Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
ВІДЭАНАВІНЫ: Выбух пад Мінскам: падрабязнасці / Загінулі 48 чалавек: што вядома пра страшную катастрофу
Дзіўныя паводзіны Аляксандра Лукашэнкі. Раман Пратасевіч сабраўся з’язджаць з Беларусі: новая драма. Віктар Лукашэнка і яго госць: хто стаіць за нечаканым візітам? Лукашэнка просіць грошай: у каго і навошта? Чарговы нярадасны рэкорд у Беларусі: што здарылася? Маштабная трагедыя: што вядома? Беларуская пракуратура знайшла праблему. Бяда пад Мінскам: у чым справа? Каму вераць беларускія пенсіянеры?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=23lgTxxRk-k
Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі
У ліпені брата палітвязня Ігара Лосіка Мікіту асудзілі на тры гады «хіміі». Прычынай сталі фатаграфіі расійскай вайсковай тэхнікі, якія ён адправіў маніторынгаваму праекту «Беларускі Гаюн». Пры гэтым Мікіта быў асцярожны: чысціў прылады, з якіх адпраўляў фота, і нават выдаліў акаўнт, з якога пісаў у «Гаюн» задоўга да зліву. Як сілавікі змаглі яго вылічыць? Пра гэта ён расказаў @zerkalo_io.
https://nashaniva.com/373223
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373223
Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў
Фёдар Гурба са Слуцка ўжо больш за 10 гадоў працуе кіроўцам-міжнароднікам. Прычым абраў вельмі складаны кірунак — Скандынавія, край вікінгаў, лёду і холаду. Не кожны кіроўца адважыцца працаваць там.
https://nashaniva.com/373201
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373201
Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне
Паводле апытання, праведзенага агенцтвам SCIO, амаль кожны сёмы жыхар Славакіі (14%) адкрыта падтрымлівае ідэю далучэння краіны да Расіі. Яшчэ 18% таксама разглядаюць такую магчымасць, хоць і без выразнай падтрымкі.
https://nashaniva.com/373211
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373211
Галоўнае за 25 ліпеня
Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі
Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь
Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі
РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата
У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі
Каго прызналі найлепшымі мастакамі Беларусі 2025 года? Вось як выглядаюць іх творы
Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму
Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе
70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная
На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»
Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў
Калі праблемная гаспадарка не дасягнула патрэбных паказчыкаў, то старшыня аблвыканкама са згоды Лукашэнкі зможа перавесці старшыню райвыканкама на пасаду кіраўніка гэтай самай гаспадаркі.
https://nashaniva.com/373214
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373214
Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь
Амерыканскі спявак Джэйсан Дэрула за некалькі дзён у Мінску паспеў «адпачыць» у бары на Зыбіцкай, а таксама даць інтэрв'ю дзяржТБ, сустрэцца з прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным і кіраўніком НАК Віктарам Лукашэнкам. @zerkalo_io расказвае, якімі могуць быць яго ганарары, што за бар запрасіў яго ў нашу краіну і з якім загадкавым замежным бізнэсменам амерыканец пабачыўся перш за ўсё.
https://nashaniva.com/373209
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373209
Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву
З першай спробы да камеры ён не дацягнуўся, таму вярнуўся дадому па табурэтку.
https://nashaniva.com/373206
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373206
Вядучая «Марафона адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі
Вядучая тэлеканала «Беларусь 5» Марыя Багатыр кажа, што «Беларусь не спыніць ні санкцыямі, ні ціскам: мы зможам супрацьстаяць абсалютна ўсяму». Але ж і адпачынак у Еўрасаюзе яна таксама любіць.
https://nashaniva.com/373194
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373194
Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам
24 ліпеня прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду новы законапраект, які адмяняе ранейшы, што выклікаў крытыку як унутры краіны, так і з боку Еўрасаюза.
https://nashaniva.com/373193
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373193
У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа
Каб прыцягнуць увагу, хлопец зарэгістраваўся пад жаночым іменем і паставіў у профіль здымак дзяўчыны, знойдзены ў сеціве.
https://nashaniva.com/373191
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373191
Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана
Працу ўстановы прыпынілі.
https://nashaniva.com/373186
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373186
РПЦ запатрабавала ад Беларускай праваслаўнай царквы вярнуць у назвах згадванне Маскоўскага патрыярхата
Сінод РПЦ вырашыў публічна асадзіць кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы.
https://nashaniva.com/373183
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373183
Мінск зноў затапіла
Залева прайшлася па Серабранцы, Партызанскім праспекце, Сухараве і іншым часткам горада.
https://nashaniva.com/373180
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373180
70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная
Сафію Бачурынскую асудзілі да зняволення ў калоніі па чатырох палітычных артыкулах і залічылі ў «экстрэмісты». Ёй пагражала да шасці гадоў.
https://nashaniva.com/373175
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373175
«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню
Днямі Андрэй Стрыжак, часова адхілены ад кіраўніцтва «Байсолам», прызнаўся ў рассылцы дыкпікаў і расказаў пра свае залежнасці — алкагольную, харчовую і сэксуальную. У размове з «Нашай Нівай» ён шчыра расказвае, як перажываў развод, шукаў новыя стасункі, з кім перапісваўся і што думае рабіць далей.
https://nashaniva.com/373222
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373222
Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта
Польскія мытнікі звярнулі ўвагу на незвычайны прадмет у торбе беларуса — звонку ён нагадваў кавалак дрэва, але нейкага дзіўнага і з неадпаведнай вагой.
https://nashaniva.com/373225
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373225
«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу
Зайздросцяць, што адна толькі гэтая цацка прынесла свайму стваральніку мільярдныя прыбыткі.
https://nashaniva.com/373200
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373200
Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы
У найбліжэйшы час у аэрапортах Еўрасаюза могуць адмяніць абмежаванні на перавоз вадкасцяў у ручной паклажы. Гэта стане магчымым дзякуючы новаму абсталяванню, якое дазваляе сканаваць вялікія ёмістасці і выяўляць выбуховыя рэчывы нават у вялікіх бутэльках.
https://nashaniva.com/373210
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373210
У Вільні збілі журналіста Malanka Media
На хлопца напалі проста на вуліцы — з ягоных слоў, без папярэджання і бачнай прычыны.
https://nashaniva.com/373216
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373216
ВІДЭАНАВІНЫ: Выбух пад Мінскам: падрабязнасці / Загінулі 48 чалавек: што вядома пра страшную катастрофу
Дзіўныя паводзіны Аляксандра Лукашэнкі. Раман Пратасевіч сабраўся з’язджаць з Беларусі: новая драма. Віктар Лукашэнка і яго госць: хто стаіць за нечаканым візітам? Лукашэнка просіць грошай: у каго і навошта? Чарговы нярадасны рэкорд у Беларусі: што здарылася? Маштабная трагедыя: што вядома? Беларуская пракуратура знайшла праблему. Бяда пад Мінскам: у чым справа? Каму вераць беларускія пенсіянеры?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=23lgTxxRk-k
Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»
Ягоная асабістая рэпутацыя нібыта не роўная рэпутацыі арганізацыі.
https://nashaniva.com/373207
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373207
На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»
У раёнах Дуброўка, Казловічы, Кацін Бор людзі скардзяцца на млосны пах, паведамляе @BGazeta.
https://nashaniva.com/373197
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373197
Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю
У Швецыі чарговую сям’ю з Беларусі, якая жыве ў горадзе Сундсвал, вырашылі дэпартаваць. Паводле інфармацыі Sveriges Radio, прычына — нібыта запозненая падача дакументаў на дазвол на жыхарства для дзяцей, піша @pozirkonline.
https://nashaniva.com/373196
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373196
Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля
Менавіта ў гэтым месцы археолаг Леанід Побаль знайшоў прыладу працы мустьерскай эпохі (каля 40 тысяч гадоў да нашай эры), якой першабытныя людзі апрацоўвалі шкуры жывёл, піша @MAYDAYMog.
https://nashaniva.com/373195
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373195
Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну
Уладзіслаў Саўчанка ўласнаручна зрабіў купель з прыроднага каменя. На праект у яго сышло амаль чатыры месяцы, некалькі балгарак, дзясяткі алмазных дыскаў і тона цярпення.
https://nashaniva.com/373190
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373190
«Саўт-парк» жорстка высмяяў Трампа
Белы дом рэзка асудзіў.
https://nashaniva.com/373185
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373185
З’явілася відэа выбуху на газаводзе ў Мінскім раёне
Слуп пылу быў бачны з Сеніцы і Мачулішчаў.
Момант выбуху ў шматпавярховым доме ў Саратаве
На дадзены момант выратавальнікі працягваюць абследаваць завалы — яны шукаюць людзей, якія маглі апынуцца пад абломкамі. Некаторыя мясцовыя жыхары не могуць дазваніцца да сваякоў. Мінімум 30 кватэр разбурана.
У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі
Пад заваламі можа быць шмат ахвяр. Папярэдняя версія — выбух бытавога газу ў кватэры на 9-м паверсе.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, у кватэры па вуліцы Блінова, 2 адбыўся хлапок газапаветранай сумесі без далейшага гарэння. Ад гэтага разбурыўся вуглавы пад'езд», — гаворыцца ў паведамленні расійскага МНС.