nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Вызвалення 14 палітвязняў, якое адбылося 21 чэрвеня, не было б, калі б намеснік спецпрадстаўніка Трампа Джон Коўл не завязаў бы з Лукашэнкам нефармальныя сувязі.

https://nashaniva.com/372864

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372864

Читать полностью…

Наша Ніва

Другім, хто забіў мядзведзя ў Беларусі, аказаўся адстаўны высокапастаўлены міліцыянт. Ён выйграў у конкурсе

Андрэй Русановіч яшчэ пару гадоў таму быў намеснікам начальніка мінскай міліцыі, а да гэтага кіраваў міліцыяй у Салігорску. Цяпер — гандлюе стрэльбамі, мае ўласны бізнэс і палюе.

https://nashaniva.com/372862

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372862

Читать полностью…

Наша Ніва

Старшыня «Белдзяржхарчпрама» пракаментаваў падаражанне кандытарскіх вырабаў

Па словах Алега Жыдкова, высокія цэны на какаву і кандытарскія вырабы тлумачацца сусветным неўраджаем і іншымі прычынамі.

https://nashaniva.com/372861

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372861

Читать полностью…

Наша Ніва

Як на Добрушскім заводзе распісваюць фарфор

Добрушскі фарфоравы завод — самы вялікі на прасторах былога СССР і адзіны ў Беларусі. Штогод тут выпускаюць больш за 20 мільёнаў кубкаў, талерак, сувеніраў, частка з якіх распісваецца ўручную мастакамі. Апошніх — усяго чацвёра.

https://nashaniva.com/372854

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372854

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуска праз два гады дабілася кампенсацыі ад Wizz Air за затрымку рэйса

Валерыя два гады таму сутыкнулася з непрыемнай гісторыяй: вылет затрымалі больш чым на чатыры гадзіны, але ў кампенсацыі авіякампанія Wizz Air дзяўчыне адмовіла праз «тэхнічныя прычыны». Але на гэтым гісторыя не скончылася, расказвае @belsat.

https://nashaniva.com/372857

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372857

Читать полностью…

Наша Ніва

Міністр па надзвычайных сітуацыях расказаў, як пазнаёміўся з жонкай

«Кар'ера яе была загублена начыста».

https://nashaniva.com/372850

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372850

Читать полностью…

Наша Ніва

Распрацоўшчыка камп’ютарных гульняў асудзілі на два гады калоніі за каментары

Віктар Мека спецыялізаваўся на дадатках для Доты 2.

https://nashaniva.com/372844

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372844

Читать полностью…

Наша Ніва

Сям'я мінскага рабочага 100 гадоў захоўвала кавалачак хлеба з памятнага абеду

«Супчык з'еў, а хлябец пакінуў на памяць пра тое, як кормяць дэлегатаў мінскіх».

https://nashaniva.com/372845

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372845

Читать полностью…

Наша Ніва

«А дзе мае дакументы? Дзе пашпарт Ціханоўскага? Ці вырашылі вось так выкінуць?»

Журналіст «Радыё Свабода» і былы палітвязень Ігар Карней апісаў, як зняволеных вывозілі на абмен у выніку візіту Келага ў Мінск і як даведаўся, што з ім едзе Ціханоўскі.

https://nashaniva.com/372848

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372848

Читать полностью…

Наша Ніва

Сур'ёзныя праблемы ў Машэнскага: расплата за Лукашэнку і невядомыя факты — новы ТОК

У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем прызнанне бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай у Польшчы, расчараванне Зянона Пазняка ў палітвязнях, дзіўную актыўнасць спецслужбаў і тое, чаму жанчыны больш не хочуць нараджаць.

https://www.youtube.com/watch?v=1kkeHAHldjk

Читать полностью…

Наша Ніва

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Сяргей Казловіч адпрацаваў амаль 10 гадоў на ТБ. У 2020-м ён быў вядучым ранішніх эфіраў на БТ. Але адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў звольніўся з тэлеканала. У інтэрв’ю праекту «1906» мужчына згадаў сваю працу на тэлебачанні, расказаў, як яго штораз правяралі на мяжы, як пачаў размаўляць па-беларуску і чым займаецца цяпер.

https://nashaniva.com/372735

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372735

Читать полностью…

Наша Ніва

Гэтыя простыя прадукты — альтэрнатыва бульбе. Раней беларусы елі менавіта іх

Вядомы доктар Андрусь Белавешкін расказаў, як зрабіць наш рацыён харчавання больш карысным.

https://nashaniva.com/372471

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372471

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінец Усік накаўтаваў Дзюбуа ў баі за званне абсалютнага чэмпіёна свету ў цяжкай вазе

Матч скончыўся датэрмінова ў 5-м раўндзе.

Гэта 24-я перамога Усіка, ён застаецца непераможным. І трэці раз стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў цяжкай вазе.

Усік таксама ўсім сэрцам патрыёт Украіны. «Пажыві ў маім доме», — запрасіў ён нядаўна Трампа ва Украіну на тыдзень, каб той на ўласным досведзе зразумеў рэальнасць вайны.

Читать полностью…

Наша Ніва

Эксперт патлумачыў, калі варта пачынаць рабіць шэнгенскую візу, каб трапіць на адпачынак у Еўропу

Калі адпачынак у Еўропе запланаваны на ліпень або жнівень, то заняцца візамі варта за паўгода да планаванай даты паездкі. Такую параду даў Аляксандр Лібер — трэвел-блогер, заснавальнік праекта visaflow.live, піша @zerkalo_io.

https://nashaniva.com/372825

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372825

Читать полностью…

Наша Ніва

Упершыню за доўгі час навукоўцы сфатаграфавалі дзіцянят снежнага барса

Фатаграфіі былі зробленыя падчас летніх экспедыцый у чэрвені і ліпені 2025 года ў горных рэгіёнах Манголіі.

https://nashaniva.com/372817

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372817

Читать полностью…

Наша Ніва

Мужчына схадзіў у казіно, скраў грошы з мінскай крамы і паехаў у Баранавічы

З мінскай крамы ў яго ўдалося скрасці больш, чым 600 рублёў. Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу.

https://nashaniva.com/372859

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372859

Читать полностью…

Наша Ніва

«Беларусі не будзе ўжо сёння ўвечары»

Калі жывеш у бурбалцы Facebook, Threads, X ці гіперкрытычных беларускіх СМІ, здаецца, што ўсё не так і ўсе не такія. Рэальная ж Беларусь — і беларускасць — падаюць столькі пазітыўных сігналаў, піша Макар, аўтар рамана «Апошняе пакаленне».

https://nashaniva.com/372853

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372853

Читать полностью…

Наша Ніва

❗️Галоўныя сілавікі Лукашэнкі: страшныя пагрозы Калеснікавай і выгнанне Ціханоўскай

У сістэме Аляксандра Лукашэнкі людзі ў пагонах заўсёды займалі асаблівае месца. У апошнія гады іх функцыі выйшлі далёка за рамкі забеспячэння правапарадку ў дзяржаве, па сутнасці ператварыўшы сілавыя структуры ў разнастайныя карныя органы.

У нашым відэа мы раскажам пра 10 найбольш важных сілавікоў па стане на лета 2025 года, а таксама вызначым сярод іх таго, хто нечакана стаў фаварытам Лукашэнкі ў апошні час.

https://youtu.be/4GsdWR7UvLI?si=NjzS59tFQCUY_lor

Читать полностью…

Наша Ніва

Слуп, падобны да смерчу, бачылі пад Мазыром

Ужо не першы на гэтым тыдні ў Беларусі.

https://nashaniva.com/372858

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372858

Читать полностью…

Наша Ніва

Аліеў параіў Украіне не згаджацца на акупацыю. Расійскія z-каналы заклікаюць рыхтавацца да вайны з Азербайджанам

«Азербайджан адкрыта і публічна заняў русафобскую пазіцыю. І чым раней мы пачнём рыхтавацца да гэтага канфлікту, тым лепш», — у шаленстве праваенны канал WarGonzo.

https://nashaniva.com/372856

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372856

Читать полностью…

Наша Ніва

У пасажырскага Boeing 767 падчас палёту ў ЗША загарэўся рухавік

Інцыдэнт здарыўся неўзабаве пасля ўзлёту.

https://nashaniva.com/372855

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372855

Читать полностью…

Наша Ніва

Прапагандысцкі тэлеграм-канал згадаў, як памерлы прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі аддана працаваў на іх

«Ён ненавідзеў змагарскіх вылупкаў да зубнога скрыгатання».

https://nashaniva.com/372851

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372851

Читать полностью…

Наша Ніва

У Польшчы ў дзясятках гарадоў прайшлі дэманстрацыі супраць міграцыі

У суботу ў больш чым 80 польскіх гарадах прайшлі антыіміграцыйныя маршы пад лозунгам «Спыніць іміграцыю». Паралельна праходзілі меншыя акцыі супраць гэтых маршаў.

https://nashaniva.com/372846

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372846

Читать полностью…

Наша Ніва

Самы паспяховы блогер-садавод Брэста перарабіў стары фургон у дачны домік

Кірыл Кветка — вядомы ў Брэсце садавод, аўтар «Кветка-парку» каля Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Некалькі сезонаў ён працаваў над сваім летнім домікам — са старога фургона. Нядаўна хлопец скончыў крэатыўную перабудову і паказаў вынік у тыктоку.

https://nashaniva.com/372597

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372597

Читать полностью…

Наша Ніва

Чыноўнікі публічна прызналі, што бульбы ў крамах не хапіла з-за рэгулявання цэн

У Расію прадаваць было больш выгадна.

https://nashaniva.com/372843

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372843

Читать полностью…

Наша Ніва

На захадзе Польшчы знайшлі артэфакт, падобны да таго, што нарабіў шуму пры раскопках гарадзішча на Менцы

Адначасова з гакам з выявай галавы барана, вынятым з раскопу ўмацаванняў на Менцы, з дна возера ў Польшчы паднялі гак з выявай чалавечага твару. Абодва месцы вельмі важныя для гісторыі дзяржаўнасці краін, а незвычайныя знаходкі датуюцца адным і тым жа часам.

https://nashaniva.com/372444

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372444

Читать полностью…

Наша Ніва

У ЕС і ЗША паўтара года на падрыхтоўку да вайны з Кітаем і Расіяй — галоўнакамандуючы аб'яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе

Алексус Грынкевіч дадаў, што з дапамогай Украіне будуць дзейнічаць як мага хутчэй.

https://nashaniva.com/372841

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372841

Читать полностью…

Наша Ніва

У Саудаўскай Аравіі памёр «спячы прынц», які правёў у коме 20 гадоў

Член саудаўскай каралеўскай сям'і Аль-Валід ібн Халед Аль Сауд трапіў у кому ў далёкім 2005 годзе пасля сур'ёзнага ДТЗ у Лондане, дзе праходзіў навучанне ў вайсковай вучэльні. Памёр жа толькі цяпер, маючы 36 гадоў. 

https://nashaniva.com/372830

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372830

Читать полностью…

Наша Ніва

У Малдове адмовіліся рэгістраваць выбарчы блок, які правёў свой з'езд у Маскве

У гэтай краіне забаронена ствараць палітычныя структуры на базе партый, прызнаных антыканстытуцыйнымі.

https://nashaniva.com/372824

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372824

Читать полностью…

Наша Ніва

Украіна трэці дзень запар атакуе Маскву дронамі

Расавіяцыя ўвяла забарону на ўзлёт і пасадку цывільных самалётаў у аэрапортах Дамадзедава і Унукава.

https://nashaniva.com/372823

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372823

Читать полностью…
Subscribe to a channel