Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Коміка Славу Камісаранку па ініцыятыве ФСБ пазбавілі расійскага грамадзянства
Таксама расійскае грамадзянства забралі ў коміка Дзмітрыя Раманава, ураджэнца Украіны. Ім абодвум забаронены ўезд у Расі. Зрэшты, яны не надта і збіраліся, бо знаходзіліся ў вышуку.
https://nashaniva.com/366421
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366421
Зяленскі: Украіна юрыдычна не прызнае акупацыю Крыма, ёсць Канстытуцыя
«Ціск патрэбны ўсяму свету, перш за ўсё Амерыцы. Мы падтрымалі ініцыятыву прэзідэнта Трампа па безумоўным спыненні агню. Але спроба «дамовіцца пра ўсё адразу ў адзін дзень» не спрацуе».
https://nashaniva.com/366417
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366417
⚡️ Пуцін прапанаваў спыніць канфлікт па цяперашняй лініі фронту
Пра гэта Пуцін паведаміў Стыву Уіткофу падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу, сцвярджае Financial Times са спасылкай на тры крыніцы.
«Чым пакістанцы ў Беларусі адрозніваюцца ад беларусаў у Польшчы?»
Стваральнік «Чыстага кіта» Іван Шыла салідарызаваўся з пакістанскімі мігрантамі.
https://nashaniva.com/366412
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366412
ВІДЭАНАВІНЫ: Новае рашэнне Лукашэнкі напалохала беларусаў: падрабязнасці / Звальненне міністра і яго новая праца
Галоўныя навіны дня. Гучная заява Лукашэнкі і яе наступствы: беларусы хвалююцца, сілавікі абяцаюць праблемы, Азаронак супакойвае народ. Спачатку Віцебская вобласць, цяпер Магілёўская: гастролі Лукашэнкі і яго прапанова. Пратэсты пад Мінскам: што здарылася і што робяць улады? Нежынскі камбінат і старыя новыя праблемы. У беларусаў новая мода: пра што гаворка? Што не зразумеў кіраўнік справамі Лукашэнкі?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=UTREiUgmjIA
Нікас Сафронаў падарыў Дар’і Домрачавай яе партрэт. Раней на замову Пуціна ён намаляваў Трампа
Самая зорная беларуская біятланістка Дар’я Домрачава даволі рэдка з’яўляецца ў інстаграме. У нядзелю яна зрабіла выключэнне, каб падзякаваць расійскаму мастаку Нікасу Сафронаву за свой партрэт.
https://nashaniva.com/366402
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366402
Паказалі партрэт Трампа, які яму ў сакавіку падарыў Пуцін
Аўтар партрэта — расійскі мастак Нікас Сафронаў, а перадаў яго Пуцін праз спецыяльнага пасланніка Трампа Стыва Уіткафа.
https://nashaniva.com/366405
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366405
«Завод па перапрацоўцы глею». У справе будаўніцтва каналізацыйнага прыёмніка пад Жодзінам новы паварот
Днямі стала вядома, што недалёка ад Жодзіна пачалі будаўніцтва сажалкі-назапашвальніка для каналізацыйных адкідаў з Мінска, што выклікала абурэнне ў мясцовых жыхароў. Улады спрабуюць перашкодзіць людзям арганізавацца і робяць нечаканыя крокі.
https://nashaniva.com/366398
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366398
Паездка ў аэрапорт — ад 90 да 150 рублёў. Беларускі канкурэнт «Яндэкс-таксі» агучыў тарыфы
Мабільны аператар А1 запускае сэрвіс таксі. Плануецца, што ён запрацуе 1 мая.
https://nashaniva.com/366386
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366386
Жонка беларуса, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, расказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне
Вось якія ў яе аргументы, расказвае @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/366385
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366385
Колькі год спатрэбіцца працаваць мінчуку з медыянным заробкам, каб купіць «двушку» ў панэльцы
https://nashaniva.com/366384
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366384
Расіяне скінулі авіябомбу на шматпавярховік у Запарожжы
22 чалавекі параненыя, сярод іх трое дзяцей, адна жанчына загінула.
Таксама расіяне нанеслі 12 удараў шахедамі па Харкаве. Трое параненых.
У Беларусі апошні чырвоны ўзровень небяспекі з-за пылку. Гэта вельмі моцны алерген
Бліжэйшыя некалькі дзён могуць стаць для алергікаў сапраўдным кашмарам.
https://nashaniva.com/366369
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366369
Начная пагоня адбылася ў Мінску
Кіроўцу затрымлівалі больш за дзясятак інспектараў, шэсць патрульных машын.
https://nashaniva.com/366367
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366367
«Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў
Прапагандысты Азаронак і Васкрасенскі на стрыме патлумачылі беларусам, чаму пакістанцы ў Беларусі — гэта не тое самае, што ў Еўропе.
https://nashaniva.com/366363
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366363
Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў публікацыю Financial Times аб размове Уладзіміра Пуціна са спецпасланніком ЗША Уіткафам у Пецярбургу
У матэрыяле выдання адзначаецца, што прэзідэнт Расіі агучыў прапанову спыніць украінскі канфлікт па цяперашняй лініі фронту.
«Цяпер публікуецца шмат фэйкаў, у тым ліку іх публікуюць і паважаныя выданні, таму слухаць трэба толькі першакрыніцы», — заявіў Пяскоў.
Галоўнае за 22 красавіка
У Беларусі распаўсюджваецца правакатыўная суполка Dolgb у адказ на «прыезд 150 тысяч пакістанцаў». Што за яна? «Чым пакістанцы ў Беларусі адрозніваюцца ад беларусаў у Польшчы?» «Яны чамусьці думаюць, што іх зараз згвалцяць». Прапаганда кінулася тушыць абурэнне беларусаў 150 тысячамі пакістанцаў. «Самі прыбіраюць, забяспечваюць, не трэба ні пра што думаць». Беларуска год сустракаецца з пакістанцам — дзеліцца ўражаннямі
Як з’явіліся канклавы. Кардыналаў замкнулі, разабралі ім дах, не кармілі — але ўсё вырашыла кровапраліцце. Букмекеры вылучылі двух фаварытаў на пасаду Папы Рымскага. Новым Папам Рымскім можа стаць кардынал, які быў у Беларусі і цытаваў Барадуліна
Стала вядома, колькі ў 2024-м зарабілі на перапродажы БелАЗаў у Расію кампаніі, звязаныя з сынамі Лукашэнкі
Затрымалі блогера Валянціна з канала «Каля металу»
Жонка Арцёма, які эміграваў у Іспанію з сям’ёй і застаўся там адзін, адказала, чаму ў Баранавічах лепш, чым у Барселоне
Нікас Сафронаў падарыў Дар’і Домрачавай яе партрэт. Раней на замову Пуціна ён намаляваў Трампа
«Завод па перапрацоўцы глею». У справе будаўніцтва каналізацыйнага прыёмніка пад Жодзінам новы паварот
У Беларусі зацвердзяць спіс самых выбітных беларусаў у гісторыі
Псеўдаэлектрыкі напалі на мінскага айцішніка, катавалі яго і патрабавалі больш за $300 мільёнаў
Смерць важнага героя і новая небяспека. Што паказалі ў другім сезоне хітовага серыяла The Last of Us
На чыгуначным вакзале ў Мінску паставілі аптэку-робата
У асартыменце будуць каля 300 безрэцэптурных лекаў айчыннай вытворчасці.
https://nashaniva.com/366411
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366411
ЗША заўтра прапануюць Украіне і Еўропе прызнаць Крым расійскім
Украінскія і еўрапейскія чыноўнікі, якія прыедуць у сераду на перамовы ў Лондан, сутыкнуцца з ціскам ЗША з мэтай дабіцца прызнання анексіі Крыма Расіяй і замарожвання лініі фронту ў рамках мірнага пагаднення. Пра гэта піша The Washington Post на падставе сведчанняў некалькіх крыніц, знаёмых з унутранымі абмеркаваннямі.
https://nashaniva.com/366410
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366410
Мінабароны Расіі сцвярджае, што арсенал ва Уладзімірскай вобласці ўзарваўся з-за «парушэння патрабаванняў бяспекі»
Расійскія ўлады, паведамляючы, што ва Уладзімірскай вобласці выбухнуў 51-ы арсенал Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны, не хочуць прызнаваць, што гэта вынік працы ўкраінскіх беспілотнікаў.
https://nashaniva.com/366409
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366409
Новым Папам Рымскім можа стаць кардынал, які быў у Беларусі і цытаваў Барадуліна
Аўтарытэтная італьянская газета La Stampa лічыць, што новым Папам Рымскім можа быць абраны 70-гадовы Дзяржсакратар Ватыкана кардынал П'етра Паралін. Выданне назвала яго адным з асноўных прэтэндэнтаў. Гэтаму кардыналу не зусім чужая беларуская праблематыка, і на нядаўняй сустрэчы з беларускімі іерархамі ён дэманстраваў вялікую абазнанасць, што ў нас робіцца.
https://nashaniva.com/366407
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366407
У Беларусі распаўсюджваецца правакатыўная суполка Dolgb у адказ на «прыезд 150 тысяч пакістанцаў». Што за яна?
Хто стаіць за ініцыятывай — незразумела.
https://nashaniva.com/366400
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366400
Серыя магутных выбухаў адбылася на складзе расійскай арміі ў Кіржацкім раёне, Уладзімірская вобласць
Уладзімір — гэта горад на паўночны ўсход ад Масквы. Ад яго да мяжы Украіны па прамой каля 600 км.
https://nashaniva.com/366399
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366399
«Мы не кітайцы, мы тайцы»
Наглядчыка нацыянальнага парку ў Тайландзе звольнілі пасля таго, як у яго адбыўся канфлікт з расійскімі турыстамі. Яны павіталі яго на кітайскай мове, сказаўшы: «ні хаа». Відэа з іх дыялогам стала вірусным у інтэрнэце.
https://nashaniva.com/366392
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366392
Букмекеры вылучылі двух фаварытаў на пасаду Папы Рымскага
Паводле Polymarket, найбольшыя шанцы маюць кардыналы П'етра Паралін (35%) і Луіс Антоніа Гокім Тагле (23%).
https://nashaniva.com/366389
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366389
Беларускія турысты прыехалі на мора ў ААЭ, але мясцовыя пляжы аказаліся ў мазуце
Для беларускіх турыстаў, якія адправіліся ў сярэдзіне красавіка ў эмірат Фуджэйра ў ААЭ, адпачынак пачаўся зусім не так, як яны планавалі.
https://nashaniva.com/366382
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366382
У Беларусі зацвердзяць спіс самых выбітных беларусаў у гісторыі
Паводле Вадзіма Гігіна, гэта будуць асобы, якія не выклікаюць супярэчнасцяў у розных палітычных груп.
https://nashaniva.com/366376
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366376
Пасля розгаласу міліцыя дала тлумачэнні наконт бойкі замежнікаў у Гомелі
https://nashaniva.com/366370
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366370
У сацыяльных сетках разлятаецца відэа бойкі замежнікаў у цэнтры Гомеля
На відэа маладыя людзі ўсходняй знешнасці б'юцца, трэці хлопец — нерухома ляжыць на асфальце. Міліцыя пакуль здарэнне не каментавала, піша @flagshtok.
https://nashaniva.com/366365
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366365
Ватыкан апублікаваў першую фатаграфію Папы Францішка ў труне
Ён ляжыць у простай адкрытай дамавіне.
https://nashaniva.com/366362
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366362