Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага Сайт Палка: www.kalinouski.org Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot
Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з ваяром Палка Каліноўскага з поклічам "Лыч".
Ён загінуў падчас выканання баявога задання на поўдні Украіны ў пачатку сакавіка 2025 года.
💔 Мы страцілі яшчэ аднаго героя, які аддаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду.
Але героі жывуць, пакуль жыве памяць пра іх 🫡
Пакуль трывае вайна - знішчаем расейскіх акупантаў
Аператары FPV-дронаў Палка Каліноўскага ліквідоўваюць варожую пяхоту, 120мм мінамет, мото-аўтатранспарт праціўніка на Запарожскім накірунку.
Падтрымайце нашых хлопцаў, каб яны і далей маглі эфектыўна выконваць сваю баявую працу!
🔋 Збор на акумулятары для дрона DJI Matrice
https://send.monobank.ua/jar/52vFytAkdH
🎯 Мэта: 60 000₴
Разам да перамогі! 😉
Беларусы на абароне Пакроўска!
Ваяры Палка Каліноўскага прымаюць удзел ў жорсткіх баях за горад Пакроўск. Беларускія добраахвотнікі змагаюцца плячо да пляча з украінскімі абаронцамі, даючы годны адпор ворагу.
На фота — праца мінамётнага разліку групы «Волат» Палка Каліноўскага.
🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
Хочаш міру – рыхтуйся да вайны! ⚔️
Мы, беларускія добраахвотнікі, з першых дзён стаім на абароне Украіны. Апошнія перамовы ў ЗША паказалі: Эўропе давядзецца разлічваць толькі на свае сілы.
Заклікаем усіх не спыняцца! Падтрымка Украіны – гэта не толькі дапамога нашым братам, гэта шанец спыніць вялікую вайну, якая можа ахапіць усю Еўропу.
Ад гэтай барацьбы залежыць і будучыня Беларусі. Не заставайцеся ўбаку – гэта датычыцца кожнага!
Не словамі, а справамі: далучайцеся да нашых шэрагаў і дапамагайце Палку Каліноўскага.
Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!
💪 Падтрымаць нас: ТУТ
😉 Далучыцца да Палка Каліноўскага: @Rekrut_PKK_bot
🚀 "Знішчаем акупантаў, ратуем коцікаў" 🐈
Новае відэа на нашым YouTube-канале!
Лета 2024 года, Харкаўшчына. Контрнаступ ЗСУ пад Ліпцамі. Беларускі добраахвотнік Салам, камандзір мінамётнага разліку Палка Каліноўскага, працуе ў групе агнявой падтрымкі. Іх пазіцыя — у сяле, якое жыхары вымушана пакінулі праз расейскі наступ. Сярод разбурэнняў засталіся сотні кінутых жывёл: куры, гусі, качкі, каровы, каты і сабакі.
🎥 Глядзіце поўнае відэа: YouTube
💪 Падтрымаць нас: ТУТ
😉 Далучыцца да Палка Каліноўскага: @Rekrut_PKK_bot
👍Выказваем шчырую падзяку беларусам Вялікабрытаніі і Бельгіі за аўтамабіль і гуманітарную дапамогу для Палка Каліноўскага! Усё ўжо перададзена на фронт.
Читать полностью…Выбуховая праца FPV-разліку “Вір” Палка Каліноўскага! 💥
Разам са смежнымі падраздзяленнямі нашы дроншчыкі на запарожскім напрамку ліквідавалі варожую пяхотную групу, пазіцыю варожага БПЛА, антэну і шэраг іншых мэт.
Падтрымайце нашых хлопцаў, каб яны і далей маглі эфектыўна выконваць сваю баявую працу!
🔋 Збор на акумулятары для дрона DJI Matrice
https://send.monobank.ua/jar/52vFytAkdH
🎯 Мэта: 60 000₴
Разам да перамогі! 😉
"Пачастункі" ад Палка Каліноўскага ўжо ў дарозе!
🚀 120 калібр не пакіне абыякавым ніводнага акупанта. Жадаем ворагам "приятного аппетита" )
Усім плённага тыдня!
Нас можна падтрымаць тут
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X 🎵 kalinouskipolk">TikTok
Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў баях пад Пакроўскам. Яна служыла ў Другім Інтэрнацыянальным Легіёне абароны Украіны, змагаючыся супраць расейскай агрэсіі. Марыя — сапраўдная гераіня. Памяць аб ей назаўжды застанецца ў гісторыі вольнай Беларусі!
Читать полностью…✊ Наш выбар — гэта барацьба да самай перамогі!
😉 Далучайся па Палка імя Кастуся Каліноўскага! Пішы на: @Rekrut_PKK_bot
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X 🎵 kalinouskipolk">TikTok
🧍♂Знаёмцеся — Соня, камандзір пяхотнай групы Палка Каліноўскага
Вайна змяняе людзей. Нават тых, хто некалі жыў па прынцыпе "Мая хата з краю". У нашым новым відэа на YouTube Соня шчыра дзеліцца сваёй гісторыяй: ад бяздзейнага жыцця ў Менску да самай цяжкай баявой аперацыі ўлетку 2024 года. У эксклюзіўным матэрыяле вы пабачыце шматлікія кадры з фронту, якія мы раней не публікавалі.
Гэта гісторыя пра аднаго з нас. Пра тое, як звычайны хлопец стаў ваяром. Не прапусціце! Падпісвайцеся на наш BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube-канал, каб пабачыць новыя відэа.
Адна з рэчаў, якая нас натхняе і дае сілы для далейшай барацьбы, — гэта ваша падтрымка.
Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырую падзяку беларусам Бельгіі за святочныя падарункі. Перададзеныя вамі прысмакі, шкарпэткі, сродкі гігіены і іншыя карысныя рэчы ўжо адпраўлены на фронт нашым ваярам.
Нас можна падтрымаць тут
«На фотаздымку відаць, як я выглядаў пасля аказання дапамогі і эвакуацыі параненых». Дзелімся з вамі гісторыяй байца Палка Каліноўскага з пазыўным «Салам». Далей ад яго асобы:
Уначы на суседзяў наляцелі варожыя дроны. Бліндаж загарэўся. Пакуль хлопцаў даставалі, наляцела другая хваля БПЛА. Адзін баец з апёкамі паспеў забегчы да нас і атрымаць ад мяне першую дапамогу. Другога абгарэлага вёў пабрацім. Па іх ударыў дрон. Сумежніка моцна пасекла аскепкамі: раненні абедзвюх рук, правай нагі, шматлікія аскепкавыя раненні ў вобласці спіны і бакоў. Ён дабег да нас. Я занёс яго ў бліндаж, дзе хутка аказаў дапамогу і разам з двума іншымі байцамі аднёс яго на пункт эвакуацыі. У выніку хлопец выжыў, а на фотаздымку відаць, як я выглядаў пасля аказання дапамогі і эвакуацыі параненых🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
🎯 Акупанту нідзе не схавацца
Вашай увазе праца пілотаў FPV Палка імя Кастуся Каліноўскага на поўдні Украіны. Удары наносіліся па варожых пазіцыях: бліндажах і акопах з асабовым складам. Дзе б не хаваліся акупанты, мы іх усё адно дастанем!
Дапамажыце нашым ваярам знаходзіць і знішчаць ворагаў і далей! Падтрымайце збор для нашых пілотаў БПЛА: https://zrzutka.pl/5ucfvn
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
👍 Навагодні зварот камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага. Глядзіце апоўначы па Менску на нашым YouTube-канале
Читать полностью…🎖 Узнагарода для Палка Каліноўскага ў Дзень украінскага добраахвотніка
Сёння, 14 сакавіка, у Дзень украінскага добраахвотніка, былі ўручаны вышэйшыя калектыўныя ўзнагароды Украіны — «Сталёвы крыж «За вашу і нашу свабоду» усім замежным добраахвотнікам-абаронцам Украіны.
Урачыстасць адбылася ў Кіеве на Міжнародным форуме «Адзінства і падзяка». Падчас форуму была адзначана як значнасць добраахвотніцкага руху, так і ўдзел замежных добраахвотнікаў у барацьбе за незалежнасць Украіны.
Узнагародамі былі адзначаны таксама падраздзяленні, якія складаюцца з замежнікаў. Сярод іх «Сталёвы крыж «За вашу і нашу свабоду» быў уручаны таксама Палку імя Кастуся Каліноўскага. Узнагароду прымаў асабіста камандзір Палка – Павал «Дзядзька» Шурмей.
🫡 Віншуем усіх ваяроў Палка імя Кастуся Каліноўскага з заслужанай узнагародай!
Слава Украіне! 🇺🇦 Жыве Беларусь! ✊
😉 🇺🇦🦉🌎 ⠀
3 роки: @kalinouskipolk відзначає річницю! ⠀
⠀
9 березня 2022 року з білоруських добровольців сформовано батальйон імені Кастуся Калиновського. ⠀
⠀
У травні 2022 сформовано полк. ⠀
⠀
Відтоді підрозділ пройшов крізь найгарячіші точки війни. ⠀
⠀
Десятки воїнів Полку віддали свої життя. ⠀
⠀
Десятки відзначені державними нагородами. ⠀ ⠀
Боротьба триває! ⠀
😉 🇺🇦🦉🌎 ⠀
3 гады: @kalinouskipolk адзначае гадавіну! ⠀
⠀
9 сакавіка 2022 года з беларускіх добраахвотнікаў быў сфармаваны батальён імя Кастуся Каліноўскага. ⠀
⠀
У траўні 2022 года батальён быў перафарматаваны ў полк. ⠀
⠀
З таго часу падраздзяленне прайшло праз самыя гарачыя кропкі вайны. ⠀
⠀
Дзясяткі ваяроў Палка аддалі свае жыцці. ⠀
⠀
Дзясяткі былі адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. ⠀
⠀
Барацьба працягваецца! ⠀
😉 🇺🇦🦉🌎 ⠀
3 Years: The @kalinouskipolk Anniversary! ⠀
⠀
March 9, 2022: Belarusian volunteers formed Kastus Kalinouski battalion. ⠀
⠀
May 2022: it was reorganized into a regiment. ⠀
⠀
Since then, the unit has fought through the fiercest battles of the war. ⠀
⠀
Dozens of warriors have given their lives. ⠀
⠀
Dozens have been awarded state honors. ⠀
⠀
The fight continues! ⠀⠀
Тры гады таму, 3 сакавіка 2022 года, у баі пад Бучай загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін» Хрэнаў. Бараніць Украіну ён прыехаў яшчэ ў 2014 годзе, пазней працаваў у сферы ІТ, а ў першы дзень поўнамаштабнай вайны зноў узяў у рукі зброю і пайшоў ваяваць добраахвотнікам.
Літвін стаў першым беларусам, які аддаў жыццё за Украіну ў гэтай вайне.
Героі жывуць, пакуль мы пра іх памятаем 🫡
✈️ Дрон дарагі, але жыццё нашых ваяроў— бясцэннае!
З першых дзён поўнамаштабнай вайны дроны Mavic сталі нашымі "вачамі". Гэтыя надзейныя і простыя ў абслугоўванні дроны дазваляюць весці анлайн-назіранне за полем бою. А версія Mavic 3T з цеплавізарам дазваляе працаваць нават уначы, у самыя крытычныя моманты.
На жаль, дроны не вечныя. Вораг іх збівае, яны ламаюцца. Таму мы пастаянна шукаем замену. Дзякуючы вашым ахвяраванням, мы ўжо сабралі на 2 дроны Mavic 3T, набылі іх, і яны гатовыя да баявой працы!
Наша задача — сабраць яшчэ на 2 дроны.
Заклікаем вас падтрымаць збор на дроны Mavic 3T: ТУТ
Разам да перамогі!
Жыве Беларусь! ✊
Слава Украіне! 🇺🇦
Першы дзень поўнамаштабнай вайны…
📹 Гэта відэа 24 лютага 2022 года запісаў беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў у Кіеве — у дзень, неслася на ўкраінскую сталіцу, атакуючы з поўначы да поўдня.
У той жа дзень група беларускіх добраахвотнікаў, сярод якіх быў і Ян, пачала дзейнічаць. Яны сталі асновай для стварэння Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Гэта быў пачатак нашага шляху, які мы працягваем і сёння.
Мы не ведаем, колькі яшчэ будзе доўжыцца гэтая вайна. Але ведаем дакладна: мы будзем біцца да перамогі — за нашую і вашую свабоду!
Жыве Беларусь! ✊ Слава Україні! 🇺🇦
Пакроўск — адна з самых гарачых кропак, дзе зараз ідуць цяжкія баі.
Тут плячом да пляча з украінскім войскам стаяць і нашыя ваяры з Палка імя Кастуся Каліноўскага. Пад Пакроўскам загінула беларуская гераіня Марыя Зайцава. У памяць пра яе і ўсіх беларускіх добраахвотнікаў, якія аддалі свае жыцці за свабоду Украіны, на ўездзе ў горад быў узняты беларускі нацыянальны сцяг.
Неўзабаве на нашым BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube канале выйдзе відэасюжэт з Пакроўска.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
Жорсткі штурм! 40 хвілін напружання!
Пяхота Батльёна Волат Палка Каліноўскага ідзе на штурм варожых пазіцыяў. Гэта відэа — поўнае пагружэнне ў атмасферу рэальнага бою з эмоцыямі, гукамі і драматызмам.
Не прапусціце! Глядзіце поўнае відэа на нашым YouTube-канале
🎯 Мінамётчыкі Палка Каліноўскага збілі варожы ўдарны дрон "Молния-2"!
Гэта адна з найноўшых распрацовак акупантаў — двухматорны дрон, здольны несці 6 кг выбухоўкі і пераадольваць да 40 км. Але дзякуючы майстэрству нашага мінамётчыка з групы "Волат", варожы беспілотнік быў знішчаны звычайным аўтаматам!
💥 Смяротны груз не дасягнуў сваёй мэты! І гэта не адзіны варожы дрон, збіты імі за апошні час.
✊ Падтрымайце нашых мінамётчыкаў і дапамажыце сабраць сродкі на рамонт і абсталяванне аўтапрычэпу для баявой працы.
🎯 Мэта: 20 000 ₴
🔗 Банка: https://send.monobank.ua/jar/5zpbDwXRzR
💳 Банкаўская картка: 4441 1111 2139 1035
🗓 2 лютага – Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага ☺️
Сёння мы ўшаноўваем памяць Кастуся Каліноўскага — героя Беларусі, які змагаўся за свабоду нашай краіны. Ён узначаліў паўстанне 1863–1864 гадоў супраць Расейска імперыі. Каліноўскі хацеў, каб Беларусь была вольнай і незалежнай. Таго ж жадаем і мы.
Яго мара – вольная Беларусь – працягвае натхняць новых герояў. У яго гонар названы Полк імя Кастуся Каліноўскага — вайсковае падраздзяленне, якое сёння працягвае яго справу, змагаючыся за свабоду і незалежнасць Беларусі.
Справа Каліноўскага жыве! Жыве Беларусь! ✊
Які выбар зробіш ты?
👍 Мы, добраахвотнікі Палка Каліноўскага, ужо зрабілі свой: мы змагаемся за свабоду і права на жыццё. Зло не спыніцца само, і час словаў скончыўся.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
🔥 Працягваем біць ворага!
Аператары FPV-дронаў Палка Каліноўскага паспяхова выконваюць баявыя задачы на Запарожскім накірунку. У выніку:
знішчаны або выведзены з ладу некалькі 120-мм мінамётаў,
152-мм гаўбіца Д-20,
буйнакаліберны кулямёт ДШК.
Каб нашы пілоты і далей маглі эфектыўна знішчаць акупантаў, патрэбна ваша падтрымка!
Збор на дроны Mavic 3T.
Разам да перамогі!
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
🧍♂Ян Мельнікаў — 10 год на вайне
Ян — адзін з першых беларускіх добраахвотнікаў, якія ў 2014 годзе прыйшлі на дапамогу Украіне. Вось ужо 10 год ён знаходзіцца на вайне.
У нашым відэа вы даведаецеся:
🔸 Чым адрозніваецца першая фаза вайны ва Украіне ад паўнамаштабнай;
🔸 Ці стаміўся Ян ад вайны за гэтыя гады;
🔸 І што, на яго думку, нас чакае далей.
Глядзіце відэа, падпісвайцеся на наш 🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube канал каб не прапусціць новыя цікавыя відэа і дзяліцеся з сябрамі!
✊ Жыве Беларусь! 🇺🇦 Слава Украіне!
🎄 Ужо 11-ы сезон акцыя «Салат для солдат» падтрымлівае абаронцаў Украіны
«Салат для солдат» — гэта валанцёрская ініцыятыва, якая распачалася ў 2014 годзе. Гэтым разам беларускія і ўкраінскія валанцёры прыгатавалі каля 100 кг салата "Аліўе" і каля 100 кг імбірнага печыва для ваяроў палка Каліноўскага. Акрамя таго, валанцёры напісалі лісты з падзякамі і цёплымі пажаданнямі для кожнага ваяра. Ініцыятарам мерапрыемства чарговы год з'яўляецца беларуская валанцёрка Святлана Шаціліна. Салаты, печыва і іншыя падарункі ваярам былі дастаўленыя на фронт перад Новым годам харужай службай палка.
Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто прыняў удзел у гэтай акцыі!
Волат, Брэст, Сябро. Выйшаў фільм пра герояў Палка імя Кастуся Каліноўскага
«Тры жыцці беларускіх ваяроў» – кранальны дакументальны фільм тэлеканала "Белсат", заснаваны на ўспамінах родных, сяброў і пабрацімаў. Героі не паміраюць, пакуль жыве памяць пра іх.
Паглядзець можна па гэтай спасылцы