Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Памерла Наталля Раманская
Раманская была першай выканаўцай многіх твораў беларускіх кампазітараў. Сярод іншага яна разам з Якавам Навуменкам спявала папулярныя ў 1990-я гады песні «Зорачка мая» і «Падаюць зоры». Ёй было 64 гады.
https://nashaniva.com/366814
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366814
У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі
Міні-поле памерам са звычайны дачны ўчастак можна назіраць проста на фоне сталічных шматпавярховак.
https://nashaniva.com/366785
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366785
«Было падобна, што пачаўся паўнавартасны кантроль». Усіх, хто ехаў з Беларусі ў Расію і назад, правяралі вайскоўцы
У мінулыя выхадныя на мяжы Беларусі і Расіі ўтварыліся чэргі. Праз кантроль, які праводзілі вайскоўцы, дазволу на праезд трэба было чакаць больш за дзве гадзіны, даведалася @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/366810
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366810
Чаму Лукашэнка хавае пазашлюбную дачку. Тлумачыць Ментусава
Вядучая «Звычайнай раніцы» заўважае, што Пуцін таксама хавае сваіх дочак і нікому не расказвае, хто яны.
https://nashaniva.com/366798
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366798
90 гадзін у чарзе. Калапс на мяжы з Польшчай працягваецца
З-за вялікіх выходных сітуацыя на беларуска-польскай мяжы застаецца напружанай. Расказваем, колькі часу ідзе на перасячэнне мяжы на аўто і аўтобусе.
https://nashaniva.com/366754
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366754
«Я кажу за Пуціна, ведаючы яго характар». Яшчэ адно выказванне Лукашэнкі выявілася пшыкам
Прызнанне Масквой удзелу паўночнакарэйскіх войскаў у баях ва Украіне ставіць Аляксандра Лукашэнку ў цікавае становішча.
https://nashaniva.com/366797
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366797
Фрыдрых Мерц выступіў супраць міру ва Украіне на ўмовах Масквы
Кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і будучы канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што не прыме навязаны Украіне мір, заснаваны на ваеннай сіле Расіі.
https://nashaniva.com/366784
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366784
У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е
І ў ЗША, і ва Украіне перадусім не разумеюць, навошта боку, які нібыта хоча міру, аб'яўляць перамір'е на тры дні, калі можна прынамсі на 30, або і ўвогуле назусім.
https://nashaniva.com/366781
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366781
Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны
Таксама «на парадку дня стаяць задачы дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны, скасавання санкцый, судовых пазоваў і ордараў на арышт, вяртання «замарожаных» на Захадзе расійскіх актываў».
https://nashaniva.com/366775
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366775
Канклаў збярэцца 7 мая
Кардынал П’етра Паралін, які займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара з 15 кастрычніка 2013 года да смерці Францішка, як найстарэйшы кардынал-біскуп будзе старшынстваваць на агульных кангрэгацыях, якія папярэднічаюць выбару пантыфіка, а таксама на самім канклаве.
https://nashaniva.com/366763
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366763
У Іспаніі і Партугаліі знікла электрычнасць
Перасталі працаваць святлафоры, ліфты, метро і трамваі, праблемы з інтэрнэтам і мабільнай сувяззю.
https://nashaniva.com/366767
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366767
Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер
Стала вядома пра смерць папулярнага кобрынскага тыктокера Івана Жука, вядомага пад псеўданімам ar_tiom0. У ноч на 25 красавіка яго не стала — ён выпаў з акна шматпавярховіка.
https://nashaniva.com/366756
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366756
Трампа крытыкуюць за праяўленне непавагі на пахаванні Папы Францішка
«У яго што, не было чорнага касцюма?»
https://nashaniva.com/366761
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366761
«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты
Жыццё са скончаным пашпартам і немагчымасцю яго памяняць — сумная рэальнасць для многіх палітычных беларускіх эмігрантаў. Пагутарылі з беларусамі з розных краін пра тое, як яны выкручваюцца без асноўнага дакумента і што адчулі ў той дзень, калі пашпарт ператварыўся ў гарбуз.
https://nashaniva.com/366301
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366301
Як Надзея Кадышава стала новай зоркай стадыёнаў
Калі ў вас ёсць тыкток, верагодна, вы сустракалі ролікі, у якіх поўная зала падлеткаў у Расіі ладзіць дзікія карагоды на канцэртах ансамбля «Залатое кальцо». Убачыць слэм пад «Течет ручей, бежит ручей» — гэта тое, да чаго жыццё не рыхтуе нікога. І нейрасеткі тут ні пры чым.
https://nashaniva.com/366753
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366753
Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай
Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў на чале з яе старшынёй Ігарам Сергеенкам 28 красавіка прыляцела ў Валгаград, як заяўляецца, «для ўдзелу ў Міжнародным патрыятычным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня». У складзе дэлегацыі ёсць і дэпутат Ігар Марзалюк, які вылучаецца на агульным фоне.
https://nashaniva.com/366813
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366813
Галоўнае за 28 красавіка
Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны больш за 700 беларусаў, якія ваявалі на расійскім баку ПОЎНЫ СПІС
У Іспаніі і Партугаліі знікла электрычнасць. Прычынай аварыі магла стаць рэдкая атмасферная з'ява. Беларусы Іспаніі і Партугаліі расказалі, як перажываюць глабальны блэкаўт
Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі. У Вашынгтоне і Кіеве яго раскрытыкавалі
90 гадзін у чарзе. Калапс на мяжы з Польшчай працягваецца
Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам
Чаму Лукашэнка хавае пазашлюбную дачку. Тлумачыць Ментусава
Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер
«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу. Азаронак адказаў: Падняў ж*пу і прашвырнуўся
Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію
Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?
ВІДЭАНАВІНЫ: Пратэсты пад Менскам і нечаканая рэакцыя ўладаў: падрабязнасці / Лукашэнка звольніў генерала
Галоўныя навіны дня. План Лукашэнкі і заява міністра эканомікі Юрыя Чабатара: што чакае беларусаў? Рыгор Азаронак, бульба і раскол прыхільнікаў улады. Сына экс-памочніка Лукашэнкі судзілі па нечаканай прычыне: што вядома. Дзе адпачываюць Ксенія Санковіч, Ірына Дарафеева, Алена Ланская і іншыя «зоркі»? Дзікая знаходка ў «Еўраопце». Лукашэнка зладзіў перастаноўкі сярод сілавікоў. Пратэсты пад Мінскам: візіт чыноўнікаў і сумны прагноз. Дзіўная прыдумка ўлады ў Магілёве. Незвычайнае вяселле ў Гродне .
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=VJegSUFT4cY
"Здарова, б*я". У сеціва трапіў дзіўны варыянт віншавальнага відэа акупацыйнага чыноўніка
Кіраўнік расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Новай Кахоўцы на Херсоншчыне Віталь Гура збіраецца запісаць віншавальнае відэа, відаць, з нагоды 9 мая. Але яму не так проста сканцэнтравацца і пачаць ставіцца да таго, што робіць, сур'ёзна.
Асцярожна: нецэнзурная лексіка!
Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам
Беларус Андрэй жыве ў горадзе Х’юстан амерыканскага штата Тэхас і працуе ў вялікай энергетычнай кампаніі. Тэхас — традыцыйна «чырвоны штат», дзе большасць падтрымлівае рэспубліканцаў. Сам Андрэй не фанат Трампа. Але разумее, чаму многім падабаецца яго палітыка. Ён дзеліцца сваім бачаннем, чаму рашэнні Трампа зразумелыя амерыканцам.
https://nashaniva.com/366765
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366765
Прычынай аварыі на еўрапейскіх электрасетках магла стаць рэдкая атмасферная з'ява
Кажуць, што з-за экстрэмальных ваганняў тэмпературы ў Іспаніі адбыўся анамальны збой у высакавольтных лініях.
https://nashaniva.com/366796
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366796
У Літве ўрад хоча дазволіць работнікам браць бальнічныя на даверы, без паходаў у паліклініку
Але супраць пакуль выступаюць і працадаўцы, і прафсаюзы.
https://nashaniva.com/366779
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366779
У Гродне пабудуюць два новыя гандлёвыя цэнтры
Адзін з'явіцца ў мікрараёне Баранавічы, а другі — у Грандзічах, і стане адным з самых вялікіх у горадзе.
https://nashaniva.com/366778
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366778
Экс-зорка зборнай Германіі кінуў вядомую тэнісістку. Ён здрадзіў ёй з тэлевядучай
Некалькі тыдняў таму з'явілася навіна пра расставанне знакамітай сербскай тэнісісткі Аны Іванавіч і легендарнага нямецкага футбаліста Басціяна Швайнштайгера. Адна з самых вядомых спартыўных пар распалася.
https://nashaniva.com/366758
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366758
«Крумкачы» прадставілі сваю новую форму
У 2024 годзе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА дадалі беларускую выцінанку. І ў новым сезоне «Крумкачы» вырашылі зрабіць яе асновай дызайну сваёй формы.
https://nashaniva.com/366772
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366772
Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі
Перамір'е абвяшчаецца з 8 па 10 мая.
https://nashaniva.com/366769
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366769
Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках
Прапагандыст Рыгор Азаронак не пакінуў без адказу допіс праўладнай блогеркі Зоі Серады. Тая не вытрымала хлусні афіцыйнай прапаганды, што сцвярджае, нібыта бульбы ў беларускіх крамах хапае, а яе дэфіцыт — прыдумка «збеглых».
Серада параіла Азаронку «падняць ж*пу, праехаць па магазінах ды расказаць нармальна людзям, чаму такая сітуацыя з бульбай». Той так і зрабіў.
https://nashaniva.com/366764
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366764
Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны больш за 700 беларусаў, якія ваявалі на расійскім баку
У шэрагах акупацыйнай расійскай арміі ваявалі не менш за 742 чалавекі з беларускімі пашпартамі, загінулі не менш за 96 чалавек.
Вось поўны спіс.
https://nashaniva.com/366759
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366759
Дасведчаны дызайнер год шукае працу паўсюль — вось яго пранізлівы маналог
Паводле яго меркавання, уладкавацца дызайнерам у ІТ становіцца не проста складана — немагчыма.
https://nashaniva.com/366752
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366752
«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах»
Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу.
https://nashaniva.com/366751
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366751