Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
Ціханоўскі расказаў, што 14 студзеня да яго прыязджаў Пратасевіч
Сяргея адправілі ў лазню памыцца. Ён зразумеў, што будзе нешта запісвацца. Пасля прыйшоў Пратасевіч, каб угаварываць пісаць на памілаванне.
“Ты палітычная шпана”, — сказаў яму Ціханоўскі. “Але вы не асуджайце яго, ён малады хлопец, яго запужалі”.
Ціханоўскі: Я пяць з лішнім гадоў знаходзіўся адзін у адзіночнай камеры
Читать полностью…Ціханоўскі прадэкламаваў свой верш пра лічынак, які напісаў у ШІЗА
Читать полностью…Ціханоўскі кажа, што са студзеня ведаў, што яго выпусцяць.
Читать полностью…Ціханоўскі: «Юстыцыя ў Беларусі не памерла. У яе проста дзірка ў лобе».
Читать полностью…Ціханоўскі: Хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў — калі вы чакалі знак, то вось ён. Дзяржавы гінуць тады, калі не могуць адрозніць кепскіх людзей ад добрых. Абвінавачанне, выстаўленае супраць ката, стала прысудам для ахвяры.
Читать полностью…Святлана Ціханоўская пачала прэс-канферэнцыю са словаў радасці ад таго, што яна зноў з Сяргеем і абяцання змагацца за вызваленне ўсіх астатніх вязняў, якія застаюцца ў зняволенні.
Ціханоўская падзякавала за вызваленне беларускіх палітвязняў прэзідэнту Дональду Трампу, генералу Келагу, уладам Літвы і Польшчы, а таксама кіраўніцтву Еўрапейскага саюза за падтрымку змагання беларусаў.
«Гэта наша супольная перамога», — сказала яна.
Пасля ўступу на беларускай мове яна перайшла на англійскую і паўтарыла падзякі па-англійску. «I want to personally thank President Donald Trump», — сказала яна.
На прэс-канферэнцыю прыйшла пакуль толькі Святлана Ціханоўская, без Сяргея.
Читать полностью…З сумеснай прэс-канферэнцыі Святланы і Сяргея Ціханоўскіх будзе весціся трансляцыя
Пачатак у 12:30.
https://www.youtube.com/live/cN99Dal-xww
Іран раніцай атакаваў Ізраіль найноўшымі балістычнымі ракетамі
Падчас ранішняй атакі на Ізраіль Іран упершыню выкарыстаў балістычную ракету «Хайбар» — найноўшую распрацоўку, заяўляе КВІР.
https://nashaniva.com/370794
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370794
Міністра культуры Чарнецкага завезлі ў калонію і паказалі спектакль
У папраўчай калоніі №22 у Івацэвіцкім раёне асуджаныя паставілі спектакль паводле п'есы Аляксея Дударава «Радавыя».
https://nashaniva.com/370790
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370790
🔥 Што такое БЕЛАРУСІЯНІЗМ і чаго хоча Лукашэнка. Новы ТОК
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем няўдачы «Беларусьфільма» і корань праблем айчыннага кінематографа, сыр-бор вакол абавязковага пакосу травы, спробы чыноўнікаў вынайсці беларускую нацыянальную ідэю і рост заробкаў у краіне.
Таксама згадваем скандал з БЧБ-сцягам на гей-прайдзе і пафаснае адкрыццё фантана ў Навагрудку.
https://www.youtube.com/watch?v=wlzJtWZqS2Q
Дасведчанага аўдытара пасадзілі за палітыку і дадалі ў спіс «тэрарыстаў»
Іван Каваленка больш за 20 гадоў працуе ў сферы аўдыту. Ён працаваў у кампаніях «вялікай чацвёркі» і з'яўляецца членам брытанскай асацыяцыі прысяжных бухгалтараў ACCA. Цяпер Іван за кратамі.
https://nashaniva.com/370542
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370542
❗️Ціханоўскі: Лідарам апазіцыі з’яўляецца мая жонка — Святлана Ціханоўская, і я ні на што не збіраюся тут прэтэндаваць. Лідарам не можа быць чалавек, які пяць гадоў прасядзеў у ізаляцыі. Такіх лідараў, як я, у нас тысячы.
Читать полностью…«Вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не рухне пуцінскі рэжым» — Ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі лічыць Расію вінаватай у тым, што адбываецца ў Беларусі.
У Сяргея Ціханоўскага на прэс-канферэнцыі спыталі, ці згодны ён з тым, што не можа быць вольнай Беларусі, пакуль у Расіі існуе пуцінскі рэжым: «Я цалкам згодны з тым, што вызваленне Беларусі не можа пачацца, пакуль не абрынецца пуцінскі рэжым. Абсалютна. Калі б не Пуцін, то мы б зараз тут не сядзелі б – усё б скончылася ў 2020 — 2021 годзе. Я ў гэтым абсалютна ўпэўнены».
«Я планую не лезці ў дзейнасць Офіса» — Ціханоўскі
Ëн расказаў, што яму ў вушы агенты КГБ улівалі дэзынфармацыю, але ён адчуваў, што яго дэзынфармуюць.
«Жонка кажа: «Дочанька, тата прыехаў…» — Ціханоўскі расказвае пра дзяцей, і слёзы пачынаюць душыць яго
Дачка таты не пазнала.
«Жыве Беларусь!» — скончыў прамову Сяргей Ціханоўскі і паказаў сціснуты кулак.
Читать полностью…Ціханоўскі: «Яны там называюць нас здраднікамі. А я назаву здраднікам кожнага, хто лукашызму не супраціўляецца»
Читать полностью…Сваю прамову Сяргей Ціханоўскі пачаў з падзякі амерыканскім і еўрапейскім палітыкам.
Читать полностью…Прысутнічаюць таксама палітвязні Ігар Карней, Наталля Дуліна, Сяргей Шэлег і Кірыл Балахонаў.
Читать полностью…Украіна кантралюе 90 квадратных кіламетраў на Куршчыне — Сырскі
Уладзіміру Пуціну 26 красавіка далажылі, што ад УСУ вызвалены апошні населены пункт у Курскай вобласці.
https://nashaniva.com/370796
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370796
Навошта Трампу Лукашэнка?
Адказ на гэтае пытаньне — хіба самы цікавы момант візіту Кіта Келага ў Мінск. І самы загадкавы. Піша палітычны аглядальнік @radiosvaboda Юры Дракахруст.
https://nashaniva.com/370795
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370795
Сяргей Ціханоўскі сёння выступіць перад журналістамі
Прэс-канферэнцыя з удзелам палітыка і іншых вызваленых палітвязняў запланавана на 12:30 па мінскім часе.
Пад акупаваным Такмакам палае расійскі эшалон з цыстэрнамі
Гараць 11 цыстэрнаў з палівам, дым быў бачны на адлегласці 15—20 кіламетраў.
https://nashaniva.com/370792
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370792
Яшчэ адзін вызвалены палітвязень са спісу 14 — грамадзянін Польшчы Ежы Жывалеўскі
Яму прысудзілі 4 гады калоніі за агентурную дзейнасць.
Пракоп'еў: У Ціханоўскага ёсць амаль усё, апроч разумных дарадцаў. Прапаную сваю дапамогу
Вадзім Пракоп'еў лічыць, што ў вызваленнага Сяргея Ціханоўскага цяпер ёсць шанец змяніць сітуацыю ў дэмакратычных сілах і «здзівіць Лукашэнку».
https://nashaniva.com/370787
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370787