Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў
Трапіць з мора дамоў жанчына з дзвюма дочкамі змагла на шэсць гадзін пазней, чым планавала.
https://nashaniva.com/373049
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373049
Літоўскае тэлебачанне падкрэсліла, што ні Ціханоўская, ні яе прэс-сакратарка дагэтуль не валодаюць літоўскай мовай
Такі акцэнт быў зроблены на фоне абмеркавання няўдала сфармуляваных словаў Сяргея Ціханоўскага, але адлюстроўвае агульныя чаканні літоўцаў.
https://nashaniva.com/373057
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373057
Байсол: Стрыжак часова адхілены ад кіруючай пасады
Фонд салідарнасці на фоне скандалу з рассылкай дыкпікаў выпусціў заяву, дзе сказана, што з 22 ліпеня 2025 года на перыяд правядзення разбору Андрэй Стрыжак адхілены ад кіруючай пасады і выканання прадстаўніцкіх функцый ад імя арганізацыі.
Намесніца міністра адказала, чаму ў крамах памідоры горшыя, чым на рынках
Як сцвярджаюць спажыўцы, памідоры, якія прадаюць у крамах, выглядаюць няспелымі, а вось на рынках прадаюцца прыгожыя, смачныя і духмяныя. Прадстаўніца МАРГ Святлана Караткевіч, аднак, лічыць, што «не ўсё так адназначна».
https://nashaniva.com/373048
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373048
Справу беларуса, якога вінавацяць у дыверсіі на БАМе, будзе разглядаць вайсковы суд у Чыце
Яму пагражае пажыццёвае
https://nashaniva.com/373044
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373044
Любімая газета Пуціна апублікавала артыкул пра план нападу ЕС на Расію ў 2027 годзе. Экспертам выступіў былы кіраўнік БТ
Газета «Камсамольская праўда» апублікавала артыкул, у якім са спасылкай на пракрамлёўскіх экспертаў распавяла пра планы Еўрасаюза на Расію ў 2027 годзе. Для прадухілення канфлікту яны прапанавалі правесці выпрабаванні ядзернай зброі на поўначы Расіі.
https://nashaniva.com/373042
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373042
Зянковіч расказаў, як у СІЗА паклаў пад вядро газету з партрэтам Лукашэнкі і пісаў тлумачальную
«Я, Юрась Зянковіч, такога-то чысла быў дзяжурным. З мэтай гігіены падклаў газету пад вядро».
https://nashaniva.com/373036
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373036
Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы
Раніцай у працоўны дзень Яна сустракае ў адным з паркаў гораду. Роўна а 09:00 сюды ж прыйдзе вучань па мянушцы Тор. Гучыць як пачатак дэтэктыўнай гісторыі, хаця на самай справе ўсё куды прасцей, але ад гэтага не менш цікава.
https://nashaniva.com/373031
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373031
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі
«Яны [расіяне] нацэлены практычна на ўсё — аэрадромы, населеныя пункты, аб’екты інфраструктуры. Таму, вядома, нам патрэбныя пастаўкі балістычных ракет, каб мець магчымасць даць праціўніку годны адпор», — сказаў Аляксандр Сырскі.
https://nashaniva.com/373029
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373029
«Як дамагацца праўды?» Пасля смерці школьніцы ў бальніцы Ельска бацькам не даюць ніякай інфармацыі пра расследаванне
Бацька кажа, што доктарка, якая прызначала дзіцяці кропельніцу, пасля якой яна раптам страціла прытомнасць і неўзабаве памерла, не была адхіленая ад працы на час праверкі, піша @flagshtok.
https://nashaniva.com/373026
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373026
Зяленскі падпісаў скандальны закон па карупцыі — людзі выйшлі на пратэсты
Прэзідэнт Украіны падпісаў законапраект, які фактычна падпарадкоўвае незалежныя антыкарупцыйныя органы Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро Украіны (НАБУ ) і Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры (САП) генеральнаму пракурору.
https://nashaniva.com/373021
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373021
Сітуацыя ў Мінску падчас ранішняй залевы
Вуліца Казінца, Кастрычніцая плошча і станцыя метро Міхалова.
Відэа БелТА, Onliner і «Мінск. Галоўнае».
У Мінску раніца пачалася з залеваў
У сталіцу прыйшоў навальнічны фронт.
Фота БелТА.
Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе
Навукоўцы папярэджваюць: накапленне тлушчу ў вобласці жывата, нават калі чалавек не мае залішняй вагі, можа непрыкметна адбіраць сілу і скарачаць працягласць жыцця.
https://nashaniva.com/372984
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372984
З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае
Беларускі — некалі толькі кніжны — маркетплэйс Oz.by не вытрымлівае канкурэнцыі з боку расійскага капіталу. Кампанія масава закрывае крамы і атрымлівае позвы ад контрагентаў. Але сітуацыю можна паправіць.
https://nashaniva.com/372995
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372995
Стала вядома, у якія ВНУ сёлета ёсць недабор
Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў пра вынікі прыёму дакументаў на бюджэтную форму навучання ў ВНУ ў 2025 годзе. Паводле яго слоў, кампанія прайшла вельмі актыўна, і план прыёму на бюджэт выкананы амаль цалкам — на 99,4%.
https://nashaniva.com/373052
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373052
Арышт, СІЗА і тры гады «хіміі» за 4 фота расійскай вайсковай тэхнікі. Мікіта Лосік расказаў сваю гісторыю
Фонд BySol 22 ліпеня паведаміў пра эвакуацыю Мікіты Лосіка, якога асудзілі на 3 гады «хіміі» па справе «Беларускага Гаюна». Мікіта цяпер у бяспецы ў адной з еўрапейскіх краін. У размове з @radiosvaboda ён расказаў, чаму вырашыў адправіць фота расійскай вайсковай тэхнікі «Беларускаму Гаюну».
https://nashaniva.com/373058
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373058
Міліцыянеры стралялі ў нагу вяскоўцу, які ішоў на іх з нажом
У міліцыю звярнулася 73-гадовая жыхарка адной з вёсак Ганцавіцкага раёна: яе сусед бегае п’яны па вуліцы і паводзіць сябе неадэкватна.
https://nashaniva.com/373039
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373039
Дэпутат расійскай Дзярждумы ў дзень сваёй смерці здолеў прагаласаваць 11 разоў
Дэпутат ад «Адзінай Расіі» Міхаіл Тарасенка памёр пасля цяжкай хваробы. Але пра гэта абвясцілі толькі пасля таго, як ён «падтрымаў» некалькі законапраектаў.
https://nashaniva.com/373043
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373043
«Звольнілася пасля яго прапановы зрабіць пластыку грудзей». Жанчына расказала, як працавала асабістай памочніцай шэйха
«Аднойчы ён папрасіў мяне абрэзаць яму пазногці на нагах».
https://nashaniva.com/373032
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373032
Жанчына праглынула асу разам з газіроўкай і ледзь не памерла
Выпадак здарыўся ў Брэсцкай вобласці.
https://nashaniva.com/373037
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373037
Ксяндза Генрыха Акалатовіча вярнулі ў калонію
Асуджанага на 11 гадоў за «здраду дзяржаве» святара на некаторы час прывозілі ў Мінск.
https://nashaniva.com/373034
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373034
Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі
Ён напіўся і пайшоў у ваенкамат, у той жа дзень яго прызвалі, @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/373028
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373028
А цяпер так можна? Як гісторык трапіў у Wargaming, замацаваўся ў ІТ і ўжо не баіцца ні крызісаў, ні ШІ
Аляксей, экс-гістарычны кансультант у Wargaming, а зараз Product Owner і Game Designer у іншай міжнароднай геймдэв-кампаніі расказвае @devby аб працы.
https://nashaniva.com/373027
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373027
Беларус збірае мільёны праглядаў, паказваючы, як навучае пенсіянераў карыстацца смартфонамі
Юрый Красноў не першы год навучае пажылых беларусаў камп’ютарнай пісьменнасці. Сёння ён вядзе гурткі па базавым карыстанні смартфонам і камп’ютарам пры тэрытарыяльных цэнтрах Ленінскага і Савецкага раёнаў Мінска.
Нядаўна мужчына пачаў рэкламаваць свае паслугі ў сацсетках і сутыкнуўся з непаразуменнем. «А ўнукі нашто гэтым пенсіянерам? Чаму ім прыходзіцца плаціць чужым людзям?» — пастаянна пытаюць у каментарах.
https://nashaniva.com/372357
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372357
У Мінску прадаюць гатовы бізнэс за $30 мільёнаў. Што за ён
Пакупніку абяцаюць стабільны і высокі пасіўны прыбытак.
https://nashaniva.com/372986
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372986
Працоўныя мігранты з Пакістана будуць падпісваць абавязальніцтва не ўдзельнічаць у нелегальнай міграцыі
Пра гэта гаворыцца ў стандартнай аперацыйнай працэдуры, распрацаванай Бюро па эміграцыі і замежнай занятасці Пакістана.
https://nashaniva.com/373019
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373019
«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак
Калі быў апублікаваны папярэдні даклад аб чэрвеньскай катастрофе самалёта Boeing 787 авіякампаніі Air India, у выніку якой загінулі 260 чалавек, многія спадзяваліся, што ён прынясе нейкую яснасць, аднак 15-старонкавы дакумент выклікаў новую хвалю спекуляцый.
Нягледзячы на ўзважаны тон дакладу, следчых, авіяцыйных аналітыкаў і грамадскасць узрушыла адна дэталь.
https://nashaniva.com/373012
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373012
«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага
22 ліпеня у 72 гады памёр вядомы беларускі археолаг, колішні ўдзельнік Беларускай Майстроўні 1980-х Эдвард Зайкоўскі. Пра яго ў фэйсбуку цёпла прыгадаў сябра яшчэ па тых далёкіх часах, мовазнаўца і палітык Вінцук Вячорка.
https://nashaniva.com/373011
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373011
ВІДЭАНАВІНЫ. Што здарылася з Ціханоўскім: падрабязнасці / Лукашэнка не пашкадаваў нікога: што на гэты раз?
Важная нарада ў Лукашэнкі зноў скончылася разборкамі: што здарылася і ў чым вінаваты міністр? Сяргей Ціханоўскі апраўдваецца: за што і перад кім? Беларус і гучная трагедыя: што вядома? Праблема з медыкамі ў Беларусі выйшла на новы ўзровень: падрабязнасці. Затрыманні чыноўнікаў: сілавікі схапілі пяцярых чалавек. Небяспечная хвароба ў Беларусі: улады супакойваюць насельніцтва. Што здарылася ў Гродзенскай вобласці? Нечаканая сустрэча на Гомельшчыне.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/3jyMjQQVG6A