nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

Памёр Вячка Станкевіч

Беларускаму грамадскаму дзеячу ў ЗША было 92 гады. Сярод іншага ён 10 гадоў узначальваў Беларускую службу «Радыё Свабода».

https://nashaniva.com/373145

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373145

Читать полностью…

Наша Ніва

Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ

У сувязі з гэтым беларусаў, што знайшлі прытулак у Літве, заклікаюць не паддавацца на правакацыі і папярэджваюць, што супрацоўніцтва з замежнымі спецслужбамі можа мець крымінальныя наступствы.

https://nashaniva.com/373139

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373139

Читать полностью…

Наша Ніва

Былы аналітык «Мінскага дыялогу»: Дурасць завяла Расію ў стратэгічны тупік

«Расійскія эліты пагрузіліся ў мінулае. Прычым вельмі канкрэтнае — часоў махровага царскага імперыялізму», — піша Сяргей Богдан.

https://nashaniva.com/373135

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373135

Читать полностью…

Наша Ніва

Выставілі на аўкцыён кватэру з самага высокага ў Беларусі панэльнага хмарачоса

Пачатковая цана — 261 981 рубель, што складае прыкладна 3266 рублёў за квадратны метр.

https://nashaniva.com/373134

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373134

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка накінуўся на міністра: што здарылася / Бяда ў Брэсцкай вобласці: падрабязнасці

Лукашэнка ў полі: у чым вінаваты ягоны міністр сельскай гаспадаркі Юрый Горлаў? Якога госця забаўляе беларускі прэм'ер-міністр Турчын? Страшная традыцыя: больш за 30 пацярпелых. Дзве важныя навіны пра медыцыну ў Беларусі: добрая і не вельмі. Бяда ў Брэсцкай вобласці. Што прыдумалі беларускія чыноўнікі і чаму яны спрабуюць схаваць свае дзеянні? Дзіўная акцыя ў Гомельскай вобласці. Чарговы скандал у беларускай апазіцыі. Фота беларусаў і Міністэрства адукацыі: нечаканая гісторыя.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=8eUHRyQ_VxY

Читать полностью…

Наша Ніва

На адкрыццё дома Саюза жанчын Качанава прыйшла па-параднаму, а Ярмошына — як турыстка

24 ліпеня ў Мінску ўрачыста адкрылі Дом Беларускага саюза жанчын. На мерапрыемстве можна было пабачыць як дзейных актывістак арганізацыі, так і пенсіянерак. 

https://nashaniva.com/373133

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373133

Читать полностью…

Наша Ніва

Пратасевіч наракае, што не можа знайсці працу і задумваецца пра ад’езд

«Нягледзячы на ўсе мае спробы жыць звычайнае спакойнае жыццё, сумленна працаваць і не адсвечваць, нічога не мяняецца».

https://nashaniva.com/373130

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373130

Читать полностью…

Наша Ніва

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент

Святлана Ціханоўская выступіла з заявай адносна гучнай справы з рассыланнем дыкпікаў кіраўніком Фонду салідарнасці «Байсол» Андрэем Стрыжаком. Асуджаючы дзеянні, зробленыя чалавекам, яна ў той жа час заклікае не пераносіць гэта на ўсю арганізацыю.

https://nashaniva.com/373125

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373125

Читать полностью…

Наша Ніва

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам

Адразу пасля таго, як стала вядома пра пажар у царкве Святога Міхаіла ў Сцяпанках Жабінкаўскага раёна, чыноўнікі паспяшаліся запэўніць, што гэты храм будзе ўключаны ў пералік культавых аб'ектаў, якія падлягаюць рэканструкцыі ў 2026-2030 гадах. Але насамрэч рэканструяваць там ужо няма чаго, хіба толькі рабіць навабуд.

https://nashaniva.com/373124

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373124

Читать полностью…

Наша Ніва

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

Царква ў Сцяпанках, пабудаваная ў XVIII стагоддзі і рэканструяваная ў XIX-м, была адным з адметных помнікаў драўлянай архітэктуры Беларускага Палесся. Яна ўваходзіла ў склад культавых драўляных храмаў Берасцейшчыны, якія разглядаліся нават як кандыдаты на ўключэнне ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Пра 5 такіх цэркваў, у тым ліку і Сцяпанкаўскую, «Наша Ніва» ў 2019 годзе рабіла вялікі фотарэпартаж

https://nashaniva.com/373118

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373118

Читать полностью…

Наша Ніва

У Сцяпанках Жабінкаўскага раёна гарыць царква

Ратавальнікі працуюць на месцы здарэння.

https://nashaniva.com/373112

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373112

Читать полностью…

Наша Ніва

У барацьбу з дармаедамі ўключыліся ваенкаматы. Прычым выклікаюць нават тых, хто працуе

У Жлобіне сабралі ваеннаабавязаных, якія звольніліся пасля тэрміновай службы, каб правесці з імі прафілактычнае мерапрыемства, піша @flagshtok.

https://nashaniva.com/373104

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373104

Читать полностью…

Наша Ніва

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Андрэй Стрыжак, які аказаўся днямі ў эпіцэнтры скандалу з рассылкай дыкпікаў, у сваім тэлеграм-канале шчыра расказаў пра асабістае і адказаў на пытанне наконт жонкі.

https://nashaniva.com/373102

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373102

Читать полностью…

Наша Ніва

Эстонія пажыццёва забараніла ўезд у краіну Лукашэнку і яшчэ 272 асобам

Урад Эстоніі ў чацвер прыняў рашэнне зрабіць санкцыі супраць Беларусі бестэрміновымі, працягнуўшы забарону на ўезд для ключавых прадстаўнікоў беларускага рэжыму

https://nashaniva.com/373096

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373096

Читать полностью…

Наша Ніва

Памятаеце зарослую магілу акадэміка Карскага? Моладзь з Беларусі аплаціла яе ўпарадкаванне

Пахаванне заснавальніка беларускага мовазнаўства цяпер выглядае годна. Аднак пытанне пра сістэму догляду месцаў памяці за мяжою застаецца.

https://nashaniva.com/373090

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373090

Читать полностью…

Наша Ніва

Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ

У 2024 годзе на базе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні адкрылася Школа эканомікі і бізнэсу, якая запусціла першую бакалаўрскую праграму «Бізнэс-эканоміка». У ёй выкладаюць выбітныя беларускія эканамісты, сярод якіх Зміцер Крук, Леў Львоўскі і Кацярына Барнукова.

https://nashaniva.com/373067

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373067

Читать полностью…

Наша Ніва

Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Амурскай вобласці быў прынамсі адзін беларус

Раніцай 24 ліпеня ў Амурскай вобласці Расіі разбіўся пасажырскі самалёт Ан-24. На яго борце было 43 пасажыры і шэсць членаў экіпажа. Ніхто з іх не выжыў. Як стала вядома @zerkalo_io, сярод пасажыраў быў і беларус Дзяніс Казенка. У яго засталася маленькая дачка.

https://nashaniva.com/373143

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373143

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 24 ліпеня

Згарэла адна з культавых «сініх цэркваў» Берасцейшчыны. Царква ў Сцяпанках засталася на фотах «Нашай Нівы». У гэтай царкве-шэдэўры да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада. Хто такі Джэйсан Дэрула, што яму такі гонар

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю. А Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго. Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Пратасевіч наракае, што не можа знайсці працу і задумваецца пра ад’езд

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн

У Беларусь прыйшоў лясны кот — такога не бачылі амаль 100 гадоў

Памятаеце зарослую магілу акадэміка Карскага? Моладзь з Беларусі аплаціла яе ўпарадкаванне

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Читать полностью…

Наша Ніва

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій

Беларускі прадпрымальнік расказаў пра сваю працу на партале і іншых праектах, а таксама даў прагноз — у што будуць інвеставаць. Ëн расказаў пра жыццё ў Лондане, навіны венчурнага рынку і радыкальныя перамены, якія чакаюць нас у бліжэйшыя гады.

https://nashaniva.com/373101

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373101

Читать полностью…

Наша Ніва

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго

Вядучы праграмы «Обычное утро» баіцца нейкай сілы з вялікай колькасцю рэсурсаў.

https://nashaniva.com/373127

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373127

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр акцёр і рэстлер Халк Хоган

Яму быў 71 год. 

https://nashaniva.com/373132

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373132

Читать полностью…

Наша Ніва

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн

Новую схему пачалі тэставаць на трэцяй лініі, яна адлюстроўваецца на экранах над дзвярыма.

https://nashaniva.com/373126

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373126

Читать полностью…

Наша Ніва

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч

Затрыманыя 1 снежня 2020 года праваслаўны святар Сяргей Разановіч, яго жонка Любоў і сын Павел працягваюць адбываюць драконаўскія тэрміны, а храма, якім яны апекаваліся, не стала.

https://nashaniva.com/373122

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373122

Читать полностью…

Наша Ніва

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Перавучваць расіян казаць «Беларусь» замест «Белоруссия» нечакана ўзялася рэперка Мэйбі Бэйбі. Яна запісала адказ спявачцы Інстасамка (там ёсць нават беларускамоўная частка). Цяпер пад яе моладзь выкладае сотнямі відэа ў тыкток.

https://nashaniva.com/373114

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373114

Читать полностью…

Наша Ніва

Германія прыпыніла выдачу гуманітарных віз. Іх атрымлівалі і беларусы

Гэта рашэнне стала часткай больш строгай міграцыйнай палітыкі, якую ўзгадніла новая ўрадавая кааліцыя.

https://nashaniva.com/373113

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373113

Читать полностью…

Наша Ніва

Святлана і Сяргей Ціханоўскія возьмуць удзел у акцыі ў падтрымку Украіны ў Вільні

28 ліпеня спаўняецца 1250 дзён з пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. У гэты дзень на Кафедральнай плошчы ў Вільні пройдзе ўжо 148-ы штотыднёвы мітынг салідарнасці.

https://nashaniva.com/373110

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373110

Читать полностью…

Наша Ніва

Лукашэнка пра забарону на ўезд у Эстонію: Ніколі не быў там

Эстонія ўвяла пажыццёвую забарону на ўезд у краіну ў дачыненні да 273 грамадзян Беларусі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку. Яго прэс-сакратарка Наталля Эйсмант пракаментавала навіну.

https://nashaniva.com/373103

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373103

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусь упершыню за 100 гадоў прыйшоў лясны кот

Звера зафіксавала відэапастка ў Жыткавіцкім раёне.

https://nashaniva.com/373097

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373097

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусь афіцыйна прыйшоў новы кітайскі аўтамабільны брэнд. Што за ён

У Мінску адкрыўся першы афіцыйны аўтасалон Changan. Там будуць прадстаўлены чатыры мадэлі маркі.

https://nashaniva.com/373088

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373088

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм

«Я ў шоку», — адзначыла тыктокерка.

https://nashaniva.com/373095

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/373095

Читать полностью…
Subscribe to a channel