Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
«Мы не губляем надзеі, хоць мы і не наіўныя». Радаслаў Сікорскі пра перспектывы свабоднай Беларусі
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў сваёй праграмнай прамове ў Сейме пракаментаваў бягучую сітуацыю ў Беларусі. Ён падкрэсліў, што Польшча па-ранейшаму верыць у магчымасць дэмакратычных зменаў у Беларусі, але пры гэтым застаецца рэалістам у ацэнцы цяперашніх уладаў.
https://nashaniva.com/366490
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//366490
ВІДЭАНАВІНЫ: Паплечнік Лукашэнкі шакаваў усіх: ВІДЭА / Арышты генеральных дырэктараў: што вядома
Прызнанні пра Лукашэнку, схаваныя праблемы і падман беларусаў: што адбываецца? Бяда ў Асіповічах: што вядома? Сілавікі ўзяліся за беларусаў, якім не спадабалася абяцанне Лукашэнкі. Камедыя ў кабінеце беларускай міліцыі. Што непакоіць Лукашэнку і раздражняе яго прыхільнікаў? Куды знікла бульба з беларускіх крамаў: закрытыя дакументы чыноўнікаў. Віктар Лукашэнка, Дзмітрый Лукашэнка і вялікія грошы: новыя лічбы.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=8V1N1vhVuAQ
Прапагандыст з Мазыра пад выглядам апытання мясцовых жыхароў апублікаваў «меркаванні» фэйкавых персанажаў з партрэтамі з інтэрнэту
@flagshtok усё высветліў з дапамогай некалькіх запытаў у гугле.
https://nashaniva.com/366487
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//366487
Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску
Студыя Weappy прадставіла гульню пад назвай Hollywood Animal. Гэта гісторыя пра час, калі гукавое кіно заваёўвала свет — геймерам прапануюць стаць часткай гэтага працэсу.
https://nashaniva.com/366468
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//366468
У Мінску кіроўца хуткай справакаваў «паравоз» з сямі машын
Здарэнне адбылося на вуліцы Народнай, дзе знаходзіцца 5-я клінічная бальніца.
https://nashaniva.com/366477
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//366477
Стварэнне агульнага рынку нафтапрадуктаў Беларусі і Расіі перанеслі на год
Новы дэдлайн — 1 студзеня 2027 года. Але могуць пераносіць і яшчэ.
https://nashaniva.com/366472
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//366472
Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос
Сёння ў адміністрацыі Савецкага раёна стартавала новае грамадскае абмеркаванне. Яно прадугледжвае знос 27 сядзіб і амаль паўтара дзясятка грамадскіх будынкаў.
https://nashaniva.com/366459
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366459
У Стамбуле адбыўся землятрус магнітудай 6,2
МЗС Беларусі заявіла, што зваротаў ад грамадзян Беларусі ў генконсульства ў Стамбуле не паступалі.
https://nashaniva.com/366455
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366455
МУС паказала відэа з затрыманымі за каментары ў адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан»
Пагражаюць крыміналкай.
https://nashaniva.com/366456
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366456
Сёння Елабугу (Татарстан) атакуюць беспілотнікі
Мясцовыя жыхары паведамляюць пра атаку дронаў. У Елабузе знаходзіцца вялікая вытворчасць беспілотнікаў.
Аэрапорты ў Татарстане закрытыя. Праз гэта прэм'ер Турчын не змог вылецець у Казань.
У спісе магчымых Папаў дадаўся і кардынал, які наведваў беларускіх палітвязняў
На думку назіральнікаў, Клаўдыа Гуджэроці, які добра вядомы беларускім вернікам, — «ідэальнае спалучэнне дыпламата і пастыра». Да таго ж, ён адзін з нямногіх у Ватыкане, хто адкрыта падтрымлівае Украіну.
https://nashaniva.com/366446
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//366446
«Расійскія і беларускія спецслужбы арганізуюць атакі на беларусаў у Літве»
Літоўскія спецслужбы пацвердзілі, што шматлікія правакацыі ў бок беларусаў і літоўцаў робяцца спецыяльна, каб выклікаць негатыўнае стаўленне да беларусаў, якія жывуць у Літве. Расійскія і беларускія выведвальныя службы планавалі гвалтоўныя атакі супраць беларусаў у Літве, заявіла Дзяржбяспека Літвы.
https://nashaniva.com/366441
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366441
«Дзеці схадзілі ў садок два дні. І я ўжо хачу забраць дакументы»: расіянка з Крыма ў шаленстве ад беларускага садка
Крымчанка, якая лічыць сябе расіянкай і жыве ў Гродне, вырашыла паскардзіцца на дзіцячы садок. Яна атрымала сотні негатыўных каментарыяў — і пачала кпіць з узроўню заробкаў у Беларусі.
https://nashaniva.com/366415
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366415
Расійскі дрон ударыў па аўтобусе з працоўнымі на Днепрапятроўшчыне — 9 загінулых
У ранішнія гадзіны 23 красавіка расійскія войскі нанеслі ўдар дронам-камікадзэ па аўтобусе, у якім ехалі працаўнікі аднаго з прадпрыемстваў у горадзе Марганец, што ў Днепрапятроўскай вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі 9 чалавек, яшчэ 30 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых ёсць цяжка параненыя.
Чаму беларусаў не абіраюць кардыналамі?
Хутка ў Ватыкане збяруцца каталіцкія кардыналы, каб абраць новага Папу. Усяго цяпер 252 кардыналы з 94 краін. Больш за ўсё іх мае Італія (51), але па адным кардынале ёсць і ад Славеніі, Бангладэша, Гвінеі, Мадагаскара, Эфіопіі і многіх іншых краін.
Але сярод іх не будзе беларусаў — нашых суайчыннікаў даўно не павышаюць да гэтага сану. Чаму так?
https://nashaniva.com/366377
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366377
Барысаўская вакалістка лічыць, што 1000 рублёў — добры заробак для маладога спецыяліста
Сама, маўляў, некалі пачынала ў савецкі час за 72 рублі і не круціла носам. Але з ёй многія не пагаджаюцца.
https://nashaniva.com/366483
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//366483
Трамп раскрытыкаваў Зяленскага за заяву, што Украіна ніколі не прызнае Крым расійскім
«Мы вельмі блізкія да пагаднення, але чалавеку, які «гуляе без казыроў», ужо даўно пара зразумець гэта».
https://nashaniva.com/366489
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//366489
Затрымалі яшчэ аднаго каталіцкага святара
Пра сённяшняе затрыманне каталіцкага святара з Мінска Сяргея Трысценя піша @christianvision.
https://nashaniva.com/366485
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//366485
З'явілася новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Ямніцкі флот»
Да яго датычны памерлы каліновец.
https://nashaniva.com/366474
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//366474
Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі
Днямі ў тэлеграме з'явілася суполка ДоЛГБ, якая скарысталася навіной пра магчымы прыезд у Беларусь пакістанскіх мігрантаў і заклікала сваіх прыхільнікаў выходзіць на вуліцы Брэста, Мінска і Гомеля. Хто гэтыя актывісты?
https://nashaniva.com/366464
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#//366464
Падсанкцыйная беларуская драўніна кантрабандай трапляе ў Вялікабрытанію
Паводле расследавання міжнароднай арганізацыі World Forest ID, значная частка драўніны з Беларусі і Расіі незаконна ўвозіцца ў Вялікабрытанію, нягледзячы на санкцыі.
https://nashaniva.com/366471
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366471
У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў
Крымінальна-выканаўчая інспекцыя мясцовага РАУС партрэтам Лукашэнкі вырашыла не абмяжоўвацца, заўважыў @flagshtok.
https://nashaniva.com/366462
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366462
Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма
Па стане на пачатак 2024 года ў Беларусі налічвалася каля 217 тысяч замежнікаў з часовым ці пастаянным дазволам на жыхарства.
https://nashaniva.com/366388
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366388
Джэй Дзі Вэнс: І Украіна, і Расія павінны будуць адмовіцца ад некаторых тэрыторый, якія яны цяпер кантралююць
Віцэ-прэзідэнт ЗША заявіў, што ЗША прапанавалі Расіі і Украіне мірнае пагадненне, якое прадугледжвае абмен некаторымі тэрыторыямі і замарожванне канфлікту прыблізна па цяперашніх лініях судакранання.
https://nashaniva.com/366454
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366454
У Валгаградзе перад прыездам Лукашэнкі і Пуціна сметнік завесілі банерам «Ганарымся»
«Вось так адміністрацыя горада наводзіць бутафорыю».
https://nashaniva.com/366450
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366450
Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў
Дональд Трамп прызнаў, што тарыф у 145 працэнтаў сапраўды вельмі высокі, і ён такім не будзе. Што адкажа Кітай, невядома.
https://nashaniva.com/366435
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366435
У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
Два гады таму Віталя Бычкова асудзілі за «гвалт або пагрозу гвалту да міліцыянта» і пасля гэтага дадалі ў спіс «экстрэмістаў».
https://nashaniva.com/366425
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366425
Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі
Запланаваныя перамовы міністраў замежных спраў Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Германіі і Украіны скасаваныя. Замест гэтага адбудуцца двухбаковыя перамовы паміж галоўнымі дыпламатамі Украіны і Вялікабрытаніі, паведамляе Sky News.
https://nashaniva.com/366436
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366436
ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазваліць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы
Украіна ж, паводле ўмоў, не атрымае амаль ніякіх выразных гарантый бяспекі ад ЗША.
https://nashaniva.com/366432
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366432
Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта дзесяцігоддзямі пілі з чашы, зробленай з чалавечага чэрапа
«Гэта шакуе. Цяжка ўявіць, як у Оксфардзе, сімвале прывілеяў і каланіяльнага ўзбагачэння, прафесары п'юць з чэрапа, які, верагодна, належаў паняволенаму чалавеку».
https://nashaniva.com/366424
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366424