Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Жыхарка Закарпацця атрымала 10 гадоў турмы за згвалтаванне мужчыны венікам
Той быў настолькі п'яны, што не зразумеў, што адбылося. А ў судзе не меў прэтэнзій да гвалтаўніцы.
https://nashaniva.com/368333
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368333
Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны
У падляшскіх Дубічах Царкоўных размешчаныя польскія вайскоўцы, высланыя на ўмацаванне мяжы. Менавіта яны аддалі галасы за ультраправага антыўкраінскага лібертарыянца.
https://nashaniva.com/368319
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368319
❗️Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»
У 2023 годзе да жыхара Гомеля прыйшлі за каментары з асуджэннем расійскай агрэсіі. Яму прысудзілі пяць гадоў зняволення і адправілі ў шклоўскую калонію — тую самую, дзе пры нявысветленых абставінах памёр Вітольд Ашурак.
https://nashaniva.com/367709
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367709
«Родненькі!» Чорны бусел усё ж такі вярнуўся на Клеччыну — спазніўся на месяц
Рэдкая птушка прылятае ў Клецкі раён ужо некалькі гадоў запар. Дачакаліся бусла і гэтым разам.
https://nashaniva.com/368300
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368300
Лукашэнку прапанавалі здабываць рэдказямельныя элементы з прамысловых адкідаў
Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі прапанавала выкарыстаць расійскі вопыт у гэтай справе.
https://nashaniva.com/368324
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368324
Стрыечнага брата беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ прысудзілі ў Азербайджане да 18 гадоў зняволення
Гэта толькі на год менш, чым раней прасіў пракурор. 35-гадовага грамадзяніна Азербайджана Ігбала Абілава абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе.
https://nashaniva.com/368329
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368329
У беларускіх крамах з'явіўся прадукт «Дубай». Падобны да марозіва, але не зусім яно
Назва «Дубай» не выпадковая — апошнім часам у свеце стаў модным дубайскі шакалад з хрумсткай фісташкавай начынкай. На гэтай хвалі папулярнасці і з’явіўся беларускі дэсерт з падобнай ідэяй, хоць сам шакалад у яго склад не ўваходзіць.
https://nashaniva.com/368323
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368323
Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі
У спіс падсанкцыйных устаноў гэтым разам трапіў і Мінскі завод колавых цягачоў.
https://nashaniva.com/368322
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368322
Пад Мінскам з'явіцца новая дарога. Яе кошт ацэньваецца ў мільён долараў
Рух па новай дарозе плануюць пусціць ужо сёлета ўвосень.
https://nashaniva.com/368287
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368287
«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс
У ноч з 19 на 20 мая на пункце пропуску «Каменны Лог» — «Меднікі» на беларуска-літоўскай мяжы адбыліся значныя затрымкі ў перасячэнні мяжы для аўтобусных пасажыраў з шэнгенскімі візамі тыпу С.
https://nashaniva.com/368307
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368307
Што апранаць у самалёт, а што — ні ў якім разе: парады сцюардэсы
Пасля парадаў сцюардэсы Шэрыл Кілаф многія пачалі пераглядаць свае травэл-лукі.
https://nashaniva.com/368297
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368297
У В'етнаме каралеву прыгажосці арыштавалі за падман з цукеркамі
В'етнамскія папулярную мадэль і папулярнага блогера судзяць за махлярства.
https://nashaniva.com/368288
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368288
Ветэрану з Гродна 97 гадоў — у 1945-м ахоўваў мост пад Ніжнім Ноўгарадам, а пасля вайны змагаўся з «бандэраўцамі»
«Калі Іван Аляксандравіч Няўзораў сёння расказваў страшныя ваенныя эпізоды цяперашнім школьнікам, я спачатку падумаў, а ці не рана ім такое чуць… А потым зразумеў — чым раней, тым лепш», — кажа кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.
Але сведкам якіх страшных ваенных эпізодаў стаў Няўзораў?
https://nashaniva.com/368286
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368286
Брусэль плануе скараціць дыпперсанал у Беларусі
ЕС плануе скарачэнне дыпламатычных супрацоўнікаў для эканоміі бюджэту. Скарачэнні закрануць краіны, да якіх Брусэль больш не адчувае «моцную цікавасць». Сярод іх называюць Беларусь.
https://nashaniva.com/368282
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368282
У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену
Рада ЕС і Еўрапарламент заключылі папярэдняе пагадненне аб паступовым запуску аўтаматызаванай пагранічнай сістэмы ўезду і выезду ў Еўрасаюзе, якая заменіць штампы ў замежных пашпартах.
https://nashaniva.com/368277
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368277
Галоўнае за 20 мая
Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»
Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду
Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам. Пятрухін не здаецца: хоча, каб КР заслухала гэтага юнака. Але без яго бацькоў гэтага рабіць нельга
Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў
Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны
«Мы ганарымся сынам». Блізкія загінулага добраахвотніка Аляксея Аўдзея расказваюць пра яго
«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс
Затрымалі 11 менеджараў сеткі сэканд-хэндаў «Адзенне з Еўропы»
Пад Мінскам з'явіцца новая дарога. Яе кошт ацэньваецца ў мільён долараў
Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»
У Смалявіцкім раёне жыхары працягваюць змагацца супраць сажалкі для адкідаў з Мінска
Людзі ўжо сабралі больш за 3000 подпісаў і накіравалі звароты ў Міністэрства абароны і пракуратуру. Акрамя таго, жыхары запісваюць відэазвароты і распаўсюджваюць іх у сацсетках.
https://nashaniva.com/368340
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368340
ВІДЭАНАВІНЫ: Жорсткая размова Лукашэнкі: што здарылася / Улады знішчаюць гісторыю Беларусі: падрабязнасці
Лукашэнка, смецце, новы падарунак і вінаватыя чыноўнікі: што адбывалася на вялікай нарадзе? Чарговы рэйд беларускіх сілавікоў: каго затрымалі? Тысячы судоў і замах на Лукашэнку: кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара называе страшныя лічбы. Новы кіраўнік Гродзенскай вобласці Юрый Караеў і адзін нечаканы момант. Улады прыбралі помнік Тадэвушу Касцюшку: дзе і чаму? Беларускія чыноўнікі супакойваюць народ: пра бульбу і цыбулю загаварылі намеснікі міністраў.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=H9m-rfqjUMM
«Моладзь больш душэўная і добрая за нас». У Наваполацку дзеці самаарганізаваліся, каб дапамагчы мужчыну, які ўпаў, падняцца
Наваполацкія дзеці сваёй дабрынёй заваявалі сацсеткі.
https://nashaniva.com/368328
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368328
Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду
Аляксандр Літвін, старшыня рады дырэктараў і брат саўладальніка «Еўрагандлю», быў затрыманы падчас налёту на кампанію.
https://nashaniva.com/368330
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368330
Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход
На нарадзе з чыноўнікамі па пытанні адкідаў Лукашэнка палічыў патрэбным прадставіць сябе ў выглядзе дынамічнага кіраўніка, які ўвесь час знаходзіцца ў руху і асабіста наведвае самыя далёкія і закінутыя куткі. Робіць ён гэта нібыта на ўласным усюдыходзе.
https://nashaniva.com/368326
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368326
Мінскі рэстаран з безлімітнай ежай адкрыўся пасля перапынку
На днях у Мінску адкрыўся новы рэстаран азіяцкай кухні з незвычайнай канцэпцыяй. Плаціць трэба не за стравы, а за час — безліміт ежы даступны на працягу дзвюх гадзін.
https://nashaniva.com/368317
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368317
Школьнік напаў з нажом на дзяцей у фінскай Піркале — ён здымаў атаку на відэа
У аўторак ў школе ў фінскім мястэчку Піркала вучань напаў на дзяцей у школе. Пацярпелі трое. Паводле звестак паліцыі, іх жыццю нічога не пагражае.
Падазраваны затрыманы, яго ўзрост не называецца. Перад нападам ён, імаверна, апублікаваў маніфест, а падчас атакі здымаў відэа.
Пакуль не паведамляецца, хто дакладна сярод пацярпелых — хлопцы ці дзяўчынкі. Неафіцыйна сцвярджаецца, што пацярпелыя — дзяўчынкі, а напад хлопец зрабіў з нянавісці да жанчын.
«Мы ганарымся сваім сынам». Бацькі і блізкія загінулага беларускага добраахвотніка Аляксея Аўдзея расказваюць пра яго
Беларус з пазыўным «Рыжы» загінуў ва Украіне ў сярэдзіне красавіка. Яго цела застаецца ў «шэрай зоне», Аляксея пакуль не могуць эвакуяваць — пра гэта @radiosvaboda расказалі бацькі Аляксея. Яны таксама распавялі, якім быў іх сын і чаму паехаў на вайну.
https://nashaniva.com/368308
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368308
Пятрухін не здаецца: хоча, каб КР заслухала 17-гадовага «стартапера». Але без яго бацькоў гэтага рабіць нельга
Ініцыятыву «Народнага рэпарцёра» не падтрымаў бадай ніводзін ўдзельнік Каардынацыйнай рады.
https://nashaniva.com/368302
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368302
«Рак проста здараецца. Ніхто ў ім не вінаваты»
«Я зараз напішу пра тое, што баліць, таму прашу дараваць такі эмацыйны пост», — піша вядоўца Кацярына Ваданосава.
https://nashaniva.com/368296
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368296
Затрымалі 11 менеджараў буйной сеткі сэканд-хэндаў
Па версіі дзяржкантролю, уладальнікі сеткі незаконна раздрабнілі свой бізнэс і недаплацілі ў бюджэт больш за 3,8 мільёна рублёў.
https://nashaniva.com/368290
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368290
Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»
Найлепшы трэнер Беларусі-2022 Арцём Радзькоў афіцыйна ўзначаліў футбольны «Арыс» з Лімасола пасля сыходу іншага беларуса Аляксея Шпілеўскага.
https://nashaniva.com/368280
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368280
Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі
У маі 2014 года Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў. Статус спадарожніка Мінска тады атрымалі шэсць гарадоў. Яны павінны былі адцягнуць на сябе насельніцтва Мінска, якое імкліва расце. Атрымалася, мякка кажучы, не ўсё, піша @planbmediaio.
https://nashaniva.com/368278
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368278
Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»
Нягледзячы на шалёную цану на тур, у канцы мая засталася свабоднай усяго адна каюта.
https://nashaniva.com/368241
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368241