Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
ЗША паставяць зброю найперш тым саюзнікам, якія аддадуць свае запасы Украіне
Паводле інфармацыі выдання The Wall Street Journal, адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа мяняе падыход да паставак узбраення саюзнікам: прыярытэт цяпер атрымаюць тыя краіны, якія гатовыя перадаць Украіне частку сваіх запасаў, напрыклад сістэмы супрацьпаветранай абароны Patriot.
https://nashaniva.com/372816
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372816
Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей
Учора выкрыў сябе адзін з адміністратараў канала ГУБАЗіК з нікнэймам M-13. Ім аказаўся падпалкоўнік Міхаіл Мяховіч. Вось што пра яго вядома.
https://nashaniva.com/372759
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372759
Тадэй Пагачар: велавундэркінд з маленькай славянскай краіны, які не мае сабе роўных
Падлеткам ён паабяцаў сабе праехаць «Тур дэ Франс». І не толькі праехаў, а тройчы яго выйграў, стаўшы легендай сусветнага веласпорту. З маленькага славенскага гарадка хлопец узняўся на вяршыню спартыўнай славы і атрымаў кантракт на 50 мільёнаў еўра.
https://nashaniva.com/372795
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372795
З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты
Былі ўведзеныя абмежаванні на вылеты, хоць самалёты ўсё ж прызямляліся.
https://nashaniva.com/372809
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372809
Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай
Блогер і вядучы «Белсата» Валер Руселік ходзіць на рыбу з самага дзяцінства. Ужо прайшло пяць гадоў з моманту, як ён змяніў родны Нёман на Віслу. Для @NashaNiva рыбак падзяліўся ўніверсальнымі лайфхакамі для добрага ўлову і гатоўкі рыбы, а таксама расказаў, чым такое хобі дапамагае.
https://nashaniva.com/372748
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372748
Ціханоўская: Прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з нейкімі рэзкімі заявамі
У інтэрв'ю @radiosvaboda лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская расказвае, як змянілася яе праца і асабістае жыццё пасля вызвалення мужа з турмы.
https://nashaniva.com/372801
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372801
Таматы ад 3 рублёў, агуркі таннейшыя за бульбу. Што прадаецца на Камароўцы ў выходныя
Нягледзячы на дрэннае надвор’е і скаргі фермераў, сезонная гародніна на Камароўцы працягвае падаць у цане і часам каштуе нават менш, чым маладая бульба. Паступова апускаецца і цэннік на ягады.
Чым выгадна закупляцца на рынку ў гэтыя выхадныя.
https://nashaniva.com/372789
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372789
Стала вядома пра вызваленне былога журналіста «Медыя-Палесся» Яўгена Нікалаевіча
Ён быў прысуджаны да паўтара года калоніі за ўдзел у пратэстах і цалкам адбыў тэрмін.
https://nashaniva.com/372791
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372791
Сэкс-коўч беларускага паходжання Алекс Лэслі прыляцеў у Маскву і не быў затрыманы, нягледзячы на крымінальную справу
«Усё ок, толькі прадзьмула ў самалёце. На мяжы ніякіх пытанняў. Я еду адпаіць сябе гарбатай», — напісаў ён.
https://nashaniva.com/372787
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372787
Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі
За апошні час аператары і фатографы, што абслугоўваюць Аляксандра Лукашэнку, знялі інтэр’еры адразу дзвюх яго рэзідэнцый — яны ўпершыню апынуліся ў полі зроку шырокай грамадскасці. Паглядзелі, як з густам у беларускага палітыка.
https://nashaniva.com/372767
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372767
Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў і банкаў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС
У пятніцу ЕС увёў 18-ы пакет санкцыі ў дачыненні да Беларусі і ЕС. У афіцыйным журнале ЕС пералічаныя восем юрыдычных асоб, супраць якіх уведзеныя санкцыі.
https://nashaniva.com/372783
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372783
Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны
Рыгор Кастусеў, былы старшыня БНФ, выйшаў на волю мінулым летам. За 2024 год ён перажыў тры аперацыі па анкалагічнай хваробе. Сябры палітыка расказалі «Нашай Ніве», як ён сябе адчувае.
https://nashaniva.com/372744
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372744
Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў
Мінчанка Марыя, якая жыве ў шматпавярховіку на вуліцы Някрасава, сутыкнулася з незвычайнай праблемай: зранку жыхароў дома будзяць паўліны. Экзатычных птушак завялі на падворку аднаго з дамоў у прыватным сектары, на які выходзяць вокны кватэры жанчыны.
https://nashaniva.com/372774
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372774
ВІДЭАНАВІНЫ: Драма на нарадзе: сварка чыноўнікаў і рэакцыя Лукашэнкі / У беларусаў забяруць грошы: падрабязнасці
Нечаканая спрэчка чыноўнікаў проста на нарадзе: як адрэагаваў Лукашэнка і каго падтрымаў? Сяргей Ціханоўскі просіць дапамогі: што здарылася? Ціхая бяда ў Беларусі: што вядома? Загадкавая пенсійная рэформа. Генпракуратура звярнулася ў важнае міністэрства: у чым праблема? Новы закон: што забараняюць беларусам? Што прыдумаў беларускі банк: у каго забяруць грошы?
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=rdxvUWKeLmI
Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме
У Магілёўскай вобласці ўжо сфарміравалі атрад з супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў унутраных войскаў, каб «арганізаваць дапамогу сельгаспрадпрыемствам».
https://nashaniva.com/372775
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372775
У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў
61-гадовы мужчына ў момант здарэння знаходзіўся ў памяшканні з тамографам, куды ён увайшоў без дазволу ў момант правядзення сканавання.
https://nashaniva.com/372815
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372815
Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю
Перад гэтым Прабова Субіянта ўдзельнічаў у святкаванні 14 ліпеня ў Парыжы як ганаровы госць, але пасля адмовіўся ад запланаванай вячэры з прадстаўнікамі французскіх абаронных кампаній, спаслаўшыся на «адсутнасць новых кантрактаў», піша @reformby.
https://nashaniva.com/372813
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372813
У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму
19 ліпеня ў мікрараёне Баравуха ў Наваполацку сапёры з атрада «Віцязь» знішчылі выбухам аварыйны трохпавярховы будынак — былую вайсковую казарму 1936 года пабудовы.
https://nashaniva.com/372812
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372812
У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей
У сваіх тлумачэннях хлебазавод і райпо спаслаліся на спёку, няправільную ўпакоўку і саміх пакупнікоў. Але пры гэтым ніякіх выбачэнняў ад прадпрыемства, адкуль выйшла няякасная прадукцыя, не прагучала, піша @BGazeta.
https://nashaniva.com/372807
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372807
«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука
Відэа з гэтай сцэнай хутка трапіла ў сацсеткі, дзе яго размясцілі відавочцы, а потым падхапілі мясцовыя інтэрнэт-рэсурсы.
https://nashaniva.com/372805
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372805
«Калі затопіць, адразу і не зразумееш, адкуль менавіта»
У Мінску ёсць унікальны шматпавярховік, дзе ўсе кватэры — трохузроўневыя.
https://nashaniva.com/372800
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372800
Беларускі футбаліст у 25 гадоў перайшоў у 13-ы клуб у кар'еры
Уладзімір Мядзведзь змяніў адзін балгарскі клуб на іншы.
https://nashaniva.com/372793
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372793
Гендырэктар амерыканскай ІТ-кампаніі адхілены пасля віруснага відэа з абдымкамі з падначаленай на канцэрце Coldplay
«Astronomer адданы каштоўнасцям і культуры, якімі мы кіраваліся з моманту нашага заснавання, — гаворыцца ў заяве. — Ад нашых лідараў чакаецца датрыманне стандартаў як у паводзінах, так і ў субардынацыі».
https://nashaniva.com/372790
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372790
Паказалі трэйлер айчыннай драмы «Класная»
Cтужка расказвае гісторыю ўчорашняй адной з найлепшых выпускніц педагагічнага ВНУ, якая прыязджае на размеркаванне ў невялікі аграгарадок і становіцца класнай 11-й класа.
Зняўся нават міністр культуры.
https://nashaniva.com/372786
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372786
Памёр польскі архітэктар беларускага паходжання Міхал Балаш
Ён пражыў 102 гады і быў дзядзькам экс-прэзідэнта Польшчы Аляксандра Квасьнеўскага.
https://nashaniva.com/372784
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372784
У Польшчы ў таксі беларуса на хуткасці ўрэзалася дзяўчына на самакаце і запатрабавала вялікую кампенсацыю
Канстанцін працаваў у Польшчы таксістам на арандаваным аўтамабілі. У маі 2025 года ён трапіў у аварыю ў Беластоку — на пешаходным пераходзе дзяўчына на электрасамакаце ўрэзалася ў машыну і памяла яе, піша @mostmediaio.
https://nashaniva.com/372780
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372780
Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне
З-за папулярнасці дадаткаў для анлайн-знаёмстваў знайсці сапраўднае каханне можа быць прасцей, чым калі-небудзь раней. Нядаўна навукоўцы даследавалі, як акалічнасці сустрэчы з партнёрам уплываюць на якасць наступных адносін. Іх вынікі могуць стаць сумнай навіной для тых, хто пазнаёміўся анлайн.
https://nashaniva.com/372763
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372763
Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?
Сітуацыя абсурдная, але ўсё нібыта па законе.
https://nashaniva.com/372762
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372762
8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня
Ён папрасіў грошы на медыцынскія патрэбы.
Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці
Дзіця мела толькі польскі праязны дакумент і сталае месца жыхарства ў Польшчы, але ніколі не мела пашпарта, у тым ліку беларускага, піша @dzikpic.
https://nashaniva.com/372769
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372769