Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906
У Налібоцкай пушчы назіраецца бэбі-бум
У табуне тарпанападобных коней з сакавіка з’явілася больш за 20 жарабятаў.
https://nashaniva.com/368232
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368232
Літва падала пазоў супраць Беларусі ў Гаагу
Літва падала на Беларусь у Міжнародны суд ААН у Гаазе, абвінаваціўшы рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў арганізацыі міграцыйнага крызісу, які парушае нормы міжнароднага права.
https://nashaniva.com/368230
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368230
555 рублёў за кілаграм — і гэта не рэкорд. Цікавая цана з крамы
Гэтым разам гаворка пра грыбы — гэта з года ў год адзін з самых дарагіх прадуктаў у беларускіх крамах.
https://nashaniva.com/368225
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368225
Кітай рыхтуецца запусціць вялізарны дрон з дронамі. Спецыялісты кажуць, гэта зменіць сучасную зброю
Першы кітайскі авіяцыйны карабель-носьбіт SS-UAV Jiutian здзейсніць свой першы палёт у чэрвені.
Ён можа ляцець на вышыні 15 кіламетраў. Далёкасць палёту складае 7000 кіламетраў. Аўтаномнасць — 36 гадзін.
Можа несці больш за 100 беспілотнікаў, кіраваных штучным інтэлектам.
Анжаліка Агурбаш зноў выходзіць замуж
Вяселле адбудзецца ў Маскве, але спявачка затым пераедзе.
https://nashaniva.com/368214
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368214
СБУ нанесла ўдар па расійскіх радарах і складах на газаздабыўных платформах у Чорным моры
Украінскія спецслужбы працягваюць дзеянні ў Чорным моры, знішчаючы расійскую тэхніку.
https://nashaniva.com/368211
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368211
Як за год змяніліся цэны на нерухомасць у буйных гарадах. Сталіца не ў лідарах росту
Паглядзелі, як выглядае сітуацыя з кватэрамі ў Мінску і абласных гарадах.
https://nashaniva.com/367802
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367802
Мелоні і Макрон пасварыліся наконт Украіны. Мерц стараецца іх памірыць
Канцлер Германіі спрабуе ўрэгуляваць дыпламатычную спрэчку паміж Рымам і Парыжам пасля таго, як прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні не была ўцягнута ў апошнія перамовы лідараў ЕС і ЗША адносна ўрэгулявання вайны.
https://nashaniva.com/368197
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368197
У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай
Карым Педэрсан — адзіны замежнік у Офісе Ціханоўскай — кіраўнік аддзела міжнародных камунікацый. Грамадзянін Даніі, ён нарадзіўся ў Швейцарыі, у сям’і датчанкі і індуса персідскага паходжання. Карым ведае некалькі моваў: англійскую, нямецкую, дацкую, вучыў таксама беларускую, рускую, французскую і літоўскую.
https://nashaniva.com/367877
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367877
Сіміон прызнаў паразу на выбарах прэзідэнта Румыніі
Пасля публікацыі даных экзітполаў, якія паказалі перамогу Дана, Сіміон заявіў, што не давярае гэтым лічбам, і абвясціў сябе новым прэзідэнтам, але пасля з’яўлення афіцыйных вынікаў прызнаў паразу.
https://nashaniva.com/368196
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368196
Тысячы людзей у Бухарэсце святкуюць перамогу праеўрапейскага кандыдата Нікушора Дана
Яўка ў другім туры выбараў вырасла з 54 да 65%. За Дана галасавалі сталіца і вялікія гарады, за Сіміона — вёска і дыяспара. Дан набірае 54% галасоў, у Сіміона — 46.
Дан — адназначна за максімальную падтрымку Украіны, за еўрапейскае адзінства і нерушымасць межаў.
У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык
Грошы ў далярах збіраюцца дазволіць браць у доўг толькі ў блізкіх сваякоў.
https://nashaniva.com/368189
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368189
Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам
Нацыяналіст Джорджэ Сіміон ставіць пад сумнеў вынікі экзіт-полаў.
https://nashaniva.com/368192
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368192
«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар
Традыцыя рыхтаваць аддзенне на той свет, каб і там быць не горшым за іншых, яшчэ жывая ў вёсках.
https://nashaniva.com/368190
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368190
У Вільні і Варшаве прайшлі акцыі да Дня салідарнасці з палітвязнямі
Сама дата адзначаецца 21 мая — у гадавіну смерці палітвязня Вітольда Ашурка, якога не стала за кратамі.
https://nashaniva.com/368187
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368187
Беларусь на «конкурсе без вычварэнстваў» прадставіць Насця Краўчанка
Конкурс «Інтэрбачанне» задуманы як адказ «Еўрабачанню», ад удзелу ў якім адхіленыя Беларусь і Расія.
https://nashaniva.com/368235
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368235
Пяткевіч прыехала ў Смалявічы з люксавым рэменем Hermes
Намесніца кіраўніка лукашэнкаўскай Адміністрацыі Наталля Пяткевіч зрабіла рабочую паездку ў горад-спадарожнік Смалявічы. Пяткевіч зачаравала мясцовых жыхароў сваім нязмушаным стылем і любоўю да брэндаў, якую раней публічна асудзіў Лукашэнка.
https://nashaniva.com/368229
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368229
Мараканцаў, якія зладзілі бойку ў Гомелі, высылаюць з краіны. Перад гэтым правялі публічную цырымонію іх высылкі
Міліцыя раней паведамляла, што начную бойку ў Гомелі зладзілі два студэнты-мараканцы з-за дзяўчыны. Цяпер яны паведамілі пра высылку трох чалавек.
https://nashaniva.com/368224
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368224
На мітынгу ў Варшаве Латушка публічна паспрачаўся з Пазняком пра санкцыі
Зянон Пазняк заявіў на мітынгу ў Варшаве, што санкцыі ЕС ізалююць Беларусь і штурхаюць яе ў абдымкі Расіі. Паводле палітыка, рэжым ужо гатовы да перамоў, але Еўрасаюз гэтага не жадае. Павел Латушка ж лічыць, што санкцый маюць свой сэнс.
https://nashaniva.com/368215
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368215
Міністр адукацыі расказаў, хто будзе адказваць за захаванасць мабільнікаў, якія будуць забіраць у школьнікаў
З 1 верасня ў школах будуць забаронены мабільныя тэлефоны. Як гэта будзе працаваць, распавёў Андрэй Іванец.
https://nashaniva.com/368203
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368203
Байкер з хвастом. Брэсцкі джэк-расэл на матацыкле стаў зоркай TikTok
Год таму Дзмітрый Кугаль завёў акаўнт для свайго гадаванца, і зараз джэк-расэл-тэр’ер Джэкі — «галоўны байкер Брэста» і зорка TikTok.
https://nashaniva.com/368202
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368202
«Шчаслівая, што адважылася на свінню, а не нарадзіць другое дзіця». Беларуска гадуе міні-піга і не можа нарадавацца
Дызайнерка драўляных сумачак Крысціна Левіна з месяц таму завяла сабе ў кватэры міні-піга — дзяўчынку, якую яны з сынам назвалі Карыцай.
Цяпер у сваім блогу яна падрабязна дзеліцца ўсімі этапамі сталення і выхавання дэкаратыўнай свінкі. «Навучыць яе за два тыдні хадзіць какаць і сікаць на пялюшку аказалася прасцей, чым майго сына за сем гадоў не апырскваць сваім жоўтым струменем плітку ў туалеце», — іранічна заўважае жанчына.
https://nashaniva.com/368169
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368169
Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання разглядаюць варыянты, як ратаваць ураджай.
https://nashaniva.com/368195
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368195
Трамп заявіў, што засмучаны хваробай Байдэна
Джо Байдэну дыягнаставалі агрэсіўную форму раку прастаты. Прэзідэнт ЗША пажадаў яму выздараўлення.
https://nashaniva.com/368198
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368198
Узлёт і падзенне Наталлі Качанавай: яе галоўная памылка і рэакцыя Лукашэнкі
У выпадку смерці Аляксандра Лукашэнкі ўлада ў Беларусі павінна перайсці да старшыні Савета Рэспублікі. Гэту пасаду сёння займае звышлаяльная Наталля Качанава. Гэта жанчына пачынала дыспетчаркай водаканала ў Полацку, а сёння з’яўляецца другім чалавекам у Беларусі. Прычым, як ні парадаксальна, не маючы аніякіх палітычных амбіцый.
Як Качанава ўвогуле трапіла ва ўладу? Якога міністра звольнілі пасля яе выбачення? З чым не справілася чыноўніца і чаму гэтая памылка стала прычынай вяртання ў Беларусь Наталлі Пяткевіч? І якая роля Качанавай у апошнім пераабранні Лукашэнкі?
Усе падрабязнасці глядзіце ў новым сюжэце «Нашай Нівы».
https://youtu.be/d8Bq6_txyDY
У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме
Былы прэзідэнт ЗША і яго сям'я «абмяркоўваюць варыянты лячэння са сваімі дактарамі».
https://nashaniva.com/368194
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368194
У Польшчы на выбарах у другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі — экзіт-полы
У першым туры ўдзельнічала 13 кандыдатаў.
https://nashaniva.com/368193
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368193
«Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне»
Праграмістка з Мінска Вікторыя, якая вядзе папулярны блог у тыктоку, падзялілася з падпісчыкамі, як у яе сям'і размяркоўваюць хатнія справы.
https://nashaniva.com/368191
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368191
Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека
Чалавек — гэта не толькі пра ёсць/няма. Чалавек — гэта пра хачу больш, піша спецыяліст у галіне аўтаматызацыі бізнес-працэсаў.
https://nashaniva.com/368184
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/368184
Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты
Гамяльчук Мікалай Стагурскі пасля ад'езду за мяжу расказаў, што яго спрабавалі вербаваць спецслужбы. Пасля гэтага пра яго напісаў Азаронак, а па яго малодшага брата Змітра і бацьку прыйшлі сілавікі. Зміцер расказаў пра тыя падзеі.
https://nashaniva.com/367867
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/367867