nashaniva | Unsorted

Telegram-канал nashaniva - Наша Ніва

50571

Падзяліцца інфармацыяй: @nasa_niva_bot Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Канал па-украінску: @nashanivaua Канал без палітыкі і вайны: @balzam1906

Subscribe to a channel

Наша Ніва

«Самі хутка здохнуць». Фоты з саміта ў Мінску даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму, а таксама Колю

Тэлеканалы і прэс-службы дыктатарскіх рэжымаў цяпер перад публікацыяй прапускаюць праз фільтры не толькі фоты, але і відэа. Таму кожная падзея тыпу саміта ЕАЭС у Мінску гэта яшчэ і нагода пабачыць рэальны стан Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, зафіксаваны кадрамі «няродных» фотакамер.

https://nashaniva.com/371281

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371281

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларуска ў Францыі ператварае плямы ад кавы ў мастацтва

Сафія Вясна, мастачка і актрыса, нарадзілася ў Беларусі, вырасла ў Японіі, а цяпер жыве ў Францыі. Адным з яе захапленняў стала стварэнне малюнкаў з плям кавы, што нядаўна прыцягнула ўвагу прэсы.

https://nashaniva.com/371259

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371259

Читать полностью…

Наша Ніва

Памёр Кларк Улафсан — герой гісторыі, якая дала свету паняцце «стакгольмскі сіндром»

Злачынец, імя якога звязваюць з узнікненнем вядомага псіхалагічнага і палітычнага паняцця «стакгольмскі сіндром», пражыў да 78 гадоў.

https://nashaniva.com/371261

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371261

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінцы знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме пад Валгаградам

Сілы спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны і Служба бяспекі Украіны правялі сумесную спецаперацыю, у выніку якой на расійскім вайсковым аэрадроме Марынаўка ў Валгаградскай вобласці былі знішчаныя два самалёты Су-34 і яшчэ два пашкоджаныя.

https://nashaniva.com/371266

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371266

Читать полностью…

Наша Ніва

Галоўнае за 27 чэрвеня

З 1 ліпеня ва ўсіх крамах запрацуюць новыя правілы — тлумачым, як цяпер рабіць пакупкі

Прагноз лепшае, заробкі растуць, але ёсць нюанс. Што адбываецца з эканомікай Беларусі

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы

Чалы дасціпна пажартаваў наконт выказвання Пуціна пра бот расійскага салдата

Іван Эйсмант: Калі Трамп скажа хоць слова з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, ніводзін не будзе выпушчаны з турмы

Колькі каштуе праехаць у Польшчу без чаргі, калі выезду чакае больш за 2400 машын

У Магілёве дырэктара рэкламнай фірмы асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»

«Цяпер ні ад каго не залежу». З «СБ. Беларусь сегодня» звольнілася чарговая прапагандыстка

Беларус, які вярнуўся з працоўнага рабства ў Маскве, памёр

«Я служу два дні на месяц». Беларус расказаў пра сваю службу ў арміі ЗША і заробак

Читать полностью…

Наша Ніва

ВІДЭАНАВІНЫ: Ціханоўскі здзівіў усіх: што здарылася / Лукашэнка на нервах: адказ на апошнія навіны

Сяргей Ціханоўскі і яго новае выступленне: пра свой план, беларусаў і Лукашэнку. Марыя Калеснікава і яе прынцыповая пазіцыя: што стала вядома? Лукашэнка прымае гасцей і нервуецца: што здарылася? Былы міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч і новая латэрэя. Незвычайная камера ў Брэсце. Новая праца для вядомага беларускага чыноўніка. Вялікія праблемы ў прыхільніка Лукашэнкі. Дзікая гісторыя ў Салігорску. Кранальная гісторыя ў Магілёве. Камедыя ў Ляхавічах.

Падрабязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».

https://www.youtube.com/watch?v=fF_FWdPKX8E

Читать полностью…

Наша Ніва

Міністр абароны Украіны абвясціў пра рэзкае павелічэнне дальнабойных удараў па Расіі

Украіна рыхтуецца значна павялічыць колькасць удараў па тэрыторыі Расіі з дапамогай дальнабойных беспілотнікаў, заявіў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў у інтэрв'ю, якое публікуе «Інтэрфакс-Украіна».

https://nashaniva.com/371257

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371257

Читать полностью…

Наша Ніва

Чалы пажартаваў наконт выказвання Пуціна пра бот расійскага салдата

20 чэрвеня, выступаючы на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сказаў, што «там, дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша». Беларускі аналітык Сяргей Чалы у сваёй праграме на ютубе жартоўна абыграў гэта выказванне, звязаўшы яго з яшчэ адной нядаўняй навіной.

https://nashaniva.com/371255

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371255

Читать полностью…

Наша Ніва

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі Вільні

Акцыя салідарнасці з удзелам нядаўна вызваленага палітвязня Сяргея Ціханоўскага і ягонай жонкі, дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай, прызначаная на суботу, 28 чэрвеня.

https://nashaniva.com/371157

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371157

Читать полностью…

Наша Ніва

Колькі каштуе вяселле мільярдэра Джэфа Безаса і хто з зорак запрошаны

Гучнае вяселле мільярдэра, заснавальніка Amazon Джэфа Безаса і яго спадарожніцы Ларэн Санчэс называюць «вяселлем стагоддзя». Святкаваць яго ў Венецыю, нягледзячы на пратэсты мясцовых, прыехала каля 200 гасцей. Хто з зорак запрошаны і колькі каштавала мерапрыемства?

https://nashaniva.com/371248

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371248

Читать полностью…

Наша Ніва

Спецслужбы прыдумалі новы спосаб, як збіраць фота беларусаў замежжа з сустрэчы з Ціханоўскімі

Дзяўчына, згенераваная штучным інтэлектам, заклікае дасылаць фота з «нашай сімволікай», каб паўдзельнічаць у конкурсе на самае прыгожае фота з сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім.

https://nashaniva.com/371238

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371238

Читать полностью…

Наша Ніва

53-гадовую спецыялістку па ўпакоўцы асудзілі за ўдзел у пратэстах

Наталля Нячаева атрымала хатнюю хімію.

https://nashaniva.com/370983

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/370983

Читать полностью…

Наша Ніва

«Замест кветак»: маладыя з Магілёва папрасілі ў гасцей на вяселле незвычайныя падарункі

Зусім нядаўна пара з Магілёва згуляла вяселле. Яшчэ да дня Х будучыя маладыя звярнуліся да гасцей з незвычайнай просьбай: не дарыць на вяселле раскошныя букеты.

https://nashaniva.com/371231

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371231

Читать полностью…

Наша Ніва

У Японіі пакаралі смерцю «забойцу з твітара». Яго адвакаты настойвалі, што ён проста дапамагаў дзяўчатам, якія хацелі памерці

Упершыню з 2022 года ў Японіі прывялі ў выкананне смяротны прысуд. Пакараны Такахіра Сіраісі, які ў 2017 годзе забіў дзевяць чалавек. У асноўным гэта былі дзяўчаты ва ўзросце ад 15 да 26 гадоў.

Ён запрашаў іх у сваю кватэру непадалёк ад Токіа, а затым душыў і расчляняў.

https://nashaniva.com/371225

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371225

Читать полностью…

Наша Ніва

Беларус, які вярнуўся з працоўнага рабства ў Маскве, памёр

Нядаўна ў тыктоку разляцелася гісторыя 69-гадовага беларуса Аляксандра Катлярова, які быў у Расіі ў рабстве ў «працоўным доме». Яго сустрэлі ў Маскве валанцёры і набылі квіток да роднага Гомеля. Але пасля мужчына знік.

https://nashaniva.com/371209

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371209

Читать полностью…

Наша Ніва

Украінцы нанеслі паспяховы ўдар па расійскаму спецназу на акупаванай тэрыторыі. Загінулі 11 чалавек

Ракетны ўдар быў нанесены па ўкрыцці падраздзялення 346-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў раёне горада Палогі на тэрыторыі акупаванай Запарожскай вобласці.

https://nashaniva.com/371247

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371247

Читать полностью…

Наша Ніва

Пластычнаму хірургу з Беларусі вынеслі ў Маскве абвінаваўчы прысуд і адпраўляюць у калонію

Кацярыну Ланскую, якая родам з Мінска, але цяпер жыве і працуе ў Маскве, расійскі суд прыгаварыў да 11 месяцаў калоніі-пасялення. Акрамя таго, ёй забаранілі займацца прафесійнай дзейнасцю на 2,5 года. 

https://nashaniva.com/371268

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371268

Читать полностью…

Наша Ніва

Пуцін: Захад хоча пахаваць Расію, але яны самі хутка здохнуць

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з рэзкай заявай пра краіны Захаду падчас прэс-канферэнцыі па выніках саміту ЕАЭС у Мінску. Паводле слоў Пуціна, заходнія дзяржавы пастаянна «хаваюць» Расію, аднак, як заявіў ён, «самі хутка здохнуць». 

https://nashaniva.com/371262

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371262

Читать полностью…

Наша Ніва

Трамп адмовіўся здымаць санкцыі супраць Ірана, бо Хаменеі яго раззлаваў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што нядаўна разглядаў магчымасць зняцця санкцый супраць Ірана, каб дапамагчы краіне хутчэй аднавіцца. Аднак, маўляў, пасля рэзкіх выказванняў лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі ён адмовіўся ад гэтай ідэі.

https://nashaniva.com/371263

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371263

Читать полностью…

Наша Ніва

Літва і Латвія ўсё ж прымуць чэмпіянат Еўропы па футзале, а беларусаў адправяць у Славенію

27 чэрвеня УЕФА абвясціла, што Славенія стане трэцяй краінай-гаспадыняй фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы па футзале 2026 года.

https://nashaniva.com/371253

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371253

Читать полностью…

Наша Ніва

Шаснаццаць градусаў. Расійскі карэспандэнт паскардзіўся, што змерз у лукашэнкаўскім палацы

«Не трэба ахалоджваць! Усе ўжо і так ахаладзіліся».

https://nashaniva.com/371260

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371260

Читать полностью…

Наша Ніва

Гурт Nazareth у апошні момант абвясціў, што не прыедзе на фестываль «Сонцастаянне» ў Пружанах. У чым прычына?

Шатландскі рок-гурт Nazareth адмяніў свой удзел у фестывалі «Сонцастаянне», які пройдзе ў беларускіх Пружанах 27-28 чэрвеня. Для публікі гэта стала нечаканым ударам: многія купілі квіткі яшчэ вясной і ехалі менавіта дзеля легендарных хітоў 1970-х, піша @BGazeta.

https://nashaniva.com/371249

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371249

Читать полностью…

Наша Ніва

Іван Эйсмант: Калі Трамп скажа хоць слова з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, ніводзін не будзе выпушчаны з турмы

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі адрэагаваў на словы Сяргея Ціханоўскага, сказаныя ім падчас прэс-канферэнцыі 22 чэрвеня ў Вільні, на другі дзень пасля свайго вызвалення з турмы. 

https://nashaniva.com/371252

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371252

Читать полностью…

Наша Ніва

Колькі каштуе праехаць у Польшчу без чаргі, калі выезду чакае больш за 2400 машын

Цягам тыдня на выезд з Беларусі ў Польшчу стабільна стаіць больш за 2000 легкавікоў. З ростам чаргі павялічваюцца і стаўкі на пазачарговы праезд.

https://nashaniva.com/371227

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371227

Читать полностью…

Наша Ніва

Стала вядома пра прысуд палітвязню Аляксандру Кудрэвічу

Былога супрацоўніка Дэпартамента крымінальнай разведкі МУС асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі, даведаўся @dissidentBY. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

https://nashaniva.com/371244

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371244

Читать полностью…

Наша Ніва

Дуліна супраць зняцця санкцый: Гэта як дамаўляцца з людажэрам, каб ён больш не еў людзей

«Гэта першы крок, і цяпер ён будзе прасіць каву ў ложак, потым гульнявую прыстаўку, потым яшчэ нешта. Вельмі неспакойна мне ад гэтага».

https://nashaniva.com/371239

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371239

Читать полностью…

Наша Ніва

«Калеснікава кажа, што не збіраецца выходзіць, пакуль не выйдзе апошні з палітвязняў»

«Калі я з'язджала, па-мойму, яна зноў была ў ШІЗА», — расказвае былая выкладчыца МДЛУ Наталла Дуліна.

https://nashaniva.com/371232

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371232

Читать полностью…

Наша Ніва

«Цяпер ні ад каго афіцыйна не залежу». З «СБ. Беларусь сегодня» звольнілася чарговая прапагандыстка

Юліяна Леановіч рабіла штотыднёвыя інтэрв'ю з тэлезоркамі і дзеячамі культуры. Кожнага распытвала пра «ўрокі» 2020 года. Аднак цяпер экс-журналістка знайшла іншы занятак.

https://nashaniva.com/371183

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371183

Читать полностью…

Наша Ніва

У Магілёве дырэктара рэкламнай фірмы асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»

Яму ставілі ў віну два артыкулы, звязаных з так званай «садзейнічанню экстрэмісцкай дзейнасці». Крымінальная справа была звязана з «справай Гаюна».

https://nashaniva.com/371222

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371222

Читать полностью…

Наша Ніва

У Беларусі забаранілі збіраць чорныя лісічкі

Што гэта за дзіўныя грыбы?

https://nashaniva.com/371218

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/371218

Читать полностью…
Subscribe to a channel