#рабочий
Барацьба жанчын з белапалякамі ў рамане Горкага "Маці" і беларускі пісьменнік Іосіф Колас - крытычны артыкул пра якасць адукацыі настаўніц у Крычаўскім педтэхнікуме з газеты "Рабочий" №55 1935 года.
#кнігібсср
Вокладка зборніка апавяданняў для дзетак ад Якуба Коласа "Першыя крокі", Менск, 1925 год.
#звязда
У гэтым 2024-м годзе святкуецца 100-годдзе беларускага кіно, а вось што пісалі газеты на 2-годдзе кінастудыі Белдзяржкіно (у будучым Беларусьфільм).
"Звезда" №297 1926 года.
#беларускаяработніца
Фотакалаж з лозунгамі да 8 сакавіка з разварота часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №7 1932 года.
#беларускаяработніца
Жаночыя спаборніцтвы па стральбе на 8 сакавіка ў Менску.
Фота з часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №3 1928 года.
Пра сусветны рэкорд адначасовай гульні ў шашкі ў Менску 1935 года піша даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська:
https://telegra.ph/Cusvetny-rehkod-adnachasovaj-guln%D1%96-%D1%9E-shashk%D1%96-%D1%9E-M%D1%96nsku-03-06
#беларускіпіонэр
Дарэчы, лозунг з транспаранта з учорашняй фоткі талачынскіх піянераў - "Зьмена зьмену рыхтуе сабе: піонэр, комсамол, [Усе] КПБ" - быў, так сказаць, афіцыйным слоганам часопіса "Беларускі піонэр" у 1920-я гады.
#фотабсср
Піянеры мястэчка Талачын, БССР, 1928 год.
Крыніца: фота з сямейнага архіва Ю.Рахліна.
Удалось найти редкий снимок.😄 Памятник Феликсу Дзержинскому в Дзержинске на центральной площади, открытый 1933 году. Над ним работали скульпторы Александр Грубе (статуя Феликса) и Абрам Бразер (барельеф к постаменту). Но самое интересное - это административное здание на заднем плане! 🏢 Прекрасный образец зрелого конструктивизма, составленного из нескольких объемов разной величины, с вертикальным ленточным остеклением на центральном фасаде. По виду, еще к открытию памятника не достроенное. Обратите внимание на людские фигуры на крыше... До войны там размещалось отделение Государственного банка СССР. К1950-м годам его облик изменился в худшую сторону согласно царившим веяниям: была надстроена крыша с техническим этажом. Позже здание снесли. #architecture #Грубе
Читать полностью…#беларускіпіонэр
Вокладка сакавіцкага нумара часопіса "Беларускі піонэр" №6 1928 года з лінагравюрай фінскага мастака Александэры Ахола-Вало.
#архітэктурабсср
Эвалюцыя знешняга выгляду жылога дома на рагу вуліц Камсамольскай і Карла Маркса ў Менску:
1. Пабудова дома на фота з газеты "Зьвязда" 1930 года.
2. У часы нямецкай акупацыі, 1943 год.
3. Пасля вызвалення горада летам 1944 года (БДАНТД ф.77).
4-5. Будынак пасля аднаўлення ў 1950-я гады (БДАНТД ф.188).
6. Дом у 1992 годзе (фота Багласава).
7. Сучасны здымак аўтара.
#плакатыбсср
Плакат "Усе на перавыбары дэлегацкіх сходаў" (я так разумею, што слова "перавыбары" тут выкарыстоўваецца ў значэнні як "выбары дэлегатаў на новы тэрмін па заканчэнні папярэдняга", а не ў значэнні таго, што выбралі дрэнна і трэба наноў перавыбіраць, хаця, здаецца, бывала і такое), 1920-я гады.
#плакатыбсср
Плакат "24 сакавіка. Усе на выбары ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет БССР" 1940 года.
Здзейснілася!
Нарэшце ў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'явілася свая электронная бібліятэка са сканамі кніг розных перыядаў, даступнымі праз інтэрнэт.
Праўда, пакуль што, электронная бібліятэка працуе ў тэставым рэжыме і далёка не ўсе выданні даступныя анлайн (даступныя пазначаны зялёным замочкам). Таксама няма там міжваеннай газетнай перыёдыкі (часопісы даступныя на іншай старонцы), масіў каторай даўно адсканены але даступны толькі ў будынку бібліятэкі.
Спадзяюся, з часам большасць адсканаваных кніг і газет будзе даступная анлайн.
Спасылка: Электронная бібліятэка НББ.
#савецкаябеларусь
Артыкул пра Беларускую дывізію РЧСА і пра беларусізацыю войска з газеты "Савецкая Беларусь" №44 1927 года.
#архітэктурабсср
Тое, як выглядаў самы першы пасажырскі павільён менскага аэрапорта (хутчэй за ўсё ён быў драўляны і згарэў у першыя дні вайны), вядома толькі па аднаму здымку дрэннай якасці, які публікаваўся ў беларускіх газетах у 1936 годзе. Прычым, што цікава, фотаздымкі ў "Зьвяздзе" і ў бабруйскай газеце "Комуніст" (знайшоў В.Аніська) адлюстраваны адносна вертыкальнай восі - такім чынам становіцца незразумела, які з гэтых ракурсаў правільны.
#архітэктурабсср #звязда
У працяг тэмы юбілеяў - роўна 85 гадоў таму 10 сакавіка 1939 года быў урачыста адчынены будынак Вялікага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў Менску (архітэктар І.Лангбард).
#беларускаяработніца
Жанчына-інжынер на вокладцы часопіса "Беларуская работніца і сялянка" №7 1930 года.
#беларускаяработніца
Вокладка святочнага нумара часопіса "Работніца і калгасніца Беларусі" №7 1932 года, прысвечанага святу 8 сакавіка.
#звязда
Перадавіца святочнага нумара газеты "Звезда" №55 1927 года, прысвечанага святу 8 сакавіка.
#піонэрскізагаловак #звязда
Майстры пераносу слоў у загалоўках "Звязды" трымаюць марку!
"Звезда" №57 1924 года.
#мастацтвабсср
Карціна віцебскага мастака Юдаля Пэна "Піянер", 1926 год (фота даслаў чытач).
#фотабсср
Фотаздымкі 1920-х, 1930-х гадоў мінскага дома, дзе ў сакавіку 1898 года праходзіў 1-ы з'езд РСДРП.
У 1923 годзе да 25-й гадавіны партыі ў часцы будынку быў створаны музей 1-га з'езда, пры тым другая палова дома да вайны заставалася жылой. У вайну будынак згарэў і быў адноўлены ў 1948 годзе на старых падмурках. У 1953 годзе у сувязі з рэканструкцыяй цяперашніх праспекта Незалежнасці і Плошчы Перамогі дом-музей быў перанесены на новае месца, дзе знаходзіцца і цяпер.
#публікуеццаўпершыню #архітэктурабсср
Невялікі архіўны эксклюзіў ад "Беларускага піонэра", праўда, трохі з іншай гістарычнай эпохі - варыянты афармлення дамоў на перакрыжаванні вуліцы Янкі Купалы і цяперашняга праспекта Незалежнасці з пачатку 1950-х гадоў (БДАНТД ф.77).
Праектныя рашэнні адрозніваюцца ад таго, што было пабудавана большай пышнасцю дэкора і выкарыстоўваннем у афармленні будынкаў поўнаразмерных статуй, порцікаў, лепніны, але завяршэнне пабудовы гэтых дамоў супала з прыняццем у СССР пастановы аб празмернасцях у архітэктуры і таму фінальны варыянт быў значна спрошчаны.
#кнігібсср
Вокладка зборніка вершаў "Звон вясны" Сяргея Дарожнага і Ізраіля Плаўніка, Менск, 1926 год.
Крыніца: ЦНБ НАН.
UPD. Таксама поўны распазнаны тэкст кнігі ёсць на Вікісховішчы
#кнігібсср
Вокладка зборніка артыкулаў і прамоў Леніна пра Рэвалюцыю 1905 года ў перакладзе на беларускую мову, Менск, 1926 год.
Кніга цалкам у Электроннай бібліятэцы НББ.
#савецкаябеларусь #звязда
Загалоўкі газет "Савецкая Беларусь" і "Звезда" прысвечаныя выбарам у гарадскі савет Менска 1 сакавіка 1927 года.
#архітэктурабсср
Нетыповы від на Дом Урада ў Менску з задняга фасада, 1930-я гады. Бачная шэраговая забудова вуліц Берсана і Мяснікова таго часу.
Фота са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (на жаль не было даступна анлайн, але можна было заказаць электронную копію).
#зарязапада
Перадавіца святочнага нумара віцебскай газеты "Заря Запада" №43 1925 года, прысвечанага 7-й гадавіне Рабоча Сялянскай Чырвонай Арміі.