіце на сайце

Читать полностью…

Белсат

💃🏼 «Раніца з Белсатам»: пачнем нядзельную раніцу з пазітыву!

Сёння зробім размінку проста ў крэсле з трэнерам Андрэем Ткачовым, распавядзем пра беларускую кавярню ў Варшаве, пагаворым пра гістарычную рэканструкцыю, пакажам, як беларускі спектакль адкрыў фестываль у Сеуле ды шмат іншага цікавага.

Далучайцеся да нашага эфіру!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 29 сакавіка

✔️Таямнічае знікненне Анжалікі Мельнікавай: новыя дэталі па гэтай і па гэтай спасылках

✔️Анжаліка Мельнікава была адказнай у тым ліку за гранты для «Кіберпартызанаў». Узялі каментар у прадстаўніцы гэтай структуры

✔️Выконваць абавязкі спікеркі КР пакуль што будзе Станіслава Гліннік. Паразмаўлялі з ёй пра тое, як паводзіла сябе Мельнікава напярэдадні знікнення

✔️У сталічным жылым доме абвалілася сцяна паміж кватэрамі праз загаранне электрасамакату

✔️Ілан Маск прадаў сацсетку «X». Сваёй уласнай кампаніі

✔️У Літве працягваюць намаганні дастаць з багны патанулую бронемашыну з амерыканскімі вайскоўцамі

✔️Еўропа пераходзіць з зімовага на летні час. Нашая эфірная сетка ў сувязі з гэты трохі зменіцца

#рэпрэсіі:

▫️Андрэй Павук патэлефанаваў мужу Вольгі Бондаравай. Той расказаў, што даносчыцу арыштавалі за «экстрэмісцкі рэпост»

▫️«БЧБ-мэн» з 2020-га Андрэй Прыстаўка расказаў пра сваё жыццё ды пра апошнюю паездку ў Беларусь, якая сустрэла яго 7 соднямі арышту

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Знікненне Анжэлікі Мельнікавай – што вядома? Ці маглі спецслужбы Беларусі правярнуць аперацыю па яе выманьванні ў Беларусь?

🔸 Стала вядома, за што арыштавалі праўладную актывістку Бондараву

🔸 У Беларусі павялічылася колькасць псіхічных разладаў, найбольш папулярная праблема – дэпрэсія. Як перамагчы яе?

🔸 Як зменіцца эфір «Белсату»?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Раней праблемаў не было, яна вельмі дэталёва, адкрыта і прафесійна вяла нашыя гранты»

Юліяна Шаметавец расказала нашаму журналісту, што зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава была адказнай у тым ліку за гранты для «Кіберпартызанаў». Нараканняў да яе дзейнасці ў гэтай сферы ў «кібераў» не было.

👀 Больш падрабязнасцей – на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💬 «Вось лёс закінуў мяне ў Польшчу. Ніколі не думала, што так будзе. У 2020 годзе мы зʼехалі спачатку ва Украіну, а потым – у Беласток. Я, муж і дочкі»

Ужо другі дзень адна з галоўных тэмаў у «байнэце» – таямніца, звязаная са спікеркаю Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай. Спачатку Павел Латушка паведаміў, што з ёй няма сувязі з 25 сакавіка і яна наогул знаходзіцца за межамі Польшчы. Пазней высветлілася, што Польшчу яна пакінула нават не некалькі дзён, а некалькі тыдняў таму. У дадатак нам удалося высветліць, што муж Анжалікі выехаў у Беларусь, таксама там ужо даўно могуць знаходзіцца ейныя дзеці.

💁🏻‍♂️ Хто наогул такая Анжаліка Мельнікава, як складвалася ейнае жыццё да і пасля 2020-га года, з якой сям'і яна паходзіць ды кім з'яўляецца ейны муж? Адказы на агучаныя пытанні ёсць у леташнім інтэрв'ю, якое мы рабілі з гэтай жанчынаю.

🔍 Выглядае на тое, што інтэрв'ю зноў набірае актуальнасць. Пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

💬 «Не знаете вы её, хлопцы... Я её знаю, я прожил с ней 25 лет. Она не может по-другому»

Павук неаднаразова званіў прарасейскай даносчыцы Вользе Бондаравай у межах «Шухер шоу», але размовы з ёй пераважна былі кароткімі ды досыць агрэсіўнымі (з боку Бондаравай). Іншая справа – ейны муж, у якога блогер вырашыў высветліць дэталі затрымання прарасейскай актывісткі, якая цяпер (нечакана) адбывае 13 содняў арышту.

📞 Паслухайце, што ён расказаў!
🔍 А на нашым сайце таксама ёсць тэкставы варыянт

Читать полностью…

Белсат

🤔 Дзеці Анжалікі Мельнікавай апошнім часам жылі не з маці?

Працягваем па крупінках збіраць інфармацыю, датычную таямнічага выезду з Польшчы спікеркі Каардынацыйнай рады.

🔍 Новыя звесткі ад нашых крыніцаў – па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

📺Увага! Нашая праграмная сетка змяняецца ў сувязі з пераходам на летні час

Каб вы не прапусцілі прэм’еры сваіх улюбёных праграмаў, мы зрабілі памятку, з якой можна даведацца дзень і час эфіраў паводле менскага (MSQ) і цэнтральнаеўрапейскага (CET) часу.

✍️ Чытайце яе вось тут

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ У Белавежскай Пушчы падлічылі зуброў

🔻Знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады. Што вядома?

🔻Як найменей 4 асобы загінулі ў выніку расейскага абстрэлу Дняпра

🔻Лік загінулых ад землятрусу ў М'янме сягнуў 1000 чалавек

🔻Паліва ізноў падаражэла на 2 капейкі

🔻Паставы – культурная сталіца-2026

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

😊 З’явілася слова, якое азначае вышэйшую ступень замілавання – «гігіл»

У Оксфардскім слоўніку яно пазначана як адчуванне, калі ад празмернай пяшчоты хочацца сціснуць, абняць або нават злёгку ўкусіць. «Гігіл» узнікае да тых, хто выклікае найвышэйшую ступень захаплення.

Сам тэрмін мае карані ў тагальскай мове і перакладаецца як «эмацыйны выбух ад любові, які цяжка стрымаць».

Читать полностью…

Белсат

🥰 Буслы вярнуліся і мы вернемся!

Паглядзіце на прыгажосць ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔺Абавязкі спікера Каардынацыйнай рады будзе часова выконваць віцэ-спікерка Стася Глінік

Пра гэта паведаміла Каардынацыйная рада:

«У сувязі з немагчымасцю спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай выконваць свае абавязкі, яе паўнамоцтвы часова перайшлі да віцэ-спікеркі Стасі Гліннік. Згодна з рэгламентам, віцэ-спікер выконвае функцыі Спікера ў перыяды змушанай адсутнасці».


📍Нагадаем, учора Павел Латушка заявіў, што сувязі з Анжалікай Мельнікавай адсутнічае ад аўторка.

Читать полностью…

Белсат

Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!

Не ведаеце, што пачытаць у суботнюю раніцу? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔻Нарадзіўся мёртвым, але пражыў амаль стагоддзе

7 цікавінак пра Марка Шагала, якіх вы маглі не ведаць.

🔻«Вывозіць нельга, у крамах не знайсці»

Як беларусы засталіся без бульбы?

🔻«Прапагандысцкая заява»

Навошта Пуцін прапанаваў вонкавае кіраванне Украінаю?

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💔 Памёр музыка Сяргей Кныш, бубнач гуртоў «Бонда», «Ulis» і «Крама»

Пра ягоную смерць сёння паведамілі ў Facebook сябры. Абставіны невядомыя.

Читать полностью…

Белсат

🎵 «Спроба пазбавіцца ад комплексаў, страхаў, болю і траўмаў, якія назапасіла за жыццё»

Мастачка і спявачка Настасся Рыдлеўская выдала альбом «Snake Charmer» (ён ужо трэці для яе). Паслухаць яго можна абсалютна бясплатна (выбірайце музычную пляцоўку, якая вам болей даспадобы).

👀 Больш інфармацыі пра альбом – па спасылцы

Читать полностью…
Subscribe to a channel