БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура. Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner boosty.to/belaruskipioner Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s Сувязь: @pionerbel
#звязда
Трохі футбольнай хронікі з газеты "Звезда" №147 1927 года. Можна пабачыць якой была футбольная тэрміналогія ў той час.
#фотабсср
1 мая 1939 года ў цэнтры Менска на вуліцы Савецкай (на фоне бачны былы галоўны корпус БДУ і спуск Савецкай у бок пл.Мяснікова).
#магілёўскіселянін
Рэклама падпіскі на старонках газеты "Магілёўскі селянін", 1925 год (знайшоў Віталь Аніська).
#чырвонаябеларусь
Вокладка першамайскага нумара часопіса "Чырвоная Беларусь" №9 1931 з фотаздымкам калоны піянераў на Пляцу Волі ў Менску.
#фотабсср
Цяперашні будынак Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі на вул.К.Маркса ў Мінску на фота 1939 года.
У той час у гэтым будынку размяшчаўся Гарадскі савет Мінска. Сам будынак дарэвалюцыйны - былы Дзяржаўны банк Расійскай імперыі. У міжваенныя часы у будынку быў надбудаваны адзін паверх, па адных звестках надбудовай кіраваў архітэктар Герасім Якушка, па другіх - Аляксей Дзянісаў.
Архітэктурная знаходка.
Дзякуючы адміну канала "Красивое из Минска" і краязнаўцу Паўлу Растоўцаву ўдалося "знайсці" у Мінску міжваенны жылы дом вялікіх памераў, пра каторы раней нічога не было вядома.
Чатырохпавярховы, даўжынёй каля 100 м дом знаходзіўся ў раёне вул. Казлова ў двары дома №18. Існуе толькі адзін здымак часоў акупацыі вельмі дрэннай якасці, на якім бачны гэты дом. Цікава, што месцапалажэнне дома цалкам адпавядае новым трасіроўкам вуліц у гэтым раёне згодна з генпланам Менска 1935 года. Паводле генплана ў раёне сучаснай вуліцы Берасцянскай планавалася невялікая плошча, а вуліца Казлова пашыралася ледзь не да бульвара з пракладкай пасярэдзіне трамвайных пуцей. Такім чынам гэты загадкавы дом станавіўся часткай ансамбля новай плошчы, а разварот ягоных крылаў адпавядаў тупому вуглу новага квартала. Але, як бачна, рэалізацыя генплана не была выканана, а сам дом быў разабраны пасля вайны. Цікава, што вялікі гаспадарчы будынак, што стаяў у двары дома хутчэй за ўсё захаваўся і мае адрас Платонава 3.
#звязда
З гісторыі назіранняў за сонечнымі зацьменнямі ў Беларусі. Заметка з газеты "Звезда" №146 1927 года пра немагчымасць назірання ў Менску непоўнага зацьмення 29 чэрвеня 1927 года з-за хмар.
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська піша пра падарожжа беларускіх шашыстаў у Ленінград ў 1929 годзе:
https://telegra.ph/Gastrol%D1%96-belarusk%D1%96h-shashachn%D1%96ka%D1%9E-u-Len%D1%96ngradze-04-23
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр", прысвечанага дню нараджэння Леніна, №4 1926 года.
#тэхнікаўмасы
Вокладка часопіса "Тэхніка ў масы" №3-4 1932 года.
#архітэктурабсср
Урачыстае адкрыццё Дома Урада і помніка Леніну перад ім у Менску 7 лістапада 1934 года.
Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга.
#архітэктурабсср
Фінальная стадыя будаўніцтва Дома Ураду ў Менску.
Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга.
#архітэктурабсср
Расійскі "Дзяржкаталог" выклаў у вольны доступ фотальбом з унікальнымі фотаздымкамі з будаўніцтва і адкрыцця Дома Ураду ў Менску, які захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга. Першая партыя здымкаў з першай стадыі будаўніцтва.
#рэчыбсср
Знак фабрычна-завадской пажарнай дружыны, БССР, 1930-я гады.
#людзібсср
Архіў БДАНТД выклаў на сваім сайце фотапартрэт беларускага архітэктара Івана Валадзько (1895-1984) - раней ягоных фотаздымкаў я не бачыў.
Валадзько аўтар праекта геафізічнай абсерваторыі ў Мінску, адчыненай ў 1935 годзе (будынак захаваўся і зараз праходзіць рэканструкцыю), а таксама ўжо пасляваеннага будынка музея Янкі Купалы.
#савецкаябеларусь
Праглядаў падшыўкі міжваенных газет і заўважыў, што 7 мая 1932 года на афіцыйным узроўні адзначаўся пяцігадовы юбілей работы Мікалая Галадзеда на пасадзе старшыні СНК БССР (перадавіца газеты "Савецкая Бкларусь" №100 1932). Ён прапрацуе на гэтай пасадзе яшчэ роўна 5 гадоў да мая 1937 года. У чэрвені таго ж года Галадзед будзе арыштаваны і выбрасіцца з вакна будынка НКУС у Менску падчас допыта.
Дарэчы, 10 гадоў на пасадзе старшыні Савета Народных Камісараў БССР (пасля вайны Савета Міністраў) - гэта па працягласці другое месца сярод усіх "прэм'ер-міністраў" БССР, даўжэй за Галадзеда працаваў на гэтай пасадзе толькі Ціхан Кісялёў - 19 гадоў з 1959 па 1978 гады.
Зараз ідзе падрыхтоўка да новага праекта ў Музеі гісторыі горада Мінска, які будзе прысвечаны гастранамічнай культуры і харчовай прамысловасці ў Мінску ў ХХ стагоддзі. У экспазіцыі асобная ўвага будзе нададзена кандытарскай фабрыцы “Камунарка” як аднаму з гастранамічных брэндаў горада. Знайсці фанцікі і ўзоры прадукцыі фабрыкі даваеннага часу – цяжкая задача, але нам пашанцавала.
Паглядзіце на дызайн упакоўкі цукерак 1930-х гадоў “Прамень” і “Рэкорд”, а таксама на абаротны бок. Гэтыя абгорткі не пайшлі ва ўжыванне па прызначэнні, а папера, на якой яны былі надрукаваны, была выкарыстана на фабрыцы для друку дакументаў.
#чырвонаязьмена
Перадавіца першамайскага нумара камсамольскай газеты "Чырвоная зьмена" №23 1925 года.
#беларускіпіонэр
Вокладка першамайскага нумара часопіса "Беларускі піонэр" №8 1927 года.
#рэчыбсср
Паштоўка ад Бабруйскага акрвыканкама ў Менск з просьбай паскорыць высылку чарцяжэй па праекце касельскай печы (выкарыстоўвалася пры вырабніцтве цэглы), 1929 год.
#чырвонаязьмена
"Бываюць дзіўныя збліжэнні" як гаварыцца.
Заметка з газеты "Чырвоная зьмена" №71 1927 года пра брыгаду грабароў (землекопаў) з Чарнобыля на будаўніцтве першай вялікай электрастанцыі ў БССР - Арэхаўскай ДРЭС (цяпер БелДРЭС) пад Воршай.
#архітэктурабсср
Магілёў. Дом імя Леніна на фота канца 1930-х гадоў. Будынак захаваўся (толькі надпіс з назвай дома знік, хутчэй за ўсё збіты ў часы акупацыі), знаходзіцца па адрасе Першамайская, 22.
#кнігібсср
Вокладка кнігі З.Лілінай "Наш настаўнік Ленін", Менск, 1926 год.
#маладыараты
Вокладка часопіса сялянскай моладзі "Малады араты" №13 1925 года.
#архітэктурабсср #людзібсср
Людзі, якія працавалі над будаўніцтвам і мастацкім афармленнем Дома Ураду ў Менску. На апошнім фота камісія па адчыненню будынка ў складзе якой быў і архітэктар Іосіф Лангбард.
Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга.
#мастацтвабсср
Афармленне барэльефаў і бюстаў у інтэр'ерах Дома Урада пад час яго будоўлі.
Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга.
#архітэктурабсср #людзібсср
Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед з інспекцыяй на будоўлі Дома Ураду ў Менску ў 1933 годзе.
Крыніца: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга.
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська напісаў апошні артыкул, прымеркаваны да 100-годдзя з часу заснавання шахматна-шашачнай секцыі БССР, дзе сабраў інфармацыю пра шашыстаў, якія ўваходзілі ў яе склад.
https://telegra.ph/Da-100-goddzya-z-chasu-zasnavannya-shahmatna-shashachnaj-sekcy%D1%96-Belarus%D1%96-shashysty-%D1%9E-skladze-sekcy%D1%96-04-15
#архітэктурабсср
Драўляны пасажырскі павільён чыгуначнай станцыі Лепель, пабудаваны ў 1926 годзе (не захаваўся). Сама чыгуначная лінія Орша-Лепель таксама была пабудаваная ў 1925-26 гады.
#беларускіпіонэр
Вокладка часопіса "Беларускі піонэр" №5 за красавік 1925 года з партрэтам тагачаснага старшыні СНК БССР Язэпа Адамовіча (1897-1937).