radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

📠 Як улады караюць удзельнікаў пратэстаў 2020 году пасьля сканчэньня тэрміну даўніны

https://smarturl.click/E1Z0g

У «сьпісе экстрэмістаў» МУС — 6019 чалавек. У апошнюю пятніцу туды ўнесьлі яшчэ 6, якіх асудзілі, але ня вынесьлі пакараньня.

Свабода разабралася, што адбываецца ў «Сьпісе экстрэмістаў», расказвае гісторыю «экстрэмісткі», якая стала такой праз тыдзень пасьля суду. А таксама разглядае, як доўга дзейнічаюць абмежаваньні і якая ёсьць працэдура абскарджваньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Наўседа і Будрыс адказалі афіцыйнаму Менску на прапанову аб палітычным дыялёгу паміж краінамі

https://smarturl.click/ggQla

У сувязі з працяглымі прылётамі кантрабандысцкіх паветраных балёнаў у Літву зь Беларусі і адмовай Менска адпусьціць затрыманыя літоўскія грузавікі прэзыдэнт Гітанас Наўседа (на здымку) заявіў, што тэхнічныя пытаньні ня варта пераводзіць на палітычны ўзровень.

Міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што Беларусь дамагаецца кансультацый на ўзроўні МЗС, бо гэта адкрыла б Менску шлях да выхаду зь міжнароднай палітычнай ізаляцыі, а магчыма, нават да зьняцьця санкцый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Камітэт дзяржаўнага кантролю заявіў пра выяўленую хабарніцкую схему пры распрацоўцы беларускага электрамабілю

https://smarturl.click/y6Zgj

Паводле вэрсіі праверкі, намесьнік дырэктара прапанаваў дырэктару схему прысабечаньня сродкаў, вылучаных на распрацоўку электрамабілю. Часткі фінансаваньня выплачваліся дзевяці супрацоўнікам. Затым палова гэтых грошай вярталася і дзялілася паміж дырэктарам, намесьнікам дырэктара, галоўным бухгальтарам і эканамістам. Найбольшую долю атрымліваў намесьнік дырэктара.

Таксама незаконныя схемы з «адкатамі» і іншымі відамі хабарніцтва выявілі ў дзіцячым лягеры Нацыянальнай акадэміі навук «Фатон», Інстытуце біяхіміі біялягічна актыўных злучэньняў і іншых інстытуцыях НАН.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гурт, які адраджае традыцыю беларускіх мужчынскіх сьпеваў, выпусьціў першы альбом

https://smarturl.click/mB5aO

У рэпэртуары гурта «Касары» — рэкруцкія, касарскія, бяседныя і лірычныя песьні.

Гурт стварыўся восеньню 2023 года ў Варшаве, а ўсе ягоныя ўдзельнікі родам зь Беларусі.

«Задача была простая: запісаць альбом максымальна шчыра і па-жывому, без прыўкрас і эфэктаў. Перадаць стыль, эмоцыю і мужчынскую энэргію беларускіх традыцыйных песень. Мы бязьмерна ўдзячныя нашым дзядам за гэты невычэрпны скарб. Вучымся, натхняемся і стараемся даваць далейшае жыцьцё гэтым спрадвечным песьням», — напісаў адзін з вакалістаў гурта, музыка Сяржук Доўгушаў (на фота).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусь прыбылі чарговыя батарэі ЗРК «Тор-М2»

https://smarturl.click/0B6xM

Колькасьць батарэяў не ўдакладняецца.

Паводле Міністэрства абароны Беларусі, гэта дазволіць удасканаліць сыстэму супрацьпаветранай абароны — якая ў Беларусі і Расеі адзіная.

Мінабароны таксама працытавала камандзіра адной з чатырох зэнітных ракетных брыгад Паўла Грабенчука, які сказаў, што комплекс «выдатна зарэкамэндаваў сябе падчас „спэцыяльнай ваеннай апэрацыі“ Расеі супраць Украіны.

Папярэдняя батарэя ЗРК «Тор-М2» паступіла ва Ўзброеныя сілы летась у сьнежні мінулага году, як заяўлялася, для прыкрыцьця Менску. Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны ў 2024 годзе выказаў здагадку, што кантроль над яе выкарыстаньнем будзе ў Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇲🇪 Чарнагорыя ў наступным годзе перастане быць бязьвізавай краінай для беларусаў

https://smarturl.click/vd6ny

У Чарнагорыі зьбіраюцца прывесьці візавую палітыку да стандартаў Эўразьвязу да канца трэцяга кварталу 2026 году. Пра гэта заявілі ў пасольстве Чарнагорыі ў Маскве на запыт RTVI.

Гэта значыць, да канца верасьня 2026 году Чарнагорыя адменіць бязьвізавы рэжым для тых краінаў, у якіх яго няма з Эўрапейскім зьвязам.

То бок для Беларусі і Расеі ў тым ліку.

Цяпер беларусы могуць быць там да 30 содняў, хоць ляцець трэба як мінімум з адной перасадкай.

ℹ️ Чарнагорыя стала кандыдатам на ўступленьне ў ЭЗ у сьнежні 2010 году. З таго часу яна прыводзіць сваё заканадаўства ў адпаведнасьць з патрабаваньнямі Эўразьвязу.

І апошнім часам гэты працэс паскорыўся. Паводле чутак з дыпляматычных крыніц, краіна можа стаць 28-й дзяржавай — чальцом Эўразьвязу ўжо ў 2028 годзе, — адзначыў у сваім аналітычным артыкуле на пачатку лістапада эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Чаму такі вялікі ліст?» Пра правілы для палітвязьняў, якія існуюць, але нідзе не прапісаныя

https://smarturl.click/qBpQ9

Для палітвязьняў, асабліва для тых, каго адміністрацыя адносіць да дзясятага, «экстрэмісцкага» прафіляктычнага ўліку, правіламі жыцьця ў калёніі становяцца ня толькі вызначаныя законам, а і «паралельныя». Да такой высновы прыйшлі праваабаронцы зь «Вясны», калі апыталі былых палітвязьняў беларускіх калёній.

Менавіта негалосныя правілы, паводле дасьледаваньня вясноўцаў, вызначаюць для палітвязьняў, ці будуць іх караць за няісныя парушэньні, трапяць яны ў ШЫЗА на трое сутак або на тры месяцы, ці атрымаюць магчымасьць падтрымаць сувязь з роднымі.

«Афіцыйна гэтых нормаў няма, але на практыцы яны фармуюць цэлы рэжым — асобны, больш жорсткі і кантрольны, створаны менавіта для палітычных», — мяркуюць у «Вясьне».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нельга адмяніць памілаваньне»: Што юрысты кажуць пра справу Міколы Саткевіча

https://smarturl.click/5ZX90

МУС Беларусі адказала сваякам Міколы Статкевіча, што ён адбывае пакараньне згодна з выракам суду 4-гадовай даўніны. Аднак сёлета ў верасьні яго памілавалі разам зь іншымі вязьнямі.

Свабода распытала юрыстаў, як гэта суадносіцца з законам і міжнароднымі нормамі.

«Гэта ўсё ня мае нічога агульнага з заканадаўствам. У законах, якія рэгулююць тое, як адбываецца памілаваньне, нічога не прапісана пра падобныя выпадкі. Калі ёсьць згода чалавека, ёсьць рашэньне пра памілаваньне — то чалавек лічыцца памілаваным. Нейкім чынам адмяніць гэта ў адміністрацыйным парадку немагчыма, гэта проста не прадугледжана», — сказала юрыстка праваабарончага цэнтру «Вясна» Сьвятлана Галаўнёва.


Таксама паводле закону мусіць быць прадстаўленая інфармацыя пра зьняволенага чалавека.

«Такое ўтрыманьне бязь вестак парушае міжнародныя нормы і абавязкі краіны ў дачыненьні да сваіх грамадзянаў», — адзначыла юрыстка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У аршанскім музэі Караткевіча экспануюць ягоную пасьмяротную маску

https://smarturl.click/Regwm

У музэі беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча ў Воршы да ягонага 95-годзьдзя праходзіць «Выстава аднаго прадмета» — экспазыцыя зьвязаных з Караткевічам рэчаў, якія штодня мяняюцца, расказала на круглым стале Дома прэсы дырэктарка музэю Караткевіча ў Воршы Анастасія Корбан.

Экспанатам 25 лістапада стала пасьмяротная маска славутага літаратара (на архіўным фота БелТА).

У Менску ў Нацыянальнай бібліятэцы да дня нараджэньня Караткевіча адкрываецца адмысловая выстава. Імпрэзы да сьвяточнай даты пройдуць у Мастацкім музэі, музэі Багдановіча, музэі гісторыі беларускай літаратуры.

У часопісе «Бярозка» публікуюцца тры казкі Караткевіча.

У Польшчы сумесная беларуска-ўкраінская вечарына да 95-годзьдзя Уладзімера Караткевіча 26 лістапада пройдзе ў Гданську. А ў Варшаве 27 лістапада зладзяць літаратурныя чытаньні.

У Вільні пройдзе шпацыр па мясьцінах, зьвязаных з Караткевічам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад выдаліў зь сьпісу радыяцыйна небясьпечных земляў 875 гектараў у трох раёнах Гомельшчыны

https://smarturl.click/8pwYa

Як вынікае з пастановы Савету міністраў Беларусі № 665 ад 22 лістапада 2025 году, адпаведныя зямельныя ўчасткі маюць быць перададзеныя ў гаспадарчае выкарыстаньне — пераважна аграрным прадпрыемствам Веткаўскага, Жлобінскага і Чачэрскага раёнаў Гомельшчыны.

Найбольшае ўзбуйненьне за кошт уведзеных у карыстаньне земляў — у Веткаўскім раёне ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Цяплічнае» — 266,8916 га, гэта буйны комплекс вырошчваньня гародніны ў закрытым грунце. На 230 га прырасьце ААТ «Мормаль» у Жлобінскім раёне, вытворца збожжа і прадукцыі жывёлагадоўлі. Яшчэ шэсьць гаспадарак прырастуць на некалькі дзясяткаў гектараў кожная.

ℹ️ На 1 студзеня 2025 году ў зонах радыяактыўнага забруджваньня жылі больш за 930 тысяч чалавек, зь іх 181 тысяча дзяцей. Забруджанымі застаюцца каля 25 тысяч квадратных кілямэтраў — прыкладна 12% тэрыторыі краіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«З маладых самбістаў рабілі літару Z». Гісторыя чэмпіёна сьвету ў самба зь Беларусі, які адкрыў свой клюб у Польшчы

https://smarturl.click/GgZM5

Чэмпіён сьвету ў самба Сьцяпан Папоў адкрыў клюб у Польшчы. Ён там вучыць уласнаму варыянту барацьбы, каб дыстанцыявацца ад самба, якое асацыююць з Расеяй. Ганаровым госьцем новага клюбу ўжо стаў паэт Уладзімер Някляеў.

На фота: Сьцяпан Папоў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генэральны сакратар NATO заклікаў да «ўдумлівага дыялёгу» аб спыненьні расейскай вайны супраць Украіны

https://smarturl.click/AxX5v

Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што мірная прапанова ЗША дапамагла зьблізіць Кіеў і Вашынгтон на шляху да спыненьня вайны паміж Расеяй і Украінай, найбуйнейшага і найбольш сьмяротнага канфлікту ў Эўропе з часоў Другой сусьветнай вайны.

У інтэрвію Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ў штаб-кватэры альянсу ў Брусэлі 24 лістапада Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ ахарактарызаваў перамовы паміж амэрыканскім і ўкраінскім бакамі, якія адбыліся ў выходныя ў Жэнэве, як «вельмі пасьпяховыя».

«Ну, відавочна, што некаторыя элемэнты трэба сапраўды прадумаць», — сказаў Рутэ пра плян з 28 пунктаў, дадаўшы, што «відавочна, што ў якасьці асновы ён учора выканаў сваю мэту, каб прымусіць два бакі сапраўды весьці дыялёг».


На фота: генэральны сакратар NATO Марк Рутэ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявілася першая за амаль тры месяцы зьнікненьня Статкевіча афіцыйная інфармацыя, дзе ён

https://smarturl.click/zd9Qb

У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адказала сваякам Міколы Статкевіча на пытаньні, дзе ён знаходзіцца пасьля зьнікненьня на мяжы пры спробе яго вывазу зь Беларусі ў Літву.

«У лісьце пазначана, што „Статкевіч М.В. адбывае пакараньне, згодна з выракам д 14.12.2021“. Дзе менавіта знаходзіцца Мікола — невядома», — адзначаецца ў паведамленьні.

Праваабаронцы нагадалі, што Аляксандар Лукашэнка 11 верасьня памілаваў Міколу Статкевіча і яшчэ 51 зьняволенага. Усіх акрамя Статкевіча прымусова перамясьцілі зь месцаў зьняволеньня на тэрыторыю Літвы. Мікола адмовіўся ад дэпартацыі, а па дарозе да мяжы зь Літвой выбіў дзьверы аўтобуса і выскачыў на нэўтральнай паласе паміж краінамі.

На фота: Мікола Статкевіч каля ЦВК у 2020 годзе, ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка: месца знаходжаньня зьніклай дзевяць месяцаў таму Анжалікі Мельнікавай ня вызначана

https://smarturl.click/zd9Qn

«На жаль, я абмежаваны перадаваць публічна інфармацыю. Сёньня, магу [...] сказаць, у мяне была [...] на гэтую тэму сустрэча. І мне сказалі, што на сёньня месцазнаходжаньне Анжалікі Мельнікавай ня вызначана», — сказаў намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) на брыфінгу ў Варшаве 24 лістапада.

Ужо прайшло больш за дзевяць месяцаў з моманту зьнікненьня Мельнікавай, нагадаў ён: «І няма ніякіх пацьверджаных зьвестак, дзе яна можа знаходзіцца [...] — гэта мне сказалі абсалютна адназначна».

«Ідзе разьбіральніцтва, крымінальная справа. Вядзе яе Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры», — дадаў Латушка.

ℹ️Мельнікава (на фота) эмігравала зь Беларусі ў верасьні 2020 году. У 2022 годзе ў Польшчы далучылася да НАУ. У ліпені 2024-га яе абралі сьпікерам КР. Зьнікла імаверна ў сёлета ў лютым.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 230 гадоў таму апошні кароль Рэчы Паспалітай адмовіўся ад пасаду

https://smarturl.click/nVpxA

📅 25 лістапада
1795 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад пасаду на карысьць Кацярыны ІІ. Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаваньне.
1867 — Альфрэд Нобэль запатэнтаваў дынаміт.
1919 — Станіслаў Булак-Балаховіч напісаў верш «Покліч Бацькі».
1920 — адбыўся парад беларускіх аддзелаў у Семежаве падчас Слуцкага паўстаньня.
1989 — у Менску прайшла Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях» і міжнародны грамадзкі Чарнобыльскі трыбунал.
1992 — Фэдэральная асамблея Чэхаславаччыны падтрымала падзел краіны.
1997 — выйшаў апошні нумар забароненай газэты «Свабода».

🌱 Нарадзіліся: Тамаш Жаброўскі, Уладзімер Кудрэвіч, Анатоль Волкаў, Яўген Ціхановіч, Ефрасіньня Бондарава, Аляксандар Казулін.

🕯 У памяці: Юкіё Місіма, Хася Прусьліна, Яўгенія Янішчыц, Андрэй Жук.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📝 Ці ведаеце вы ўсіх герояў Караткевіча? ТЭСТ

https://smarturl.click/XDgbZ

26 лістапада 1930 году нарадзіўся адзін з самых папулярных беларускіх пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя Ўладзімер Караткевіч. Прапануем вам галерэю ягоных герояў — паспрабуйце пазнаць, хто зь іх прыйшоў зь якой кнігі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Францускія ўлады арыштавалі трох чалавек у падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі

https://smarturl.click/20DaA

Арышты прайшлі ў межах расьсьледаваньня справы аб франка-расейскай асацыяцыі, паведамілі пракуроры. Сярод арыштаваных 40-гадовая жанчына, якую француская контравыведка падазрае ў спробе атрымаць эканамічную інфармацыю ад кіраўнікоў францускіх кампаній. Жанчына, якая нарадзілася ў Расеі, ад пачатку году знаходзілася на радары ўнутранай выведкі Францыі і Генэральнага дырэктарату ўнутранай бясьпекі (DGSI).

Таксама затрыманыя мужчыны, якім 40 і 63 гады.

На здымку Трыюмфальная арка ў Парыжы, на якой адзін з арыштаваных разьвешваў плякаты з расейскай ваеннай прапагандай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 95 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Караткевіч

https://smarturl.click/Qbg61

У 1930 годзе ў Воршы нарадзіўся Ўладзімер Караткевіч — пісьменьнік, аўтар «Дзікага паляваньня караля Стаха», «Зямлі пад белымі крыламі», «Чазеніі». Адзін зь першаадкрывальнікаў жанру гістарычнага дэтэктыву ў беларускай літаратуры.

📅26 лістапада таксама
1394 — Сэул робіцца сталіцай Карэі.
1812 — пачатак бітвы на Бярэзіне.
1917 — створаны Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласьці і фронту — першы заканадаўчы орган Саветаў у Беларусі.
1943 — вызвалены Гомель.
1994 — створанае аб’яднаньне беларусаў Масквы «Бацькаўшчына».
1996 — апошні расейскі ядзерны боезарад выведзены з тэрыторыі Беларусі.

🌱 Нарадзіліся: Міхаіл Кулеша, Яўстах Янушкевіч, Ян Станкевіч, Норбэрт Вінэр, Антон Янкоўскі, Эжэн Ёнэско, Яніна Каханоўская, Юры Семяняка, Віктар Асьлюк.

🕯 У памяці: Адам Міцкевіч, Тэадор Нарбут, Ізяслаў Бруцкі, Уладзімер Макей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 25 лістапада

«З маладых самбістаў рабілі літару Z». Гісторыя чэмпіёна сьвету ў самба зь Беларусі, які адкрыў свой клюб у Польшчы

• Большую частку вызваленых зь Беларусі ўкраінцаў асудзілі ў крымінальных, а не ў палітычных справах

«Нельга адмяніць памілаваньне»: Што юрысты кажуць пра справу Міколы Саткевіча

• Урад выдаліў зь сьпісу радыяцыйна небясьпечных земляў 875 гектараў у трох раёнах Гомельшчыны

Расейскія войскі ўсю ноч атакавалі Кіеў. Ёсьць загінулыя і параненыя

• Інстытут вывучэньня вайны ацаніў уварваньне зь Беларусі дронаў і балёнаў у паветраную прастору краін ЭЗ

Вальфовіч сустракаўся з кіроўцамі літоўскіх фур, каб патлумачыць, хто вінаваты ў сытуацыі на мяжы

«Вольны з вольнымі». Прэзыдэнт Польшчы назваў беларусаў часткай традыцыі Рэчы Паспалітай

• Чарнагорыя ў наступным годзе перастане быць бязьвізавай краінай для беларусаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці атрымаецца ў Лукашэнкі вярнуць прыгоннае права?

Аляксандар Лукашэнка ня раз падчас сустрэч заяўляў, што працаўнікі ня могуць проста так звольніцца без дазволу і ўзгадненьня кіраўніка прадпрыемства.

Эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі кажа, што гэта нагадвае практыку Савецкага Саюзу, дзе было тое ж самае.

Але ці ўдасца адрадзіць адрадзіць прыгоннае права ў цяперашняй Беларусі?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нямеччына пазьбегне пакараньня Эўразьвязу за перавышэньне дэфіцыту бюджэту дзякуючы выдаткам на абарону

https://smarturl.click/6W9qE

Чакаецца, што дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту Нямеччыны ў 2025 годзе перавысіць 3%, але пакараньня за гэта ня будзе, бо гэта «цалкам тлумачыцца павелічэньнем выдаткаў на абарону», — заявіла Эўрапейская камісія.

Згодна зь бюджэтнымі правіламі Эўразьвязу, доўг дзяржавы не павінен перавышаць 60% ад нацыянальнага ВУП, а дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту — ня больш за 3%, піша AFP.

Акрамя Нямеччыны, па гэткае ж вызваленьне ад пакараньня зьвярнуліся яшчэ 16 дзяржаў, у тым ліку Польшча.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вольны з вольнымі». Прэзыдэнт Польшчы назваў беларусаў часткай традыцыі Рэчы Паспалітай

https://smarturl.click/9oX8y

Беларусы — адзін з народаў, якія падзяляюць гістарычную спадчыну Рэчы Паспалітай — сказаў Караль Наўроцкі падчас лекцыі ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе.

Прэзыдэнт Польшчы падкрэсьліў, што продкі палякаў, літоўцаў, беларусаў, украінцаў і габрэяў жылі ў адной дзяржаве на прынцыпах «вольны з вольнымі, роўны з роўнымі».

Наўроцкі таксама згадаў Францыска Скарыну як сымбаль эпохі Адраджэньня для беларусаў і нагадаў, што сваю першую Біблію на старабеларускай мове Скарына надрукаваў у Празе яшчэ ў 1517 годзе.

Лекцыя прэзыдэнта Наўроцкага была прысьвечаная праблемам, зь якімі сутыкаюцца краіны Цэнтральнай Эўропы, супрацы Польшчы з суседнімі краінамі і магчымасьцям трансфармацыі Эўрапейскага зьвязу, паведаміла афіцыйная старонка Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе.

Крыніца — «Польскае радыё»
Фота —
prezydent.pl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Міністэрства сувязі вядзе перамовы, каб у Расеі беларусам пры ўезьдзе не адключалі мабільны інтэрнэт

https://smarturl.click/B4ZEg

У міністэрстве спадзяюцца, што неўзабаве беларусам пасьля перасячэньня расейскай мяжы замест 24-гадзіннага чаканьня можна будзе ўвесьці капчу, каб інтэрнэт зноў запрацаваў.

Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Павал Ткач на канфэрэнцыі A1 Tech Day, перадае Tochka.by.

Расейцам такая паслуга ўжо даступная.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вальфовіч сустракаўся з кіроўцамі літоўскіх фур, каб патлумачыць, хто вінаваты ў сытуацыі на мяжы

https://smarturl.click/WR5JO

Аляксандар Лукашэнка накіроўваў дзяржаўнага сакратара Савету Бясьпекі Аляксандра Вальфовіча на сустрэчу з кіроўцамі літоўскіх грузавікоў, якія, нягледзячы на адкрыцьцё урадам Літвы двух пераходаў на мяжы, ня могуць выехаць зь Беларусі.

«Трэба было патлумачыць людзям, што адбываецца, як адбываецца, хто каму вінны ўрэшце рэшт. Я спадзяюся, вы гэта зрабілі», — працытаваў Лукашэнку набліжаны да яго тэлеграм-канал «Пул первого».


Паводле Вальфовіча, у Беларусі заблякаваныя 1818 літоўскіх фур.

Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў, што літоўскімі палітыкамі «кіруюць не інтарэсы народу», «а нейкія ўстаноўкі, як мы любім казаць, брусэльскага абкаму і вашынгтонскага абкаму».

«Калі б гэтыя палітыкі прыслухаліся да думак сваіх грамадзян і іх далейшае знаходжаньне на пасадах залежала б ад гэтага, яны б ужо тэрмінова пачалі перамовы зь беларускім бокам», — сказаў Рыжанкоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Большую частку вызваленых зь Беларусі ўкраінцаў асудзілі ў крымінальных, а не ў палітычных справах

https://smarturl.click/nVpzb

У адным з рэпартажаў праграмы ТСН, што выйшаў на тэлеканале «1+1», адзначаецца, што ўпершыню вызваленых украінцаў не сустракалі на дарозе зь дзяржаўнымі сьцягамі Ўкраіны жыхары памежных населеных пунктаў, як гэта адбываецца кожны раз пры абменах палоннымі з Расеяй празь беларускую тэрыторыю.

«Кажуць, што людзей папрасілі не выходзіць, імаверна таму, што сярод тых, хто вяртаецца, ёсьць тыя, каго ў Беларусі асудзілі за, так званыя, побытавыя і крымінальныя злачынствы, і ўкраінскія спэцслужбы павінны іх праверыць».


Прадстаўнік Каардынацыйнага штабу Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі Багдан Ахрыменка адмовіўся называць іншыя прозьвішчы вызваленых украінцаў.

«Беларусь і Расейская Фэдэрацыя таксама прымяняюць да нашых грамадзян, часам праўдзівыя выракі выносяць, а часам гэта выдуманыя злачынствы, у якіх яны абвінавацілі нашых грамадзян», – сказаў Багдан Ахрыменка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Некалькі дронаў, якімі Расея атакавала Ўкраіну, заляцелі ў Малдову і Румынію

https://smarturl.click/w4b3Q

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў часе апошняй атакі Расея выкарыстала 22 ракеты розных тыпаў і больш за 460 дронаў, чатыры зь якіх заляцелі на тэрыторыю Малдовы і Румыніі.

«Дроны вылецелі [...] у Малдову і Румынію, ёсьць дакладны час пралёту. Менавіта таму ўсе партнэры павінны не забываць, што ратаваць жыцьцё трэба штодня. Зброя і СПА — важныя так, як і санкцыйны ціск на агрэсара», — заявіў Уладзімір Зяленскі 25 лістапада.


Памежная паліцыя Малдовы пацьвердзіла інцыдэнты з дронамі на сваёй тэрыторыі, а таксама зь бесьпілётнікам, які праз Малдову заляцеў у Румынію.

Міністэрства абароны Румыніі паведаміла, што раніцай 25 лістапада два дроны парушылі паветраную прастору краіны. Адзін зь іх неўзабаве вярнуўся на тэрыторыю Ўкраіны, а другі заставаўся на румынскай тэрыторыі. Узброеныя сілы Румыніі праз небясьпеку падымалі сваю авіяцыю ў паветра.

На фота: дрон на даху будынку ў Малдове

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы заснавалі Асацыяцыю беларускіх выдаўцоў, да якой могуць далучыцца і зь іншых краін

https://smarturl.click/mB5GO

У Варшаве падчас фэстывалю Pradmova прайшоў устаноўчы сход беларускіх выдаўцоў з мэтай стварэньня прафэсійнай асацыяцыі.

У Асацыяцыю беларускіх выдаўцоў увайшло 11 сузаснавальнікаў, якія прадстаўляюць асобныя выдавецтвы або выдавецкія ініцыятывы. Абралі кіраўніцтва і сфармавалі рэвізійную камісію. Цяпер ідзе падрыхтоўка да рэгістрацыі ініцыятыву згодна з польскім заканадаўствам. На наступны плянуюць некалькі праектаў дзеля падтрымкі выдавецкай супольнасьці, піша Reform.news.

Старшынёй Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў абралі Валянціну Андрэеву, рэдактарку кракаўскага выдавецтва Gutenberg.

На фота: беларускія кнігі на фэстывалі Pradmova, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Інстытут вывучэньня вайны ацаніў уварваньне зь Беларусі дронаў і балёнаў у паветраную прастору краін ЭЗ

https://smarturl.click/0B69n

Аналітыкі Інстытута вывучэньня вайны (ISW) называюць гэта часткай падрыхтоўкі Расеі да магчымай вайны з NATO.

Аб сувязі масавых прылётаў аэрастатаў з кантрабандай з Беларусі ў краіны Балтыі з падрыхтоўкай Расеі да патэнцыйнага сутыкненьня з Паўночнаатлянтычным альянсам гаворыцца ў новай справаздачы Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).

Аналітыкі ISW адзначылі, што паветраныя балёны зь Беларусі «працягваюць урывацца ў прастору NATO ў Літве і Латвіі».

«ISW таксама па-ранейшаму ацэньвае, што Беларусь зьяўляецца дэ-факта саўдзельнікам Расеі ў вайне супраць Украіны, а значыць, беларускія ўварваньні ў паветраную прастору зьяўляюцца часткай больш шырокіх дзеяньняў Расеі ў рамках гэтай нулявой фазы», — гаворыцца ў дакумэнце.


Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі шостую гадзіну запар атакуюць Кіеў. Ёсьць загінулыя і параненыя

Расейскія войскі ракетамі і дронамі пачалі атакаваць Кіеў а першай гадзіну ночы. Як паведамляюць украінскія маніторынгавыя каналы, цяпер па ўкраінскай сталіцы наносяць ракетныя ўдары.

Паводле Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, папярэдне 6 чалавек загінулі і 13 атрымалі раненьні.

Дроны пацэлілі ў некалькі шматпавярховых дамоў.

У Міністэрстве энэргетыкі Ўкраіны паведамілі, што расейскія войскі інтэнсіўна атакуюць энэргетычныя аб’екты краіны.

На фота: дрон пацэліў у 22-павярховы дом у Кіеве, крыніца — Дзяржаўная служба Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 24 лістапада

1000 дзён няма зьвестак пра Максіма Знака. Хто яшчэ з палітвязьняў застаецца ў рэжыме поўнай ізаляцыі

• «ПіК Свабоды». Што стаіць за вызваленьнем грамадзянаў Украіны з турмаў Беларусі? Тлумачаць украінскі і беларускі палітолягі

«Заплацілі 6700 эўра за стаянку». Што адбываецца зь літоўскімі фурамі ў Беларусі

• Кіраўнікам прадпрыемстваў-даўжнікоў забаранілі выяжджаць за мяжу

• Ці магчымае сёньня «мірнае суіснаваньне» Захаду з рэжымам Лукашэнкі? Адказвае палітоляг Андрэй Казакевіч

• Прэм’ерка Літвы: калі сытуацыя зь Беларусьсю ня зьменіцца, будзе прынятае рашэньне закрыць мяжу

• Паветраныя балёны за ноч двойчы прымусілі Віленскі аэрапорт прыпыняць працу. Мэтэазонды кантрабандыстаў упалі і ў Латвіі

Лукашэнка разьлічвае, што «цягамоціна» ва Ўкраіне скончыцца бліжэйшым часам

Читать полностью…
Subscribe to a channel