belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

💬 «Наўрад ці гэта спадабаецца Доналду Трампу»

Пуцін зрабіў заяву пра тое, што Украіну варта перадаць пад вонкавае кіраванне ААН, як гэта некалі было «ва Усходнім Тыморы, краінах былой Югаславіі, Папуа-Новай Гвінеі».

🤔 Што хаваецца за гэткай заяваю кіраўнік РФ? Вось якое меркаванне мае наш эксперт

Читать полностью…

Белсат

🥔 Дранікі пад пагрозаю? Куды з «бульбянога раю» знікла якасная бульба

Беларусь і бульба з'яўляюцца сінонімамі ўжо на працягу дзесяцігоддзяў. Ва ўсіх нашых суседзяў пасля згадкі пра Беларусь прынята жартаваць пра бульбу, а саміх беларусаў трохі здзекліва называюць «бульбашамі».

Але, падаецца, усё гэта страчвае актуальнасць. Калі ўжо не страціла. Сітуацыя з бульбаю ў нашай краіне цяпер амаль катастрафічная. Гэта відаць у тым ліку па відэазапісах, якія жыхары беларускіх гарадоў здымаюць у крамах.

🔍 Куды падзелася нармальная бульба? Разбіраемся ў нашым вялікім матэрыяле

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў 28 сакавіка

Долар і еўра пайшлі ўніз, прычым еўра страціў амаль 1,5 капейкі. Расейскі рубель трохі ўмацаваўся.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ На Гомельшчыне сілавікі застрэлілі падазраванага ў цяжкім злачынстве

🔻Неанансаваная «вучэбная спецыяльная аперацыя» ў Гомлі

🔻Пуцін прапанаваў аддаць Украіну пад «вонкавае кіраванне»

🔻Для магілёўцаў даражэе транспарт, а па ўсёй краіне – цыгарэты

🔻Вольга Бондарава апынулася за кратамі

🔻На пратэстах у Турэччыне ад паліцыі ўцякаў Пікачу

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

📷 Дзяўчына з Беларусі стала лаўрэаткаю найпрэстыжнейшай фотапрэміі за праект, у якім паказала жыццё аднаго з карэнных народаў Новай Зеландыі

Фатографку завуць Таццяна Чыпсанава. Яна сама жыве ў Новай Зеландыі ды прысвячае свае працы правам карэнных народаў і праблемам міграцыі.

👀 Глядзіце больш па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

🔹Ці бяспечна камунікаваць у мэсэнджары Signal? А можа ўвогуле перайсці на яго замест Telegram?

Некалькі дзён таму ў ЗША разгарэўся скандал: галоўны рэдактар выдання «The Atlantic» Джэфры Голдбэрг расказаў, што яго дадалі ў групавы чат у Signal, дзе віцэ-прэзідэнт, дзяржсакратар, міністр абароны ды іншыя амерыканскія топ-чыноўнікі абмяркоўвалі планаваную атаку на хусітаў – еменскіх тэрарыстаў.

Signal не карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод беларусаў (ды ўвогуле жыхароў усходняй Еўропы), таму зрабілі матэрыял, дзе тлумачым як ён функцыянуе, наколькі бяспечны ды ці ёсць увогуле віна мэсэнджару ў сітуацыі, якая адбылася.

🔍 Чытайце разбор па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

Беларусам за мяжой могуць ануляваць правы кіроўцы?

Наш чытач, які некалькі гадоў жыве ў Польшчы, сутыкнуўся з дзіўнай сітуацыяй: калі ён вырашыў замяніць правы на польскія, аказалася, што гэта немагчыма. На радзіме іх проста анулявалі.

Што гэта — «новая помста рэжыму»? Разабраліся, ці з’яўляецца гэты выпадак масавым і што рабіць беларусам за мяжой, якія яшчэ не замянілі свае правы.

Калі вы кіроўца — абавязкова пачытайце наш матэрыял! (праз VPN)

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Сілавікі запэўніваюць, што «апазналі 260 удзельнікаў Дня Волі»

Прадстаўнікі рэжыму сцвярджаюць, што нібыта маюць звесткі пра асобаў, якія былі на акцыях у 10 гарадах. Чым яны цяпер палохаюць беларусаў – чытайце па спасылцы (праз VPN).

🔺 Беларускае грамадзянства атрымалі 311 замежнікаў

Лукашэнка падпісаў указ «Аб прыёме ў грамадзянства», паводле якога 311 чалавек з іншых краін сталі паўнавартаснымі грамадзянамі Беларусі. Хто гэтыя людзі – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

🔺 Аляксандр Азараў распавёў пра сваю новую працу

Ён стане прыватным дэтэктывам у Польшчы разам з паплечнікам з «BYPOL» Станіславам Лупаносавым. Чым менавіта яны будуць займацца – чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

😉 Любіце танчыць? Тады гэта відэа для вас!

Амерыканская пара зачаравальна рухаецца пад знаёмыя ўсім гукі – вось як гэта выглядае!

Читать полностью…

Белсат

🐊 Ці думалі вы, хто мацнейшы: алігатар ці кракадзіл?

Вы не паверыце, але бой паміж імі адбыўся ў Фларыдзе. А прычына яго зусім чалавечая. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Сілавікі зноў хваляцца тым, што ідэнтыфікавалі ўдзельнікаў беларускіх акцый за мяжою

Яны сцвярджаюць, што ўстанавілі асобы 260 чалавек, з якіх 98 – «прынцыпова новыя аб'екты».

Як і мінулы раз, людзей спрабуюць запужаць «канфіскацыяй маёмасці».

🔍 Чытайце на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

💭 «Практыка сведчыць, што гэта месяцы»

Павел Латушка, кіраўнік НАУ і намеснік Святланы Ціханоўскай, расказаў нам пра перадачу ў Міжнародны крымінальны суд доказаў злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі.

Паслухайце!

Читать полностью…

Белсат

📍У Беларусь з Казахстану экстрадаваны адзін з апошніх удзельнікаў «банды Марозава»

Віктару Рэцкаму 50 гадоў, да найбольш вядомай і жорсткай гомельскай банды 90-х ён далучыўся ў 1992-м годзе і выконваў там ролю штатнага кілера. З 2005 года Рэцкі знаходзіўся ў вышуку, аднак атрымаць ягоны след атрымалася толькі 5 гадоў таму, пасля затрымання аднаго з лідараў «банды Марозава» Сяргея Дзербянёва.

Рэцкі быў затрыманы ў казахстанскім горадзе Кастанай. Цяпер яго даставілі з Астаны ў Менск.

Читать полностью…

Белсат

☝️У Горадні мужчына зламаў руку супрацоўніку міліцыі падчас спробы затрымання

Гэта адбылося ўчора каля 23-й гадзіны. МУС паведамляе, што супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Горадні «пры адпрацоўцы гаражнага кааператыву» звярнулі ўвагу на «падазронага маладога чалавека». Той не меў пры сабе дакументаў, а названыя ім перасанальныя звесткі адсутнічалі ў базе.

Мужчыну прапанавалі праехаць у аддзяленне, аднак ён аказаў супраціўленне «з дапамогаю падручных сродкаў» ды зламаў аднаму з сілавікоў руку. Пазней стаў уцякаць, скокнуў у раку, але адтуль яго дасталі і затрымалі.

Паводле звестак МУС, затрыманаму 33 гады, ён удзельнічаў у пратэстах-2020 і знаходзіўся ў вышуку, бо падчас тых акцыяў распыліў у твар сілавікоў газавы балончык. Пазней мужчына з'ехаў з Беларусі, аднак неўзабаве нелегальна вярнуўся і знаходзіўся ў краіне да гэтага моманту.

Читать полностью…

Белсат

🔹«Радыё Свабодзе» ўдалося вярнуць сабе грант, разлічаны да канца верасня

Адпаведную пастанову выдаў суд. Нагадаем: у адміністрацыі Трампа выдаткі на «Радыё Свабоду» называюць неэфектыўным выкарыстаннем сродкаў.

👀 Глядзіце падрабязней па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

👩‍⚕️Як выратаваць беларускую медыцыну, якая ўсё яшчэ ратуе здароўе беларусаў?

Дастаткова наведаць паліклінікі ў цэнтры і па перыметры Менску, каб пераканацца, як ад цэнтру да ўскраіны ўзрастае колькасць народу ў калідорах паліклінік. Або паспрабаваць узяць запаветны нумарок. Затое з гандлёвымі цэнтрамі сярод новабудоўляў нават перабор.

✍️ Нашая калумністка разважае пра тое, куды ідзе ды куды ў выніку прыйдзе беларуская медыцына з цяперашнімі мізэрнымі заробкамі ды тэмпамі ад'езду з краіны добрых спецыялістаў. ЧЫТАЙЦЕ МЕРКАВАННЕ ПА СПАСЫЛЦЫ

Читать полностью…

Белсат

📍«Blockchain Sports Ecosystem» не плаціць супрацоўнікам заробкі ад новага году. Гэта тая самая кампанія, якая прывезла ў Менск актора Тыля Швайгера

Кампанію заснаваў звязаны з сумна вядомым прыяцелем Лукашэнкі Дзмітрыем Баскавым прадпрымальнік Дзмітрый Саксонаў.

👀 Болей інфармацыі шукайце па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Кадравыя змены ў Нацбанку працягваюцца: знялі з пасады першага намесніка Калавура

Гэта стала лагічным наступствам прызначэння кіраўніком галоўнага банку краіны экс-прэм'ера Галоўчанкі, які ўводзіць у атачэнне «сваіх людзей».

Звольнены Сяргей Калечыц быў у праўленні Нацбанку 12 гадоў.

🔍 Чытайце пра гэта на нашым сайце

Читать полностью…

Белсат

😨 Разбуральны землятрус адбыўся сёння ў Тайландзе ды М'янме

Магутнасць штуршкоў склала ад 5 да 7 балаў. У сталіцы Тайланда Бангкоку абваліўся недабудаваны будынак, пад заваламі якога могуць быць дзясяткі рабочых. Іх шукаюць.

Эпіцэнтр землятрусу быў у М'янме, дзе таксама пацярпелі дзясяткі будынкаў, масты ды іншая інфраструктура. Цікава, што цяпер у гэтай краіне знаходзіцца дэлегацыя Мінабароны РБ на чале з Хрэніным.

Читать полностью…

Белсат

🖼 40 гадоў таму не стала Марка Шагала. Прыгадваем малавядомыя факты з ягонага жыцця

Ён з'ехаў з Віцебску ў першыя гады савецкай улады і болей туды не вяртаўся, бо баяўся не пазнаць горад. З Віцебскам у сэрцы ён і памёр – хоць адбылося гэта ў Францыі.

🔍 Вось што вы маглі не ведаць пра жыццё Шагала

Читать полностью…

Белсат

Пуцін прапанаваў узяць Украіну пад знешні кантроль

Ён сцвярджае, што гэта можна зрабіць пад эгідай ААН і некалькіх краін, каб арганізаваць выбары. Маўляў, падобнае ўжо выкарыстоўвалі ў Новай Гвінеі і краінах былой Югаславіі.

Па ягоных словах, гэта неабходна для стварэння «дзейснай улады, якая карыстаецца даверам народа» і з якой можна весці перамовы аб міры.

Акрамя таго, Пуцін заявіў, што Расея «валодае стратэгічнай ініцыятывай на ўсім фронце» і нібыта можа разграміць ЗСУ.

Читать полностью…

Белсат

Даносчыцу Вольгу Бондараву, верагодна, затрымалі на 13 содняў

Пра гэта спачатку паведаміў тг-канал пад назвай «Праваслаўны Супраціў Вялікай, Малой і Белай Русі», але потым выдаліў допіс. Сацсеткі Бондаравай маўчаць ужо некалькі дзён.

Таксама спынілі сваю дзейнасць і некалькі праўладных тг-каналаў, адзін з якіх быў звязаны з прапагандыстам Маратам Маркавым.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 27 сакавіка

✔️У Горадні мужчына зламаў руку супрацоўніку міліцыі падчас спробы затрымання

✔️Не толькі поўдзень Беларусі: Пастаўшчыну таксама ўмацоўваюць на выпадак вайны. Што там адбываецца?

✔️Лукашэнка звольніў гомельскую чыноўніцу, якая заснула на ягонай інаўгурацыі

✔️Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў адкрылі ў Польшчы ўласнае дэтэктыўнае бюро

✔️«Радыё Свабодзе» ўдалося праз суд вярнуць сабе грант, разлічаны да канца верасня

✔️Разбіраемся, дзе беларусу (ці беларусцы) за мяжою прасцей за ўсё аформіць шлюб

✔️Канапацкая заявіла, што палякі беларусам не ворагі, а стасункі двух народаў псуюць «лубянскія непаразуменні»

✔️Трамп зрабіў чарговы крок у гандлёвай вайне з усім светам

#рэпрэсіі:

▫️Лукашэнкаўцы павесілі на Леаніда Судаленку ўжо трэцюю крыміналку. І зноў па тым жа самым артыкуле

▫️«Экстрэмісцкі» статус надалі акаўнту рэжысёра Эрні Барбараша ў сацсетцы X. Імаверна, праз тое, што ён падтрымлівае беларускіх палітвязняў

Читать полностью…

Белсат

📍Лукашэнка зрабіў «беларусамі» яшчэ 311 чалавек

Гэта ў першую чаргу выхадцы з Украіны (імаверна, з акупаваных тэрыторыяў). Таксама сярод свежаспечаных уладальнікаў «пашпарту з вянком» ёсць нямала нарадзінцаў азіяцкіх краінаў.

👀 Глядзіце падрабязнасці на сайце

Читать полностью…

Белсат

💬 «Для яго як для феадала паводле светапогляду дэфініцыя "гэта мая сям'я, гэта ўсе мае" – вельмі важная»

У новым выданні праграмы «ПраСвет» гаворка пойдзе пра «інаўгурацыю» Лукашэнкі.

Сяргей Пеляса і Зміцер Міцкевіч звяртаюць увагу на некаторыя дэталі гэтай цырымоніі, падмеціць якія мог бы не кожны.

❓Чаму Лукашэнка адкрыта паказаў усю сям’ю? Ці выбраў ён пераемніка? Чаму пераапрануўся з касцюма ў мундзір?

🔍 Разважанні пра гэта і не толькі – у свежым выпуску «ПраСвету»

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 Лукашэнка працягвае «ператрахіваць» кадры. Хто заняў новыя пазіцыі ў кіроўнай эліце краіны ды на што гэта можа паўплываць?

🔸 З першага траўня некаторыя працаўнікі адукацыі пачнуць атрымліваць большыя заробкі. Ці пагражае Беларусі скачок інфляцыі?

🔸 У Літве шукаюць зніклых вайскоўцаў ЗША: як магло дайсці да трагедыі?

🔸 Беларусам часова дазволілі звяртацца па фінскую візу ў візавыя цэнтры «VFS Global», размешчаныя ў Расеі

🔸 Беларусь скасавала забарону на пастаўкі ўжыванага адзення з Літвы

🔸 Менскія ўлады нарэшце вызначыліся з тым, ува што ператвораць нядобрай славы Пішчалаўскі замак

🔸 Доказы злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых прадстаўнікамі ўлады Лукашэнкі, перадалі ў Міжнародны крымінальны суд

🔸 У Парыжы праходзіць саміт «кааліцыі ахвочых» – еўрапейскія лідары вырашаюць, як можна дапамагчы Украіне проста зараз

🔸 Трагедыя расейскіх турыстаў у Егіпце: як мінімум 5 асобаў загінула, яшчэ некалькі лічацца зніклымі без вестак

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🥔 Пакуль у Беларусі назіраецца недахоп якаснай айчыннай бульбы, у Малдове на галоўным рынку яе процьма

Як пішуць мясцовыя СМІ, кішынёўскі рынак «завалены беларускай бульбай», што прадаецца прыкладна па €1 за кілаграм. Гэта дорага, але людзі ахвотна купляюць, бо яна смачная.

👀 Чытайце болей па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

«Пояс не мае ні пачатку, ні канца. Гэта як сувязь з каранямі і будучыняй, як магія, якой хочацца дзяліцца»

Беларуска тчэ паясы і ладзіць ткацкія майстар-класы.

Паглядзіце на гэтую прыгажосць!

Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам»

Читать полностью…

Белсат

☝️Што такое «індэкс рэзіліентнасці» ды чаму ў Беларусі ён мінусавы?

За год індэкс нязначна вырас, але агульнай карціны для нашай краіны гэта не змяняе.

🔍 Тлумачым на нашым сайце, у чым справа

Читать полностью…

Белсат

🥱 Лукашэнка звольніў гомельскую чыноўніцу, якая заснула на ягонай інаўгурацыі

Увагу на гэта звярнула выданне @flagshtok.

Алена Клічкоўская займала пасаду кіруючай справамі Гомельскага аблвыканкаму. Таксама яна стаіць на чале Гомельскай абласной арганізацыі лукашэнкаўскага Саюзу жанчын. Адтуль яе пакуль не звальнялі.

Заўважым: «жалезных» доказаў таго, што прычынаю звальнення Клічкоўскай стала тое, што яна задрамала на інаўгурацыі, няма. Зрэшты, прычыны звальнення чыноўнікаў у лукашэнкаўскай вертыкалі не тлумачацца амаль ніколі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel