Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
💥 #галоўнае за 27 сакавіка
✔️У Горадні мужчына зламаў руку супрацоўніку міліцыі падчас спробы затрымання
✔️Не толькі поўдзень Беларусі: Пастаўшчыну таксама ўмацоўваюць на выпадак вайны. Што там адбываецца?
✔️Лукашэнка звольніў гомельскую чыноўніцу, якая заснула на ягонай інаўгурацыі
✔️Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў адкрылі ў Польшчы ўласнае дэтэктыўнае бюро
✔️«Радыё Свабодзе» ўдалося праз суд вярнуць сабе грант, разлічаны да канца верасня
✔️Разбіраемся, дзе беларусу (ці беларусцы) за мяжою прасцей за ўсё аформіць шлюб
✔️Канапацкая заявіла, што палякі беларусам не ворагі, а стасункі двух народаў псуюць «лубянскія непаразуменні»
✔️Трамп зрабіў чарговы крок у гандлёвай вайне з усім светам
#рэпрэсіі:
▫️Лукашэнкаўцы павесілі на Леаніда Судаленку ўжо трэцюю крыміналку. І зноў па тым жа самым артыкуле
▫️«Экстрэмісцкі» статус надалі акаўнту рэжысёра Эрні Барбараша ў сацсетцы X. Імаверна, праз тое, што ён падтрымлівае беларускіх палітвязняў
📍Лукашэнка зрабіў «беларусамі» яшчэ 311 чалавек
Гэта ў першую чаргу выхадцы з Украіны (імаверна, з акупаваных тэрыторыяў). Таксама сярод свежаспечаных уладальнікаў «пашпарту з вянком» ёсць нямала нарадзінцаў азіяцкіх краінаў.
👀 Глядзіце падрабязнасці на сайце
💬 «Для яго як для феадала паводле светапогляду дэфініцыя "гэта мая сям'я, гэта ўсе мае" – вельмі важная»
У новым выданні праграмы «ПраСвет» гаворка пойдзе пра «інаўгурацыю» Лукашэнкі.
Сяргей Пеляса і Зміцер Міцкевіч звяртаюць увагу на некаторыя дэталі гэтай цырымоніі, падмеціць якія мог бы не кожны.
❓Чаму Лукашэнка адкрыта паказаў усю сям’ю? Ці выбраў ён пераемніка? Чаму пераапрануўся з касцюма ў мундзір?
🔍 Разважанні пра гэта і не толькі – у свежым выпуску «ПраСвету»
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка працягвае «ператрахіваць» кадры. Хто заняў новыя пазіцыі ў кіроўнай эліце краіны ды на што гэта можа паўплываць?
🔸 З першага траўня некаторыя працаўнікі адукацыі пачнуць атрымліваць большыя заробкі. Ці пагражае Беларусі скачок інфляцыі?
🔸 У Літве шукаюць зніклых вайскоўцаў ЗША: як магло дайсці да трагедыі?
🔸 Беларусам часова дазволілі звяртацца па фінскую візу ў візавыя цэнтры «VFS Global», размешчаныя ў Расеі
🔸 Беларусь скасавала забарону на пастаўкі ўжыванага адзення з Літвы
🔸 Менскія ўлады нарэшце вызначыліся з тым, ува што ператвораць нядобрай славы Пішчалаўскі замак
🔸 Доказы злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых прадстаўнікамі ўлады Лукашэнкі, перадалі ў Міжнародны крымінальны суд
🔸 У Парыжы праходзіць саміт «кааліцыі ахвочых» – еўрапейскія лідары вырашаюць, як можна дапамагчы Украіне проста зараз
🔸 Трагедыя расейскіх турыстаў у Егіпце: як мінімум 5 асобаў загінула, яшчэ некалькі лічацца зніклымі без вестак
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
🥔 Пакуль у Беларусі назіраецца недахоп якаснай айчыннай бульбы, у Малдове на галоўным рынку яе процьма
Як пішуць мясцовыя СМІ, кішынёўскі рынак «завалены беларускай бульбай», што прадаецца прыкладна па €1 за кілаграм. Гэта дорага, але людзі ахвотна купляюць, бо яна смачная.
👀 Чытайце болей па спасылцы
✨ «Пояс не мае ні пачатку, ні канца. Гэта як сувязь з каранямі і будучыняй, як магія, якой хочацца дзяліцца»
Беларуска тчэ паясы і ладзіць ткацкія майстар-класы.
Паглядзіце на гэтую прыгажосць!
Сюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Раніца з Белсатам»
☝️Што такое «індэкс рэзіліентнасці» ды чаму ў Беларусі ён мінусавы?
За год індэкс нязначна вырас, але агульнай карціны для нашай краіны гэта не змяняе.
🔍 Тлумачым на нашым сайце, у чым справа
🥱 Лукашэнка звольніў гомельскую чыноўніцу, якая заснула на ягонай інаўгурацыі
Увагу на гэта звярнула выданне @flagshtok.
Алена Клічкоўская займала пасаду кіруючай справамі Гомельскага аблвыканкаму. Таксама яна стаіць на чале Гомельскай абласной арганізацыі лукашэнкаўскага Саюзу жанчын. Адтуль яе пакуль не звальнялі.
Заўважым: «жалезных» доказаў таго, што прычынаю звальнення Клічкоўскай стала тое, што яна задрамала на інаўгурацыі, няма. Зрэшты, прычыны звальнення чыноўнікаў у лукашэнкаўскай вертыкалі не тлумачацца амаль ніколі.
🫠 Канапацкая заявіла, што палякі беларусам не ворагі, а стасункі двух народаў псуюць «лубянскія непаразуменні»
Такое прасвятленне накрыла ўдзельніцу двух мінулых прэзідэнцкіх «выбараў» пасля наведвання канцэрту з творамі Шапэна ў Менску.
🔍Чытайце падрабязней у нас на сайце
💍 Разбіраемся, дзе беларусу (ці беларусцы) за мяжою прасцей за ўсё аформіць шлюб
У большасці краінаў для рэгістрацыі шлюбу патрабуюць афіцыйны дакумент пра тое, што замежнік не мае шлюбнага саюзу на радзіме. Раней ролю такога дакументу грала даведка з беларускага ЗАГСу, цяпер жа правілы трохі змяніліся.
☝️Тлумачым у нашым матэрыяле ўсе нюансы, пачытайце!
☝️Сякуць дрэвы, каб трасы праглядаліся цалкам. Паўночныя раёны Беларусі таксама ўмацоўваюць на выпадак вайны
Паразмаўлялі з вайсковым экспертам, які на ўмовах ананімнасці патлумачыў, што гэта можа азначаць.
🔍 Вось што ён кажа
💬 «Я глядзеў на твары людзей, якія сядзелі на "інаўгурацыі". Калі гімн гучаў, акрамя Марзалюка ніхто яго не спяваў»
Навошта Лукашэнка прызначыў сваю «інаўгурацыю» на Дзень Волі? Гэта спроба «ўкалоць» беларускую дэмакратычную супольнасць ці ўжо проста не было куды адцягваць далей, бо мінула два месяцы з «выбараў»?
Пра гэта ды пра тое, чаго чакаць ад самаабвешчанага кіраўніка на ягоным сёмым тэрміне, разважаюць у студыі праграмы «Двубой» лідар руху салідарнасці «Разам» Вітаўт Сіўчык і палітолаг Павел Усаў.
👀 Глядзіце новы выпуск «Двубою» проста цяпер на канале «Белсат NEWS»
Ад пошуку продкаў да сямейных спраў: Азараў распавёў пра сваю новую працу
Нядаўна стала вядома, што байполаўцы Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў адкрылі ў Польшчы дэтэктыўнае бюро «Reks». Іх дзейнасць будзе ахопліваць як паслугі па бяспецы, так і тыповыя справы дэтэктыва:
«Магчымы збор доказаў па крымінальных і грамадзянскіх справах, праверка інфармацыі, розных фактаў, пошук людзей, у тым ліку родных і продкаў. Будзем займацца і праверкай бізнес-партнёраў і патэнцыйных працаўнікоў.
Яшчэ можам правесці абследаванне мясцовасці. У нашы кампетэнцыі ўваходзяць і сямейна-шлюбныя справы, звязаныя з выкрыццём здрады ці апекай над дзецьмі», – распавёў Азараў «Белсату».
Якія ўжо паступілі заказы і ці можна там працаўладкавацца – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
З'явілася першая зацэпка наконт зніклых вайскоўцаў ЗША ў Літве
Падчас пошуку знайшлі гусенічную браняваную машыну M88 Hercules – пустую, без экіпажу… Сама тэхніка знаходзілася ў вадаёме.
Ці ёсць шанец іх знайсці? У Літвы і ЗША падзіліліся меркаванні. Што там кажуць афіцыйныя асобы – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Як рэжым Лукашэнкі сёння гандлюе каліем?
Калі на адну з самых прыбытковых крыніц даходу наклі санкцыі, у рэжыма засталіся пакупнікі, якія і раней прыносілі яму сотні мільёнаў долараў і нават павялічылі гандль. Разабраліся, хто яны – чытайце праз VPN.
🔺 У Беларусі друкуюць новую купюру рубля
Купюра будзе лімітаваная і, хоць атрымае ружовы колер, будзе прысвечаная «80-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Які яе намінал і як яна выглядае – глядзіце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Былыя беларускія сілавікі адкрылі дэтэктыўнае бюро ў Польшчы
Заснавальнікаў вы дакладна ведаеце з 2020-га, а назва новай фірмы яшчэ і нагадае вам 90-я. Падрабязнасці – на нашым сайце (праз VPN).
#штопачытаць
😉 Любіце танчыць? Тады гэта відэа для вас!
Амерыканская пара зачаравальна рухаецца пад знаёмыя ўсім гукі – вось як гэта выглядае!
🐊 Ці думалі вы, хто мацнейшы: алігатар ці кракадзіл?
Вы не паверыце, але бой паміж імі адбыўся ў Фларыдзе. А прычына яго зусім чалавечая. Паглядзіце!
💁🏻♂️ Сілавікі зноў хваляцца тым, што ідэнтыфікавалі ўдзельнікаў беларускіх акцый за мяжою
Яны сцвярджаюць, што ўстанавілі асобы 260 чалавек, з якіх 98 – «прынцыпова новыя аб'екты».
Як і мінулы раз, людзей спрабуюць запужаць «канфіскацыяй маёмасці».
🔍 Чытайце на нашым сайце
💭 «Практыка сведчыць, што гэта месяцы»
Павел Латушка, кіраўнік НАУ і намеснік Святланы Ціханоўскай, расказаў нам пра перадачу ў Міжнародны крымінальны суд доказаў злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі.
Паслухайце!
📍У Беларусь з Казахстану экстрадаваны адзін з апошніх удзельнікаў «банды Марозава»
Віктару Рэцкаму 50 гадоў, да найбольш вядомай і жорсткай гомельскай банды 90-х ён далучыўся ў 1992-м годзе і выконваў там ролю штатнага кілера. З 2005 года Рэцкі знаходзіўся ў вышуку, аднак атрымаць ягоны след атрымалася толькі 5 гадоў таму, пасля затрымання аднаго з лідараў «банды Марозава» Сяргея Дзербянёва.
Рэцкі быў затрыманы ў казахстанскім горадзе Кастанай. Цяпер яго даставілі з Астаны ў Менск.
☝️У Горадні мужчына зламаў руку супрацоўніку міліцыі падчас спробы затрымання
Гэта адбылося ўчора каля 23-й гадзіны. МУС паведамляе, што супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Горадні «пры адпрацоўцы гаражнага кааператыву» звярнулі ўвагу на «падазронага маладога чалавека». Той не меў пры сабе дакументаў, а названыя ім перасанальныя звесткі адсутнічалі ў базе.
Мужчыну прапанавалі праехаць у аддзяленне, аднак ён аказаў супраціўленне «з дапамогаю падручных сродкаў» ды зламаў аднаму з сілавікоў руку. Пазней стаў уцякаць, скокнуў у раку, але адтуль яго дасталі і затрымалі.
Паводле звестак МУС, затрыманаму 33 гады, ён удзельнічаў у пратэстах-2020 і знаходзіўся ў вышуку, бо падчас тых акцыяў распыліў у твар сілавікоў газавы балончык. Пазней мужчына з'ехаў з Беларусі, аднак неўзабаве нелегальна вярнуўся і знаходзіўся ў краіне да гэтага моманту.
🔹«Радыё Свабодзе» ўдалося вярнуць сабе грант, разлічаны да канца верасня
Адпаведную пастанову выдаў суд. Нагадаем: у адміністрацыі Трампа выдаткі на «Радыё Свабоду» называюць неэфектыўным выкарыстаннем сродкаў.
👀 Глядзіце падрабязней па спасылцы
🚘 Трамп зрабіў чарговы крок у гандлёвай вайне з усім светам
Ён абклаў вялікім мытам імпарт аўтамабіляў ды іхных частак. Паводле экспертаў, такія захады могуць прывесці да падзення вытворчасці ў ЗША і росту цэнаў. Так што выглядае як чарговы стрэл сабе ў нагу 💁🏻♂️
🔍 Больш падрабязнасцей шукайце на старонцы
💬 «Да мяне падышоў былы палітвязень і падзякаваў. Ён сказаў, што мы, знаходзячыся ў турме, ведалі, што ёсць нейкая Яна, якая носіць нашыя партрэты»
Сёння ў гасцях у праграмы «МоваНанова» – актывістка і мастачка Яна Шостак, вядомая сваёй акцыяй «Хвіліна крыку для Беларусі» ды іншымі дзеяннямі, накіраванымі на тое, каб свет не забываўся на беларускіх палітвязняў.
Яна карыстаецца беларускаю моваю для камунікацыі з паплечніцамі ў грамадскіх ініцыятывах. Родная мова дапамагла ёй паразумецца і з уцекачамі з Украіны. Але часам багацця беларускай мовы не стае – і застаецца адзіны ўніверсальны сродак.
👀 Глядзіце новы выпуск «МовыНанова» на канале «Белсат LIFE»
💱Курсы валютаў 27 сакавіка
На сённяшніх гандляваннях ваганні курсаў былі нязначнымі: еўра і расейскі рубель трохі падраслі, а долар мінімальна здаў.
#курсывалютаў
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Трое загінулых за содні на трасе М1
🔻Працягваюцца расейскія абстрэлы ўкраінскіх гарадоў
🔻У Францыі сёння пройдзе саміт хаўруснікаў Украіны – «кааліцыі добрай волі». Напярэдадні Макрон сустрэўся з Зяленскім
🔻У Літве працягваюць шукаць чатырох амерыканскіх жаўнераў
🔻МАРГ выдаў рэкамендацыі па стымуляванні попыту на беларускія тавары
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💁🏻♂️ Лукашэнкаўцы павесілі на Леаніда Судаленку ўжо трэцюю крыміналку. І зноў па тым жа самым артыкуле
Па першай справе гомельскі праваабаронца цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю яшчэ ў 2023-м годзе. Аднак ад яго не адсталі: летась далі яшчэ 5 гадоў «завочна», а цяпер завялі новую справу.
🔍 Чытайце падрабязнасці па спасылцы
🥰 Альпакатэрапія – незвычайны спосаб падарыць людзям цяпло і спакой
Паглядзіце, што прыдумаў ірландскі фермер ☝️
🇺🇦 Былы старшыня ЗСУ раскрытыкаваў NATO і прапанаваў свой варыянт бяспекі
«НАТА, на жаль, служачы пераважна палітычным інтарэсам членаў альянсу, распрацавала дактрыну, якая дазваляе змагацца з дробнымі канфліктамі, а не весці поўнамаштабную вайну.
Яны могуць праводзіць нейкія аперацыі ў Ціхім акіяне, але далей ад берагоў Емена не ідуць, таму што ўжо паказалі, як умеюць ваяваць. Краіны альянсу загналі свой ВПК у шалёную, па нашых мерках, карупцыю», – заявіў Залужны.
Повадле яго, пятага артыкула НАТА «няма і не будзе»
«Яны самі разумеюць, што пятага артыкула там няма і не будзе. Разумее гэта і Польшча, куды перыядычна падаюць нашы і расейскія ракеты. Румынія ўсё разумее, але маўчыць».
Залужны ўпэўнены, што бяспеку цяпер трэба будаваць унутры краіны. Ён называе надзею на прыцягненне натаўскіх жаўнераў ілюзіяй, а гарантыяй бяспекі бачыць толькі саміх украінцаў.
💥 #галоўнае за 26 сакавіка
✔️ Моцныя пажары ў Паўднёвай Карэі
✔️ Загінула ваенная Z-прапагандыстка «Першага каналу»
✔️ У беларускіх ВНУ сёлета закрыюць 45 спецыяльнасцяў
✔️ Суд у ЗША стаў на бок радыё «Свабода»
✔️ Франак Вячорка нарэшце прадаў свой гадзіннік
✔️ Тбіліскі суд адмяніў рашэнне Дэпартаменту міграцыі МУС Грузіі адмовіць у міжнароднай абароне Раману Кісляку
✔️ Калі беларусам жылося вольна?
✔️ Былыя сілавікі «BYPOL» адкрылі дэтэктыўнае агенцтва ў Варшаве
✔️ ЗША, Расея і Украіна не дамовіліся расказаць адну версію таго, на што дамовіліся
✔️ У Польшчы прынялі закон, які абмяжоўвае права на міжнародную абарону
✔️ Нацбанк выпусціць банкноту наміналам 80 рублёў
✔️ «Белавія» збіраецца купіць тры самалёты з Гамбіі ў абыход санкцый
✔️ «Луч» выпусціў гадзіннік, прысвечаны Васілю Быкаву
✔️ У Менску шмат гадзін не было электрычнасці