Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
🪙 Нацбанк выпусціць банкноту наміналам 80 рублёў
Банкнота «80 год Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне», трапяць у абарачэнне 31 сакавіка, паведамляе прэс-служба Нацбанку. Тыраж – 80 000 штук.
Таксама ў абарачэнне будуць выпушчаныя 2.500 аднайменных срэбных манет наміналам 20 рублёў і 5.000 медна-нікелевых манет наміналам 1 рубель. Манеты адчаканеныя ў Казахстане.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У якіх беларускіх гарадах найбольш хварэюць на грып
✔️Папа Рымскі прызначыў новага нунцыя ў Беларусі
✔️Небяспечная знаходка ў Рэчыцы
✔️Крэмль апублікаваў спіс аб'ектаў з мараторыем на ўдары
✔️Нацбанк уводзіць новую купюру
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️ «Навастрыць косы – гэта не пра свабоду»
Беларусы адзначылі Дзень Волі. Аднак у сучаснай Беларусі гэтай волі пад мікраскопам не знойдзеш: палітычная апазіцыя пад забаронай, нават грамадскім актывізмам займацца рызыкоўна. У рэйтынгу свабоды «Freedom House» нашая краіна мае 7 балаў са 100.
А калі ў беларусаў былі самыя вольныя дні? І ці былі яны ўвогуле?
👉 Распыталі гісторыка-папулярызатара і аўтара праграмы «Вусы Скарыны» на «Белсаце» Цімоха Акудовіча.
😮 «Я проста напісала водгук»
Раней мы ўжо пісалі пра некалькіх беларусаў, якія здымалі пакоі ў доме беларуса з польскім грамадзянствам Рамана К. у гарадку Зомбкі пад Варшавай.
😱 Жыльцы распавядалі, што апынуліся нібы ў рэжымным аб’екце, дзе гаспадары дому сачылі па камерах за кожным іх крокам і маглі зайсці ў пакой без дазволу арандатараў.
Ганна (імя змененае з меркаванняў бяспекі), адна з арандатарак, апісала жудасныя ўмовы ў доме ў сацсетках. Раман К. пасля гэтага падаў на яе ў суд за паклёп і распаўсюд асабістых звестак. 👉 Падрабязней
📌 «Распавядаў, што мы стварылі дыяспару, і дапамагаем адзін аднаму, але ў гэтым таксама няма ніякага крыміналу»
Тбіліскі гарадскі суд 26 сакавіка агучыў рашэнне па скарзе беларускага юрыста і праваабаронцы Рамана Кісляка на адмову Дэпартаменту міграцыі МУС Грузіі прадставіць яму міжнародную абарону.
Паводле пастановы суду, цяпер прашэнне Рамана аб прытулку мусіць быць перагледжанае:
«Суд адмяніў рашэнне Дэпартаменту міграцыі МУС Грузіі аб адмове ў прытулку, але не задаволіў патрабаванне выдаць мне новы адміністратыўна-прававы акт аб статусе ўцекача. З далейшымі крокамі па справе я вызначуся ў бліжэйшы час разам з адвакаткай»
🔥 Суд у ЗША стаў на бок радыё «Свабода»
Акруговы суд у Вашынгтоне 25 сакавіка задаволіў хадайніцтва «Radio Free Europe/Radio Liberty» супраць Агенцтва ЗША ў справе глабальных медыяў (USAGM). Наступным этапам будзе разгляд хадайніцтва РСЕ / РС супраць USAGM аб выдзяленні каля 77 мільёнаў долараў, прызначаныя Кангрэсам для дзейнасці кампаніі на рэшту 2025 фінансавага году да 30 верасня.
Паводле пастановы суда, USAGM дзеяла «самавольна і неабгрунтавана». Суддзя падкрэсліў, што ««тлумачэнне», дадзенае USAGM, наўрад ці можна назваць тлумачэннем». У паведамленне аб спыненні фінансавання сцвярджалася, што «грант больш не адпавядае прыярытэтам агенцыі»
«Кіраўніцтва USAGM не можа адным радком без тлумачэння прымусіць РСЕ / РС закрыцца – нават калі прэзідэнт сказаў ім гэта зрабіць»Читать полностью…
Трамп: Пуцін можа зацягваць час з мірнай дамовай
Прэзідэнт ЗША заявіў, што і сам часта выкарыстоўваў такую тактыку ў бізнесе:
«Я рабіў гэта шмат гадоў, разумееце? Я не хачу падпісваць кантракт адразу, я хачу заставацца ў гульні, але, магчыма, увогуле не хачу гэтага рабіць…» – сказаў Трамп.
Паводле яго, цяпер абодва бакі канфлікту губляюць у сярэднім 2 500 жаўнераў кожны тыдзень.
«Я бачу фатаграфіі з палёў бітваў; я б нават не хацеў іх бачыць. Усюды раскіданыя рукі, ногі, галовы… Узбраенне проста абсурднае. Цяпер усё трымаецца на беспілотніках… І я проста хачу, каб гэта спынілася», – зноў заявіў Трамп.
Ужо 18 чалавек сталі ахвярамі пажараў у Паўднёвай Карэі
Агонь знішчыў некалькі гістарычных будыйскіх храмаў, якім больш за тысячу гадоў. Полымя дабралося і да вёскі Хахве, якая ўваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Праводзіцца масавая эвакуацыя мясцовых жыхароў.
Пажары бушуюць ужо пяты дзень. Агонь успыхнуў у 180 кіламетрах ад Сеула і знішчыў больш за 15 тысяч гектараў лесу. Пацярпела інфраструктура, у тым ліку жылыя дамы і прадпрыемствы.
💥 #галоўнае за 25 сакавіка
✔️ Дзень Волі. Віншаванні ад Ціханоўскай, Сурвілы, Еўрадыпламатаў і Кіберпартызанаў. Прамова ў Сейме Літвы
✔️ «Гэтыя людзі робяць Беларусь бліжэйшаю да свабоды». Ціханоўская ўручыла ўзнагароды ў Дзень Волі
✔️ У Гарадзенскім раёне пачаліся вучэнні тэрытарыяльнай абароны
✔️ Ля літоўскага Сейму ўзнялі наш сцяг!
✔️ Глаўрэд the Atlantic выпадкова трапіў у закрыты чат Белага дома пра бамбаванні хусітаў
✔️ Пашпарты Новай Беларусі не будуць друкаваць у Літве
✔️ Расея і ЗША дамовіліся спыніць атакі на караблі ў Чорным моры
✔️ Беларускія лёгкаатлеты засталіся пад банам
✔️ Беларусы засталіся без электронных рэцэптаў і бальнічных праз санкцыі
✔️ Пратэсты ў Турэччыне не спыняюцца, але Эрдаган не збіраецца саступаць
🐻 Каб адпудзіць мядзведзя – трэба стаць мядзведзем
Падыход, канешне, крэатыўны, але паўтараць не рэкамендуецца 😁
Паглядзіце!
🇹🇷 Пратэсты ў Турэччыне не спыняюцца, але Эрдаган не збіраецца саступаць
У пратэстах бярэ ўдзел шмат моладзі, якая не бачыла Турэччыны без Эрдагана. Паводле пратэстоўцаў, на іх «палююць, як на прусакоў»: распыляюць пярцовы газ, «як інсектыцыд». Паводле афіцыйных звестак, якія перадае «Reuters», за першыя пяць дзён былі затрыманыя 1133 чалавекі.
Каротка распавядаем галоўнае пра пратэсты ў Турэччыне на нашай старонцы (праз VPN)
❤️🩹 Гэтая дзяўчынка – проста дыснэўская прынцэса!
Ёй удаецца супакоіць любую жывёліну сваёй калыханкай.
Паглядзіце, як яна гэта робіць!
🎨 Маленькі горад – вялікае мастацтва
У польскім Кольне адкрылася выстава Марка Шагала
Паглядзіце, як гэта было!
🤔 «Выраб перанясём у іншую краіну»
Святлана Ціханоўская абвесціла пра «перанос нашага «чырвонага пашпарту» у тыя краіны, дзе праблема з дакументамі ніяк не вырашана».
👉 «Белсат» спытаў у галоўнага дарадцы Ціханоўскай Франка Вячоркі, што гэта значыць.
📌 «Не будуйце новай жалезнай заслоны»
На Дзень Волі Святлана Ціханоўская звярнулася да літоўскіх дэпутатаў на пленарным пасяджэнні Сейму. Яна падзякавала суседняй краіне за дапамогу рэпрэсаваным і падтрыманне беларускіх арганізацыяў у выгнанні і заклікала не ізаляваць беларусаў ад свабоднага свету:
«Прашу вас: ізалюючы рэжым, не будуйце новай жалезнай заслоны! Візы і захаванне пасажырскага руху – усё гэта ўмацоўвае сувязь беларусаў з Еўропаю. Мяжа з Літвою сёння – гэта мяжа са свабодным светам»
🤷♀️ ЗША, Расея і Украіна не дамовіліся расказаць адну версію таго, на што дамовіліся. Агонь не спыніўся
Перамовы ў Саудаўскай Аравіі пра замірэнне ва Украіне працягнуліся 23–25 сакавіка. Чарговы раўнд завяршыўся пагадненнем, якое бакі бачаць па-рознаму. Расея працягнула біць і па энергетыцы, і па моры Украіны.
👉 Распавядаем пра версіі трох удзельнікаў перамоваў і тлумачым чым яны розняцца
🕵️♂️🕵️♂️ Былыя сілавікі Аляксандр Азараў і Станіслаў Лупаносаў адкрылі дэтэктыўнае агенцтва ў Варшаве
«Agencja detektywistyczna Reks» была зарэгістраваная 24 сакавіка 2025 года, вынікае з дадзеных афіцыйнага польскага судовага рэестра арганізацый (KRS), заўважыла выданне Reform.
🔍 У дакументах пазначана, што агенцтва можа займацца дэтэктыўнымі і ахоўнымі паслугамі, продажам камп'ютараў і праграмнага забеспячэння, інфармацыйнымі паслугамі, паслугамі, звязанымі з кіна – і аўдыязапісамі, уборкай будынкаў, арэндай рознага абсталявання і тэхнікі, пракатам рэкрэацыйнага інвентару.
💱 Курсы валютаў 26 сакавіка
Долар страціў. Еўра таксама - больш 2 капейкі. Расейскі рубель трошкі ўмацаваўся.
#курсывалютаў
👁 «Надзяваю акуляры і нацягваю капялюш»
Унутры Беларусі амаль не засталося месцаў, дзе чалавек не трапляе пад татальны кантроль. Паводле афіцыйных звестак, каля 60 тысяч «разумных» камераў сочаць сёння за кожным крокам беларусаў: ад пад’езду дому – да вуліцы і крамы.
👉 Як тэхналогіі, створаныя нібыта для бяспекі, ператварыліся ў татальны механізм кантролю за кожным чалавекам, разбіраемся ў нашым матэрыяле.
⏰ Франак Вячорка прадаў свой гадзіннік Omega Seamaster Planet Ocean на дабрачынным аўкцыёне
Зладзіў яго галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай проста ў сваім Facebook, дзе размясціў адпаведнае паведамленне:
«(...) Аддам гэты гадзіньнік у добрыя рукі, што зробяць найбольшы данат на добрую беларускую справу, дапамогу палітвязьням, нашым ваярам ва Ўкраіне ці вэтэранам (...)»
📌 У беларускіх ВНУ сёлета закрыюць 45 спецыяльнасцяў
Гэтак Міністэрства адукацыі выконвае «першае жалезнае патрабаванне» Лукашэнкі – спыніць няпрофільную падрыхтоўку ў ВНУ.
Па словах міністра адукацыі Беларусі ☝️ Андрэя Іванца, спецыялістаў гэтых кірункаў працягнуць рыхтаваць, аднак толькі ў тых ВНУ, што маюць адпаведны «кваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад і неабходную матэрыяльна-тэхнічную базу»
Таксама сёлета ВНУ Беларусі перагледзелі 1500 навучальных праграмаў. Паводле Іванца, гэта «дало магчымасць выключыць састарэлыя дысцыпліны» і абнавіць праграму згодна з сучаснымі патрабаваннямі.
Акрамя таго, быў скарочаны тэрмін навучання ў беларускіх ВНУ для выпускнікоў каледжаў: да 2,5 – 3 гадоў замест ранейшых 3,5 – 4 гадоў.
Загінула ваенная прапагандыстка «Першага каналу» Ганна Пракоф’ева
Гэта адбылося каля вёскі Дзямідаўка ў Белгародскай вобласці, дзе апошнія дні ідуць баі, – паведамляюць ейныя калегі.
Пракоф’ева была пазнавальнай асобай сярод расейскіх Z-ваенкараў. Яна вяла тг-канал з 9 тысячамі падпісчыкаў і рабіла рэпартажы з «гарачых кропак».
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Беларусы Вільні адсвяткавалі Дзень Волі
З нагоды 107-й гадавіны абвяшчэння БНР беларусы Вільні выйшлі на марш і шэсце да амбасады Беларусі. Як гэта было – глядзіце ў фотарэпартажы «Белсату» (праз VPN).
🔺 Пашпарты Новай Беларусі не будуць друкаваць у Літве
«Белсат» спытаў у галоўнага дарадцы Ціханоўскай Франака Вячоркі, што гэта можа значыць і дзе цяпер могуць друкаваць гэты дакумент. Адказы чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Калі беларусы былі больш вольныя?
У Дзень Волі разам з Цімохам Акудовічам прайшліся па старонках нашай гісторыі — ад сучаснай Беларусі да часоў Вітаўта і Рагвалода. Калі беларусы адчувалі сапраўдную свабоду? І што гэта значыла ў розныя эпохі? Чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN).
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 25 сакавіка
🔻 Пачаліся затрыманні па справе «Беларускага Гаюна»
🔻 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкаю» кнігу пра Лукашэнку
🔻 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі Славы Камісаранкі
🔻 Сёння адбылася сёмая «інаўгурацыя» Лукашэнкі
🔻 Чатыры гады за кратамі. Храналогія няволі Анджэя Пачобута
❤️ Сёння нашыя сцягі лунаюць ва ўсім свеце
Беларусы адзначаюць Дзень Волі ў Польшчы, Літве, Чэхіі, Нямеччыне, Канадзе, ЗША ды іншых краінах. Як выглядаюць гэтыя святкаванні ды пра што мараць удзельнікі, глядзіце ў нашым сюжэце ☝🏻
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Як адзначылі Дзень волі беларусы ў розных краінах
🔸Як абвяшчалі незалежнасць БНР і якое значэнне падзея мае для станаўлення беларускай дзяржаўнасці
🔸Інаўгурацыя Лукашэнкі. Ці атрымалася зацьміць Дзень волі?
🔸Упершыню дэмакратычную дэлегацыю з Беларусі запрасілі на сесію Кангрэса Рады Еўропы па мясцовым самакіраванні. Як гэты досвед прыдасца ў будучыні?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/JgxU4V17M0U
✝️ Папа рымскі прызначыў кіраўніка амбасады Ватыкану ў Беларусі
Апостальскую нунцыятуру ў Беларусі ўзначаліў сіцыліец Інняц'ё Чэфалья.
☝️ Чэфалья – нарадзінец Палерма, яму 49 гадоў. Дыпламатычную службу распачаў у 2006 годзе. Валодае італьянскай, албанскай, французскай, англійскай, іспанскай мовамі.
Працаваў у прадстаўніцтвах Ватыкану ў Эквадоры і Тайландзе, у Пастаяннай місіі пры Савеце Еўропы ў Страсбуры, у Секцыі ў справах стасункаў з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыята. Да апошняга часу нёс служэнне ў Венесуэле.
Апостальская нунцыятура – гэта амбасада Ватыкану. У Беларусі яна зʼявілася ў 1992 годзе пасля ўсталявання дыпламатычных стасункаў з Святым Прастолам.
⚡️ Расея і ЗША дамовіліся спыніць атакі на караблі ў Чорным моры
Пра гэта паведамляе Белы дом. Таксама ЗША пацвердзілі, што Украіна пагадзілася не атакаваць камерцыйныя караблі.
Вашынгтон таксама заявіў аб пачатку працы з Кіевам над механізмам забароны нападаў на энергетычныя аб'екты ў Расеі і Украіне.
🤔 Акрамя таго, ЗША паабяцалі дапамагчы Расеі вярнуць доступ да сусветнага рынку для экспарту сельгаспрадукцыі і ўгнаенняў. Гэтыя дамоўленасці сталі вынікам сустрэчы дэлегацый дзвюх краін у Эр-Рыядзе.
😱 Моцны вецер разбурыў дахі дамоў і школ у Магілёўскай вобласці
Паводле інфармацыі МНС, найбольш адчувальныя наступствы непагоды былі зафіксаваныя ў шасці населеных пунктах Горацкага і Мсціслаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Там пашкоджаныя дахі трох жылых дамоў, дзвюх школ, шасці сельскагаспадарчых будынкаў і адной гаспадарчай пабудовы. Па папярэдніх звестках, пацярпелых няма.
А «Белэнерга» паведаміў, што на працягу сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 223 населеных пунктаў.
Акрамя таго, з-за непагоды былі абясточаныя 889 трансфарматарных падстанцыяў і 23 сельскагаспадарчыя аб’екты.
🤡 Паабяцаў «не кінуць і не збегчы»
Як прайшла сёмая «інаўгурацыя» Лукашэнкі
Глядзіце ў відэа ☝️
А таксама, чым гэтая інаўгурацыя адрознівалася ад папярэдніх, «Белсат» спытаў медыяэксперта