БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура. Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner boosty.to/belaruskipioner Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s Сувязь: @pionerbel
Фабрика-кухня в результате послевоенной реконструкции: общий вид, ресторан и столовая
Грубер И. Я.
БГАНТД, Ф. 188
БГАКФФД
Вокладка перакладу на рускую мову кнігі беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага "Хвоі гавораць" 1926 года напісання:
Читать полностью…ТОРГСИН. БССР. Ордер на покупку товаров в магазине ТОРГСИНа (г. Минск, ул. Ленина 15) на 5$ отправленных из США (Кливленд, Огайо) Арону Давиду Хургелю (БССР, Минск). 1932 год. #ТОРГСИН #Документы #БССР
Читать полностью…#звязда
5 снежня 1936 года на VIII Усесаюзным надзвычайным з'ездзе саветаў СССР была зацверджана новая рэдакцыя Канстытуцыі СССР (так званая "Сталінская канстытуцыя"), якая дзейнічала (са зменамі і дадаткамі) да 1977 года.
Перадавіца газеты "Звязда" №279 1936 года з навіной пра зацвярджэнне новай канстытуцыі.
#кнігібсср
Вокладка зборніка вершаў Алеся Звонака "Буры ў граніце", Менск, 1929 год (фота М.Нікалаева).
#іскрыільліча
Вокладка піянерскага часопіса "Іскры Ільіча" №12 за снежань 1940 года.
Блізіцца юбілей з дня пабудовы ў Менску ў 1935 годзе першай у СССР устаноўкі для здабывання спірту з торфу!
Старонка з адрыўнага календара на 29 лістапада 1937 года (фота М.Нікалаеў).
#рэчыбсср
Абгорткі ад цукерак, вырабленых на кандытарскай фабрыцы "Спартак" у Гомелі, 1930-я гады.
#архітэктурабсср
Артыкул віцебскага краязнаўцы Сяргея Марціновіча пра знакаміты 5-ты камунальны дом у Віцебску, які быў пабудаваны ў 1934 годзе:
https://vitebsk.biz/news/52516/
#звязда
Працяг гісторыі з французскімі лётчыкамі з газеты "Звезда" №134 1927 года.
#фотабсср
Закінуты кальвінскі збор у Дзяржынску на фота меркавана 1930-х гадоў (да нашага часу не захаваўся).
Крыніца: фэйсбук Ігара Батаніка.
#фотабсср
Абяцаны скан фотаальбома выпускнікоў Камуністычнага ўніверсітэта імя Леніна 1931 года.
Забіраць тут (памер амаль 1 ГБ): https://disk.yandex.by/d/d-sF2cDBQiSaew
#архітэктурабсср
Будынак клубу металістаў у Менску на фота 1930-х гадоў. Клуб пабудаваны паводле тыповага праекта архітэктараў А.Васільева і Л.Панамаровай у 1928 годзе на вуліцы Універсітэцкай (цяпер Кірава). Не захаваўся, разбураны ў вайну.
Даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська працягвае сваю серыю артыкулаў да 100-годдзя з часу заснавання шахматна-шашачнай секцыі БССР у 1924. Гэтым разам размова ідзе пра трэцяга кіраўніка секцыі Льва Уладзіміравіча Льва:
https://telegra.ph/Le%D1%9E-Le%D1%9E-11-18
Знакі адрознення ў Чырвонай Арміі па спецыяльнасцях - ілюстрацыя з "Настольнага календара-справачніка за 1930 год".
Читать полностью…Обложка книги «Сосны говорят»
Автор: Кузьма Черный
Художник: Борис Титов
Издательство: ГОСИЗДАТ
Год: 1930
Из собрания МИРА коллекция
Коллекции: Книжные обложки
#ленінскішляхслуцк
Відаць, п'янства было заўважнай праблемай у БССР 1930-х, калі слуцкая раёнка "Ленінскі шлях" толькі ў адным нумары №145 1935 года змясціла адразу дзве заметкі пра п'янкі, якімі займаюцца адказныя працаўнікі раёна замест работы.
#плакатыбсср
Плакат "Пяцігодка БССР".
Мастакі: Л.Зусман, В.Філіпоўскі, канец 1920-х гадоў.
#звязда
Да гісторыі сталічнага таксі - тры заметкі пра з'яўленне ў Менску з 1 ліпеня 1934 года новай службы таксі на базе савецкіх аўтамабіляў ГАЗ-А фаэтон (гл. фота) з нумароў №143, №144 і №148 газеты "Звязда".
Інфармацыя знойдзена дзякуючы Фэйсбук-суполцы "Транспорт Минска. Хроника".
#архітэктурабсср
Нерэалізаваны праект Аранжэрэі батанічнага сада Беларускай акадэміі навук ад архітэктара Вараксіна У.М., 1936 год.
Фігура "Граніца на замку", зробленая фізкультурнікамі БССР на Ўсесаюзным фізкультурным парадзе ў Маскве у 1939 годзе.
Фота з часопіса "Физкультура и спорт" (знайшоў Віталь Аніська).
#рэчыбсср
Абгортка ад цукеркі "Васількі", вырабленай на кандытарскай фабрыцы "Камунарка" у Менску, 1931 год.
#звязда
Жудаснае забойства у беларускай вёсцы, пра каторае напісала газета "Звезда" №133 у 1927 годзе.
Сваякі нявесты падгаварылі хлопца, каб той забіў усю сваю сям'ю і стаў адзіным уладальнікам сямейнай маёмасці. Ад апісання халоднакроўнасці забойцы становіцца жудасна: гэта якім трэба быць чалавекам, каб пасля забойства маці і сясцёр, сесці за адзін стол з бацкам вячэраць, і як нічога ніякага, расказываць таму, што маці з дзецьмі проста пайшлі ў госці да суседзяў, а потым забіць і самога бацьку. Тут ніякіх фільмаў жахаў не трэба.
#звязда
Разбудзіце мяне праз сто гадоў і спытайце, што адбываецца, я скажу: "Вялікая залева ў Мінску затапіла Нямігу" :)
Заметка з газеты "Звезда" №134 1927 года.
#звязда
Заметка ў газеце "Звезда" №133 1927 года пра аварыйную пасадку французскіх лётчыкаў паміж вёскамі Маляўкі і Лукашы пад Ракавам недалёка ад старой савецка-польскай мяжы (цяпер раён МКАД-2).
#фотабсср
Фотаздымак з альбома 1931 года з відам на будынак Камуністычнага ўніверсітэта і вуліцу Універсітэцкую (пасля 1934 вул.Кіарава) у Менску і прыкладны сучасны ракурс з Яндэкс-панарам.
#архітэктурабсср
Фота вясёлага будаўніка, падобнага на Джэкі Чана, на будоўлі Дома Ўрада ў Менску з часопіса "Чырвоная Беларусь" 1931 года.
Дарэчы, Дом Урада, які дагэтуль з'яўляецца ледзь не самым вялікім па ўнутранай плошчы адміністрацыйным будынкам у Беларусі, быў пабудаваны без прымянення пад'ёмных кранаў (першыя краны на будоўлях сталіцы з'явіліся толькі ў 1940 годзе). Уся цэгла і іншыя будматэр'ялы дастаўляліся на вышыню з дапамогай такіх вось драўляных "заплечнікаў", як у будаўніка на фота.
Вид на жительство в БССР иностранца (подданного Китайской республики):
Без определенных занятий. Поиск заработка.
1932 г. Гомель.
#Документы
#Паспорт
#ВидНаЖительство
#Китай
#БССР
#архітэктурабсср
Нядаўна заўважыў, што від на ўніверсітэцкі гарадок БДУ з боку прыгарадных кас мінскага чыгуначнага вакзала ў 1960-я, 1970-я меў ансамблевы сіметрычны характар. На жаль, вельмі мала існуе фота тых гадоў з гэтага ракурса, але і па тых, што ёсць, можна пабачыць, што даваенныя карпусы і новы вялікі галоўны корпус БДУ, пабудаваны ў 1962 годзе, утваралі сабой сіметрычную кампазіцыю, якая яшчэ і ўздымалася па вертыкалі - такім чынам дваравы фасад новага корпуса вельмі гарманічна завяршаў сіметрыю задуманую архітэктарамі ў 1920-я.
І што цікава - вось сіметрыі гэтага ансамблю нанізывала на сябе яшчэ і будынак Дома Урада (гл. апошнюю ілюстрацыю).
Будаўніцтва метро ў 1980-я і частковы знос даваеннага корпуса БДУ, знішчылі гэтую сіметрыю, а пабудова ў 1990-я будынка рэстарана, а затым і новага сучаснага корпуса БДУ цалкам закрылі від на ўніверсітэцкі гарадок з боку вакзала.
#беларускаявёска
Піонэры Менска на злёце - фотаздымак з газеты "Беларуская вёска" 1929 года (з віншаваннямі даслаў даследчык гісторыі шашак у Беларусі Віталь Аніська).