belsat | Unsorted

Telegram-канал belsat - Белсат

42763

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Subscribe to a channel

Белсат

☝️«Справа Ліпскага» набірае новы абарот: бацькам забітага злачынцы сілавікі пагражаюць смяротным пакараннем

Следчы камітэт сцвярджае, што яны рыхтавалі помсту сілавікам за забойства іхнага сына пры затрыманні. Той, нагадаем, сам забіў жанчыну ўвосень 2021-га, пасля чаго яго доўгі час не маглі злавіць.

📍Чытайце болей на старонцы

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

⬆️ «Кіберпартызаны» злілі размову сілавікоў, дзе тыя расказваюць, як сочаць за беларусамі праз мабільныя тэлефоны

🔻У Кіеве развіталіся з ваяром Палка Калноўскага

🔻Трамп спыніў фінансаванне для «Радыё Свабода»

🔻Пратэсты ў Сербіі ды Вугоршчыне

🔻Украіна выпрабавала ракету ўласнай вытворчасці

🔻Беларусь – у топе краінаў, дзе найбольш расце сярэдняя тэмпература

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

💬 «Тут, у Польшчы, мы захоўваем чыстату трасянкі»

1 красавіка гурт «Разбітае сэрца пацана» прэзентуе новы альбом пад назваю «Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней ўсех».

Чым не нагода пагутарыць з адным з франтмэнаў РСП − Паўлам Гарадніцкім? Тым больш што сказаць яму ёсць што не толькі з нагоды новага альбому!

👀 Чытайце вялікае інтэрв'ю па спасылцы

Читать полностью…

Белсат

«Голас Амерыкі» замоўк упершыню за 83 гады

Больш за 1,3 тысячы супрацоўнікаў радыёстанцыі адпраўлены ў адпачынак – гэта стала вынікам указу Трампа аб скарачэнні штатаў у сямі федэральных ведамствах, у тым ліку Агенцтве глабальных медыя, куды ўваходзяць «Голас Амерыкі» і «Радыё Свабода».

Прэзідэнт RFE/RL Стывен Капус назваў гэта «вялікім падарункам ворагам Амерыкі».

«Голас Амерыкі» з’явіўся ў 1942 годзе як адказ на нацысцкую прапаганду, а «Радыё Свабода» пачало вяшчанне ў 1950 годзе з Заходняй Нямеччыны. З таго часу абедзве станцыі заставаліся аднымі з нямногіх надзейных крыніц інфармацыі для краін з аўтарытарнымі рэжымамі.

Читать полностью…

Белсат

💥Ранішняе шоу на «Белсаце»

Новае шоу з Кацярынай Раецкай і Дзянісам Дудзінскім, якое натхняе і робіць ваш дзень лепшым. Будзем гаварыць пра «Аземпік» (цуд ці падвох), Галівуд, глабальнае пацяпленне і шмат іншага!

Далучайцеся да жывога эфіру: youtube.com/watch?v=WiAkZ6kt_28

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 15 сакавіка

✔️ Трамп назваў сваё абяцанне спыніць вайну ва Украіне за 24 гадзіны — «сарказмам»

✔️ Больш за 100 дронаў атакавалі сёння Расею

✔️ Еўразвяз: Узбраенне для Украіны – нават падчас спынення агню

✔️ Святлана Ціханоўская: Рэжым ператварыў Канстытуцыю ў зручны інструмент рэпрэсіяў

✔️ Беларусам могуць абмежаваць уезд у ЗША

✔️ На вайне ва Украіне знік без вестак беларус, які ваяваў за Расею

✔️ 12 ідэй Орбана: прэм’ер-міністр Вугоршчыны выставіў патрабаванні да Еўразвязу

✔️ Украіна выпрабавала «Доўгі Няптун»: новая ракета далятае на 1000 кіламетраў

✔️ Трамп скарачае Агенцыю ЗША па глабальных медыях, якая кіруе «Радыё Свабода»

✔️ Адно з папулярных у Беларусі таксі выключылі з Рэестру аўтамабільных перавозак пасажыраў

✔️ У Сербіі ў натоўп пратэстоўцаў уехаў аўтамабіль

✔️ Уладзімір Зяленскі зацвердзіў склад перамоўнай групы ад Украіны

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Польшча можа стаць ядравай дзяржавай?

Падрабязней — у нашым відэа.

Читать полностью…

Белсат

😱 Трампа ўдарылі па твары

Гэта адбылося падчас размовы з прэсай. Сам прэзідэнт ужо пракаментаваў сітуацыю. Глядзіце!

Читать полностью…

Белсат

🫡 «Ваяры і валанцёры» – новы рэпарцёрскі праект на Белсат DOC

Аўтары праграмы рыхтуюць рэпартажы з беларускімі добраахвотнікамі непасрэдна ў зоне баявых дзеяньняў ці падчас адпачынку, які ваяры праводзяць у Кіеве ды іншых гарадах.

Кожны з валанцёраў марыў пра сваю будучыню, і ў праграме мы хочам даведацца, што гэта за мары.

Читать полностью…

Белсат

😨 Аўтамабіль заехаў у натоўп людзей, якія выйшлі на пратэст у Белградзе. Пацярпелі не менш як тры чалавекі.

Пратэсты ў Сербіі пачаліся пасля лістападаўскай трагедыі ў Нові-Садзе, калі пасля абвальвання навеса вакзала загінулі 15 чалавек. У пачатку сакавіка 2025 года ў краіне пачалася ўсеагульная забастоўка.

Читать полностью…

Белсат

🚨 Следчыя працуюць на месцы ДТЗ пад Быхавам, у якім пацярпелі дзеці

Раніцай 15 сакавіка на 273 км аўтадарогі Віцебск-Гомель адбылося сутыкненне аўтамабіляў Nissan і Honda.

У выніку ДТЗ траўміраваны 7 чалавек, уключаючы трох дзяцей (5, 6 і 7 гадоў).

Папярэднія дадзеныя паказваюць, што ў складаных дарожных умовах аўтамабіль Nissan занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з Honda. У салоне Nissan знаходзіліся трое дзяцей, якія атрымалі траўмы.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Віктар Орбан выклаў 12 патрабаванняў да Еўразвязу

Прэм'ер-міністр Вугоршчын напісаў іх у сваім акаўнце на платформе X, пачаўшы са словаў: «Няхай жыве мір, свабода, адзінства».

Сярод патрабаванняў:
▪️ Спыненне ваеннай падтрымкі Украіны
▪️ Спыненне працы Еўрапарламента ў цяперашнім фармаце
▪️ Спрашчэнне правілаў вядзення бізнесу
▪️ Саюз, але без Украіны

Віктар Орбан рэгулярна блакуе некаторыя ініцыятывы ЕЗ. Напрыклад, ён выступае супраць надавання фінансавай дапамогі Украіне ў рамках дапамогі ЕЗ.

Ён таксама неаднаразова крытыкаваў заходнюю палітыку адносна санкцый супраць Расеі.

Читать полностью…

Белсат

Абу Хадіджа быў адным з ключавых фігур групоўкі, адказным за лагістыку і планаванне тэрактаў па ўсім свеце

Цэнтральнае камандаванне ЗША (CENTCOM) паведаміла, што ў выніку авіяўдару ў іракскай правінцыі Аль-Анбар быў ліквідаваны лідар «ІД» у Іраку і Сірыі Абдулла Маккі Мусліх ар-Рыфаи (Абу Хадіджа). Разам з ім загінуў яшчэ адзін тэрарыст, чыя асоба не раскрываецца.

Паводле Доналда Трампа, аперацыя была праведзена ў каардынацыі з урадам Ірака і ўладамі Іракскага Курдыстана.

Читать полностью…

Белсат

☝️ Сёння Беларусь адзначае Дзень Канстытуцыі

Святлана Ціханоўская ў сваім віншаванні падкрэсліла, што асноўны закон краіны павінен гарантаваць свабоду, бяспеку і справядлівасць для ўсіх грамадзянаў, але цяперашні рэжым ператварыў яго ў інструмент рэпрэсіяў.

Сутнасць Канстытуцыі – абараняць грамадзянаў ад паліцэйскага свавольства, гарантаваць змяняльнасць улады і свабоду слова. Аднак рэжым гадамі ператвараў асноўны закон у зручны інструмент – перапісваў, ігнараваў і выкарыстоўваў супраць народа.


Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне, хоць права на жыццё замацаванае ў Канстытуцыі.

Прэзідэнт мае імунітэт ад крымінальнага пераследу, хаця ў дакуменце сказана, што ўсе грамадзяне роўныя перад законам.

Свабода слова дэклараваная, але людзей садзяць у турмы нават за каментары ў інтэрнэце.

Читать полностью…

Белсат

🔺 Еўрапейскі звяз працягне пастаўкі ўзбраення Украіне, каб умацаваць яе пазіцыі на перамовах

Адзін з еўрапейскіх дыпламатаў адзначыў, што «Еўразвяз дамагаецца таго, каб Украіна была ў найбольш моцнай пазіцыі на мірных перамовах. Паводле яго, Еўразвяз не спыніць пастаўкі зброі, нават калі Расея запатрабуе гэтага як умову замірэння.

Ідэя ў тым, каб Украіна, знаходзячыся ў моцнай пазіцыі, магла стрымліваць Расею ў выпадку аднаўлення баявых дзеянняў

Читать полностью…

Белсат

💔 «Простыя словы, простыя рэчы: хлеб на стале, полымя ў печы». Вы чулі гэтыя словы хоць раз у жыцці, праўда?

Аўтару легендарных радкоў Міхалу Анемпадыставу сёння мог бы споўніцца 61 год.

Вершы Міхала Анемпадыстава сталі песнямі гуртоў «N.R.M.» і «Новае Неба», «IQ-48» і Змітра Вайцюшкевіча. Ён жа і аўтар тэкстаў славутага «Народнага альбому».

Аднак сам сябе спадар Міхал лічыў мастаком, а не паэтам.

☝️ Сярод іншага, ён шмат гадоў рабіў для «Белсату» эскізы прамацыйнай прадукцыі, а таксама графічнае афармленне для шэрагу праграмаў.

У 2019 годзе была заснаваная прэмія імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі.

🎥 Цёплыя ўспаміны пра сябра і калегу Міхала Анемпадыстава – у фільме «Белсату» рэжысёркі Вольгі Воранавай «Простыя словы пра Міхала Анемпадыстава» (2023 г.)

🎥 А таксама дакументальны фільм пра культавы музычын праект - «Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр», рэжысёр Яўген Шапчыц, сцэнарыст Сяргей Будкін, Беларусь, 2016.

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

❤️ Грумерка спатыкнулася аб кліента, і ўсе пухнацікі кінулася яе ратаваць

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

😨 Каля 50 чалавек загінулі ў Паўночнай Македоніі падчас пажару ў начным клубе

Трагедыя адбылася сёння ўначы ў горадзе Качані на ўсходзе краіны. Папярэдне, полымя ў клубе разгарэлася праз ужыванне піратэхнікі. На гэты момант вядома пра 53 загінулых.

📷 Фота: radiokocani.mk

Читать полностью…

Белсат

Прэзідэнт Сербіі саступіў апазіцыі на фоне масавых пратэстаў

15 сакавіка ў Белградзе прайшлі буйныя акцыі пратэсту. Галоўным патрабаваннем была адстаўка Вучыча. Паводле афіцыйных дадзеных, на вуліцы выйшлі да 107 тысяч нязгодных з уладай.

Аляксандр Вучыч заявіў, што гатовы правесці выбары ў найбліжэйшыя тры-чатыры месяцы, калі гэтага патрабуе апазіцыя.

У сваім звароце прэзідэнт Сербіі таксама выказаўся, што выбары прынясуць яму яшчэ больш пераканаўчую перамогу, а таксама абвінаваціў апазіцыйныя медыя ў спробе арганізаваць «каляровую рэвалюцыю».

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺 Што не так з «акружэннем» ЗСУ ў Курскай вобласці?

Расейскія наратывы пра нібыта акружэнне ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці дайшлі нават да Белага Дому. Аднак ЗСУ катэгарычна адмаўляе гэтыя сцвярджэнні. Хто ж мае рацыю? Разбіраемся ў нашым матэрыяле (чытайце праз VPN).

🔺 Украіна выпрабавала новую ракету, якая далятае да 1000 км

Што гэта за ракета і чым яе папярэдняя мадыфікацыя адзначылася ў вайне супраць Расеі? Даведайцеся па спасылцы (праз VPN).

🔺 Прэм’ер Вугоршчыны выставіў патрабаванні Еўразвязу

Віктар Орбан сфармуляваў 12 патрабаванняў да ЕЗ, якія цалкам адпавядаюць яго палітычнай лініі. З якімі прапановамі «дзеля міру» ён звярнуўся да еўрапейскіх лідараў – чытайце на нашым сайце (праз VPN).

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🥺 Відэа, якое праб’е вас на слёзы

Кранальная гісторыя сяброўства і развітання сланіхаў, якія былі неразлучныя ўсё жыццё. Паглядзіце ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:


🔸 The New York Times: Адміністрацыя Трампа прапануе абмежаваць уезд у ЗША грамадзянам шэрагу краінаў. У спісе і Беларусь

🔸 У Беларусі з 15 сакавіка на 2 капейкі даражэе аўтамабільнае паліва. Агулам «Белнафтахім» плануе падняць цэны на паліва на 16 капеек

🔸 ЗСУ пацвердзілі страту Суджы, але абверглі заявы Пуціна і Трампа пра акружэнні ўкраінскай групоўкі ў Курскай вобласці

🔸 Доналд Трамп заявіў пра ліквідацыю аднаго з лідараў Ісламскай дзяржавы

🔸 31 год таму Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Беларусі

🔸 На БМЗ затрымліваюць заробкі

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

Читать полностью…

Белсат

🤬 Сын і ўнук святароў стаўся палітвязнем, бо яго «замовіў» генерал

Андрэй Аўсіевіч правёў у зняволенні 3,5 года з палітычных матываў, бо напісаў каментар пра дачку генерала, а той «замовіў» хлопца.

Турма не зламала Андрэя, ён працягвае прытрымлівацца хрысціянскіх каштоўнасцяў сумленнасці і праўды. І цяпер ён звярнуўся да людзей з просьбаю дапамагчы, бо выехаў з Беларусі з адным заплечнікам.

🎥 Працяг гэтай гісторыі глядзіце ў праграме «Беларус беларусу» на YouTube-канале «BELSAT LIFE»

Читать полностью…

Белсат

✅ Менск б'е рэкорды ў арэндзе "бабушатнікаў"

✅ Пенсіянерцы ў Беларусі напісаў Кеану Рыўз

✅ Колькі каштуе самая дарагая водка ў Беларусі

Самыя вострыя навіны ў гумарыстычным выданні «ХайТак»: https://youtu.be/bqofzQcbHSs

Читать полностью…

Белсат

🚀 Украіна паспяхова выпрабавала і ўжыла ў баі новую дальнабойную ракету «Доўгі Нэптун»

Гэта мадэрнізаваная версія крылатай ракеты Р-360 «Няптун», якая раней таксама была ўдасканалена для паражэння цэляў на вялікіх адлегласцях.

«Доўгі Няптун» прайшоў выпрабаванні і паспяхова выкарыстаны ў баі. Новая ўкраінская ракета, дакладны ўдар. Дыстанцыя – тысяча кіламетраў. Дзякую нашым украінскім распрацоўшчыкам, вытворцам і вайскоўцам. Працягваем працаваць дзеля гарантавання бяспекі Украіны

– напісаў Уладзмір Зяленскі.

Читать полностью…

Белсат

🕵️‍♂️ «Беларускі Гаюн» і «Чорная кніга Беларусь», узлом сайту «BELPOL» і прывітанне ад КДБ на семінары па бяспецы…

Можа падацца, што сілавікі ўвесь час узламваюць дэмакратычных актывістаў.

Ды значная частка пагрозаў інфабяспецы насамрэч не «айцішная», а даволі нізкатэхналагічная.

Чытайце на старонцы аб правілах бяспекі ў Інтэрнэце і як абараніць асабістую інфармацыю.

Читать полностью…

Белсат

Дзмітрый Губіцкі, жыхар Бараўлянаў пад Менскам, знік без вестак падчас вайны

Мужчына ўхіляўся ад службы ў беларускім войску, але добраахвотна пайшоў ваяваць за Расею, дзе ўзяў пазыўны «Беларус»

Апошні раз ён быў анлайн у сацсетках 19 снежня 2024 года, а з 18 студзеня 2025-га перастаў выходзіць на сувязь з роднымі.

У сацсетках з’явілася аб’ява: «Мама шукае сына, дапамажыце знайсці». Губіцкі не меў жонкі і дзяцей.

Перад знікненнем ён пакінуў у сацсетках фразу: «За…лі мяне вучыць жыццю. За сваім сачыце».

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Беларусам і расейсцам могуць абмежаваць уезд у ЗША

✔️ Беларусь не збіраецца ваяваць, а Пуцін не плануе новую вайну. Лукашэнка даў інтэрв'ю Скабеевай

✔️ Беларускіх ваяроў ва Украіне пачалі знянацку пераводзіць у іншыя падраздзяленні

✔️ На наступным тыдні ў Чырвоным Касцёле распачнецца рамонт

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце

Читать полностью…

Белсат

📌 Адміністрацыя Доналда Трампа распрацавала план увядзення новых абмежаванняў на выдачу віз

Паводле The New York Times, 43 краіны падзеленыя на тры катэгорыі — «чырвоную», «аранжавую» і «жоўтую».

Расея і Беларусь трапілі ў аранжавы спіс. Гэта азначае, што іх грамадзянам могуць забараніць выдачу іміграцыйных і турыстычных віз, дазваляючы толькі «свядомым бізнес-падарожнікам».

«Чырвоны» спіс уключае 11 краін, у тым ліку Іран, Кубу, Паўночную Карэю і Венесуэлу — іх грамадзянам уезд у ЗША можа быць цалкам забаронены.

«Жоўты» спіс — гэта 22 краіны, якім дадуць 60 дзён на выпраўленне сітуацыі, каб пазбегнуць пераходу ў больш жорсткія катэгорыі.

Афіцыйна рэкамендацыі могуць прадставіць ужо на наступным тыдні. Канкрэтны спіс краін яшчэ можа змяніцца.

Читать полностью…

Белсат

Больш за 100 дронаў атакавалі сёння Расею

Большасць з іх прыляталі ў Валгаградскую вобласць. Мясцовыя ўлады кажуць, што атака не нанесла шкоды, аднак тг-каналы паведамляюць пра пажар у раёне НПЗ «Лукойл» і гарэнне камышу.

Мінабароны Расеі заяўляюць пра атаку яшчэ на пяць рэгіёнах. Усяго, паводле ведамства, была знішчана 126 украінскіх БПЛА.

Читать полностью…
Subscribe to a channel