Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
«Не хацеў патрапіць пад патэнцыйную мабілізацыю». Кім адчувае сябе беларуская моладзь за мяжой і як шукае сябе
За апошнія гады шмат беларускай моладзі пакінула краіну — з-за страху пераследу, магчымай мабілізацыі, жадання вучыцца за мяжой ці быць з сябрамі, якія таксама з'ехалі. Кім яны адчуваюць сябе за мяжой, ці звязваюць сваю будучыню з Беларуссю, пра што турбуюцца? Расказваюць яны самі. Развагі маладых людзей апублікаваў праект «1906». Мы перадрукоўваем іх.
https://nashaniva.com/369105
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369105
«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу
Валянціна Вотчык вяла актыўны лад жыцця, працавала фітнэс-трэнеркай і не скардзілася на здароўе, але летам 2023 года адчула сябе дрэнна. Стан толькі пагаршаўся, і сёння дзяўчына з цяжкасцю можа хадзіць, праводзячы жыццё ў чатырох сценках.
https://nashaniva.com/368883
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368883
На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты
Сітуацыя з фінансамі Беларускай чыгункі сёння вельмі цяжкая і пагаршаецца практычна кожны дзень. Кампанія пастаянна спрабуе зменшыць выдаткі на рамонт і інвестыцыі, але таксама пад скарачэнні трапляюць і выплаты работнікам, піша @belzhd_live.
https://nashaniva.com/369166
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369166
Маладую касплэйшчыцу кінулі за краты за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»
30-гадовай Лідзіі Горахавай пагражала да 12 гадоў зняволення.
https://nashaniva.com/369161
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369161
Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны
Расійскі блогер Назір Яўлоеў — інвалід першай групы. Кажа, што стаяць у чарзе давялося б суткі.
https://nashaniva.com/369030
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369030
Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху
Пры гэтым навукоўцы пакуль не зразумелі, ці могуць яны ідэнтыфікаваць канкрэтных людзей па паху.
https://nashaniva.com/369141
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369141
Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»
«Я палез у наш чацік, у якім усё абмяркоўвалася, і хачу сказаць, што не рандомна Вольга Сямашка адтрымала для праверкі гэты фонд».
https://nashaniva.com/369147
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369147
Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»
Учора на «Мінск-арэне» адбыўся першы з чатырох запланаваных канцэртаў расійскага гурта «Руки вверх». Гэта рэкорд: упершыню нехта з артыстаў змог прадаць амаль 60 тысяч квіткоў. Паглядзелі, якімі ўражаннямі дзеляцца беларусы ў сацсетках.
https://nashaniva.com/369143
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369143
Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»
Том Круз вяртаецца ў беларускія кінатэатры — сёння прэм’ера новай «Місіі невыканальная». Калі вы даўно не былі ў кіно, цяпер самы час набыць квіток, і вось чаму.
https://nashaniva.com/368226
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368226
Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў
Масква патрабуе ад Кіева спыніць атрыманне ваеннай дапамогі з Захаду і спыніць мабілізацыю на час перамір’я.
https://nashaniva.com/369132
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369132
Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй
Усё больш краін укараняюць практыку «ферм старых людзей» — сельскагаспадарчых гаспадарак, дзе пажылыя людзі і нават пацыенты з дэменцыяй уключаюцца ў простую, але карысную працу на зямлі.
https://nashaniva.com/367706
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367706
Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу
Інцыдэнт адбыўся ў трамваі маршруту №6.
https://nashaniva.com/369127
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369127
ВІДЭАНАВІНЫ. Лукашэнка адмяняе выбары? Трывожная заява / Чыноўнікаў рыхтуюць да бяды: што адбываецца
У Беларусі адменяць выбары прэзідэнта? Трывожны званочак у эфіры АНТ. Лукашэнка заняўся адукацыяй: пра што гаварылі на вялікай нарадзе міністр Андрэй Іванец, віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч і старшыня Камітэта Дзяржкантролю Герасімаў. Яшчэ адна гучная адстаўка: чаму Лукашэнка звольніў з высокай пасады былога спецслужбіста і хто цяпер узначаліў беларускі Парк высокіх тэхналогій? Бяда ў Гродзенскай вобласці. Анамалія пад Брэстам. Беларускія пенсіянеры зноў здзіўляюць. Юрый Караеў, Пятро Пархомчык, Аляксандр Вальфовіч, Віктар Хрэнін і не толькі: дзе і чаму сабралі чыноўнікаў Лукашэнкі?
Падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://youtu.be/xf5VatTd9EE
У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ
Сам мільярдэр прыйшоў на мерапрыемства з падбітым вокам.
https://nashaniva.com/369124
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369124
«На дзіва моцна працуе геаграфічны фактар». Выдавец Андрэй Янушкевіч расказаў, як распаўсюджвае беларускія кнігі праз Amazon
Беларускае выдавецтва, вымушанае пакінуць краіну, шукае шляхі, як данесці кнігі па-беларуску да чытачоў у розных кутках Еўропы і свету, расказаў выдавец Андрэй Янушкевіч @gazetaby.
https://nashaniva.com/369113
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369113
Макрон заклікаў не аглядацца на Вашынгтон і Пекін
Падчас канферэнцыі па бяспецы «Дыялог Шангры-Ла» ў Сінгапуры прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў краіны Еўропы і Паўднёва-Усходняй Азіі стварыць «кааліцыю незалежных». Ён прапанаваў аб’яднацца вакол прынцыпу вяршэнства права і дзейнічаць без аўтаматычнага ўзгаднення з Вашынгтонам або Пекінам, піша Euronews.
https://nashaniva.com/369158
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369158
Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie
Беларуска апісала ў тыктоку, як рабіла пашпарт сваёй дачцэ Эстэль. Кацярына лічыць, што пашпартны стол сапсаваў імя дзяўчынкі.
https://nashaniva.com/368946
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368946
У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар»
Перад гандлёвым цэнтрам Galleria Minsk сабраліся тысячы аматараў ровараў, каб прыняць удзел у вялікім заездзе па маршруце: Палац спорту — «Мінск-Арэна» — Палац спорту.
https://nashaniva.com/369160
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369160
Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам
Двое пацярпелых, пасажырка матацыкла ў цяжкім стане.
https://nashaniva.com/369162
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369162
Чарэшня на Камароўскім рынку патаннела ў тры разы. Чым яшчэ выгадна закупіцца ў выхадныя
За мінулы тыдзень кошт чарэшні на Камароўскім рынку апусціўся з 35-40 рублёў за кілаграм да 11,90—15,90. А як змяніліся цэны на іншую папулярную садавіну і агародніну?
https://nashaniva.com/369152
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369152
У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты
Якім вам больш даспадобы?
https://nashaniva.com/369138
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369138
Грэта Тунберг сабралася ісці пад ветразем у Газу
Шведская экаактывістка заявіла пра намер далучыцца да флатыліі, якая накіроўваецца ў сектар Газа ў знак пратэсту супраць ваеннай аперацыі Ізраіля.
https://nashaniva.com/369144
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369144
У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай
«Брама Мінска» заўсёды выклікала цікавасць не толькі ў мінчан, але і ў прыезджых. Яшчэ б — цэнтр горада, унікальная архітэктура, гісторыка-культурная каштоўнасць. Людзям цікавы вонкавы выгляд будынкаў-блізнят, а таксама тое, што адбываецца ўнутры іх.
https://nashaniva.com/369140
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369140
Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча
З лютага 2023 года Міколу Статкевіча ўтрымліваюць без сувязі з роднымі і знешнім светам (рэжым інкамунікада).
https://nashaniva.com/369137
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369137
Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі?
Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент.
https://nashaniva.com/369087
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369087
У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі
Машына перакулілася і ўрэзалася ў дрэва.
https://nashaniva.com/369130
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369130
Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам
Раскопкі гарадзішча на Менцы, якое і было летапісным Менскам, далі магчымасць дакладна вызначыць, калі будавалася сталіца Беларусі. Адкрыццё стала вынікам супрацы археолагаў і батанікаў.
https://nashaniva.com/368941
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368941
Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча
Прарасійскі прэм'ер Украіны не мае ніводнай сучаснай навуковай работы. Затое ён праславіўся тым, што за чвэрць стагоддзя знаходжання на высокіх пасадах у незалежнай Украіне так і не здолеў засвоіць украінскую мову нават на ўзроўні чытання з паперкі. Цяпер ён жыве пад Масквой і выступае спікерам расійскай прапаганды.
https://nashaniva.com/369121
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369121
На выбарах у Польшчы будзе фотафініш
Апошнія апытанні перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы засведчылі скарачэнне і так нязначнай розніцы паміж кандыдатамі. Аналітыкі звяртаюць увагу на найбольш імаверныя сцэнарыі развіцця падзей і падкрэсліваюць асабліва важную ролю галасоў палякаў, аддадзеных за мяжой.
https://nashaniva.com/369112
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369112
«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч
У вялікім інтэрв’ю @radiosvaboda Мацкевіч расказала пра тое, як Віктар Бабарыка пераносіў турму, што ён расказваў пра сустрэчу палітвязняў з Лукашэнкам у СІЗА, як успрыняў учынак Марыі Калеснікавай.
https://nashaniva.com/369119
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369119