kalinouskipolk | Unsorted

Telegram-канал kalinouskipolk - Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

2408

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага Сайт Палка: www.kalinouski.org Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot

Subscribe to a channel

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Памяці нявінна расстраляных 🕯

29-30 кастрычніка 1937 году ў Менску савецкія чэкісты расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх было 22 літаратары.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

😉 Беларусы знішчаюць расейскіх акупантаў на харкаўшчыне ✈️

Вашай увазе вынікі працы аператараў FPV Палка Каліноўскага на харкаўскім накірунку. Знішчаная тэхніка і бронетэхніка ворага, мінамёты і артылерыя, склады бк, асабовы склад і ягоныя месцы дыслакацыі.

Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

👍 Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырыя падзякі:

Беларусам Бельгіі за перарададзеныя рухавікі для бусаў VW T-4. Рухавікі дапамогуць нам вярнуць да жыцця нашыя баявыя машыны.
🇺🇦 Аляксандру Рыкаву і ягонай супольнасці Balaganoff за перарададзеныя нам FPV-дроны, якія дапамогуць у вызваленні Украіны ад расейскіх акупантаў.

Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Падтрымліваем «Буханкацыд» 🔥

Аператары FPV Палка Каліноўскага далучыліся да акцыі «Буханкоцид» і знішчылі варожую машыну, празваную ў народзе «Буханка».

Серыя малатанажных паўнапрывадных машынаў УАЗ масава выкарыстоўваецца ворагам для лагістыкі: перавозкі асабовага складку і боепрыпасаў. «Буханка» — адна з найчасцейшых мэтаў украінскіх FPV аператараў.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Паляванне на буйнакаліберную гармату 2А36 «Гіацынт-Б»

Акрамя таго, што варожая гармата была добра замаскіравана, яна знаходзілася больш чым за 20 кіламетраў ад пазіцыі нашых дроншчыкаў. Але аператары FPV Палка Каліноўскага паспяхова справіліся з гэтай задачай. Гармата была знойдзена і пашкоджана: бліжэйшым часам яна не зможа пасылаць смяротны груз у бок нашых пазіцыяў.

Тэлеграм
| Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Голас Палка Каліноўскга зноў у Беларусі 👍

Сёння ў Маларыце і маларыцкім раёне можна было пачуць, між іншым, такі зварот да беларускіх сілавікоў. Нагадаем, што радыёвяшчанне працягнецца да 12 кастрычніка на хвалі 94.0 FM.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Роўна год таму за свабоду Беларусі і Украіны аддалі свае жыцці двое патрыётаў, сапраўдных беларусаў — ваяры разліку ПТРК батальёна Волат Палка Каліноўскага.
Гэта незаменная страта для ўсяго беларускага народа. Памяць пра вас будзе жыць у вяках.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Пагоня за БМД-4 і дакладнае трапленне 🎯

Разлік FPV Палка Каліноўскага адным ударам дрона выводзіць з ладу варожую тэхніку. Разам з сіламі сумежных падраздзяленняў БМД-4 была спалена да тла.

Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Роўна 2 гады таму ў баі загінуў наш пабрацім – ваяр Батальёну Волат Палка імя Кастуся Каліноўскага. Кожная нашая ахвяра на гэтай вайне не дарэмная, але бязмежна цяжкая. Ён сышоў у вечнасць, а мы працягнем нашую агульную справу і будзем біцца далей: біцца да поўнай перамогі. Бо толькі мы самі можам вырашыць лёс нашай краіны і нашага народу.
Жыве Беларусь!

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

⬇️ Дзякуем за дапамогу! Разам да перамогі! 👍

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Прызнанне лукашэнскаўскім рэжымам Палка імя Кастуся Каліноўскага тэрарыстычнай арганізацыяй — гэта пасягальніцтва на Сілы Абароны Украіны, у склад якіх уваходзіць нашае падраздзяленне. Але гэта не адмяняе нашую барацьбу.
Мы працягваем плячом дя пляча змагацца разам з братамі украінцамі за нашу і вашу свабоду.

Заклікамем падтрымаць наш збор на РЭБ, каб нашыя ваяры маглі эфектыўней і бяспечней выконваць сваю баявую працу на фронце. Калі вы не можаце ажыццявіць пераказ на Monobank — іншыя варыянты падтрымкі.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Звычайная баявая праца ў незвычайным фармаце

Паказваем атмасферныя архіўныя кадры з ваярамі мінамётнага разліку Палка імя Кастуся Каліноўскага, збробленыя на сапраўдную фотастужку.

Жадаеце дапамагчы хлопцам з мінамёткі? Ім зараз патрэбен пазадарожнік і вы можаце падтрымаць збор для яго набыцця.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Камандзір Палка Павал "Дзядзька" Шурмей сустрэўся з прэм'ер-міністрам Чачэнскай Республікі Ічкерыя Ахмедам Закаевам

«...Сёння беларусы, даказвая свету, яны выступілі з мірнай ініцыятывай і хацелі змяніць свой існуючы строй. Але ім гэтага не далі зрабіць. І сёння яны былі вымушаныя ўзяць зброю ў рукі і тут, на палях украінскага фронту, адстойваць сваю незалежнасць, сваю свабоду» — адзначыў Ахмед Закаеў на сустрэчы.


Чачэнскі народ стаўся адной з першых ахвяраў вайсковай агрэсіі Расейскай Федэрацыі пасля разпаду СССР. Пад час двух чачэнскіх войнаў загінула да 100 тысячаў мірных грамадзянаў. Чачня фактычна была акупавана і прымусова далучаная да складу Расейскай Федэрацыі. Але чачэнскі народ доўгі час аказваў супраціў акупантам. Сёння чачэнскія добраахвотнікі ваююць на баку Украіны ў складзе Батальёнаў імя «Джахара Дудаева» і «Шэйха Мансура».

Поўнае відэа сустрэчы вы можаце паглядзець на YouTube-канале Ichkeria News.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Няма мінамёту — няма праблемы

Варожы мінамёт не даваў спакою нашай пяхоце. Аэравыведка выкрыла ягоную пазіцыю, а FPV аператары Палка Каліноўскага раз і назаўжды вырашылі дадзеную праблему.

Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | Твітэр | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

🔞 Удар FPV-дрона па машыне Палка Каліноўскага

На вайне любая дробязь можа каштаваць жыцця. Чыясьці памылка можа яго адабраць, а чыясьці і выратаваць. Сёння мы дзелімся з вамі відэа, якое запісаў наш ваенкор з пазыўным Кос: паглядзіце на сапраўдныя эмоцыі байцоў, якія толькі што зразумелі, што смерць прайшла побач. Поспех чакае адважных.

Каб не спадзявацца толькі на шанцаванне і абараніць нашых байцоў ад варожых FPV-дронаў, Вы можаце падтрымаць збор на РЭБ для Палка Каліноўскага.

Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | Твітэр | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

😉 100 дзён з пачатку рэформ

Менавіта столькі прашло з моманту, як камандаванне Палка імя Кастуся Каліноўскага публічна абвесціла аб рэформах нашага падраздзялення. Нягледзячы на ​​тое, што прайшло не так шмат часу, мы гатовы падзяліцца некаторымі поспехамі і расказаць аб праблемах, з якімі сутыкнуліся.

Журналісты рэдакцыі сайта Белсат узялі інтэрв'ю ў камандзіра Палка Каліноўскага Павла "Дзядзькі" Шурмея аб ходзе рэформ. Мы перадрукоўваем фрагмент іх матэрыялу.

Усе падрабязнасці чытайце на нашым афіцыйным сайце

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Сябры! Нашым мінамётчыкам патрэбна ваша дапамога!

Некалькі месяцаў таму ў прыфрантавым горадзе ворагі мэтанакіраваны здзейснілі падпал машыны мінамётчыкаў Палка Каліноўскага. Нажаль, машына, якая выкарыстоўвалася для баявой працы, не прыдатная для рамонту.

Нашым ваярам патрэбна новая машына, якая неабходна для працягу баявой працы, а менавіта, каб: праводзіць ратацыі, падвозіць мінамёт і боепрыпасы, харчы і ваду на пазіцыі.
Хлопцы вельмі разлічваюць на вашую дапамогу. Падтрымайце іх збор якой заўгодна сумай.

Банка: https://send.monobank.ua/jar/2zsdimERt3
Карта(украінскія грыўні): 5375 4112 2244 7760
PayPal: nelsongarbo.vm@gmail.com

Падзяліцеся гэтым пастом.
Дзякуем за падтрымку! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Ваяры Палка Каліноўскага прынялі актыўны ўдзел у вызваленні ўкраінскай тэрыторыі каля Ліпцаў пад Харкавам

У выніку працы ўсіх падраздзяленняў Палка ў дадзеным сектары былі ліквідаваныя дзясяткі расейскіх акупантаў, некалькі ўзятыя ў палон; знішчаны і пашкоджаны некалькі адзінак варожай тэхнікі, мінамёты і гарматы.
На відэа праца пяхоты Палка імя Кастуся Каліноўскага са межнымі украінскімі падраздзяленнямі.

Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

«Калі ў мяне скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, у міграцыйнай службе мне адказалі: едзьце ў Беларусь і абменьвайце пашпарт там»

Замежныя добраахвотнікі з 2014 году бароняць Украіну. Адна з найбольшых этнічных групаў сярод іх — беларусы. Замежнікі могуць афіцыйна праходзіць службу ў розных вайсковых структурах Украіны, а з мінулага году іх сацыяльныя правы і гарантыі сталі такімі ж, як і ўкраінскіх вайсковаслужбоўцаў. Але, нажаль, шэраг юрыдычных і прававых пытанняў для замежнікаў дагэтуль не вырашаны.

Беларускі добраахвотнік Ян "Беларус" Мельнікаў таксама знаходзіцца ва Украіне з 2014-га і за гэты час ён прайшоў вялікі баявы шлях. Але "Беларус" дагэтуль не атрымаў нават сталага віду на жыхарства. Больш падрабязна аб складанасцях у прававым полі Ян распавядае ў эфіры тэлеканала 2+2.

Праблема легалізацыі востра стаіць для нашых ваяроў і мы б жадалі яе хутчэйшага вырашэння на дзяржаўным узроўні.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Простыя рэчы з мірнага жыцця на фронце набываюць іншую вартасць і сэнс. Ваяр Палка Каліноўскага з пазыўным Цвік разважае пра тое, што для яго ў акопе з'яўляецца кавалачкам цывілізацыі.
Чарговае відэа з нашай новай рубрыкі #АкопныВайб

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

📻 Беларусы! З 8.10 па 12.10 жыхары Маларыты і маларыцкага раёна могуць пачуць голас вольнай Беларусі. Наладжвайце сваё радыё на хвалю 94.0 FM

Як бы не абвяргалі лукашэнкаўскія прапагандысты факт вяшчання ў Беларусь, праўда ўсё адно трапіць да нашых землякоў. Падзеліцеся гэтай інфармацыяй з як мага большай колькасцю людзей!
Жыве Беларусь!

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Ваяры Батальену Волат Палка імя Кастуся Каліноўскага выказваюць падзяку беларусам Бельгіі за перададзеныя FPV дроны. Разам да перамогі! Жыве Беларусь! 😉

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

«Усе фігачылі па орках з усмешкай на твары. Мяне затрохсоцілі і ўсмешкі зніклі»

Падрабязнасці пра бой з ворагам ды сваё раненне распавядае пехацінец Палка Каліноўскага з пазыўным Рагнар. На момант публікацыі ён ужо прайшоў рэабелітацыю і ў хуткім часе вернецца да баявой працы.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

На гэтым відэа з верасня 2023 году разлік ПТРК Батальёну Волат Палка Каліноўскага пад Андрэеўкай падтрымлівае штурм 3-яй асобнай штурмавой брыгады.

У перапынках паміж стрэламі ваяры жартуюць, разважаюць пра мінулае, сучаснае жыццё і пра будычыню Беларусі.

Мы назвалі гэта #АкопныВайб і, праз кароткія  гісторыі з фронта, паспрабуем данесці атмасферу перадавой. Падзяліцеся гэтым відэа з сябрам і падпісвайцеся на наш BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube-канал!

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Кіеў, Ірпень, Буча, Мікалаеў, Лісічанск, Севераданецк, Запарожжа, Гуляй Поле, Бахмут, Часаў Яр, Нью-
Йорк, Харкаў, Купянск і яшчэ безліч украінскіх сёлаў і мястэчак, за якія са зброяй у руках біліся ваяры Палка Каліноўскага.

Сёння, у Дзень абаронцаў Украіны, мы хацелі б узгадаць усіх замежнікаў, якія аддалі сваё жыццё дзеля свабоднай і незалежнай Украіны. Сярод іх некалькі дзясяткаў нашых суайчыннікаў — беларусаў. Героі не паміраюць, пакуль жыве памяць пра іх.

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Голас Палка Каліноўскага ў Беларусі

У горадзе Столін і ў столінскім раёне ў эфір беларускіх FM-станцый прарваліся незвычайныя інфармацыйныя паведамленні.
Гэта не апошні раз, калі праўда гучыць у Беларусі.
Відэа даслалі нашыя падпісчыкі.

Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | Твітэр | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

❗️Афіцыйная заява Палка імя Кастуся Каліноўскага

Сёння рэжым Лукашэнкі прызнаў Полк імя Кастуся Каліноўскага тэрарыстычнай арганізацыяй. Мы лічым, што гэты акт — наступны крок дыктатара, патрэбны дзеля магчымага пашырэння вайны і дадатковага прызнання лаяльнасці Маскве. Лукашэнка гатовы на ўсё дзеля ўтрымання сваёй ўлады.

Нагадаем, што нашае падраздзяленне з сакавіка 2022 году ўваходзіць у склад Сілаў абароны Украіны.

У сваю чаргу Полк імя Кастуся Каліноўскага вызнаем рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным фармаваннем, як і ўсіх датычных да гвалту і рэпрсіяў супраць беларускага народу.

Мы будзем працягваць нашую барацьбу да поўнага вызвалення Беларусі.

Жыве Беларусь!

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага дзякуе усім неабыякавым беларусам ды братам украінцам за дапамогу ў набыцці станцыі РЭБ, якая будзе ратаваць жыцці нашых ваяроў.

Жыве Беларусь! Слава Україні! 🇺🇦

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

«Сцяг мой вольны, Сцяг мой смелы, Сцяг мой Бел-Чырвона-Белы»

19 верасня 1991 году бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаныя дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь. Гэтыя гістарычныя сімвалы заслужана вярнуліся ў найноўшую гісторыю Беларусі.

Пад гэтай сімволікай рэкруты Палка даюць свой урачысты зарок. З гэтай сімволікай на бронекамізэльках, на рукавах уніформы, шлемах нашыя ваяры ідуць у бой. Бела-чырвона-белым сцягам накрываюць труны нашых загініулых герояў. Нашая нацыянальная сімволіка знаходзіцца на лагатыпе Палка імя Кастуся Каліноўскага і яна сімвалізуе тое, за што мы змагаемся – вольную і незалежную Беларусь. 😉

Читать полностью…

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Гісторыя, як бельгійскі прынц прывёз пікап у Полк Каліноўскага. Так, менавіта прынц

Дыяспара беларусаў Бельгіі і ўкраінскі мецэнат набылі пікап для Палка Каліноўскага. Прывёз яго асабіста бельгійскі прынц Мішэль дэ Лінье, а мы забралі аўтамабіль з украінскага замка.

Што за прынц і як ён звязан з Украінай ды Палком Каліноўскага, каго яшчэ мы сустрэлі і што яшчэ атрымалі — чытайце ў матэрыяле на нашым афіцыйным сайце.

Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | Твітэр | BELARUSFREEDOMFIGHTERS">Ютуб

Читать полностью…
Subscribe to a channel