БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура. Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner boosty.to/belaruskipioner Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s Сувязь: @pionerbel
Саюз Працоўнікоў Камунальнае Гаспадаркі СССР. Сяброўская кніжка. 1926 г. #дакументы #СмакБеларускайМовы #сяброўскаякніжка
Читать полностью…#савецкаябеларусь
У працяг тэмы гумару ў міжваеннай БССР - аказваецца 100 гадоў таму ў красавіку 1925 года ў Беларусі мог з'явіцца свой першы гумарыстычны часопіс "Што чуваць?". Невялікая заметка ў газеце "Савецкая Беларусь" №78 1925 года паведламляла, што ЦБ "Маладняка" ухваліла ідэю выдання гумарыстычнага часопіса з такой назвай і пачало прыём матэр'ялаў для перашага нумару, які планаваўся да выхаду 20 красавіка. Далейшы пошук ніякіх згадак пра "Што чуваць?" не даў, выглядае на тое, што ні 20 красавіка ні пазней часопіс з такой назвай так і не выйшаў.
Цалкам магчыма, што гэта быў першакрасавіцкі жарт ад маладнякоўцаў.
#іскрыільліча #архітэктурабсср
Фотаздымкі з піянерскага часопіса "Іскры Ільліча" №2 1930 года і з усесаюзнага "таблоіда" "СССР на стройке" №7-8 таго ж 1930 года зробленыя амаль у адным і тым жа месцы - а менавіта на вуліцы Камсамольскай у Менску з відам на будынак клуба харчавікоў (пабудаваны паводле праекта маскоўскага архітэктара А.Бурава). Пасля вайны на гэтым жа месцы з выкарыстоўваннем канструкцый былога клуба будзе пабудаваны кінатэатр "Перамога".
#кнігібсср
Вокладка і змест альманаха "Просторы" з вершамі і апавяданнямі беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на рускую мову, Менск, 1927 год.
Кніга прадаецца зараз на інтэрнэт-аўкцыёне "Мешок".
#чыровнаябеларусь
Партрэт Язэпа Сталіна на вокладцы першага нумара часопіса "Чырвоная Беларусь" 1930 года.
У той час яшчэ існавала практыка "беларусізацыі" імёнаў савецкіх правадыроў у афіцыйным друку і таму Іосіфа Сталіна маглі пісаць як Язэпа Сталіна, а Аляксандра Чарвякова як Алеся Чарвякова, пазней напісанне імёнаў было ўніфікавана.
Как мудро и абсолютно в точку говорят нам коммунальщики - погода внезапно испортилась.
А почему бы в таком случае не сделать постик про что-нибудь веселенькое? А давайте.
Когда-то у нас был похожий текст про развлечения с названием "Октябрьский карнавал", только из Минска. А вот план проведения таких мероприятий в Мозыре в 1932 году.
Слушайте, а у нас же здесь публика хорошая, умная, образованная, не то, что я. Разбираются наверняка во всяких там ИИ. А можно ли вот этот текст конвертировать в видеоформат?
Я просто вот уже представляю на видео, скажем, вот этот кусочек: "Из фанеры делается гроб, куда помещаются чучела с надписью "обезличка", "уравниловка". За гробом можно пустить несколько человек с надписями "оппортунист", которые будут ныть, хныкать. Хорошо устроить чучела из соломы и, одев их в соответствующие костюмы (поп, кулак, фашист и т.д.), нести на шестах. В конце карнавального шествия устроить сожжение чучел".
Люблю, как говорится, повеселиться, особенно зажечь!
Источник: Ф. 15-П. Оп. 7. Д. 1293 (НАРБ)
#публицистика #НАРБ #Мозырь
#архітэктурабсср
Да папярэдняга рэпоста.
Першапачатковы варыянт афармлення фасадаў Дома Чырвонай Арміі, паказаны на макеце ў кінахроніцы 1934 года (выяў лепшай якасці пакуль не знойдзена), адрозніваўся ад фінальнага большай сціпласцю, адсутнасцю полукалон і неакласічнага фрыза на усю даўжыню фасада. Затое вокны, узгаданыя ў пасце, прысутнічаюць і на макеце і за ім (на другім кадры яшчэ можна пабачыць стары будынак архірэйскага падвор'я).
#кнігібсср
Вокладка Канстытуцыі БССР 1927 года. Надпісы выкананы "шрыфтом Скарыны", распрацаваным беларускімі мастакамі на падставе старадрукаў да святкавання 400-лецця беларускага друку ў 1925 годзе. Гэты ж шрыфт выкарыстоўваўся і на гербе БССР узору 1927 года.
12 сакавіка ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка пачынае працу выстава “Беларускі дзяржаўны тэатр. Пачатак: драматургія, сцэнаграфія, трупа (1920-1930-ыя гг.)”, прысвечаная 105-годдзю з дня адкрыцця ў Мінску Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я. Купалы.
На часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены фотаздымкі трупы, афіша ўрачыстага адкрыцця тэатра, асабістыя рэчы артыстаў, эскізы тэатральных пастаноў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
#история #в_этот_день
86 лет назад – 10 марта 1939 года белорусской оперой Евгения Тикоцкого «Міхась Падгорны» открылось собственное здание Большого театра Беларуси (по проекту И.Лангбарда) на Троицкой горе.
На фото - сцены из спектакля (архив театра).
Первым балетом на собственной сцене театра стал «Бахчисарайский фонтан» Б.Асафьева (1939). И первый белорусский балет был поставлен тоже в 1939-м - это был «Соловей» М.Крошнера по мотивам повести Змитрока Бядули.Читать полностью…
#фотабсср
Як і абяцаў - выкладаю ў вольны доступ скан набытага на аўкцыёне набора паштовак "20000 кілёват" пачатку 1930-х гадоў з відамі будаўніцтва БелДРЭС ў Арэхаўску пад Воршай - спасылка на сканы тут.
С праздником, дорогие женщины!
Вашему вниманию примеры "женской" стороны минской архитектуры:
1, 2 - Маклецова Н. Н.
3, 4 - Левина Э. П.
5, 6 - Ладыгина О. Б.
7, 8 - Ткачук О. Ф.
9, 10 - Усова Л. Д.
#звязда
Перадавіца газеты "Зьвязда" №56 1930 года, прысвечаная міжнароднаму камуністычнаму жаночаму дню 8 сакавіка.
На мінулай ілюстрацыі з часопіса "Іскры Ільіча" 1941 года можна заўважыць, што мастак А.Сапетка мімаходзь прыдумаў лагатып Фэйсбука)
Читать полностью…#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №16 1926 года, прысвечнага міжнароднаму жаночаму камуністычнаму дню 8 сакавіка.
Старонка месяца красавіка з "Беларускага сялянскага настольнага календара-справачніка на 1929 год", выдадзенага ў Менску ў 1928 годзе.
Читать полностью…#плакатыбсср
Адзін з першых савецкіх плакатаў на беларускай мове, выдадзены ў Маскве ў выдавецтве ЦВК РСФСР ў 1918 годзе, яшчэ да першага абвяшчэння БССР.
#рабочий
Міжваенныя газеты БССР не мелі практыкі жартаваць на 1 красавіка (прынамсі, такіх прыкладаў я пакуль не знаходзіў). Яны хутчэй наадварот купляліся на першакрасавіцкія жарты замежных газет - напрыклад, менская газета "Рабочий" ў красавіку 1929 года на поўным сур’ёзе заявіла пра знос Эйфелевай вежы ў Парыжы, які прайшоў "исключительно быстро". Праўда, потым прыйшлося даваць абвяржэнне і пісаць, што пра знос вежы пажартавалі нямецкія газеты.
Заметкі знайшоў Вадзім Зелянкоў.
#фотабсср
Былы Віленскі (цяперашні галоўны) чыгуначны вакзал у Менску на фота 1920-х і 1930-х гадоў, да надбудовы паверха і пасля.
Напрыканцы 1930-х на месцы гэтага дарэвалюцыйнага будынка будзе пабудаваны новы будынак вакзала, які знясуць толькі ў 1990-я для пабудовы сучаснага вакзала.
#мастацтвабсср
Карціна беларускага мастака Міхася Філіповіча "Беларуская сялянка" на вокладцы ўсесаюзнага літаратурна-мастацкага часопіса "Красная нива" (дадатак да газеты "Известия") №47 1927 года.
#мастацтвабсср #архітэктурабсср
У працяг тэмы Дома Чырвонай Арміі і Архірэйскага падвор'я - пэўнае ўяўленне пра тое, якая частка дарэвалюцыйнай пабудовы была выкарыстана пры будаўніцтве новага будынка, можна атрымаць пры праглядзе карціны Мацвея Беляніцкага "Будаўніцтва Дома Чырвонай Арміі ў Менску" 1935 года.
Ракурс, з якога зроблена карціна, нетыповы - гэта від на будоўлю з дваровага фасада, з боку Свіслачы. Жоўтым колерам абазначана частка старога будынка (справа можна пабачыць апсіду Пакроўскай царквы), а чырвоным - частка што ўзводзіцца наноў (на карціне як раз бачна, як выводзіцца з чырвонай цэглы галоўны фасад ДЧА). Выглядае на тое, што ў канструкцыях ДЧА была выкарыстана значная частка старога будынка.
Зрэшчы, і апсіда, і сцены дваравога фасада Архірэйскага падвор'я маглі быць разабраныя пры пабудове бакавых крылаў, што ўтваралі дворык з боку Свіслачы (дарэчы, існуе байка, што менавіта гэты фасад з дворыкам, які выходзіць да ракі, і павінны быў стаць галоўным, але потым канцэпцыя памянялася).
Известно, что Иосиф Лангбард использовал часть построек бывшего архиерейского подворья при строительстве окружного дома офицеров. В тело здания включена домашняя Покровская церковь и, вероятно, часть центрального здания подворья.
"Отследить" церковь в массиве дома офицеров легко в левом крыле по рисунку окон первых двух этажей (фото 1). Архитектор только изменил геометрию проемов на втором этаже, но в целом эта стена вошла в новую постройку без изменений.
Я бы также обратил внимание на трещину во всю высоту этажа, которая могла возникнуть из-за пристройки более новой части здания к более старой (фото 2). Тут же хорошо видно, как "пляшут" в поисках гармонии с остальной частью дома размеры перекрытий в левом крыле.
Наконец, включение церкви прослеживается по существенным отличиям рисунков окон левого и правого крыла (фото 3). В целом дом офицеров с лицевой стороны строго симметричен, но не в этой точке.
А вот включение самого подворья в центральную секцию выше цокольного этажа вопрос дискуссионный. Членение фасада подворья отличается из-за входной группы и симметричного ему блока в правой части (фото 4). Да, шаг окон цоколя и первого этажа, а также размер проемов, точно совпадают с домом офицеров без учета входной группы и упомянутого блока. Их могли снести, факт, остальное оставить... В общем, без проектных чертежей не разобрать.
Но в любом случае интересненько! #ретроминск
🔸Источник: Минск и минчанин
🔸Мои каналы: о Беларуси | о мире | инста
🔸Бизнесу: Купить рекламу
#архітэктурабсср
Галоўны корпус Палітэхнічнага інстытута (цяпер БНТУ) ў Менску на фота 1937 і 1940 года. Такі выгляд будынак атрымаў пасля завяршэння ў тым жа 1937 годзе рэканструкцыі паводле праекта Наталлі Макляцовай. Першапачатковы варыянт будынка быў пабудаваны паводле праекта Георгія Лаўрова ў 1932 годзе.
З цікавага - на першай фотцы можна пабачыць правобраз "гарадской электрычкі" - сцэпку з трох трамвайных вагонаў, на другой таксама сцэпка, але класічная з двух вагонаў.
#кнігібсср
Хайтэк 1930-х - вокладка брашуры "Тэлебачанне і тэлефатаграфія" Е.В.Сняткова, выдадзенай ў Менску ў 1934 годзе (фота М.Нікалаеў).
#архітэктурабсср
Міжваенная забудова Арэхаўска на сучасных здымках (фота Darriuss). Напрыканцы 1920-х гадоў была ўзведзена не толькі сама электрастанцыя (БелДРЭС) але і жылы пасёлак энергетыкаў пры ёй, які захаваўся да нашага часу амаль без зменаў.
#іскрыільліча
Піянерскі часопіс "Іскры Ільіча" №3 1941 года дадаў Францішку Багушэвічу 10 гадоў жыцця (насамрэч той памёр у 1900 годзе).
А яшчэ згадаў Вілейскую вобласць, якая была ўтворана 4 снежня 1939 года і праіснавала да 20 верасня 1944 года, калі цэнтр яе быў перанесены ў Маладзечна, а сама вобласць перайменавана ў Маладзечанскую.
#беларускаяработніца
Вокладка часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №4 1936 года, прысвечанага міжнароднаму камуністычнаму жаночаму дню 8 сакавіка.
#савецкаябеларусь
Перадавіца газеты "Савецкая Беларусь" №55 1931 года, прысвечаная міжнароднаму камуністычнаму жаночаму дню 8 сакавіка.
#іскрыільліча
Пераклад на беларускую мову верша Пагарэлоўскага "Мы чытаем" з ілюстрацыяй на разварот у піянерскім часопіса "Іскры Ільіча" №3 1941 года.
#кнігібсср
Нотнае выданне беларускай народнай песні "Го-го-го, каза!.." у апрацоўцы Міхала Анцава, Гомель, 1920-я гады.