Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Новы «Супермен» атрымаўся на рэдкасць душэўным і без глянцу
Не любіце кіношных супергерояў? Новы «Супермен» (Superman) можа прымусіць вас змяніць меркаванне. Расказваем, як DC Studios удыхнулі новае жыццё ў старую як свет гісторыю.
https://nashaniva.com/372391
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372391
Пісторыус: Новыя Patriot не з’явяцца ва Украіне найбліжэйшым часам
Пастаўкі новых батарэй сістэм амерыканскай СПА будуць працягвацца цягам некалькіх месяцаў.
https://nashaniva.com/372428
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372428
Зяленскі пагаварыў з Трампам пасля ягонай заявы па Расіі
«Важна, што ў нас такія добрыя адносіны і краіны альянсу імкнуцца павялічваць выдаткі на абарону».
https://nashaniva.com/372427
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372427
Расійскі суд завочна даў 14 гадоў калоніі пісьменніку Акуніну
Яго прызналі вінаватым у «апраўданні тэрарызму», «садзейнічанні тэрарыстычнай дзейнасці» і ўхіленні ад выканання абавязкаў «замежнага агента».
https://nashaniva.com/372414
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372414
Сядзібу Мінейкаў на Астравеччыне набыў вытворца будаўнічых матэрыялаў
Сядзібны дом, пабудаваны ў 1878 годзе, вядомы тым, што ў канцы XIX стагоддзя там жыў і працаваў польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Генрык Сянкевіч.
https://nashaniva.com/372417
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372417
Галоўнае за 14 ліпеня
Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну. «І я такі: дзіўна!» Стэнаграма заяваў Трампа і Рутэ ў Белым доме
Лукашэнка праверыў фізпадрыхтоўку генералаў. «Усе паказалі толькі выдатныя вынікі»
Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка
«Юля — не пра грошы». Урад Украіны ўзначаліць жанчына
Украіна ракетным ударам пакінула расійскую элітную брыгаду марпехаў без камандавання
Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго
ГУБАЗіК сфатаграфаваў затрыманых з падробленымі пашпартамі Новай Беларусі
Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў
Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску
«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»
Затрыманую ў Варшаве на запыт Інтэрпала беларуску на радзіму не экстрадуюць
11 ліпеня варшаўская паліцыя паведаміла пра затрыманне грамадзянкі Беларусі на падставе «чырвонай ноты» Інтэрпала. На радзіме жанчыну абвінавачваюць у фінансавых махінацыях. Аднак экстрадаваць беларуску не будуць, паведамілі @belsat у Акруговай пракуратуры Варшавы і растлумачылі, чаму.
https://nashaniva.com/372410
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372410
Губернатары выступаюць з заклікамі да беларусаў не лётаць у Расію. Прэс-службы вінавацяць штучны інтэлект
У сеціве з'яўляюцца відэазвароты кіраўнікоў беларускіх абласцей, у якіх яны асцерагаюць суграмадзян ад падарожжаў самалётамі ў Расію, звяртаючы ўвагу на тое, што гэта небяспечна з-за ваенных умоў.
https://nashaniva.com/372411
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372411
❗️Трамп: 17 сістэм СПА Patriot адправяць ва Украіну, большасць з іх будзе на полі бою
Читать полностью…Беларуса, які напаў на Паўла Латушку, ужо дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь
33-гадовага беларуса Яўгена Казанцава, які напаў на Паўла Латушку ў Варшаве, дэпартавалі на радзіму. Пра гэта @belsat паведамілі ў Акруговай пракуратуры польскай сталіцы.
https://nashaniva.com/372404
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372404
У Гомелі адбыўся пажар у раёне прадпрыемства ВПК
Сэрвіс FIRMS 13 ліпеня зафіксаваў крыніцу ўзгарання ў раёне былога Гомельскага радыёзавода, піша @flagshtok.
https://nashaniva.com/372399
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372399
Украіна ракетным ударам пакінула расійскую элітную брыгаду марпехаў без камандавання
Агульная колькасць загінулых магла дасягнуць 12 чалавек — у асноўным гэта былі камандзіры падраздзяленняў і ключавыя службовыя асобы 155-й брыгады марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту.
https://nashaniva.com/372393
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372393
Ілан Маск заявіў, што штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей
А ўжо ў найбліжэйшыя гады ён нібыта стане разумнейшым за ўсіх людзей увогуле.
https://nashaniva.com/372390
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372390
Уладзімір Зяленскі назваў імя новага прэм’ер-міністра Украіны
Ëй стане віцэ-прэм’ерка і міністр эканомікі Юлія Свірыдэнка. Ëй 39 гадоў, яна родам з Чарнігава.
Чаму хваробы маладзеюць? Тлумачыць доктар
У новым выпуску ТОКу вядомы доктар Андрусь Белавешкін, кандыдат медыцынскіх навук і аўтар некалькіх кніг пра здаровы лад жыцця і харчаванне, назваў прычыну таго, чаму ўсё часцей паталагічныя працэсы запускаюцца ў маладым арганізме.
https://nashaniva.com/372362
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372362
Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць у Казахстан на матч Лігі Еўропы праз небяспеку быць затрыманым
Футбаліст «Легіі», які адкрыты крытыкуе рэжым Лукашэнкі, баіцца, што ўлады Беларусі могуць паўплываць на службы ў Казахстане і нашкодзіць яму — напрыклад, не ўпусціць у краіну або затрымаць у аэрапорце ці ў гатэлі.
https://nashaniva.com/372429
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372429
ВІДЭАНАВІНЫ: Сустрэча Лукашэнкі скончылася нечакана: ВІДЭА / Улады засакрэцілі важны дакумент: падрабязнасці
Лукашэнка скардзіцца на бізнэсмэнаў і патрабуе справядлівасці: што здарылася? Загадкавая пастанова: што нечакана засакрэцілі ўлады Беларусі? Раман Пратасевіч і маштабныя перамены.
Асабісты загад Лукашэнкі і трагікамедыя ў беларускім войску: што не так? Ціхая бяда: на што звярнула ўвагу Генпракуратура? Трагедыя пад Мінскам. Унікальная знаходка ў Крэўскім замку. Новая схема махляроў: як выцягваюць грошы з беларусаў.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=KgJmV3pbtd0
«Калі ты хочаш вайны — мы ўзброім Украіну, а Еўропа за гэта заплаціць». Прадстаўнік ЗША пры НАТА расказаў пра сігнал Пуціну
«Відавочна, што мы ствараем найлепшыя сістэмы ўзбраення ў свеце, і ўсе хочуць іх атрымаць. Мы будзем аддаваць прыярытэт пастаўкам гэтых узбраенняў Украіне».
https://nashaniva.com/372425
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372425
Пятрухін расказаў, колькі дапамогі ён атрымаў як былы палітвязень
Агульная сума з розных крыніц — 14 тысяч даляраў.
https://nashaniva.com/372419
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372419
Трамп: «І я такі: дзіўна!» Стэнаграма заяваў Трампа і Рутэ ў Белым доме
Найбольш цікавыя выказванні, якія сёння прагучалі падчас сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і генеральнага сакратара НАТА Марка Рутэ ў Белым доме.
https://nashaniva.com/372413
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372413
«Юля — не пра грошы». Урад Украіны ўзначаліць жанчына
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ініцыяваў значныя перастаноўкі ва ўрадзе Украіны. На пасаду кіраўніка Кабінета міністраў ён прапанаваў цяперашнюю віцэ-прэм'ерку Юлію Свірыдзенка. Расказваем, што пра яе вядома і чым яна адрозніваецца ад папярэднікаў.
https://nashaniva.com/372392
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372392
ВІДЭАНАВІНЫ: Сустрэча Лукашэнкі скончылася нечакана: ВІДЭА / Улады засакрэцілі важны дакумент: падрабязнасці
Лукашэнка скардзіцца на бізнэсмэнаў і патрабуе справядлівасці: што здарылася? Загадкавая пастанова: што нечакана засакрэцілі ўлады Беларусі? Раман Пратасевіч і маштабныя перамены.
Асабісты загад Лукашэнкі і трагікамедыя ў беларускім войску: што не так? Ціхая бяда: на што звярнула ўвагу Генпракуратура? Трагедыя пад Мінскам. Унікальная знаходка ў Крэўскім замку. Новая схема махляроў: як выцягваюць грошы з беларусаў.
Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=KgJmV3pbtd0
Польская пракуратура пацвярджае, што напад на расійскага апазіцыянера Волкава рабіўся «пад уплывам» Леаніда Неўзліна
Высновы польскай пракуратуры часткова пацвярджаюць вынікі ранейшага расследавання расійскага Фонду барацьбы з карупцыяй (арганізацыя прыхільнікаў Аляксея Навальнага), прадстаўленага ў верасні 2024 года.
https://nashaniva.com/372398
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372398
Трамп: ЗША ўвядуць другасныя санкцыі супраць усіх, хто купляе расійскую нафту, калі праз 50 дзён не будзе дасягнута мірнага пагаднення
«Мы збіраемся ўвесці вельмі строгія пошліны, калі не будзе заключана пагадненне праз 50 дзён. Пошліны, якія складаюць каля 100%, мы называем іх другаснымі тарыфамі».
ЗША і NATO дасягнулі дамоўленасці аб пастаўках зброі Украіне: выдаткі лягуць на еўрапейскія краіны, Амерыка забяспечыць вытворчасць, заявіў Трамп. Каардынацыяй паставак зоймецца NATO.
У Расіі маланкай забіла на пляжы трох чалавек. Як так атрымалася?
Аказваецца, абутак не зашкодзіць і на пляжы.
https://nashaniva.com/372403
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372403
Лукашэнка праверыў фізпадрыхтоўку генералаў. «Усе паказалі толькі выдатныя вынікі»
Пад праверку трапілі ўсе генералы і палкоўнікі, якія займаюць генеральскія пасады, з 11 сілавых ведамстваў.
https://nashaniva.com/372385
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372385
Лукашэнка прыгразіў ураду адказнасцю за «свавольствы» з цэнамі
Прэс-служба ўсё фіксуе і перадае яму, таму, як сказаў палітык, чыноўнікам варта рыхтавацца да дакладаў па «цане справядлівасці».
https://nashaniva.com/372394
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372394
Што цяпер з крамамі «Востраў чысціні»?
Сетка перайшла ва ўласнасць расіяніну.
https://nashaniva.com/372369
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372369
Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго
Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька заявіў, што гатовы ўвайсці ў спіс людзей, якіх улады могуць абмяняць на палітвязняў. Сярод вызваленых павінен быць яго сын.
https://nashaniva.com/372386
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372386
На раскопках у Крэўскім замку знайшлі некалькі кукуцяў. Што гэта такое?
Артэфакты XVII стагоддзя ўсё яшчэ працуюць па прызначэнні.
https://nashaniva.com/372373
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372373