nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Хто той палкоўнік Жураўскі, які падбіў Зянковіча, Фядуту і Кастусёва на нібыта дзяржаўны пераварот?

Экс-палітвязень Юрась Зянковіч і Belpol расказалі @zerkalo_io, што гэта за чалавек.

https://nashaniva.com/367717

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367717

Читать полностью…

Наша Ніва

Караеў: На канцэрт Паліны Гагарынай у Гродне грошы ўзялі з бізнэсу

На 9 мая ў Гродне мясцовыя ўлады арганізавалі канцэрт вядомай расійскай спявачкі Паліны Гагарынай. Але сярод ухвальных водгукаў, як заўважыла нават афіцыйная газета аблвыканкама «Гродзенская праўда», «знайшліся і тыя, хто, як звычайна, захацеў укалоць сваім з'едлівым каментаром арганізатараў», запытаўшыся, адкуль грошы на такую раскошу. У выніку нядаўна прызначаны старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў мусіў апраўдвацца.

https://nashaniva.com/367715

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367715

Читать полностью…

Наша Ніва

Мельнікава крала грошы Кіберпартызанаў сумамі да $2500, пераводзячы на ўласны рахунак

Агульная сума выведзеных грошай — 150 тысяч даляраў. Гэта грошы Каардынацыйнай рады і Кіберпартызанаў.

https://nashaniva.com/367713

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367713

Читать полностью…

Наша Ніва

Заолаг стаў сведкам гібелі маладога мядзведзя на трасе Мінск — Віцебск

Заолаг ехаў з хуткасцю 65 км/г, калі яго абагнаў аўтобус з Санкт-Пецярбургу.

https://nashaniva.com/367703

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367703

Читать полностью…

Наша Ніва

Асуджаны за карупцыю гомельскі чыноўнік атрымаў новую высокую пасаду

А яго былая намесніца знайшла працу ў прыватнай структуры, піша @flagshtok.

https://nashaniva.com/367698

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367698

Читать полностью…

Наша Ніва

На вуліцы халодна, ці пачнуць адключаць у чацвер гарачую ваду ў Мінску?

Амаль у сярэдзіне месяца дзённая тэмпература ледзь дацягвае да 15 градусаў. А тут яшчэ і адключэнне гарачай вады на носе. З 15 мая павінны пачаць яе адключаць

Ці ёсць шанец, што не будуць пакуль?

https://nashaniva.com/367695

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367695

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларусы прадаюць бота для запісу на польскую візу

Акупіцца павінна за тры-чатыры месяцы, піша @hrodnaonelove.

https://nashaniva.com/367689

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367689

Читать полностью…

Наша Ніва

«А трэцяй ночы прачынаемся ад груку ў столь». Мінчане купілі кватэру і ўжо 12 гадоў ваююць з суседам

Ён падазрае іх у вытворчасці зброі, выпраменьванні і некаторых іншых грахах, таму абвясціў ім сапраўдную вайну. Пастаянна, напрыклад, абразае ім электрычныя драты.

https://nashaniva.com/367680

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367680

Читать полностью…

Наша Ніва

Што правакуе рак і чаму анкалогія маладзее

Анколаг і гінеколаг Станіслаў Салавей тлумачыць @euroradio, чаму рак маладзее, ці звязаны ён са стрэсам і якія ёсць трывожныя сімптомы.

https://nashaniva.com/367642

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367642

Читать полностью…

Наша Ніва

Пасажыры будуць ведаць кошт паездкі ў таксі да яе пачатку?

Сярод унесеных змяненняў у правілы аўтаперавозак пасажыраў значыцца абавязак вадзіцеля таксі перад пачаткам паездкі агучыць пасажыру яе кошт. Такім чынам кліенты будуць лепш абаронены ад неабгрунтавана высокіх тарыфаў.

https://nashaniva.com/367676

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367676

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі другі месяц запар падаюць продажы новых аўто. Чаму так адбываецца

Продажы новых аўто ў 2024 годзе перавысілі вынікі даваеннага 2021 года, але сёлета паўтарыць мінулагодні поспех яўна не атрымаецца, бо продажы пайшлі на спад.

https://nashaniva.com/367533

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367533

Читать полностью…

Наша Ніва

Паглядзелі, колькі просяць за арэнду лецішча недалёка ад Мінска. Ёсць варыянты ад 250 рублёў за месяц

Колькі каштуе арандаваць лецішча побач са сталіцай? Паглядзелі на варыянты ў розных цанавых дыяпазонах.

https://nashaniva.com/367102

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367102

Читать полностью…

Наша Ніва

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук

«Наша Ніва» распытала навукоўцаў пра тое, што адбываецца з беларускай навукай. Беларуская акадэмія можа ператворыцца ў філіял Навасібірскага навукова-даследчага інстытута, вобразна апісвае перспектывы адзін з іх.

https://nashaniva.com/364587

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/364587

Читать полностью…

Наша Ніва

Каханне і мужчыны: усё хутка. Каханне і жанчыны: усё ўдумліва

Хуткасць, з якой развіваецца пачуццё, розная ў мужчын і жанчын. Але адрозніваецца і глыбіня — прычым адваротна. Цікава, што на глыбіню пачуцці ўплывае і сітуацыя з гендарнай роўнасцю.

https://nashaniva.com/367294

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367294

Читать полностью…

Наша Ніва

Польшча абвінаваціла расійскія спецслужбы ў падпале гандлёвага цэнтра, які згарэў год таму

Гіганцкі пажар, які здарыўся ўначы 12 траўня 2024 года ў варшаўскім гандлёвым цэнтры на вуліцы Марывільскай, 44, быў вынікам падпалу, здзейсненага агентамі расійскіх спецслужбаў.

Раней заяўлялася, што сярод падазраваных у падпале былі два беларусы.  

https://nashaniva.com/367664

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367664

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп гатовы разам з Еўропай ціснуць на Расію з дапамогай новых санкцый

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у апошнія тыдні больш актыўна каардынаваў свае дзеянні па дасягненні мірных дамоўленасцяў ва Украіне з еўрапейскімі краінамі.

https://nashaniva.com/367711

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367711

Читать полностью…

Наша Ніва

Сяргей Вайцяхоўскі, генерал без Айчыны

Сёння стала вядома, што генерала Сяргея Вайцяхоўскага, які загінуў у ГУЛАГу, у Чэхіі пасмяротна ўзнагародзілі Крыжам абароны дзяржавы. Нашчадкі Сяргея Вайцяхоўскага сабраліся ў Прагу з розных краін свету ў 80-ю гадавіну выдачы чэшскага генерала ў савецкі ГУЛАГ. Але гэты чалавек зусім не чужы і для нас, бо паходзіў з Віцебска. Праўда, пакуль улады БНР у 1918-1920 гадах шукалі таго, хто арганізуе беларускае войска, ён быў ад радзімы ўсё далей. Спрабаваў уратаваць Калчака, стаў чэшскім нацыянальным героем… 

https://nashaniva.com/227308

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/227308

Читать полностью…

Наша Ніва

Пяскоў: З Расіяй нельга размаўляць ультыматумамі

Прэс-сакратар Пуціна пракаментаваў ультыматум Германіі ад неабходнасці да апоўначы заключыць перамір'е.

https://nashaniva.com/367705

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367705

Читать полностью…

Наша Ніва

Непадалёк ад цэнтра Мінска з'явіцца новы квартал

У першым доме «двушку» можна набыць за Br6800 за 1 м². Квадратны метр у «тройцы» трохі танней — ёсць варыянты па Br6600.

https://nashaniva.com/367699

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367699

Читать полностью…

Наша Ніва

Спыненне агню сёння або санкцыі — Германія ставіць Пуціну ультыматум

«Час пайшоў, у нас засталося 10 гадзін да канца дня», — сказаў прадстаўнік урада Германіі.

https://nashaniva.com/367696

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367696

Читать полностью…

Наша Ніва

На «Гродна-Азот» расказалі, як супрацоўнікаў правяраюць на паліграфе. Гэта толькі пагаршае сітуацыю з дэфіцытам кадраў

Цяпер на прадпрыемстве не хапае больш за 700 работнікаў.

https://nashaniva.com/367476

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367476

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп упрыгожыў Авальны кабінет скульптурай, якая паказвае няўдалы замах на яго

Скульптура побач са сталом Дональда Трампа ўпершыню была заўважаная некалькі дзён таму, калі прэзідэнт эфектна падпісваў загады перад камерам.

https://nashaniva.com/367688

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367688

Читать полностью…

Наша Ніва

«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю «Грамада»

https://nashaniva.com/367681

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367681

Читать полностью…

Наша Ніва

Рыбак патануў у аўтамабілі ў Мазырскім раёне

Другі паспеў выбрацца і пабегчы па дапамогу.

https://nashaniva.com/367677

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367677

Читать полностью…

Наша Ніва

Аляксандр Кныровіч вылучаецца ў спікеры Каардынацыйнай рады

Бізнэсоўца вылучыла фракцыя «Беларусы» (блок Пракоп'ева — Ягорава). Ён паспрабуе скласці канкурэнцыю Арцёму Брухану з каманды Латушкі.

https://nashaniva.com/367672

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367672

Читать полностью…

Наша Ніва

Зяленскі 15 мая прыляціць у Стамбул, нават калі Расія адмовіцца ад спынення агню

На мінулым тыдні Дональд Трамп заклікаў да 30-дзённага спынення агню паміж Расіяй і Украінай. Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна да гэтага гатовая.

https://nashaniva.com/367671

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367671

Читать полностью…

Наша Ніва

Кальцавая лінія мінскага метро будзе з 17 станцый

Якія будуць назвы і калі пачнецца будаўніцтва (ужо хутка).

https://nashaniva.com/367669

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367669

Читать полностью…

Наша Ніва

💉 Што вядома пра здароўе Лукашэнкі: сур'ёзны дыягназ, вядомая аперацыя і сакрэтная хвароба

За апошнія гады Аляксандр Лукашэнка з крэпкага спартыўнага мужчыны ператварыўся ў азызлага старыка, які з цяжкасцю ходзіць і часта выступае асіплым. Любое змяненне ягонага стану здароўя, якое прабіваецца праз фоташоп і старанны мантаж прэс-службы, адразу выклікае вялікі інтарэс звычайных беларусаў і ў той жа час – моцнае раздражненне самога Лукашэнкі.

У нашым відэа мы раскажам пра дыягназы Лукашэнкі: тыя, якія яму ставілі праціўнікі, і тыя, якія прызнаваў ён сам. А таксама звернем увагу на прыкметы, якія могуць сведчыць пра тое, што яго здароўе працягвае пагаршацца.

https://youtu.be/cviuQbSLBUA?si=jh0GK_GxCfHhYTgC

Читать полностью…

Наша Ніва

У Выгалавічах святар ашаляваў сайдынгам старую капліцу

Раней той жа святар зрабіў аналагічны «еўрарамонт» на Княгінінскай царквы — ён быў прызнаны незаконным. 

https://nashaniva.com/367661

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367661

Читать полностью…

Наша Ніва

У Афганістане талібы забаранілі шахматы

Чыноўнікі назвалі гульню харамам і распусцілі шахматную федэрацыю.

https://nashaniva.com/367658

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367658

Читать полностью…
Subscribe to a channel