Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
😱 У Італіі апублікавалі газету, для якой артыкулы, загалоўкі і цытаты цалкам прыдумаў штучны інтэлект
Чатырохстаронкавы выпуск выйшаў на італьянскай газеты Il Foglio, піша The Guardian.
☝️ Паводле галоўнага рэдактара, мэта стварэння такога выдання – дэманстрацыя ўплыву штучнага інтэлекту «на наш спосаб працы і наша жыццё». Пры падрыхтоўцы нумара журналісты толькі задавалі пытанні ШІ і чыталі адказы. Тэксты, загалоўкі, цытаты і нават іронія былі створаны нейрасеткаю.
🫣 У нумары дарэчы можна знайсці нават калонку пра Пуціна.
У Il Foglio кажуць, што працягнуць эксперымент і будзе публікаваць падобныя выпускі рэгулярна.
❤️ Як адзначаць Дзень Волі за межамі Беларусі: #БНР107 ад Беластоку да Сіетлу
Беларусы па ўсім свеце плануюць адзначыць Дзень Волі.
👉 «Белсат» збірае анонсы імпрэзаў. Спіс будзе дапаўняцца.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Урад будзе весці барацьбу з бяздзетнымі парамі
✔️У Беларусі падрыхтавалі пляцоўкі для «Арэшніку»
✔️Пачалі дэананімізаваць ГУБАЗіКаўцаў, адказных за катаванні мірных беларусаў
✔️Версіі Крамля і Белага дому пра перамовы не супадаюць
✔️Масаваная атака па Украіне
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔻 «Для БТ не здымаліся б і пад пісталетам»
Прапагандысты падманам прымусілі беларусаў замежжа зняцца ў сваім фільме.
🫤 Адна з гераінь стужкі заявіла «Нашай Ніве», што меркавала, што прымае ўдзел у здымках для Офісу Святланы Ціханоўскай. З яе словаў, гэта мелася быць інтэрв’ю для ўнутранага карыстання, каб паказаць патэнцыйным донарам патрэбы людзей, якія апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
Офіс ужо зняпраўдзіў свой удзел у здымках уцекачоў для прапагандыстаў.
👉 Што ж гэта за фільм такі і як «вербавалі» герояў, чытайце ў нашым артыкуле.
📌 «Святкаванне нашага скону дэспатамі па ўсім свеце заўчасна»
«Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода» (РСЕ/РС) падала пазоў у Акруговы суд ЗША па акрузе Калумбія супраць Агенцтва ЗША па глабальных медыя (USAGM) і яго службовых асоб Кэры Лэйк і Віктара Маралеса.
«Радыё» патрабуе заблакаваць спробу USAGM спыніць дзеянне гранта, вылучанага ёй Кангрэсам ЗША.
☝️ У пазове сцвярджаецца, што адмова ў фінансаванні парушае федэральныя законы, у тым ліку Канстытуцыю ЗША, паколькі пытанні федэральных выдаткаў знаходзяцца выключна ў падпарадкаванні Кангрэса.
🔹«Белы дом прапануе, Пуцін – патрабуе»
Расея выстаўляе нерэалістычныя патрабаванні для правядзення перамоваў па вайне ва Украіне. Ці можа стацца так, што ў выніку Трамп пойдзе па самаму лёгкаму для сябе сцэнарыю і будзе ціснуць на Украіну?
Разбіраемся з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам, пачытайце!
Добрай серады, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй каваю? Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔻Лукашэнка быў супраць крэдытаў расейцам і таму зняў Калавура?
А можа, звальненне старшыні Нацбанку мела іншыя прычыны?
🔻«Сапраўдная сістэма тэрору»
Праваабаронцы назвалі імёны сілавікоў ГУБАЗіКу, якія катавалі беларусаў.
🔻«Ён у сейфе ў бяспецы»
Мінуў год, як Франак Вячорка паабяцаў прадаць свой гадзіннік.
#штопачытаць
📞 Пуцін не прыняў прапанову спынення агню, узгодненую Штатамі з Украінай
Пуцін і Трамп стэлефанаваліся 18 сакавіка, каб абмеркаваць вайну ва Украіне. У Белым доме паведамілі, што размова трывала больш за паўтары гадзіны. Паводле іншых медыяў, размова трывала дзве з паловай гадзіны.
Першыя падрабязнасці чытайце на нашай старонцы (праз VPN), а абмеркаванне вынікаў размовы разам палітычным аналітыкам Аляксандрам Фрыдманам глядзіце ў «Студыі Белсат» 🎬
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Пагаворым пра атрыятычнае і мілітарысцкае выхаванне моладзі ў Беларусі
🔸Скарачэнне нараджальнасці, праблемы ў эканоміцы і падрабязнасці нарады ў Лукашэнкі
🔸Латвія спыняе працу пункту пропуску «Патэрніекі»
🔸У Бруселі прайшла так званая «рада ў агульных справах», што распачалася з адмысловай дыскусіі еўрапейскіх міністраў са Святланай Ціханоўскай
🔸Гадавіна падпісання Рыжскай дамовы, якая падзяліла Беларусь. Якія ўрокі мае вынесці нашая краіна?
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/S3Mri8R_dfk
🔻 Гэты дагавор стаў трагедыяй для беларусаў
Рыжскі мір паміж Савецкай Расеяй і Польшчай быў падпісаны 18 сакавіка 1921 года. Усходнія тэрыторыі адышлі да Савецкай Беларусі, а Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы.
Гісторык Яўген Красулін, расказвае, як тыя падзеі ўплываюць на сучаснасць.
Больш падрабязна глядзіце ў belsat_news/featured">вечаровай праграме «Аб'ектыў»
❓Што за гукавая гармата, якую сербская паліцыя выкарыстала супраць пратэстоўцаў?
Яе гэтая зброя дзейнічае на людзей? Сабралі апісанні відавочцаў, паглядзіце!
🤔 «Ён у сейфе ў бяспецы»
Летась «Белсат» звярнуў увагу на дарагі гадзіннік Франка Вячоркі. Пасля розгаласу галоўны дарадца абранай прэзідэнткі пастанавіў аддаць аксесуар на дабрачыннасць, прадаўшы яго на аўкцыёне, але дасюль гэтага не адбылося.
👉 Вячорка сказаў «Белсату», што «аўкцыёнамі не займаецца», а гадзіннік цяпер «у сейфе ў бяспецы»
👆У Сербіі адбыўся самы вялікі пратэст у гісторыі краіны
Сотні тысяч людзей вышлі на вуліцы, паліцыя выкарыстала супраць пратэстоўцаў новую зброю.
Што адбываецца ў краіне, глядзіце ў нашым відэа!
🔥 Пачалі дэананімізаваць ГУБАЗіКаўцаў, адках за катаванні мірных беларусаў
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў прадставіў новыя доказы рэпрэсій і гвалту супраць мірных грамадзянаў. У даследаванні раскрываюцца асобы супрацоўнікаў ГУБАЗіК, адказных за гэтыя здзекі.
Першыя тры фігуранты:
🔻Аляксандр Алёкса – намеснік начальніка 3‑га ўпраўлення, арганізатар катаванняў, фабрыкацыі крымінальных спраў і рэпрэсіўных акцый супраць пратэстоўцаў.
🔻Валерый Высоцкі – старшы аператыўнік, датычны да жорсткіх катаванняў, у тым ліку з пагрозамі сексуалізаванага гвалту.
🔻Іван Тарасік – намеснік начальніка 1‑га аддзелу, удзельнік стварэння «пакаянных відэа» і шантажу сем’яў затрыманых.
Мэта Міжнароднага камітэту па расследаванні катаванняў у Беларусі – дэананімізаваць злачынцаў у пагонах, датычных да катаванняў і жорсткага абыходжання, перадаць іх дадзеныя ў органы правасуддзя і дамагчыся справядлівасці.
📌 Вагнэраўцы навучаюць у Беларусі афрыканскіх хаўруснікаў Крамля вайне дронаў
Французскія медыі пішуць, што павялічылася колькасць курсаў навучання вядзенню баявых дзеянняў з выкарыстаннем беспілотнікаў, якія праводзяць з дазволу беларускіх уладаў чальцы расейскай ПВК «Вагнэр» на аэрадроме пад Віцебскам.
☝️Паводле крыніц «Intelligence Online» ў Варшаве, у навучальны цэнтр у канцы лютага прыязджалі байцы 36-га батальёна спецназа Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфы Хафтара. А некалькі дзён таму ў Віцебску былі сын лівійскага военачальніка Садам Хафтар і Руслан Радзімір Члян, адказны за лівійскія аперацыі вагнэраўцаў.
Найбліжэйшым часам пад Віцебскам чакаюць малійскіх вайскоўцаў для навучання выкарыстанню беспілотнікаў.
👨🎨У гэтых незвычайных карцінах спалучаюцца кветкі, расліны ды малюнкі
Бразільскі вулічны мастак спалучае карціны і элементы асяроддзя.
❓Як вам?
❗️Польшча выйдзе з Атаўскага дагавору*, каб мець магчымасць усталяваць супрацьпяхотныя міны на мяжы з Расеяй і Беларуссю
Гэта адбудзецца ў рамках праграмы «Усходні шчыт», паведаміў намеснік міністра абароны краіны Павел Бейда ў эфіры RMF.
Паводле яго слоў, Польшча мае намер вырабіць мільён мін на заводах польскай Зброевай групы.
«У нас ёсць асцярогі, якія мяжуюць з упэўненасцю, што Беларусь дзейнічае пад поўным кантролем Расеі. Што б ні сказаў Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка на гэта пагодзіцца»
💱Курсы валютаў 19 сакавіка
Курсы ў нашай краіне, як надвор'е: учора -10, а сёння +5 🤷♀️
Еўра рэзка пайшоў угару, прыбавіўшы адразу больш чым 5 капеек. Долар таксама ад учора значна падрос, хоць і менш за еўра - 2 капейкі.
Расейскі рубель таксама працягвае ісці ўгару.
#курсывалютаў
🙈 Трамп заявіў, што падчас перамоваў з Пуціным вайсковая дапамога Украіне не абмяркоўвалася. Крэмль назваў гэта ключавой умовай міру
Доналд Трамп і Пуцін 18 сакавіка правялі тэлефонную размову. І вось у адным пытанні версіі бакоў кардынальна разышліся – вайсковая дапамога Украіне.
☝️ Паводле прэс-службы Крамля, галоўнай умовай спынення агню павінна стаць «поўнае спыненне замежнай вайсковай дапамогі і перадавання выведнай інфармацыі Кіеву»
Аднак Трамп у інтэрв'ю «Fox News» гэта зняпраўдзіў:
«Мы не казалі пра дапамогу наагул. Мы размаўлялі пра шмат якія рэчы, аднак дапамога ніколі не абмяркоўвалася»
❤️🩹Як ператварыць затрыманы рэйс у сапраўдную імпрэзу?
Пра гэта добра ведае адзін з пасажыраў, вылет самалёту якога быў затрыманы больш, чым на тры гадзіны. Калі людзі на борце пачалі хвалявацца, ён прыдумаў незвычайнае рашэнне.
Распавядаем гэтую мілую гісторыю ў нашым відэа.
🤍❤️🤍Роўна 19 гадоў таму, нягледзячы на моцны мароз, беларусы выйшлі на вуліцы
19 сакавіка 2006 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, а ўвечары на Кастрычніцкай плошчы сабраўся шматтысячны мітынг на знак пратэсту супраць сфальсіфікаваных выбараў.
Давайце ўзгадаем падзеі тых дзён. Паглядзіце!
💥 #галоўнае за 18 сакавіка
✔️ Ізраіль аднавіў баявыя дзеянні ў сектары Газа
✔️ Трамп зноў паразмаўляў з Пуціным па тэлефоне. Расея адмовілася спыняць агонь
✔️ У Парыжы паліцэйскія пачалі прымусова высяляць з тэатру Gaîté Lyrique мігрантаў
✔️ Паўднёвая Карэя і ЗША адпрацоўваюць штурм бункераў Кім Чэн Ына робасакамі
✔️ У Катавіцах невядомыя збілі беларускага рэжысёра-ілюстратара
✔️ Вагнэраўцы навучаюць у Беларусі афрыканскіх хаўруснікаў Крамля вайне дронаў
✔️ Пачалі дэананімізаваць ГУБАЗіКаўцаў, адказных за катаванні мірных беларусаў
✔️ У ЕЗ падтрымаюць фінансаванне радыёстанцый «Свабода/Свабодная Еўропа» і «Голас Амерыкі» замест ЗША
✔️ Ад заўтра перастануць пускаць пешаходаў і веласіпедыстаў праз адзіны дзеючы пункт пропуску на мяжы Латвіі і Беларусі
✔️ Украінскія войскі штурмуюць Белгарадскую вобласць
✔️ Бундэстаг ухваліў шматмільярдны пакет на абарону і інфраструктуру
#рэпрэсіі:
▪️ У Беларусі затрыманы расейскі стэндап-комік, які жартаваў пра вайну
😃 Зусім не халодна!
Як аднавіць сілы пасля цяжкога тыдня – сваім сакрэтам у праграме Раніца з Белсатам падзялілася спартоўка Каміла.
А якім спортам яна займаецца – раскажам у наступным відэа 😉
Паглядзіце на незвычайны варыянт!
📌 Высветлілася, што ў дзяўчыны, якая памерла пасля палення вэйпа, было хворае сэрца і яна галадала тры дні
Улады Беларусі вядуць кампанію супраць электронных цыгарэтаў. І нядаўна ў МУС распавялі пра смерць 16-гадовай дзяўчыны ў Дзяржынску, заявіўшы, што за некалькі хвілінаў да трагедыі тая курыла вэйп (электронную цыгарэту). Пасля чаго ў ведамстве паведамілі, што цяпер будуць прапрацоўваць пытанне поўнай забароны вэйпаў у Беларусі.
Журналісты даведаліся падрабязнасці гэтага выпадку: электронная цыгарэта наўрад ці была галоўнай прычынай трагедыі. 👉 Пачытайце
😢 Ад заўтра Латвія перастане пускаць пешаходаў і веласіпедыстаў праз адзіны дзеючы пункт пропуску («Грыгароўшчына»)
Адпаведнае рашэнне прыняў 18 сакавіка Кабінет міністраў Латвіі, піша LSM.lv.
Абмежаванні былі ўведзеныя «у мэтах узмацнення сістэмы бяспекі межаў і спрашчэння памежнага кантролю».
☝️ 16 сакавіка рух праз пункт пропуску «Грыгароўшчына» быў часова прыпынены ў абодва бакі. Латвійскія ўлады патлумачылі гэта «нестабільнай працай тэхнічных сістэм і пагрозай незаконнага перасячэння мяжы». Позна ўвечары праца пункта пропуску была адноўленая.
«Грыгароўшчына» на дадзены момант – адзіны дзеючы прапускны пункт на мяжы Латвіі з Беларуссю.
🔥 Варшава падтрымае фінансаванне радыёстанцый «Свабода/Свабодная Еўропа» і «Голас Амерыкі» замест ЗША
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі:
«Мы лічым, што місія гэтых радыёстанцый цяпер важная як ніколі. Гэтае пытанне падняў сёння міністр замежных спраў Чэхіі, я яго падтрымаў. Мы маглі б павялічыць у некалькі разоў бюджэт Еўрапейскага фонду за дэмакратыю. Нагадаю, што ён створаны з польскай ініцыятывы падчас папярэдняга польскага старшынства ў Радзе ЕЗ»
😢 Больш за сотню дамоў плануюць знесці ў прыватным сектары менскай Серабранкі
Паводле «Freelance Journalist Group» (FJG), высяленне жыльцоў фактычна адбываецца прымусова і абгрунтоўваецца «вымушаным крокам дзеля дзяржаўных патрэбаў».
Самыя чыноўнікі таксама прызнаюць, што меркаванне жыхароў прыватнага сектару раздзялілася: палова – за, палова – супраць.
👉 Якую кампенсацыю прапаноўваюць прымусовым высяленцам і дзеля каго зносяць прыватны сектар, чытайце ў нашым матэрыяле
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Катастрофа з нараджальнасцю ў Беларусі
✔️Забаранілі лоўлю рыбы: у Беларусі пачынаецца нераст
✔️Ізраіль аднавіў абстрэлы сектара Газа
✔️Беларусы набываюць усё болей электрамабіляў
✔️Бабруйскія ратавальнікі вызвалілі качку на Беразіне
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤬 У Беларусі затрыманы расейскі стэндап-комік
У Расеі супраць Арцемія Астаніна распачатая крымінальная справа за «негатыўныя і абразлівыя каментары на адрас удзельніка спецыяльнай ваеннай аперацыі».
Тэлеграм-канал блізкі да беларускіх сілавікоў сцвярджае, што мужчына быў затрыманы ў Менску і перададзены Расеі.
😡 На фота, якія беларускія сілавікі выклалі ў інтэрнэт, бачна, што на шыі Астаніна вісіць мясарубка. Яны патлумачылі гэта тым, што комік жартаваў пра інцыдэнт, калі маці загінулых расейскіх вайскоўцаў атрымалі ў падарунак мясарубкі.
«Кто не понял историю с мясорубкой.Читать полностью…
Этот нехороший человек (я в канале матом стараюсь не изъясняться) в одном из своих стендапов заявил, что матерям бойцов, которые принимают участие в СВО, на 8 марта надо подарить мясорубки».
💱Курсы валютаў 18 сакавіка
Што адбываецца? Долар страціў ажно 6 капеек. А еўра - амаль 8. Такім чынам амерыканская і еўрапейская валюты страцілі амаль па 10 капеек за 2 дні.
А вось расейскі рубель падрос на пяць з паловай капеек.
#курсывалютаў