nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Футбаліста зборнай Беларусі, які раней гуляў у партугальскім клубе, а цяпер у расійскім, прызвалі ў армію, ён ужо прыняў прысягу

22-гадовы беларускі паўабаронца махачкалінскага «Дынама» Кірыл Зіновіч прызваны на тэрміновую службу

https://nashaniva.com/367939

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367939

Читать полностью…

Наша Ніва

Гродзенскія дактары выратавалі вуха хлопчыка з анамаліяй

За дзве аперацыі вуха зрабілі такім, каб яно задавальняла хлопчыка і яго бацькоў

https://nashaniva.com/367935

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367935

Читать полностью…

Наша Ніва

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»

Салаты і супы ў меню каштавалі каля 30 рублёў, гарачыя стравы з мясам — ад 45 рублёў, гарбата — 15 рублёў, дэсерты — 24 рублі.

https://nashaniva.com/367925

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367925

Читать полностью…

Наша Ніва

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла

Рэсурсная менеджарка і распрацоўшчыца кампаніі iTechArt Group Аліса Лобач падзялілася на старонцы ў Linkedin, што яе паклікалі на АНТ у ток-шоу «Яшчэ не вечар». Дзяўчына рэспектуе Марыі Калеснікавай, але не рашаецца назваць яе прозвішча.

https://nashaniva.com/367883

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367883

Читать полностью…

Наша Ніва

Навукоўцы здолелі прачытаць рукапіс, які згарэў амаль 2000 гадоў таму

Скрутак папірусу спёкся ў час знакамітага вывяржэння Везувія, якое загубіла старажытнарымскія гарады Пампеі і Геркуланум. Дагэтуль не было вядома нават, ці ёсць на ім тэкст.

Цяпер жа з дапамогай сучасных тэхналогій і нейрасетак даведаліся нават імя аўтара.

https://nashaniva.com/367716

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367716

Читать полностью…

Наша Ніва

Вялікая трансфармацыя Airbnb: ад кватэр да ўсяго на свеце

Airbnb у аўторак запусціла абноўлены дадатак. Карыстальнікі цяпер змогуць прадаваць і купляць і паслугі ад масажу да персанальных трэнераў і кухараў.

https://nashaniva.com/367916

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367916

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Бяда з беларускім самалётам: што здарылася / Лукашэнка зноў незадаволены: ў чым прычына

Што здарылася з беларускім самалётам: чаму борт «Белавія» развярнулі ў паветры? Каго і як сустракае Аляксандр Лукашэнка: галоўныя чыноўнікі і галоўны «рашала» на вялікай нарадзе ў Мінску. Чыноўнікі прыдумалі новую схему: што падаражэе і як беларусаў прымусяць больш плаціць. Непрыемныя лічбы для Лукашэнкі: што адбываецца ў Мінску. Затрыманні ў Мазыры і не толькі: новая гучная справа? Трагедыя ў Магілёўскай вобласці. У прыхільніка Лукашэнкі вялікія прэтэнзіі да беларусаў: у чым справа? Вясёлая скульптура ў Жлобіне. Урокі ад беларускага міністра ўнутраных спраў: пра што гаворка?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=RBBjAugPSBo

Читать полностью…

Наша Ніва

Валерый Пяўніцкі звольнены з пасады галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі па гандболе

Нядаўна ён пазітыўна выказаўся пра ЛГБТ.

https://nashaniva.com/367913

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367913

Читать полностью…

Наша Ніва

Арцём Брухан абраны спікерам Каардынацыйнай рады замест зніклай Анжалікі Мельнікавай

Брухан набраў 50 галасоў, у Аляксандра Кныровіча 11 галасоў дэлегатаў КР. Восем чалавек устрымаліся, а яшчэ дзесяць вырашылі не галасаваць.

https://nashaniva.com/367914

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367914

Читать полностью…

Наша Ніва

Азаронак і Пуставы незадаволеныя, што беларусы святкавалі Дзень Перамогі без энтузіязму. «Задзяўблі са сваёй бульбай! Толькі жэрці і жэрці б!»

Рыгор Азаронак і Яўген Пуставы ў істэрыцы абмяркоўвалі бульбу, перакрыкваючы адзін аднаго.

«І што мы гаворым! Гэта толькі прэзідэнту трэба! Прэзідэнт як у звон звоніць. Але кожнаму 14-гадоваму падлетку не даедзе, не дойдзе. Беларусы, прачынайцеся. Хопіць глядзець на цэннікі — «Колькі каштуе бульба? І якіх яна памераў», — даводзіў сваю пазіцыю Пуставы.

«Ой, сем рублёў». — «Ды хоць па дваццаць, блін. Задзяўблі сваёй бульбай. Толькі жэрці і жэрці б, і толькі ныць з гэтай нагоды», — дзікім крыкам закрычаў Азаронак.

https://nashaniva.com/367902

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367902

Читать полностью…

Наша Ніва

Сябар маладосці Лукашэнкі застаўся кіраўніком федэрацыі гандбола. Ён кіруе з 2006 года

Уладзімір Канаплёў застанецца на чале федэрацыі як мінімум да 2029 года.

https://nashaniva.com/367880

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367880

Читать полностью…

Наша Ніва

Як цяпер выглядае палац Горватаў у Нароўлі, які рэстаўруюць энтузіясты

Адзін з уладальнікаў палаца Горватаў у Нароўлі Пятро Кузняцоў выставіў у фэйсбуку фота, на якім паказаныя некаторыя элементы тых работ, якія там цяпер праводзяцца. 

https://nashaniva.com/367887

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367887

Читать полностью…

Наша Ніва

Ходзіць па Мазыры з аўтаматам: малады бацька паехаў ваяваць за Расію і не хавае гэтага

Малады бацька дваіх дзяцей Дзмітрый Кажарскі працаваў у калгасе і гатэлі, але потым раптам вырашыў стаць «вагнераўцам». Пра нетыповага найміта са спісу «Хачу жыць» расказаў @flagshtok.

https://nashaniva.com/367891

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367891

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Бяда з беларускім самалётам: што здарылася / Лукашэнка зноў незадаволены: ў чым прычына

Што здарылася з беларускім самалётам: чаму борт «Белавія» развярнулі ў паветры? Каго і як сустракае Аляксандр Лукашэнка: галоўныя чыноўнікі і галоўны «рашала» на вялікай нарадзе ў Мінску. Чыноўнікі прыдумалі новую схему: што падаражэе і як беларусаў прымусяць больш плаціць. Непрыемныя лічбы для Лукашэнкі: што адбываецца ў Мінску. Затрыманні ў Мазыры і не толькі: новая гучная справа? Трагедыя ў Магілёўскай вобласці. У прыхільніка Лукашэнкі вялікія прэтэнзіі да беларусаў: у чым справа? Вясёлая скульптура ў Жлобіне. Урокі ад беларускага міністра ўнутраных спраў: пра што гаворка?

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=RBBjAugPSBo

Читать полностью…

Наша Ніва

У Жабінцы падлетка ўкусіла шалёная куніца

Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 10 мая.

https://nashaniva.com/367888

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367888

Читать полностью…

Наша Ніва

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай

Прарасійская даносчыца нагадала ім пра нормы этыкі.

https://nashaniva.com/367937

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367937

Читать полностью…

Наша Ніва

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача

Леў XIV — апантаны тэнісіст. Ён грае з самага дзяцінства, якое правёў у Чыкага.

https://nashaniva.com/367933

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367933

Читать полностью…

Наша Ніва

З беларускіх крамаў знікла цыбуля

А што здарылася?

https://nashaniva.com/367928

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367928

Читать полностью…

Наша Ніва

«У двары з’явіцца басейн»

Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска.

https://nashaniva.com/367922

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367922

Читать полностью…

Наша Ніва

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі

Гэта другі выпадак пераследу за рэдагаванне Вікіпедыі, які адбыўся за апошнія месяцы.

https://nashaniva.com/367720

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367720

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп адмовіўся ад паездкі на перамовы па Украіне

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін далі зразумець, што не возьмуць удзелу ў тым, што можа стаць першымі прамымі мірнымі перамовамі паміж Масквой і Кіевам за апошнія тры гады, што павінны адбыцца ў чацвер.

https://nashaniva.com/367918

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367918

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін зацвердзіў склад расійскай дэлегацыі для перамоў у Стамбуле

Узровень дэлегацыі вельмі нізкі. Як і ў 2022 годзе, яе ўзначаліць памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі.

https://nashaniva.com/367917

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367917

Читать полностью…

Наша Ніва

Што паказаў ваўкам збор для Святланы Курс

Беларусы за адну ноч сабралі для Святланы Курс у паўтара разу больш, чым яна прасіла. Гэта не толькі паказчык павагі народу да сваіх песняроў. Гэта яшчэ і знак, што лукашэнкаўскай агентуры не ўдалося разваліць фонды салідарнасці і незалежныя СМІ, піша Мікола Бугай.

https://nashaniva.com/367899

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367899

Читать полностью…

Наша Ніва

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Бездакорныя пляжы, пышныя какосавыя гаі і цудоўныя акіянскія краявіды. Так сябе рэкламуе пяцізоркавы спа-цэнтр Araliya Beach Resort, дзе сем дзён пасля таямнічага знікнення правяла былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. Мы паглядзелі, на што яна магла разлічваць падчас адпачынку. Сярод іншага, у гатэлі ёсць уласны рыф, а на пляжы гасцям падаюць тунца.

https://nashaniva.com/367889

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367889

Читать полностью…

Наша Ніва

«Нам самім не падабаецца». На Жлобінскім мясакамбінаце не выключылі, што заменяць скандальную сасіску

У Жлобіне з'явілася страшная сасіска, якая смажыць іншую сасіску, — скульптура, якая выклікала шум у сацсетках. Гэта арт-аб'ект мясцовага мясакамбіната, і там неафіцыйна прызналіся, што ім самым такая творчасць не прыйшлася даспадобы, піша @belsat.

https://nashaniva.com/367910

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367910

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 14 мая

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі. 10000 еўра на лячэнне ёй сабралі за ноч

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Ажаніліся блогер Мікіта Мелказёраў і ню-мадэль Ліна Цапава

«Мяне калаціла, цяклі слёзы». Самалёт «Белавія», які ляцеў з Брэста ў Анталью, прыйшлося развярнуць над Расіяй

Пратасевіч напісаў велічны пост пра «найцяжэйшую дыстрафію» і «караняплод»

Зянковічу запрасілі двух стылістаў і нават купілі трусы: што засталося за кадрам інтэрв’ю АНТ у гатэлі «Еўропа»

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь

Даказалі толькі, што намеснік начальніка Белчыгункі атрымаў сертыфікаты на 5500 рублёў. Але ўсё адно яму свеціць 15 гадоў

Читать полностью…

Наша Ніва

Пад Брэстам сфармаваўся навальнічны каўнер

Фота даслалі ў @meteovibe ягоныя падпісчыкі.

https://nashaniva.com/367905

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367905

Читать полностью…

Наша Ніва

Пратасевіч напісаў велічны пост пра «найцяжэйшую дыстрафію» і «караняплод»

У Беларусі разгарнулася цэлая прапагандысцкая кампанія, удзельнікі якой на ўсе лады прысаромліваюць беларусаў, што тыя маюць нахабства наракаць на дэфіцыт бульбы і цыбулі. Сваю лепту ў гэту кампанію ўнёс таксама Раман Пратасевіч, які ў сваім тэлеграм-канале напісаў цэлую філіпіку з апеляцыяй да гісторыі блакаднага Ленінграда. 

https://nashaniva.com/367895

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367895

Читать полностью…

Наша Ніва

Латушка прызнаўся, што ўжо некалькі гадоў судзіцца са сваім былым паплечнікам Анатолем Котавым

У 2021 годзе ўзнікла пытанне аб недастатковай колькасці дакументаў, якія пацвярджаюць выдаткі фонда «Беларусь будучыні».

https://nashaniva.com/367893

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367893

Читать полностью…

Наша Ніва

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

На фоне ўльтыматуму еўрапейскіх дзяржаў і дыпламатычнага наступу Кіева праўладным каналам давялося рэзка змяніць метадычкі. Гэта прывяло да смешных ляпсусаў.

https://nashaniva.com/367847

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367847

Читать полностью…
Subscribe to a channel