belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

Перамовы ЗША і РФ: што зменіцца для Беларусі?

▶️ Новае выданне «Двубою» з Віталём Цыганковым прысвечана беларуска-расейскім дачыненням і магчымасцям далейшай інтэграцыі. Што зменіцца для беларусаў і калі чакаць адзінай валюты і арміі? Спрачаюцца Паўлюк Быкоўскі і Міхаіл Кірылюк.

Читать полностью…

Белсат

🏃‍♂️ А вам слабо? Прабегчы 40 км у 92 гады

Італьянец Антоніа Раа прабег Рымскі марафон (42+ кіламетры) на 93-м годзе жыцця! Яму ж належыць і сусветны рэкорд у марафоне сярод бегуноў ва ўзросце 90+.

💪 Вось гэта энергія і нязломны дух

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹Гэта самае мілае, што вы за сёння пабачыце: незвычайнае сяброўства сабакі і каня

Кожны дзень гэтыя незвычайныя сябры сядзяць ля плота і лашчацца адно да аднаго.

Толькі паглядзіце, якія яны кранальныя!

Читать полностью…

Белсат

⚡️ Расея і Украіна абмяняліся палоннымі па формуле 175 на 175

Пра гэта паведаміла Мінабароны Расеі. Расейскі бок перадаў Украіне 22 цяжкапараненых украінскіх вайскоўцаў «у якасці жэсту добрай волі».

Цяпер усе абменныя знаходзяцца ў Беларусі.

Пасрэднікам у абмене быў ААЭ.

Читать полностью…

Белсат

😱 У Італіі апублікавалі газету, для якой артыкулы, загалоўкі і цытаты цалкам прыдумаў штучны інтэлект

Чатырохстаронкавы выпуск выйшаў на італьянскай газеты Il Foglio, піша The Guardian.

☝️ Паводле галоўнага рэдактара, мэта стварэння такога выдання – дэманстрацыя ўплыву штучнага інтэлекту «на наш спосаб працы і наша жыццё». Пры падрыхтоўцы нумара журналісты толькі задавалі пытанні ШІ і чыталі адказы. Тэксты, загалоўкі, цытаты і нават іронія былі створаны нейрасеткаю.

🫣 У нумары дарэчы можна знайсці нават калонку пра Пуціна.

У Il Foglio кажуць, што працягнуць эксперымент і будзе публікаваць падобныя выпускі рэгулярна.

Читать полностью…

Белсат

❤️ Як адзначаць Дзень Волі за межамі Беларусі: #БНР107 ад Беластоку да Сіетлу

Беларусы па ўсім свеце плануюць адзначыць Дзень Волі.

👉 «Белсат» збірае анонсы імпрэзаў. Спіс будзе дапаўняцца.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Урад будзе весці барацьбу з бяздзетнымі парамі

✔️У Беларусі падрыхтавалі пляцоўкі для «Арэшніку»

✔️Пачалі дэананімізаваць ГУБАЗіКаўцаў, адказных за катаванні мірных беларусаў

✔️Версіі Крамля і Белага дому пра перамовы не супадаюць

✔️Масаваная атака па Украіне

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🔻 «Для БТ не здымаліся б і пад пісталетам»

Прапагандысты падманам прымусілі беларусаў замежжа зняцца ў сваім фільме.

🫤 Адна з гераінь стужкі заявіла «Нашай Ніве», што меркавала, што прымае ўдзел у здымках для Офісу Святланы Ціханоўскай. З яе словаў, гэта мелася быць інтэрв’ю для ўнутранага карыстання, каб паказаць патэнцыйным донарам патрэбы людзей, якія апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

Офіс ужо зняпраўдзіў свой удзел у здымках уцекачоў для прапагандыстаў.

👉 Што ж гэта за фільм такі і як «вербавалі» герояў, чытайце ў нашым артыкуле.

Читать полностью…

Белсат

📌 «Святкаванне нашага скону дэспатамі па ўсім свеце заўчасна»

«Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода» (РСЕ/РС) падала пазоў у Акруговы суд ЗША па акрузе Калумбія супраць Агенцтва ЗША па глабальных медыя (USAGM) і яго службовых асоб Кэры Лэйк і Віктара Маралеса.

«Радыё» патрабуе заблакаваць спробу USAGM спыніць дзеянне гранта, вылучанага ёй Кангрэсам ЗША.

☝️ У пазове сцвярджаецца, што адмова ў фінансаванні парушае федэральныя законы, у тым ліку Канстытуцыю ЗША, паколькі пытанні федэральных выдаткаў знаходзяцца выключна ў падпарадкаванні Кангрэса.

Читать полностью…

Белсат

🔹«Белы дом прапануе, Пуцін – патрабуе»

Расея выстаўляе нерэалістычныя патрабаванні для правядзення перамоваў па вайне ва Украіне. Ці можа стацца так, што ў выніку Трамп пойдзе па самаму лёгкаму для сябе сцэнарыю і будзе ціснуць на Украіну?

Разбіраемся з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам, пачытайце!

Читать полностью…

Белсат

Добрай серады, сябры!

Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻Лукашэнка быў супраць крэдытаў расейцам і таму зняў Калавура?

А можа, звальненне старшыні Нацбанку мела іншыя прычыны?

🔻«Сапраўдная сістэма тэрору»

Праваабаронцы назвалі імёны сілавікоў ГУБАЗіКу, якія катавалі беларусаў.

🔻«Ён у сейфе ў бяспецы»

Мінуў год, як Франак Вячорка паабяцаў прадаць свой гадзіннік.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

📞 Пуцін не прыняў прапанову спынення агню, узгодненую Штатамі з Украінай

Пуцін і Трамп стэлефанаваліся 18 сакавіка, каб абмеркаваць вайну ва Украіне. У Белым доме паведамілі, што размова трывала больш за паўтары гадзіны. Паводле іншых медыяў, размова трывала дзве з паловай гадзіны.

Першыя падрабязнасці чытайце на нашай старонцы (праз VPN), а абмеркаванне вынікаў размовы разам палітычным аналітыкам Аляксандрам Фрыдманам глядзіце ў «Студыі Белсат» 🎬

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Пагаворым пра атрыятычнае і мілітарысцкае выхаванне моладзі ў Беларусі

🔸Скарачэнне нараджальнасці, праблемы ў эканоміцы і падрабязнасці нарады ў Лукашэнкі

🔸Латвія спыняе працу пункту пропуску «Патэрніекі»

🔸У Бруселі прайшла так званая «рада ў агульных справах», што распачалася з адмысловай дыскусіі еўрапейскіх міністраў са Святланай Ціханоўскай

🔸Гадавіна падпісання Рыжскай дамовы, якая падзяліла Беларусь. Якія ўрокі мае вынесці нашая краіна?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/S3Mri8R_dfk

Читать полностью…

Белсат

🔻 Гэты дагавор стаў трагедыяй для беларусаў

Рыжскі мір паміж Савецкай Расеяй і Польшчай быў падпісаны 18 сакавіка 1921 года. Усходнія тэрыторыі адышлі да Савецкай Беларусі, а Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы.

Гісторык Яўген Красулін, расказвае, як тыя падзеі ўплываюць на сучаснасць.

Больш падрабязна глядзіце ў belsat_news/featured">вечаровай праграме «Аб'ектыў»

Читать полностью…

Белсат

❓Што за гукавая гармата, якую сербская паліцыя выкарыстала супраць пратэстоўцаў?

Яе гэтая зброя дзейнічае на людзей? Сабралі апісанні відавочцаў, паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Беларускага ўцекача знайшлі мёртвым у літоўскім лагеры, а яго жонка знялася ў фільме БТ

🔸Рэха размоваў Трамп-Пуцін. Абстрэлы Украіны працягваюцца, трапілі і ў дом нашай былой каляжанкі

🔸Якія змены ў рэгуляванні цэнаў рыхтуе ўрад?

🔸Была прысутная на выкраданні Рамана Бандарэнкі цяпер кіруе клінікай прыгажосці?

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/txdpY30NGlQ

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️ Прадстаўнікі ЗША і Расеі зноў абмяркуюць Украіну без Украіны ў Саудаўскай Аравіі

Размаўляць будуць пра частковае спыненне агню ў вайне Расеі супраць Украіны, пра якое Трамп з Пуціным размаўлялі 18 сакавіка, паведаміў памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц:

«Сёння я размаўляў са сваім расейскім калегам Юрыем Ушаковым пра высілкі прэзідэнта Трампа для спынення вайны ва Украіне. Мы дамовіліся, што нашы тэхнічныя групы сустрэнуцца ў Эр-Рыядзе ў найбліжэйшыя дні, каб засяродзіцца на рэалізацыі і пашырэнні частковага спынення агню, якога прэзідэнт Трамп дамогся ад Расеі»

Читать полностью…

Белсат

❗️Дзяржынск застаўся без гарачай вады і ацяплення

Гэта адбылося праз аварыю на цэнтральнай магістралі, паведамляе «Беларусь за МКАДом».

Паколькі прарыў адбыўся на цэнтральнай сетцы, камунальныя службы былі вымушаныя цалкам адключыць ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне ва ўсім горадзе да завяршэння рамонтных работ.

Читать полностью…

Белсат

😳 ЗША спынілі супрацу з ЕЗ па супрацьдзеянні кібератакам, сабатажу і дэзынфармацыі з боку Расеі

Пра гэта Reuters распавялі сямёра былых удзельнікаў рабочых груп па маніторынгу.

Па дадзеных агенцтва, у 2024 годзе па ініцыятыве адміністрацыі Джо Байдэна не менш за сем службаў на чале з Саветам нацыянальнай бяспекі (СНБ) пры Прэзідэнце пачалі працаваць з еўрапейскімі краінамі над выяўленнем расейскіх гібрыдных аперацый.

☝️ Аднак пасля інаўгурацыі Трампа, некалькі агенцтваў спынілі гэтую супрацу.

Праўда невядома, ці было гэта распараджэнне прэзідэнта ці самастойнае рашэнне спецслужбаў ЗША.

👉 У лютым Мінюст ЗША распусціў групу ФБР па барацьбе з замежным уплывам і расфармаваў каманду, якая канфіскоўвала актывы расейскіх мільярдэраў.

Читать полностью…

Белсат

👨‍🎨У гэтых незвычайных карцінах спалучаюцца кветкі, расліны ды малюнкі

Бразільскі вулічны мастак спалучае карціны і элементы асяроддзя.

❓Як вам?

Читать полностью…

Белсат

❗️Польшча выйдзе з Атаўскага дагавору*, каб мець магчымасць усталяваць супрацьпяхотныя міны на мяжы з Расеяй і Беларуссю

Гэта адбудзецца ў рамках праграмы «Усходні шчыт», паведаміў намеснік міністра абароны краіны Павел Бейда ў эфіры RMF.

Паводле яго слоў, Польшча мае намер вырабіць мільён мін на заводах польскай Зброевай групы.

«У нас ёсць асцярогі, якія мяжуюць з упэўненасцю, што Беларусь дзейнічае пад поўным кантролем Расеі. Што б ні сказаў Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка на гэта пагодзіцца»


☝️Аналагічныя планы разглядаюць Літва, Латвія і Эстонія.

*Атаўскі дагавор або Канвенцыя аб забароне супрацьпяхотных мін – дагавор аб забароне прымянення, назапашвання, вытворчасці і перадачы супрацьпяхотных мін і аб іх знішчэнні.

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў 19 сакавіка

Курсы ў нашай краіне, як надвор'е: учора -10, а сёння +5 🤷‍♀️

Еўра рэзка пайшоў угару, прыбавіўшы адразу больш чым 5 капеек. Долар таксама ад учора значна падрос, хоць і менш за еўра - 2 капейкі.

Расейскі рубель таксама працягвае ісці ўгару.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🙈 Трамп заявіў, што падчас перамоваў з Пуціным вайсковая дапамога Украіне не абмяркоўвалася. Крэмль назваў гэта ключавой умовай міру

Доналд Трамп і Пуцін 18 сакавіка правялі тэлефонную размову. І вось у адным пытанні версіі бакоў кардынальна разышліся – вайсковая дапамога Украіне.

☝️ Паводле прэс-службы Крамля, галоўнай умовай спынення агню павінна стаць «поўнае спыненне замежнай вайсковай дапамогі і перадавання выведнай інфармацыі Кіеву»

Аднак Трамп у інтэрв'ю «Fox News» гэта зняпраўдзіў:

«Мы не казалі пра дапамогу наагул. Мы размаўлялі пра шмат якія рэчы, аднак дапамога ніколі не абмяркоўвалася»


Хтота врот?🤔

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹Як ператварыць затрыманы рэйс у сапраўдную імпрэзу?

Пра гэта добра ведае адзін з пасажыраў, вылет самалёту якога быў затрыманы больш, чым на тры гадзіны. Калі людзі на борце пачалі хвалявацца, ён прыдумаў незвычайнае рашэнне.

Распавядаем гэтую мілую гісторыю ў нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

🤍❤️🤍Роўна 19 гадоў таму, нягледзячы на моцны мароз, беларусы выйшлі на вуліцы

19 сакавіка 2006 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, а ўвечары на Кастрычніцкай плошчы сабраўся шматтысячны мітынг на знак пратэсту супраць сфальсіфікаваных выбараў.

Давайце ўзгадаем падзеі тых дзён. Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 18 сакавіка

✔️ Ізраіль аднавіў баявыя дзеянні ў сектары Газа

✔️ Трамп зноў паразмаўляў з Пуціным па тэлефоне. Расея адмовілася спыняць агонь

✔️ У Парыжы паліцэйскія пачалі прымусова высяляць з тэатру Gaîté Lyrique мігрантаў

✔️ Паўднёвая Карэя і ЗША адпрацоўваюць штурм бункераў Кім Чэн Ына робасакамі

✔️ У Катавіцах невядомыя збілі беларускага рэжысёра-ілюстратара

✔️ Вагнэраўцы навучаюць у Беларусі афрыканскіх хаўруснікаў Крамля вайне дронаў

✔️ Пачалі дэананімізаваць ГУБАЗіКаўцаў, адказных за катаванні мірных беларусаў

✔️ У ЕЗ падтрымаюць фінансаванне радыёстанцый «Свабода/Свабодная Еўропа» і «Голас Амерыкі» замест ЗША

✔️ Ад заўтра перастануць пускаць пешаходаў і веласіпедыстаў праз адзіны дзеючы пункт пропуску на мяжы Латвіі і Беларусі

✔️ Украінскія войскі штурмуюць Белгарадскую вобласць

✔️ Бундэстаг ухваліў шматмільярдны пакет на абарону і інфраструктуру

#рэпрэсіі:

▪️ У Беларусі затрыманы расейскі стэндап-комік, які жартаваў пра вайну

Читать полностью…

Белсат

😃 Зусім не халодна!

Як аднавіць сілы пасля цяжкога тыдня – сваім сакрэтам у праграме Раніца з Белсатам падзялілася спартоўка Каміла.

А якім спортам яна займаецца – раскажам у наступным відэа 😉

Паглядзіце на незвычайны варыянт!

Читать полностью…

Белсат

📌 Высветлілася, што ў дзяўчыны, якая памерла пасля палення вэйпа, было хворае сэрца і яна галадала тры дні

Улады Беларусі вядуць кампанію супраць электронных цыгарэтаў. І нядаўна ў МУС распавялі пра смерць 16-гадовай дзяўчыны ў Дзяржынску, заявіўшы, што за некалькі хвілінаў да трагедыі тая курыла вэйп (электронную цыгарэту). Пасля чаго ў ведамстве паведамілі, што цяпер будуць прапрацоўваць пытанне поўнай забароны вэйпаў у Беларусі.

Журналісты даведаліся падрабязнасці гэтага выпадку: электронная цыгарэта наўрад ці была галоўнай прычынай трагедыі. 👉 Пачытайце

Читать полностью…

Белсат

😢 Ад заўтра Латвія перастане пускаць пешаходаў і веласіпедыстаў праз адзіны дзеючы пункт пропуску («Грыгароўшчына»)

Адпаведнае рашэнне прыняў 18 сакавіка Кабінет міністраў Латвіі, піша LSM.lv.

Абмежаванні былі ўведзеныя «у мэтах узмацнення сістэмы бяспекі межаў і спрашчэння памежнага кантролю».

☝️ 16 сакавіка рух праз пункт пропуску «Грыгароўшчына» быў часова прыпынены ў абодва бакі. Латвійскія ўлады патлумачылі гэта «нестабільнай працай тэхнічных сістэм і пагрозай незаконнага перасячэння мяжы». Позна ўвечары праца пункта пропуску была адноўленая.

«Грыгароўшчына» на дадзены момант – адзіны дзеючы прапускны пункт на мяжы Латвіі з Беларуссю.

Читать полностью…

Белсат

🔥 Варшава падтрымае фінансаванне радыёстанцый «Свабода/Свабодная Еўропа» і «Голас Амерыкі» замест ЗША

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі:

«Мы лічым, што місія гэтых радыёстанцый цяпер важная як ніколі. Гэтае пытанне падняў сёння міністр замежных спраў Чэхіі, я яго падтрымаў. Мы маглі б павялічыць у некалькі разоў бюджэт Еўрапейскага фонду за дэмакратыю. Нагадаю, што ён створаны з польскай ініцыятывы падчас папярэдняга польскага старшынства ў Радзе ЕЗ»


З ініцыятывай аказаць фінансавую дапамогу на сустрэчы ў Бруселі выступіла Чэхія. Разам з Польшчай яе падтрымалі краіны Балтыі. Кіраўніца дыпламатыі ЕЗ Кая Калас таксама выказала гатовасць шукаць магчымыя рашэнні для фінансавання радыёстанцый.

Читать полностью…
Subscribe to a channel