14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Нямецкі суд узяў пад варту ўкраінца, падазраванага ў падрыве «Паўночных патокаў»
https://smarturl.click/p27Yj
Украінец Сяргей Кузьняцоў быў арыштаваны ў жніўні ў італьянскім горадзе Рыміні празь некалькі дзён пасьля таго, як нямецкая фэдэральная пракуратура выдала эўрапейскі ордэр на яго арышт.
Кузьняцоў стаў першым арыштаваным па справе аб сабатажы газаправодаў «Паўночны паток». У Нямеччыне яму прад’явілі некалькі абвінавачваньняў, у тым ліку ў тэрарызьме.
У судзе ён не прызнаў сябе вінаватым.
19 лістапада суд у Італіі канчаткова пастанавіў яго экстрадаваць у Нямеччыну.
ℹ️ Другога арыштаванага ўкраінца польскі суд 17 кастрычніка адмовіўся выдаваць Нямеччыне і выпусьціў яго з-пад варты.
🇲🇲 Лукашэнка і М’янма: захапленьне хунтай як люстэрка беларускай улады
https://smarturl.click/ZXgYW
Падчас візыту ў М’янму Лукашэнка выказаў захапленьне гэтай краінай і рэжымам, які там кіруе. А між тым М’янма — адна з самых праблемных, бедных і ізаляваных краінаў сьвету. Там кіруе вайсковая хунта. У краіне ідзе грамадзянская вайна, піша Валер Карбалевіч.
💬 Захапленьне Лукашэнкі кіроўным рэжымам М’янмы шмат кажа пра тое, што зьяўляецца для Лукашэнкі ўзорам дзяржаўнага ладу.
💬 Рэжымы і палітычная рэчаіснасьць у Беларусі і М’янме вельмі падобныя: незаконны захоп улады, жорсткі тэрор супраць незадаволеных, наяўнасьць палітвязьняў, масавая эміграцыя грамадзян, міжнародныя санкцыі
💬 Агульны аб’ём гандлю паміж Беларусьсю і М’янмай у 2024 годзе — менш за 1 млн даляраў. То бок з эканамічнага гледзішча цікавасьць краін адна да адной блізкая да нуля.
Супраць журналісткі Ірыны Халіп завялі завочную крымінальную справу, у яе бацькоў у Менску правялі ператрус
https://smarturl.click/9oXb4
Супраць спэцыяльнай карэспандэнткі онлайн-выданьня «Новая газета Европа», беларускай журналісткі Ірыны Халіп у Беларусі пачалі новую крымінальную справу. Яе завялі паводле «экстрэмісцкага» артыкулу.
У Беларусі онлайн-апытаньні ў СМІ змогуць праводзіць толькі акрэдытаваныя кампаніі
https://smarturl.click/vd6VQ
Урад Беларусі ўдакладніў патрабаваньні да кампаніяў, якія праводзяць апытаньні грамадзкай думкі на тэмы рэфэрэндумаў, выбараў і грамадзка-палітычнай сытуацыі.
Сямёра за кратамі, 140 безь ліцэнзіяў. Чаму сярод памілаваных Лукашэнкам палітвязняў няма ніводнага адваката
https://smarturl.click/5ZXbD
«Аспрэчыць адвакатаў у працэсуальным пляне вельмі складана. Бо адвакаты вядуць прафэсійную дыскусію. Трэба прымусіць замоўкнуць увесь адвакацкі корпус, каб яны не казалі ў судах пра дэфэкты ў заканадаўстве і ў практыцы, каб не прыводзілі праўных аргумэнтаў».
«Я прысьвячаю гэтую прэмію беларусам», — Сьвятлана Ціханоўская ўзнагароджаная прэміяй Menschen in Europa
27 лістапада, у час візыту ў Нямеччыну, Ціханоўскую ўзнагародзілі прэміяй Menschen in Europa «Сьмелыя жанчыны за свабоду і дэмакратыю». Цырымонія адбылася ў нямецкім Пасаў у межах штогадовай праграмы, якая адзначае асобаў, што зрабілі значны ўнёсак у абарону правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасьцяў. Разам зь беларускай прэмію атрымала расейская дзяячка Юлія Навальная, удава памерлага ў турме Аляксея Навальнага.
Ціханоўская заявіла, што прысьвячае ўзнагароду ўсім беларусам і падкрэсьліла, што менавіта людзі вызначаюць Беларусь і будучыню краіны, а не «злачынны рэжым Лукашэнкі».
«Людзі, якія адчайна змагаюцца кожны дзень, каб зрабіць Беларусь свабоднай, незалежнай і эўрапейскай. І сёньня прысьвячаю гэтую прэмію маім суайчыньнікам».
Да таго адбылася дыскусія, на якой Ціханоўская адказала на пытаньні пра сытуацыю ва Ўкраіне, асабісты досьвед, працу і стратэгію дэмакратычных сілаў і ролю Эўропы.
🎥 Ці пераможа Ціханоўскі Ціханоўскую?
«ПіК Свабоды». Мір, палітвязьні, мяжа, Ціханоўскі — размова з Вадзімам Пракоп'евым.
https://youtube.com/live/B9qwquke9zc
А 16:30 паводле менскага часу гутарка Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» з адным зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе, бізнэсоўцам Вадзімам Пракоп'евым.
Пытаньні:
❓Што прынясе Беларусі мір ва Ўкраіне?
❓Чым Трамп падабаецца Ціханоўскаму?
❓Ці памяняецца лідэр у дэмакратычных сілах Беларусі?
Памерла капрал Нацыянальнай гвардыі ЗША, адна з параненых у страляніне каля Белага дому
https://smarturl.click/vd6AQ
Падазраваны, ідэнтыфікаваны як 29-гадовы грамадзянін Афганістана Рахманула Лаканвал, быў паранены падчас арышту і, як паведамляецца, знаходзіцца ў крытычным стане.
Аляксандра Мілінкевіча ўвялі ў фармакалягічны сон
https://smarturl.click/4OodD
Аляксандар Мілінкевіч знаходзіцца ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі, яго ўвялі ў фармакалягічны сон. Гэта важна, каб даць арганізму магчымасьць мацавацца, ня трацячы сілаў на рух, паведаміла жонка Мілінкевіча Іна Кулей.
Польская мытня на мяжы зь Беларусьсю затрымала закамянеласьці старажытнай эпохі
https://smarturl.click/JnZjg
Беларус кантрабандай правозіў 8 трылябітаў, 11 зубоў акулы і 4 закамянеласьці прадстаўнікоў эдыякарскай фаўны, якія жылі больш за 555 мільёнаў гадоў таму.
Большасьць экспанатаў былі добра захаваныя і падрыхтаваныя.
Экспэрт ацаніў калекцыю ў больш як 27 тысяч злотых (больш як 7400 даляраў).
На беларуса завялі крымінальную справу.
Фота — Люблінская мытня
Люўр рэзка павысіць цану білету для наведнікаў не з Эўразьвязу. Рашэньне прынялі пасьля рабаваньня музэю
https://smarturl.click/kZ3B2
З 14 студзеня жыхары дзяржаваў, якія не ўваходзяць у Эўрапейскі Зьвяз, будуць плаціць 32 эўра — на 10 эўра больш, чым цяпер, перадае AFP.
У кастрычніку банда з чатырох чалавек скрала ў Люўры ювэлірныя вырабы на суму каля 102 мільёнаў даляраў.
Перад узломам галоўны адміністратар музэю публічна папярэджваў пра не найлепшыя ўмовы бясьпекі ў былым каралеўскім палацы, які летась наведалі 8,7 мільёна чалавек.
Лукашэнка ў Бішкеку расказаў пра жыцьцё Бакіева ў Беларусі і зноў абвінаваціў Украіну ў нежаданьні міру
https://smarturl.click/y6ZVd
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што калі Ўладзімір Зяленскі ня пойдзе на мірнае пагадненьне, ён «цалкам страціць краіну».
Саму ж дамову ён назваў на гэтым этапе не падрыхтаванай да канца, зробленай сьпехам.
Нечакана Лукашэнка заявіў, што ня любіць «ніякага пасярэдніцтва».
«Які я буду пасярэднік? Мы ж „агрэсары“ з Уладзімірам Уладзіміравічам. Вы ж чуеце: усе згодныя весьці перамовы ў Беларусі, супрацоўнічаць зь Беларусьсю. Акрамя Валодзі Зяленскага. Чым я яму насаліў?».
«Мы яго да вас не адпусьцім ужо. Я яму сказаў: „Ніякіх паездак, досыць! Жыві ў Беларусі“. Нармальна жыве. Я часам бываю ў яго ў гасьцях, калі запрашае».Читать полностью…
Улады Беларусі хочуць больш зарабляць на штрафах і канфіскацыях. Паглядзіце, што яны плянуюць
У праекце бюджэту на 2026 год даход ад штрафаў вырасьце на 27%.
А даходы ад сканфіскаванай маёмасьці — амаль у 4 разы.
Штрафы і канфіскацыі — гэта просты для ўлады спосаб атрымаць грошы, які не патрабуе росту эканомікі, адзначаюць эканамісты.
Адначасова ў Беларусі гэта яшчэ інструмэнт палітычнага ціску і кантролю: улада забірае маёмасьць у апанэнтаў.
Падобная схема бачная і ў гісторыі зь літоўскімі фурамі.
У Вільні прэзэнтавалі «Гайд палітзьняволеньня» — кнігу парадаў і малюнкаў тых, хто прайшоў беларускія турмы
https://smarturl.click/Y3gkV
Кніга — калектыўны твор ініцыятывы «Праект 361.1», які заснавалі беларускія ўцекачы ў Эўразьвязе. Яе выпуск прафінансавала Нарвэская амбасада ў Літве.
«„361.1“ — гэта нумар артыкулу Крымінальнага кодэксу Беларусі, па якім караюць за прыналежнасьць да экстрэмісцкай арганізацыі. Можна нават не выходзіць на акцыі, а толькі паставіць лайк ці пакінуць які камэнт, і цябе залічаць у экстрэмісты з адпаведнымі наступствамі. Праз гэта пасадзілі ўжо сотні беларусаў. Зь сябрамі мы вырашылі іх падтрымаць, а іншым даць парады на розныя выпадкі жыцьця за кратамі і па вызваленьні», — апавяла рэдактарка кнігі.Читать полностью…
«Галоўны міратворца» па-за гульнёй: чаму Лукашэнка нэрвуецца
https://smarturl.click/13Rmw
Падчас публічнай часткі перамоваў Лукашэнкі з Пуціным закраналася толькі пытаньне пэрспэктывы замірэньня ў вайне ва Ўкраіне. Да амберкаваньня галоўнай тэмы міжнароднага парадку дня Лукашэнка хацеў бы далучыцца. Для яго непрыемна, што ў момант, калі сьвет абмяркоўвае мірны плян, ён застаецца ўбаку, — піша Валер Карбалевіч.
💬 Лукашэнка лічыць сябе важнай фігурай у пытаньні вайны ва Ўкраіне. Ён з самага яе пачатку выступаў з рознымі, няхай і сумнеўнымі, але міратворчымі ініцыятывамі.
💬 Цяпер міратворчы працэс адбываецца без удзелу Лукашэнкі. І ён пачынае мітусіцца, імкнецца неяк нагадаць пра сябе. Дзеля гэтага былі выкарыстаны перамовы з Пуціным.
💬 Падчас саміту АДКБ кіраўнікі дзяржаў удзельніц пераконвалі адзін аднаго, што гэтая арганізацыя важная, яна захоўвае сваю запатрабаванасьць. Гэты гучала асабліва цікава на тле таго, што адна з краін-удзельніц АДКБ — Армэнія — прыпыніла сваю дзейнасьць у згаданым саюзе.
🎥 Ці пераможа Ціханоўскі Ціханоўскую? «ПіК Свабоды» з Вадзімам Пракоп’евым
❓Што прынясе Беларусі мір ва Ўкраіне?
❓Чым Трамп падабаецца Ціханоўскаму?
❓Ці памяняецца лідэр у дэмакратычных сілах Беларусі?
Пра гэта ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» Юры Дракахруст гутарыць з адным зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе, бізнэсоўцам Вадзімам Пракоп’евым.
https://youtube.com/live/B9qwquke9zc
Беларуса асудзілі за выяву Ілана Маска з рымскім салютам, зробленую на графіці ў Варшаве
https://smarturl.click/XDgYA
Два гады ўмоўнага пазбаўленьня волi і штраф у 160 злотых. Такое пакараньне прысудзілі беларусу за малюнак мільярдэра Ілана Маска на сьцяне ў Варшаве.
Калі мастака яшчэ раз зловяць за стварэньнем муралаў — умоўны тэрмін могуць замяніць на рэальны, паведаміла Эўрарадыё.
Фота — street_wind_
⛸ Міжнародны алімпійскі камітэт дапусьціў адзіную беларускую спартоўку на зімовую Алімпіяду 2026 году
https://smarturl.click/L3dbj
Ураджэнка Масквы зь беларускім пашпартам на самой Алімпіядзе, як і ў адборы, будзе выступаць у нэўтральным статусе. Пасьля кваліфікацыі ў Пэкіне яна чакала рашэньня адмысловай камісіі МАК.
Лукашэнка ў М’янме падзяліўся сакрэтамі «стабільнасьці» і «перамогі» на выбарах
🇲🇲🇧🇾 Што яшчэ вядома пра супрацу рэжымаў: https://smarturl.click/MGBb2
Аляксандар Лукашэнка ўпершыню наведвае М’янму, якой пяць гадоў пасьля дзяржаўнага перавароту кіруе вайсковая хунта.
У Беларусі не зарэгістравалі перавышэньня радыяцыйнага фону пасьля пажару на Ігналінскай АЭС
https://smarturl.click/8pwb8
Пасьля здарэньня на Ігналінскай атамнай электрастанцыі не адбылося перавышэньня кантрольных узроўняў радыяцыйнага фону на тэрыторыі Беларусі, паведаміла 27 лістапада Міністэрства надзвычайных сытуацый.
Раней Дзяржаўная інспекцыя бясьпекі атамнай энэргетыкі Літвы (VATESI) пацьвердзіла атрыманьне ад кампаніі, што кіруе АЭС, інфармацыі пра пажар. Як высьветлілася, ён здарыўся «ў комплексе па абыходжаньні з радыеактыўнымі адходамі».
У Кіеве антыкарупцыйныя органы праводзяць вобшук у кіраўніка адміністрацыі Зяленскага
https://smarturl.click/E1ZDL
Сьледчыя Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро і Спэцыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры праводзяць вобшук у кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэя Ярмака.
на здымку Андрэй Ярмак у цэнтры, побач з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім
Эўразьвяз падрыхтаваў новы пакет санкцыяў супраць Беларусі
https://smarturl.click/Qbg8q
Эўрапейскі зьвяз падрыхтаваў шэраг новых санкцыяў супраць Беларусі, каб закрыць шчыліны, празь якія Менск дапамагае Расеі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта Свабода даведалася ад інфармаваных крыніц у Брусэлі.
Дзьве камэрцыйныя арганізацыі аштрафавалі за хабар чыноўніку БЧ
https://smarturl.click/E1ZDV
Справы завялі ў межах расьсьледаваньня гучнай справы супраць аднаго з кіраўнікоў Беларускай чыгункі.
Ужо сёньня. 102 гады таму заснавалі літаратурнае абʼяднаньне «Маладняк»
https://smarturl.click/B4ZB0
«Маладняк» — першая і самая масавая пісьменьніцкая арганізацыя 1920-х. Ініцыятарамі стварэньня былі Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Адам Бабарэка і Язэп Пушча. У 1930-я гады большая частка маладнякоўцаў была рэпрэсаваная.
📅 28 лістапада
1812 — працягвалася бітва на Бярэзіне паміж расейцамі і войскам Напалеона.
1918 — Рада БНР выдала сваю апошнюю Грамату да беларускага народу.
1943 — пачалася Тэгеранская канфэрэнцыя кіраўнікоў Вялікай Брытаніі, ЗША і СССР.
1994 — нарвэжцы адмовіліся ўступаць у Эўрапейскі Зьвяз.
2018 — Будслаўскі фэст уключаны ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.
🌱 Нарадзіліся: Уільям Блэйк, Фрыдрых Энгельс, Аляксандар Блок, Павал Аляксюк, Генадзь Кляўко, Марыя Захарэвіч, Рыгор Сарока, Уладзімер Карват, Павал Шарамет.
🕯 У памяці: Леў Цьвяткоў (расстраляны), Яўген Шыпіла, Алег Сурскі.
Асноўнае за 27 лістапада
• Што бюджэт-2026 кажа пра намер Лукашэнкі ваяваць? Адказвае эканаміст Зьміцер Крук
• «Галоўны міратворца» па-за гульнёй: чаму Лукашэнка нэрвуецца
• 10 хвілін на бюджэт, 20 — на закон: Як дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разглядаюць дакумэнты, па якіх потым жыць беларусам
• У Вільні прэзэнтавалі «Гайд палітзьняволеньня» — кнігу парадаў і малюнкаў тых, хто прайшоў беларускія турмы
• «Ідзе вайна, Краматорск ужо не для гасьцей». Рэпартаж зь цягніка, які больш не даходзіць да Данецкай вобласьці
• Рада БНР узнагародзіла беларускіх добраахвотнікаў ва ўкраінскім войску, у тым ліку пасьмяротна
• Лукашэнка ў Бішкеку расказаў пра жыцьцё Бакіева ў Беларусі і зноў абвінаваціў Украіну ў нежаданьні міру
• «Мір ня можа быць дасягнуты шляхам саступак агрэсару». Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю пра мірны плян
• У Ганконгу на пажары ў жылым комплексе дзясяткі чалавек загінулі, сотні прапалі бязь вестак
🇪🇺 «Мір ня можа быць дасягнуты шляхам саступак агрэсару». Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю пра мірны плян
https://smarturl.click/13R5w
Што павінен прадугледжваць мірны плян паводле Эўрапарлямэнту →
• Непарушнасьць тэрытарыяльнай цэласнасьці, незалежнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны;
• гарантыі бясьпекі для Ўкраіны;
• свабоду Ўкраіны выбіраць вайсковыя і палітычныя хаўрусы безь якога-колечы расейскага вэта;
• вывад усіх расейскіх войскаў з усяе Ўкраіны;
• абавязаньне Расеі цалкам кампэнсаваць Украіне ўсю шкоду і страты;
• гарантыі поўнай адказнасьці Расеі за злачынствы агрэсіі і ваенныя злачынствы, учыненыя ёй, ейнымі саюзьнікамі і проксі-сіламі;
• вяртаньне ўсіх ваеннапалонных, цывільных затрыманых і выкрадзеных украінскіх дзяцей;
• вылучэньне «рэпарацыйнага крэдыту» для Ўкраіны, у тым ліку з выкарыстаньнем замарожаных расейскіх актываў;
• спыненьне Расеяй гібрыднай вайны супраць ЭЗ і Ўкраіны.
«Нішто пра Ўкраіну не павінна вырашацца без Украіны, і нішто пра Эўропу не павінна вырашацца без Эўропы».Читать полностью…
У Менску апячаталі «Калядную краму». Праўдападобна, праз калядныя аздобы з выявай Ларысы Геніюш
https://smarturl.click/0B6a5
Каманда крамы ў гісторыях у інстаграме паведаміла, што крама зачыненая. З пазнакай «часова».
14 лістапада прапагандысты пачалі актыўна крытыкаваць краму за кулькі на ялінку з выяваю беларускае паэткі Ларысы Геніюш. Першай пра гэта напісала прапагандыстка Ксенія Лебедзева. Яна абурылася, што такія цацкі прадаюцца адкрыта. Яе допіс хутка падхапілі іншыя супрацоўнікі дзяржаўных СМІ, а прарасейская прапагандыстка Вольга Бондарава заявіла, што нават накіравала зварот у міліцыю.
Пасьля розгаласу крама зьняла аздобы з продажу.
У 2023 годзе ўлады прыбралі бюст Геніюш, пастаўлены ў 2003 годзе пры зэльвенскай царкве з дабраславеньня мітрапаліта Філарэта. А сёлета прапагандысты сарвалі вечарыну пра жыцьцёвы і творчы шлях беларускай паэткі.
Зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш улады ўнесьлі ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
🇵🇱 Нацбанк Польшчы: 29% беларусаў працягваюць адпраўляць грошы на радзіму
https://smarturl.click/mB5no
🔹 Беларусы ў Польшчы
• Пераважна людзі да 44 гадоў
• Больш за 80% — з вышэйшай адукацыяй
• 28% маюць Карту паляка або польскае грамадзянства
🔹 Чаму зьехалі?
• 56% — праз палітычныя прычыны
• 32% — з эканамічных матываў
🔹 Праца і даходы
• 64% — працаўладкаваныя
• 14% — маюць уласны бізнэс
• 17% — айцішнікі, палова зь іх зарабляе больш за 10 тысяч злотых.
• 29% дасылаюць грошы ў Беларусь (год таму было 33%)
• Палова пераказаў — да 1000 злотых
🔹 Выдаткі і побыт
• Толькі 15% жывуць «ад заробку да заробку»
• 47% жывуць у Польшчы з партнэрам
• 25% маюць дзяцей
ℹ️ Курс злотага да беларускага рубля ў Польшчы — 0,93, у Беларусі — 0,8.
Расейскага палітоляга Суздальцава асудзілі за «паклёп» на Лукашэнку
https://smarturl.click/20DAz
Лефортаўскі суд Масквы прызначыў 400 гадзін абавязковых работ былому выкладчыку Вышэйшай школы эканомікі Андрэю Суздальцаву за паклёп на Аляксандра Лукашэнку, паведаміў тэлеграм-канал «Слово защите».
Яго судзілі паводле крымінальнай справы за паклёп на Аляксандра Лукашэнку.
Прычынай сталі выказваньні Суздальцава ў тэлеграм-канале пра тое, што Лукашэнка «захапляўся Гітлерам» і, «кажучы пра нямецка-фашысцкі генацыд, насамрэч прыкрывае свой тэрор і, па сутнасьці, нічым не адрозьніваецца ад фашыстаў 1940‑х гадоў».
У Ганконгу на пажары ў жылым комплексе дзясяткі чалавек загінулі, сотні прапалі бязь вестак
https://smarturl.click/kZ3D2
Як найменей 55 чалавек загінулі, каля 80 пацярпелі ў выніку моцнага пажару ў Ганконгу, у жылым комплексе ў раёне Тай-По.
Паводле мясцовых уладаў, больш за 60 чалавек усё яшчэ заблякаваныя ў сямі шматпавярховых будынках, дзе здарыўся пажар. Амаль 300 жыхароў прапалі бязь вестак.
Усяго ў сямі 31-павярховых карпусах знаходзяцца дзьве тысячы кватэр, у якіх жывуць амаль 5 тысяч жыхароў. У комплексе праводзіўся рамонт, таму будынкі былі зацягнуты ахоўнымі сеткамі.
Пажар пачаўся днём у сераду, 26 лістапада. Агонь спачатку ахапіў будаўнічыя сеткі і бамбукавыя рыштаваньні, якімі былі абабітыя вежы, а потым перакінуўся на ўнутраныя памяшканьні.