Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💬 «Не знаете вы её, хлопцы... Я её знаю, я прожил с ней 25 лет. Она не может по-другому»
Павук неаднаразова званіў прарасейскай даносчыцы Вользе Бондаравай у межах «Шухер шоу», але размовы з ёй пераважна былі кароткімі ды досыць агрэсіўнымі (з боку Бондаравай). Іншая справа – ейны муж, у якога блогер вырашыў высветліць дэталі затрымання прарасейскай актывісткі, якая цяпер (нечакана) адбывае 13 содняў арышту.
📞 Паслухайце, што ён расказаў!
🔍 А на нашым сайце таксама ёсць тэкставы варыянт
🤔 Дзеці Анжалікі Мельнікавай апошнім часам жылі не з маці?
Працягваем па крупінках збіраць інфармацыю, датычную таямнічага выезду з Польшчы спікеркі Каардынацыйнай рады.
🔍 Новыя звесткі ад нашых крыніцаў – па спасылцы
📺Увага! Нашая праграмная сетка змяняецца ў сувязі з пераходам на летні час
Каб вы не прапусцілі прэм’еры сваіх улюбёных праграмаў, мы зрабілі памятку, з якой можна даведацца дзень і час эфіраў паводле менскага (MSQ) і цэнтральнаеўрапейскага (CET) часу.
✍️ Чытайце яе вось тут
📺 Навіны за 5 хвілін
⬆️ У Белавежскай Пушчы падлічылі зуброў
🔻Знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады. Што вядома?
🔻Як найменей 4 асобы загінулі ў выніку расейскага абстрэлу Дняпра
🔻Лік загінулых ад землятрусу ў М'янме сягнуў 1000 чалавек
🔻Паліва ізноў падаражэла на 2 капейкі
🔻Паставы – культурная сталіца-2026
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😊 З’явілася слова, якое азначае вышэйшую ступень замілавання – «гігіл»
У Оксфардскім слоўніку яно пазначана як адчуванне, калі ад празмернай пяшчоты хочацца сціснуць, абняць або нават злёгку ўкусіць. «Гігіл» узнікае да тых, хто выклікае найвышэйшую ступень захаплення.
Сам тэрмін мае карані ў тагальскай мове і перакладаецца як «эмацыйны выбух ад любові, які цяжка стрымаць».
🥰 Буслы вярнуліся і мы вернемся!
Паглядзіце на прыгажосць ☝️
🔺Абавязкі спікера Каардынацыйнай рады будзе часова выконваць віцэ-спікерка Стася Глінік
Пра гэта паведаміла Каардынацыйная рада:
«У сувязі з немагчымасцю спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай выконваць свае абавязкі, яе паўнамоцтвы часова перайшлі да віцэ-спікеркі Стасі Гліннік. Згодна з рэгламентам, віцэ-спікер выконвае функцыі Спікера ў перыяды змушанай адсутнасці».
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць у суботнюю раніцу? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔻Нарадзіўся мёртвым, але пражыў амаль стагоддзе
7 цікавінак пра Марка Шагала, якіх вы маглі не ведаць.
🔻«Вывозіць нельга, у крамах не знайсці»
Як беларусы засталіся без бульбы?
🔻«Прапагандысцкая заява»
Навошта Пуцін прапанаваў вонкавае кіраванне Украінаю?
#штопачытаць
💔 Памёр музыка Сяргей Кныш, бубнач гуртоў «Бонда», «Ulis» і «Крама»
Пра ягоную смерць сёння паведамілі ў Facebook сябры. Абставіны невядомыя.
🎵 «Спроба пазбавіцца ад комплексаў, страхаў, болю і траўмаў, якія назапасіла за жыццё»
Мастачка і спявачка Настасся Рыдлеўская выдала альбом «Snake Charmer» (ён ужо трэці для яе). Паслухаць яго можна абсалютна бясплатна (выбірайце музычную пляцоўку, якая вам болей даспадобы).
👀 Больш інфармацыі пра альбом – па спасылцы
❗️Павел Латушка паведаміў, што ад аўторка няма сувязі са спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай
Ён дадаў, што, паводле наяўнай інфармацыі, Анжаліка цяпер знаходзіцца за межамі Польшчы.
«Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што першыя асобы дэмакратычных сілаў Беларусі з'яўляюцца прыярытэтнымі мэтамі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расеі.
Мною афіцыйна пададзеная заява ў праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай», – напісаў Латушка ў сваім тэлеграм-канале.
🔥 Выйшаў новы трэйлер беларускай гульні пра старажытны Тураў
Распрацоўшчыкі абяцаюць атмасферу Тураўскага княства XIII стагоддзя, дзе кожны зможа вольна даследаваць лакацыі і выконваць заданні.
Паводле сюжэту, галоўны герой павінен разгадваць таямніцу старажытнага ордэна і выратаваць бацьку.
Гульня ствараецца менскай студыяй Qualestory Games. Дата рэлізу пакуль невядомая, але ўжо цяпер яе можна дадаць у жаданае на платформе Steam.
🇵🇱 Міністр замежных справаў Польшчы заявіў, што ўздымаў пытанне вызвалення Анджэя Пачобута падчас свайго візіту ў Вашынгтон у лютым
Дэталі ён раскрываць не стаў, бо яны «павінны застацца канфідэнцыйнымі».
📍Больш падрабязна чытайце на старонцы
📍Беларусь летась збяднела амаль на 50 тысяч грамадзянаў. І гэта толькі афіцыйна
Статыстыка Белстату, імаверна, не ўлічвае эмігрантаў, што з'ехалі з краіны, аднак па-ранейшаму маюць беларускую прапіску. З іх улікам лічбы будуць выглядаць яшчэ сумнейшымі.
👀 Глядзіце болей на нашым сайце
🤬 Не музей і нават не культурная прастора
Менскія ўлады нарэшце вызначыліся з тым, ува што ператвораць нядобрай славы Пішчалаўскі замак – вядомы як «Валадарка».
Паглядзіце ☝️
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Падпісвайцеся на нас (калі гэта бяспечна) і будзем разам прасоўваць беларускую мову ў Google!
Наша старонка ў Google News
🤍❤️🤍 У школе на Падляшшы адзначылі Дзень Волі!
Паказваем, як праходзіла святкаванне 👀
⏳ Еўропа пераводзіць стрэлкі на гадзіну наперад. А Беларусь не пераводзіць
У ноч з 29 на 30 сакавіка большасць краінаў еўрапейскага кантыненту пераключыцца на летні час. Беларусь адмовілася ад падобнай практыкі яшчэ 14 гадоў таму.
📍Тлумачым па спасылцы, у чым сэнс пераводу стрэлак, калі гэтая практыка з'явілася ды ці нясе яна нейкую карысць людзям
☝️Крыніцы «Белсату»: былы муж Анжалікі Мельнікавай выехаў у Беларусь. А вось знікненне доступу да рахункаў КР пакуль не пацвярджаецца
Тым часам прадстаўнікі польскіх уладаў заяўляюць, што Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо нават не некалькі дзён, а некалькі тыдняў.
🔍 Больш падрабязнасцей знойдзеце на нашым сайце
❗️У інтэрнэт злілі «пакаяннае відэа» Бондаравай
А таксама:
🔹Што за плямы на пінжаку ў Лукашэнкі?
🔹Пяткевіч падсядзела Наталлю Качанаву
🔹Чыноўнікі пасля інаўгурацыі бягуць з Беларусі
🔹У школах на занятках паказваюць беларускія рублі
Жыццё ў лукашэнкаўскай Беларусі не перастае падкідваць тэмы для жартаў вядоўцам «Хай Так TV» Міхасю Зую і Дзмітрыю Есяневічу.
👀 Глядзіце новы выпуск «Хай Так TV» проста цяпер на канале «Белсат LIFE»
◽️«Са мной ведаеце, як віталіся ў камеры берасцейскага ІЧУ? «Як справы, Жыве Беларусь?»
Шмат хто памятае праграміста і музыку Андрэя Прыстаўку праз ягоную фрызуру: у 2020 годзе ён пафарбаваў валасы і барану ў бел-чырвона-белыя колеры. За гэта яго бесперапынна арыштоўвалі на «содні», а сам актывіст нават не памятае, колькі содняў адміністратыўнага арышту адсядзеў. Апошні раз гэта адбылося з Андрэем у 2025 годзе.
Распавядаем ягоную гісторыю ў нашым артыкуле, пачытайце!
📺 Хочаце пачаць раніцу з пазітывам? Глядзіце ранішняе шоу на «Белсаце»
Пагаворым пра выцінанку і яе ролю ў мастацтве, пра танцы, модныя стылі, гісторыю танцаў, рэжым і дыету танцораў, распавядзем пра сонечнае зацьменне і яго ўплыў і яшчэ шмат чаго цікавага.
Далучайцеся да нашага эфіру!
💥 #галоўнае за 28 сакавіка
✔️Павел Латушка паведаміў, што ад аўторка няма сувязі са спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай
✔️Разбуральны землятрус адбыўся ў Тайландзе ды М'янме. Пад канец дня вядома пра дзясяткі загінулых і сотні пацярпелых
✔️Дранікі пад пагрозаю? Куды з Беларусі знікла якасная бульба
✔️Міністр замежных справаў Польшчы заявіў, што ўздымаў пытанне вызвалення Анджэя Пачобута падчас свайго візіту ў Вашынгтон
✔️Кадравыя змены ў Нацбанку працягваюцца: знялі з пасады першага намесніка Калавура
✔️Кампанія, што прывозіла ў Менск Тыля Швайгера, мае вялікія фінансавыя праблемы
✔️Дачка былога беларускага палітвязня стала прызёркаю чэмпіянату Ізраілю ў гімнастыцы
✔️Каталіцкія вернікі цяпер могуць разлічваць на вяртанне ім Чырвонага касцёлу ў лепшым выпадку толькі праз 1,5 года
✔️Памёр музыка Сяргей Кныш, бубнач гуртоў «Бонда», «Ulis» і «Крама»
✔️Джэй Дзі Вэнс далучыўся да візіту сваёй жонкі ў Грэнландыю. Ні мясцовыя ўлады, ні ўлады Даніі яго туды не запрашалі
#рэпрэсіі:
▫️Прарасейскай актывістцы Вользе Бондаравай прысудзілі 13 содняў арышту. Вось так яе «падтрымаў» Андрэй Павук, а вось так каментуе сітуацыю ў нашым эфіры Юры Дракахруст
▫️Яшчэ ў аднаго прарасейскага актывіста з Віцебску знайшлі «прыкметы распаўсюду экстрэмізму»
▫️Стала вядома пра затрыманне за пратэсты-2020 64-гадовай жанчыны, якая вярнулася з Польшчы ў Беларусь. Цяпер яна ў СІЗА
🔸Каталіцкія вернікі цяпер могуць разлічваць на вяртанне ім Чырвонага касцёлу ў лепшым выпадку толькі праз 1,5 года
Паводле іх, дзеянні ўладаў – гэта «здзек і знявага», «здарылася найгоршае». «Апошняя надзея, што хаця б вернуць неўзабаве касцёл, рухнулі», – заяўляюць парафіяне.
🔍 Падрабязнасці глядзіце на сайце
😻 Знаёмцеся, гэта містэр Пагслі Адамс
І ён ужо паспеў трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса
Паглядзіце чаму!
📍Беларус сабраў «крымінальнае комба» ў Польшчы і цяпер можа сесці на 10 гадоў ці больш
Паліцыя спаймала мужчыну, калі ён кіраваў скрадзеным мікрааўтобусам са зброяй унутры. Пазней праверылі іншыя аўтамабілі, якімі карыстаўся беларус: там выявілі яшчэ і вялізныя аб'ёмы наркатычных рэчываў.
👀 Падрабязнасці чытайце на старонцы
😨 Сілавікі (якія самі спрыяюць нелегальнай міграцыі праз Беларусь) затрымалі «куратара» мігрантаў за занадта жорсткае абыходжанне з тымі
Гэта 31-гадовы замежнік, які выкраў і катаваў двух чалавек, што звярнуліся да яго па дапамогу.
📍Чытайце падрабязнасці па спасылцы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 З чым звязанае затрыманне Вольгі Бондаравай? Каму Лукашэнка пасылае сігналы?
🔸 Сілавікі забілі падазраванага ў падвойным забойстве ў Рагачоўскім раёне
🔸 Белстат: насельніцтва на пачатак году скарацілася, цяпер афіцыйна беларусаў крыху больш за 9 мільён 100 тысяч чалавек
🔸 Новыя санкцыі ЕЗ супраць рэжыму
🔸 У санкцыйны спіс патрапіла і фірма «Цыбулька-Бел»
🔸 Даражэе праезд у грамадскім транспарце Магілёўшчыны
🔸 Аэрапорт Менск пераходзіць на летні расклад
🔸 Як выжываюць купалаўцы?
🔸 Што будзе з Чырвоным касцёлам?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
💭 «Магчыма, пакрыўджаны чыноўнік ужо адчуў, што "Ай, хопіць"»
Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Юры Дракахруст пракаментаваў Белсату затрыманне Вольгі Бондаравай.
Паслухайце!
🥈 Дачка былога беларускага палітвязня стала прызёркаю чэмпіянату Ізраілю ў гімнастыцы
У будучыні яна плануе ўдзельнічаць таксама ў міжнародных спаборніцтвах.
👀 Болей інфармацыі шукайце на нашым сайце