Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
📌 «Могуць узнікнуць пытанні з даверам да журналістаў»
БТ зняў фільм «Чужое неба», да ўдзелу ў якім людзей заманілі падманам ад імя дэмакратычнага Офісу.
На жаль, гэта далёка не першы такі пранк. Журналіст Барыс Гарэцкі кажа, што налічыў 5 такіх выпадкаў за апошнія 3 гады.
Дык што рабіць тым, да каго звяртаюцца ад імя выдання ці арганізацыі? Як не папасціся на такі кручок? І ці падарвуць гэтыя выпадкі давер да журналістаў і дэмакратычных сілаў?
👉 Чытайце адказы на гэта ў нашым артыкуле
🕯 Ушанавалі памяць беларускіх ваяроў загінулых за Украіну
Дэлегацыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінету наведала Бучу і Ірпень
📌 «Улада вымушаная з гэтым лічыцца»
У Турэччыне адбываюцца акцыі пратэсту праз затрыманне мэра Стамбулу Экрэма Імамоглу. Яго называлі галоўным апазіцыйным канкурэнтам Эрдагана на наступных выбарах.
☝️ Усходазнаўца Руслан Сулейманаў у каментары «Белсату» адзначыў, што пратэстоўцы маюць шанцы дамагчыся вызвалення палітыка.
💱Курсы валютаў 19 сакавіка
Долар працягвае інтэнсіўна расці. Сённа + 4,5 капейкі. Еўра таксама падрос, але нязначна.
А вось расейскі рубель нечакана страціў 2 капейкі.
#курсывалютаў
🤔 Чым адрозніваецца беларускамоўны Мікіта Мелказёраў ад расейскамоўнага Никиты Мелкозерова?
Чаму з дзеячаў БНР яго найбольш цікавяць браты Луцкевічы?
І ці ён здолеў прайсці краш-тэст, што праходзілі дзеячы БНР
Госць новага выпуску «Мова нанова» МікітаМелказёраў – журналіст, аўтар папулярных YouTube-каналаў «Жыццё-маліна» і «ЗАГЛЯНЕ СОНЦА»
💔 «Калі ты не падпішаш, то яна не выйдзе»
Былая палітзняволеная Антаніна Канавалава, якая правяла ў калоніі больш за чатыры гады, здолела ўцячы з Беларусі.
Жанчына распавяла «Белсату», як здзекуюцца з палітвязняў, каб дамагчыся прызнання і згоды на супрацу з адміністрацыяй калоніі.
Уначы Украіну атакаваў 171 расейскі беспілотнік
У Крапіўніцкім пацярпелі 10 чалавек, сярод іх чацвёра дзяцей. Гэта самая масавая атака на ўкраінскі горад з пачатку вайны. Таксама пацярпелі Кіраваградская, Сумская і Данецкая вобласці.
Паветраныя сілы заявілі пра знішчэнне 75 дронаў, астатнія былі страчаны лакатарамі без негатыўных наступстваў.
Расею атакавалі 123 украінскія беспілотнікі
У горадзе Энгельс Саратаўскай вобласці пашкоджаны два дзіцячыя сады, школа і больніца. Паводле мясцовых уладаў, пацярпелі некалькі чалавек.
Беспілотнікі таксама з’яўляліся ў Варонежскай, Растоўскай, Ліпецкай, Белгародскай вобласцях і акупаваным Крыме. Там абышлося без пацярпелых і разбурэнняў.
💥 #галоўнае за 19 сакавіка
✔️ «Свабода» падала пазоў у суд на Агенцтва ЗША па глабальных медыя (USAGM)
✔️ Пуцін і Трамп па рознаму бачаць вынікі перамоваў
✔️ Прапагандысты падманам прымусілі беларусаў замежжа зняцца ў сваім фільме. Герой прапагандысцкай стужкі расказаў, як яго ашукалі
✔️ Польшча ўсталюе міны на мяжы з Расеяй і Беларуссю
✔️ Як адзначаць сёлета Дзень Волі за межамі Беларусі
✔️ Выдалі газету, цалкам створаную нейрасеткаю
✔️ ЗША спынілі супрацу з ЕЗ па супрацьдзеянні кібератакам, сабатажу і дэзынфармацыі з боку Расе
✔️ Расея і Украіна абмяняліся палоннымі па формуле 175 на 175
✔️ Дзяржынск застаўся без гарачай вады і ацяплення
✔️ ЗША і Расея зноў абмяркуюць Украіну без Украіны ў Саудаўскай Аравіі
#рэпрэсіі:
▪️ Стала вядома пра затрыманне і хуткі суд над папулярызатарам навукі з Гомеля
▪️ Беларускія сілавікі зламалі рэбры і хрыбетнік расейскаму коміку падчас затрымання на мяжы
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Беларускага ўцекача знайшлі мёртвым у літоўскім лагеры, а яго жонка знялася ў фільме БТ
🔸Рэха размоваў Трамп-Пуцін. Абстрэлы Украіны працягваюцца, трапілі і ў дом нашай былой каляжанкі
🔸Якія змены ў рэгуляванні цэнаў рыхтуе ўрад?
🔸Была прысутная на выкраданні Рамана Бандарэнкі цяпер кіруе клінікай прыгажосці?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/txdpY30NGlQ
🤷♀️ Прадстаўнікі ЗША і Расеі зноў абмяркуюць Украіну без Украіны ў Саудаўскай Аравіі
Размаўляць будуць пра частковае спыненне агню ў вайне Расеі супраць Украіны, пра якое Трамп з Пуціным размаўлялі 18 сакавіка, паведаміў памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц:
«Сёння я размаўляў са сваім расейскім калегам Юрыем Ушаковым пра высілкі прэзідэнта Трампа для спынення вайны ва Украіне. Мы дамовіліся, што нашы тэхнічныя групы сустрэнуцца ў Эр-Рыядзе ў найбліжэйшыя дні, каб засяродзіцца на рэалізацыі і пашырэнні частковага спынення агню, якога прэзідэнт Трамп дамогся ад Расеі»Читать полностью…
❗️Дзяржынск застаўся без гарачай вады і ацяплення
Гэта адбылося праз аварыю на цэнтральнай магістралі, паведамляе «Беларусь за МКАДом».
Паколькі прарыў адбыўся на цэнтральнай сетцы, камунальныя службы былі вымушаныя цалкам адключыць ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне ва ўсім горадзе да завяршэння рамонтных работ.
😳 ЗША спынілі супрацу з ЕЗ па супрацьдзеянні кібератакам, сабатажу і дэзынфармацыі з боку Расеі
Пра гэта Reuters распавялі сямёра былых удзельнікаў рабочых груп па маніторынгу.
Па дадзеных агенцтва, у 2024 годзе па ініцыятыве адміністрацыі Джо Байдэна не менш за сем службаў на чале з Саветам нацыянальнай бяспекі (СНБ) пры Прэзідэнце пачалі працаваць з еўрапейскімі краінамі над выяўленнем расейскіх гібрыдных аперацый.
☝️ Аднак пасля інаўгурацыі Трампа, некалькі агенцтваў спынілі гэтую супрацу.
Праўда невядома, ці было гэта распараджэнне прэзідэнта ці самастойнае рашэнне спецслужбаў ЗША.
👉 У лютым Мінюст ЗША распусціў групу ФБР па барацьбе з замежным уплывам і расфармаваў каманду, якая канфіскоўвала актывы расейскіх мільярдэраў.
👨🎨У гэтых незвычайных карцінах спалучаюцца кветкі, расліны ды малюнкі
Бразільскі вулічны мастак спалучае карціны і элементы асяроддзя.
❓Як вам?
❗️Польшча выйдзе з Атаўскага дагавору*, каб мець магчымасць усталяваць супрацьпяхотныя міны на мяжы з Расеяй і Беларуссю
Гэта адбудзецца ў рамках праграмы «Усходні шчыт», паведаміў намеснік міністра абароны краіны Павел Бейда ў эфіры RMF.
Паводле яго слоў, Польшча мае намер вырабіць мільён мін на заводах польскай Зброевай групы.
«У нас ёсць асцярогі, якія мяжуюць з упэўненасцю, што Беларусь дзейнічае пад поўным кантролем Расеі. Што б ні сказаў Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка на гэта пагодзіцца»
🏋️♀️ Беларуска рыхтуецца да чэмпіянату свету ў стрытліфтынгу!
Што гэта за спорт і якіх вынікаў ужо дасягнула спартоўка – глядзіце ў нашым відэа ☝️
А сюжэт цалкам можна паглядзець у праграме «Раніца з Белсатам»
🤬 Беларускія сілавікі катавалі расейскага коміка электрашокерам і збівалі дручкамі
Расейскі стэндап-комік Арцемій Астанін распавёў, што беларускія сілавікі збілі яго ў лесе на тэрыторыі Беларусі, калі везлі да расейскай мяжы. Пра гэта напісала расейская праваабаронца Ева Меркачова са спасылкай на адваката Астаніна:
«... пакуль яго везлі да мяжы для перадачы расейскім праваахоўнікам, іх машына спынілася ў лесе, яго вывелі і пачалі збіваць тры чалавекі. Як ён зразумеў, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі. Яны наносілі множныя ўдары па яго корпусу і канечнасцях, ужывалі электрашокер і дубінкі»
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Прызначылі дзень інаўгурацыі Лукашэнкі
✔️Дырэктар «Белтэхагляду» знайшоў вінаватых ва ўтварэнні чэргаў на станцыі агляду
✔️Расея абстраляла Украіну, ёсць пацярпелыя, у тым ліку дзеці
✔️Што абмяркоўваў гадзіну Трамп з Зяленскім
✔️Берасцейцы баяцца жыць у аварыйным доме
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 «Свабода слова – гэта каштоўнасць, якую мы павінны абараняць разам»
Святлана Ціханоўская растлумачыла, чаму змагаецца за незалежныя СМІ і шукае для іх падтрымання.
З яе словаў, свабодныя медыя – гэта індыкатар свабоднага грамадства, а калі журналістаў кідаюць за краты, грамадства губляе свой голас:
«Я заўсёды кажу, што медыя – гэта чацвёртая ўлада. Так, яны могуць крытыкаваць – і часам гэта бывае непрыемна. Яны падсвечваюць нашыя хібы ды няўдачы – і гэта можа раздражняць. Але менавіта журналісты не дазваляюць уладзе ўпасці ў стагнацыю. Дзякуючы ім мы выпраўляем памылкі, чуем важныя рэчы і бачым тое, што ад нас хаваюць»Читать полностью…
🤔 Менская епархія арганізавала збор рэчаў для жыхароў Курскай вобласці
Такую абвестку можна прачытаць сёння ў самым цэнтры беларускай сталіцы на Вайсковых могілках.
Царкоўнікі заклікаюць здаваць асенне-зімовае адзенне, абутак, а таксама спальныя рэчы. ☝️ Прычым падкрэсліваюць, што рэчы мусяць быць толькі новыя.
Абвестка пра збор рэчаў у Менску з'явілася менавіта ў той момант, калі ўкраінскія вайскоўцы пакінулі амаль усю Курскую вобласць.
🤡 Каранацыя Інаўгурацыя Лукашэнкі прызначаная на Дзень Волі
Прапагандысты пішуць, што афіцыйная цырымонія адбудзецца 25 сакавіка.
🇹🇷 Тысячы жыхароў Турцыі масава выйшлі на вуліцы супраць Эрдагана
Прычынай стала затрыманне мэра Стамбула Экрэма Імамоглу – аднаго з галоўных апазіцыйных палітыкаў краіны. Ён таксама лічыцца патэнцыйным супернікам Эрдагана на выбарах у 2028 годзе.
Турэцкія ўлады абвінавацілі мэра ў карупцыі і сувязях з тэрарыстамі, але ў апазіцыі гэта называюць палітычнай расправай.
Сілавікі ўжо заблакавалі доступ да сацсетак, закрылі некалькі станцый метро і перакрылі дарогі. Вядома пра прымяненне слезацечнага газу, жорсткія затрыманні і выкарыстанне спецсродкаў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Пра што ўчора дамовіліся Трамп і Зяленскі?
Прэзідэнт ЗША назваў тэлефонную размову з украінскім калегам «фантастычнай». Галоўнай тэмай было спыненне агню, падчас абмеркавання якой Трамп прыдумаў, як абараніць энергетыку Украіны. Што ён прапанаваў Зяленскаму – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Што беларусам абяцаюць на Дзень Волі ў Варшаве?
23 сакавіка ў польскай сталіцы адбудзецца імпрэза, прысвечаная Дню Волі, якая будзе багатая на падзеі: ад канцэртаў беларускіх гуртоў да шэсця з 330-метровым бел-чырвона-белым сцягам. Падрабязней пра праграму свята – чытайце па спасылцы (праз VPN).
🔺 Палітзняволеная на волі: «памілаванне» – замена адной турмы на іншую
Чатыры гады калоніі і потым «свабода» пад кантролем спецслужбаў – такі лёс напаткаў палітзняволеную беларуску, якая цяпер за мяжой. У шчырым інтэрв’ю «Белсату» дзяўчына распавяла, як сілавікі дамагаюцца «прызнанняў», што такое «супраца» з рэжымам пасля турмы і як экстрэмальна збегчы з краіны. Пачытайце (праз VPN).
#штопачытаць
Перамовы ЗША і РФ: што зменіцца для Беларусі?
▶️ Новае выданне «Двубою» з Віталём Цыганковым прысвечана беларуска-расейскім дачыненням і магчымасцям далейшай інтэграцыі. Што зменіцца для беларусаў і калі чакаць адзінай валюты і арміі? Спрачаюцца Паўлюк Быкоўскі і Міхаіл Кірылюк.
🏃♂️ А вам слабо? Прабегчы 40 км у 92 гады
Італьянец Антоніа Раа прабег Рымскі марафон (42+ кіламетры) на 93-м годзе жыцця! Яму ж належыць і сусветны рэкорд у марафоне сярод бегуноў ва ўзросце 90+.
💪 Вось гэта энергія і нязломны дух
❤️🩹Гэта самае мілае, што вы за сёння пабачыце: незвычайнае сяброўства сабакі і каня
Кожны дзень гэтыя незвычайныя сябры сядзяць ля плота і лашчацца адно да аднаго.
Толькі паглядзіце, якія яны кранальныя!
⚡️ Расея і Украіна абмяняліся палоннымі па формуле 175 на 175
Пра гэта паведаміла Мінабароны Расеі. Расейскі бок перадаў Украіне 22 цяжкапараненых украінскіх вайскоўцаў «у якасці жэсту добрай волі».
Цяпер усе абменныя знаходзяцца ў Беларусі.
Пасрэднікам у абмене быў ААЭ.
😱 У Італіі апублікавалі газету, для якой артыкулы, загалоўкі і цытаты цалкам прыдумаў штучны інтэлект
Чатырохстаронкавы выпуск выйшаў на італьянскай газеты Il Foglio, піша The Guardian.
☝️ Паводле галоўнага рэдактара, мэта стварэння такога выдання – дэманстрацыя ўплыву штучнага інтэлекту «на наш спосаб працы і наша жыццё». Пры падрыхтоўцы нумара журналісты толькі задавалі пытанні ШІ і чыталі адказы. Тэксты, загалоўкі, цытаты і нават іронія былі створаны нейрасеткаю.
🫣 У нумары дарэчы можна знайсці нават калонку пра Пуціна.
У Il Foglio кажуць, што працягнуць эксперымент і будзе публікаваць падобныя выпускі рэгулярна.
❤️ Як адзначаць Дзень Волі за межамі Беларусі: #БНР107 ад Беластоку да Сіетлу
Беларусы па ўсім свеце плануюць адзначыць Дзень Волі.
👉 «Белсат» збірае анонсы імпрэзаў. Спіс будзе дапаўняцца.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Урад будзе весці барацьбу з бяздзетнымі парамі
✔️У Беларусі падрыхтавалі пляцоўкі для «Арэшніку»
✔️Пачалі дэананімізаваць ГУБАЗіКаўцаў, адказных за катаванні мірных беларусаў
✔️Версіі Крамля і Белага дому пра перамовы не супадаюць
✔️Масаваная атака па Украіне
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻