nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Не думайце, што гэта капейкі!

Мы самі ў шоку, піша Мікола Бугай, ад таго, што толькі беларусы Літвы і толькі 1,2 працэнтамі падаходнага сабралі для «Нашай Нівы» амаль 16 тысяч еўра (чакаем лічбаў з Польшчы).

https://nashaniva.com/372137

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372137

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 10 ліпеня

У Мінску і ваколіцах быў град з паўяйка і вялікі патоп

Вось як выглядае павалены бурай лес пад Магілёвам з вышыні птушынага палёту

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га. А Пазняк, кажа, звар'яцеў, шкада чалавека

Прапагандысты пасля роліку ў тыктоку паехалі ў вясковую краму — там ужо ўсе задаволеныя, а паліцы поўныя

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі

Беларускі верталёт намагаўся збіць дрон, што заляцеў у Літву

Аляксандр Глеб не выказвае публічнай нязгоды з Лукашэнкам, бо гэта можа пацягнуць наступствы для яго сям'і

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні

Читать полностью…

Наша Ніва

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі

Па словах прадстаўнікоў літоўскай арміі і памежнай службы, ён не ўяўляў пагрозы для насельніцтва.

https://nashaniva.com/372142

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372142

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі пра фінал Лукашэнкі: падрабязнасці / Ураган у Беларусі: ёсць ахвяры

У Беларусі прымаюць новы закон: што забароняць на гэты раз? Сяргей Ціханоўскі расказвае пра будучыню Лукашэнкі, памылкі беларусаў і адказвае Зянону Пазняку. Блізкасць да Лукашэнкі скончылася праблемамі: дрэнныя навіны для вядомага беларускага бізнэсмена Аляксандра Машэнскага. Трывожная ноч і нядобрыя госці ў Беларусі. Затрыманні чыноўнікаў і начальнікаў: што вядома? Трагедыя ў Магілёве: непагадзь нарабіла бяды.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=txL4z9b6lCs

Читать полностью…

Наша Ніва

Ксенія Луцкіна: «Усё мы рабілі правільна, калі дагэтуль Лукашэнка і прапагандысты бясконца ўспамінаюць»

У інтэрв'ю Deutsche Welle, пераказаным @gazetaby, былая палітзняволеная расказала пра праблемы беларусаў у эміграцыі і на радзіме, з кім трэба шукаць кампрамісы і што не змог перамагчы рэжым Лукашэнкі.

https://nashaniva.com/372128

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372128

Читать полностью…

Наша Ніва

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае

Валер Кавалеўскі пракаментаваў @euroradio таксама прызнанне Польшчай беларускага бізнэсмена Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай.

https://nashaniva.com/372132

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372132

Читать полностью…

Наша Ніва

Цэлая рака цячэ па вуліцы Рэвалюцыйнай у Мінску

Відэа: БелТА

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінск, Аўтазавод, градзіска

Відэа @nadvorie.

Читать полностью…

Наша Ніва

У Мінску і ваколіцах разыгралася непагадзь

Дзе-нідзе ішоў нават град агромністага памеру.

https://nashaniva.com/372130

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372130

Читать полностью…

Наша Ніва

Незвычайная кашуля Лукашэнкі — выраб беларускага легпрама

Як сцвярджаецца, тканіну для ягонай кашулі выткалі на Аршанскім ільнокамбінаце, а пашылі само адзенне ў мінскім атэлье LineA, вядомым як «саўмінаўскае».

https://nashaniva.com/372126

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372126

UPD. Лайкі-сардэчкі пад гэтым пастом накручвалі боты. Гэта было заўважна па нехарактэрнай дынаміцы іх нарастання.

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Сяргей Ціханоўскі патлумачыў @radiosvaboda, чаму не ўзяў паўзу пасля вызвалення, выказаў свой погляд на тое, што трэба было рабіць у 20-м годзе і адказаў на крытыку на адрас Святланы Ціханоўскай.

https://nashaniva.com/372119

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372119

Читать полностью…

Наша Ніва

На Мінскім моры амаль суткі шукаюць мужчыну, які выпаў за борт яхты

«Спрабаваў вылавіць кепку».

https://nashaniva.com/372115

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372115

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі ўвядуць адказнасць за гей-прапаганду. Штраф — да 800 рублёў

А калі яе ўбачыў ці пачуў непаўналетні, то можна і заехаць на суткі.

https://nashaniva.com/372108

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372108

Читать полностью…

Наша Ніва

У Літву з Беларусі заляцеў дрон

Паводле інфармацыі інфармагенцтва BNS, сёння з Беларусі ў паветраную прастору Літвы заляцеў дрон.

Спікер Сейма Літвы Саўлюс Сквярняліс быў тэрмінова эвакуяваны ў сховішча. Падрабязнасці абяцаюць пазней.

UPD. Спачатку СМІ паведамілі, што гэта «Шахед», але пазней памежная служба гэта абвергла. Гаворка аб проста дроне з фанеры і пенапласту

Читать полностью…

Наша Ніва

«Кружляў над Гомелем паўтары гадзіны»

Што паведамлялі людзі пра расійскія дроны, што заляцелі падчас начной атакі Украіны, піша @flagshtok.

https://nashaniva.com/372101

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372101

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах

Усё пачалося ў 2020 годзе. Пасля прэзідэнцкіх выбараў і пратэстаў Юлія пакінула Беларусь. Першым прыпынкам стала Варшава, як яна сама кажа, «гэта першы пункт на шляху да свабоды». Ужо больш за год у беларускі няма нават арэнднага жылля, яна ўвесь час пераязджае, падарожнічае і пакуль не збіраецца спыняцца дзесьці надоўга, піша @expressby.

https://nashaniva.com/372145

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372145

Читать полностью…

Наша Ніва

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

Навукоўцы з Канады зрабілі сенсацыйнае адкрыццё: амбраксол, які шырока выкарыстоўваецца ў Еўропе для палягчэння дыхання, здольны запаволіць развіццё дэменцыі пры хваробе Паркінсана.

https://nashaniva.com/372026

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372026

Читать полностью…

Наша Ніва

Дуда прасвяціў Зяленскага адносна Валынскай трагедыі. Той пра яе не ведаў

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які неўзабаве мае саступіць сваю пасаду Каралю Наўроцкаму, даў інтэрв'ю польскім каналам, у якім паведаміў, што ягоны ўкраінскі калега Уладзімір Зяленскі нібыта нічога не ведаў пра Валынскую трагедыю да таго часу, пакуль ён пра яе яму не расказаў.

https://nashaniva.com/372134

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372134

Читать полностью…

Наша Ніва

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона

Першы нумар сусветнага тэніснага рэйтынгу беларуска Арына Сабаленка спыніла выступленне на Уімблдоне-2025 на стадыі паўфіналу.

https://nashaniva.com/372143

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372143

Читать полностью…

Наша Ніва

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым

Але, нягледзячы на расчараванне, ЗША маюць намер працягваць дыпламатычныя кантакты.

https://nashaniva.com/372135

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372135

Читать полностью…

Наша Ніва

Вось як выглядае павалены бурай лес пад Магілёвам з вышыні птушынага палёту

Работнікі лясной гаспадаркі падзяліліся здымкамі з борта верталёта.

https://nashaniva.com/372131

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372131

Читать полностью…

Наша Ніва

Шматлікія вуліцы Мінска і адрэзкі МКАД сталі ў заторах у выніку наступстваў залевы

Скрыншот з сэрвісу «Яндэкс Заторы» па стане на 17:27.

Рух спыніўся або замарудзіўся ў тым ліку на Арлоўскай, Сурганава, Якуба Коласа, некаторых кавалках праспекты Незалежнасці і на Даўгабродскай.

Читать полностью…

Наша Ніва

Мінск, Лебядзіны, 15 хвілін таму

Відэа чытача @onlinerby.

Читать полностью…

Наша Ніва

«Маем адну важную зачэпку». Расследавальнікі працягваюць пошук Мельнікавай

Шэф-рэдактар The Insider і адзін з суаўтараў расследавання знікнення Анжалікі Мельнікавай Цімур Алеўскі сказаў @belsat, што пошукі працягваюцца і цяпер журналісты маюць «адну важную зачэпку».

https://nashaniva.com/372120

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372120

Читать полностью…

Наша Ніва

Аляксандр Глеб не выказвае публічнай нязгоды з Лукашэнкам, бо гэта можа пацягнуць наступствы для яго сям'і

Вось якія аргументы прыводзіў адвакат футбаліста прыводзіў палякам, каб яны знялі з яго санкцыі.

https://nashaniva.com/372110

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372110

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларускі верталёт намагаўся збіць дрон, што заляцеў у Літву

Паводле інфармацыі iSANS, дрон, які заляцеў у Літву з Беларусі, з'яўляецца расійскім беспілотнікам тыпу «Гербера». Гэта дрон-прыманка, прызначаны для перагрузкі сістэм ПРА і выяўлення пазіцый радарных комплексаў.

https://nashaniva.com/372117

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372117

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўскі: Пазняк звар'яцеў, шкада чалавека

Пры гэтым Сяргей Ціханоўскі ў інтэрв’ю @radiosvaboda прызнаў, што «Зянон Пазняк для беларусаў зрабіў так шмат, што, можа быць, і ніхто столькі не зрабіў».

https://nashaniva.com/372109

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372109

Читать полностью…

Наша Ніва

На Віцебшчыне прадаюць унікальную сядзібу, па праект якой гаспадары ездзілі ў далёкую Брытанію

Руіны рамантычнага замка ў вёсцы Лескавічы Шумілінскага раёна, які спалучае ў сабе рысы сярэднявечнай архітэктуры і мадэрну, выстаўленыя на аўкцыён. Расказваем, чаму нічога падобнага ў краіне больш няма і чым у пачатку мінулага стагоддзя захапляла заходніх крытыкаў беларуская сядзіба. 

https://nashaniva.com/372014

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372014

Читать полностью…

Наша Ніва

У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі

50-гадовага палкоўніка СБУ Івана Вароніча невядомы расстраляў у цэнтры Кіева з пісталета з глушыцелем.

https://nashaniva.com/372104

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372104

Читать полностью…

Наша Ніва

«Я задзяўблася!» Беларуска ў шаленстве ад якасці сувязі МТС

У каментарах абураныя беларусы сталі скардзіцца і на іншых аператараў.

https://nashaniva.com/372100

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/372100

Читать полностью…
Subscribe to a channel