Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага Сайт Палка: www.kalinouski.org Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot
Які выбар зробіш ты?
👍 Мы, добраахвотнікі Палка Каліноўскага, ужо зрабілі свой: мы змагаемся за свабоду і права на жыццё. Зло не спыніцца само, і час словаў скончыўся.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
🔥 Працягваем біць ворага!
Аператары FPV-дронаў Палка Каліноўскага паспяхова выконваюць баявыя задачы на Запарожскім накірунку. У выніку:
знішчаны або выведзены з ладу некалькі 120-мм мінамётаў,
152-мм гаўбіца Д-20,
буйнакаліберны кулямёт ДШК.
Каб нашы пілоты і далей маглі эфектыўна знішчаць акупантаў, патрэбна ваша падтрымка!
Збор на дроны Mavic 3T.
Разам да перамогі!
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
🧍♂Ян Мельнікаў — 10 год на вайне
Ян — адзін з першых беларускіх добраахвотнікаў, якія ў 2014 годзе прыйшлі на дапамогу Украіне. Вось ужо 10 год ён знаходзіцца на вайне.
У нашым відэа вы даведаецеся:
🔸 Чым адрозніваецца першая фаза вайны ва Украіне ад паўнамаштабнай;
🔸 Ці стаміўся Ян ад вайны за гэтыя гады;
🔸 І што, на яго думку, нас чакае далей.
Глядзіце відэа, падпісвайцеся на наш 🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube канал каб не прапусціць новыя цікавыя відэа і дзяліцеся з сябрамі!
✊ Жыве Беларусь! 🇺🇦 Слава Украіне!
🎄 Ужо 11-ы сезон акцыя «Салат для солдат» падтрымлівае абаронцаў Украіны
«Салат для солдат» — гэта валанцёрская ініцыятыва, якая распачалася ў 2014 годзе. Гэтым разам беларускія і ўкраінскія валанцёры прыгатавалі каля 100 кг салата "Аліўе" і каля 100 кг імбірнага печыва для ваяроў палка Каліноўскага. Акрамя таго, валанцёры напісалі лісты з падзякамі і цёплымі пажаданнямі для кожнага ваяра. Ініцыятарам мерапрыемства чарговы год з'яўляецца беларуская валанцёрка Святлана Шаціліна. Салаты, печыва і іншыя падарункі ваярам былі дастаўленыя на фронт перад Новым годам харужай службай палка.
Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто прыняў удзел у гэтай акцыі!
Волат, Брэст, Сябро. Выйшаў фільм пра герояў Палка імя Кастуся Каліноўскага
«Тры жыцці беларускіх ваяроў» – кранальны дакументальны фільм тэлеканала "Белсат", заснаваны на ўспамінах родных, сяброў і пабрацімаў. Героі не паміраюць, пакуль жыве памяць пра іх.
Паглядзець можна па гэтай спасылцы
❄️Раство ў акопах
Сёння хрысціяне ўсяго свету адзначаюць Раство Хрыстова. Ваяры палка Каліноўскага, як і сотні тысяч абаронцаў Украіны, сустрэнуць гэтае свята не са сваімі сем'ямі, а ў акопах, на пазіцыях, на баявым дзяжурстве.
Узгадайце за сваім святочным сталом тых, хто дбае пра вашыя спакойныя святы 🎄
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
🔥 Атмасферныя кадры аднаго бою
Ваяры Палка Каліноўскага разам з пабрацімамі з ЗСУ вядуць стралковы бой з праціўнікам.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
👍 За баявыя заслугі і мужнасць, праяўленую ў баях, ваяры Палка імя Кастуся Каліноўскага атрымалі шэраг дзяржаўных узнагарод, у тым ліку медаль Прэзідэнта Украіны «За абарону Украіны».
Гэта вялікі гонар для беларускіх добраахвотнікаў. Віншуем пабрацімаў! 🫡
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
Пра мэты і вынікі працоўнай паездкі прадстаўнікоў Палка імя Кастуся Каліноўскага ў Літву ды Польшчу чытайце ў артыкуле на нашым сайце.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
Сёння, у Міжнародны дзень валанцёраў, мы хацелі б узгадаць і падзякаваць усім, хто ад самага пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне дапамагаў беларускім добраахвотнікам. Асаблівая падзяка тым, хто, нягледзячы ні на што, працягвае падтрымліваць ваяроў дагэтуль – мы гэта вельмі цэнім.
Дзякуючы вам, сябры, мы атрымалі першыя машыны, бронекамізэлькі, каскі, медыкаменты ды безліч іншай дапамогі. Валанцёры сёння – наш надзейны тыл. Дзякуючы вам мы працягваем нашу барацьбу.
Разам да перамогі!
Слава Украіне! Жыве Беларусь!
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырую падзяку аўташколе Denis Drive і яе курсантам за перададзены нам аўтамабіль, электрастанцыю і электраінструменты.
Разам да перамогі! Жыве Беларусь!
Графік наступных сустрэч з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага. Пост будзе дапаўняцца
Публікуем расклад чарговых сустрэч у розных гарадах Польшчы. Дакладныя месцы і час мы дададзім пазней
28.11 Вроцлаў, ul. Ruska 46A
, Прастора CUKR (3 паверх). Час: 20:00
30.11 Гданьск, Plac Solidarności 1
, Месца: ECS, Заля: 3.35
Час: 17:00
01.12 Варшава, ul. Elektronowa 10,
(Centrum E10). Час: 15:00
🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Чарговая сустрэча пройдзе ў Кракаве
27.11 у ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць сустрэцца ў Кракаве з камандзірам і іншымі прадстаўнікамі Палка імя Кастуся Каліноўскага. Прыходзьце, каб даведацца больш аб нашым падраздзяленні і задаць свае пытанні.
Месца: Кракаў, klub Nawojka, ul. Reymonta 11
Час: 19:00
Сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі, каб не прапусціць наступныя анонсы сустрэч.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
🚀 «Сёння ўсе разумеюць, што гэта паўнавартасная вайна двух краінаў»
У чым розніца паміж першай і другой фазай расейска-ўкраінскай вайны і ў які бок яна рухаецца? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ў экслюзіўным інтэрв’ю з беларускім добраахвотнікам Янам Мельнікавым наўпрост з пазіцыі на перадавой. Матэрыял паўстаў пры супрацы з тэлеканалам Белсат.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
🧍♂Знаёмцеся — Соня, камандзір пяхотнай групы Палка Каліноўскага
Вайна змяняе людзей. Нават тых, хто некалі жыў па прынцыпе "Мая хата з краю". У нашым новым відэа на YouTube Соня шчыра дзеліцца сваёй гісторыяй: ад бяздзейнага жыцця ў Менску да самай цяжкай баявой аперацыі ўлетку 2024 года. У эксклюзіўным матэрыяле вы пабачыце шматлікія кадры з фронту, якія мы раней не публікавалі.
Гэта гісторыя пра аднаго з нас. Пра тое, як звычайны хлопец стаў ваяром. Не прапусціце! Падпісвайцеся на наш BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube-канал, каб пабачыць новыя відэа.
Адна з рэчаў, якая нас натхняе і дае сілы для далейшай барацьбы, — гэта ваша падтрымка.
Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырую падзяку беларусам Бельгіі за святочныя падарункі. Перададзеныя вамі прысмакі, шкарпэткі, сродкі гігіены і іншыя карысныя рэчы ўжо адпраўлены на фронт нашым ваярам.
Нас можна падтрымаць тут
«На фотаздымку відаць, як я выглядаў пасля аказання дапамогі і эвакуацыі параненых». Дзелімся з вамі гісторыяй байца Палка Каліноўскага з пазыўным «Салам». Далей ад яго асобы:
Уначы на суседзяў наляцелі варожыя дроны. Бліндаж загарэўся. Пакуль хлопцаў даставалі, наляцела другая хваля БПЛА. Адзін баец з апёкамі паспеў забегчы да нас і атрымаць ад мяне першую дапамогу. Другога абгарэлага вёў пабрацім. Па іх ударыў дрон. Сумежніка моцна пасекла аскепкамі: раненні абедзвюх рук, правай нагі, шматлікія аскепкавыя раненні ў вобласці спіны і бакоў. Ён дабег да нас. Я занёс яго ў бліндаж, дзе хутка аказаў дапамогу і разам з двума іншымі байцамі аднёс яго на пункт эвакуацыі. У выніку хлопец выжыў, а на фотаздымку відаць, як я выглядаў пасля аказання дапамогі і эвакуацыі параненых🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
🎯 Акупанту нідзе не схавацца
Вашай увазе праца пілотаў FPV Палка імя Кастуся Каліноўскага на поўдні Украіны. Удары наносіліся па варожых пазіцыях: бліндажах і акопах з асабовым складам. Дзе б не хаваліся акупанты, мы іх усё адно дастанем!
Дапамажыце нашым ваярам знаходзіць і знішчаць ворагаў і далей! Падтрымайце збор для нашых пілотаў БПЛА: https://zrzutka.pl/5ucfvn
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
👍 Навагодні зварот камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага. Глядзіце апоўначы па Менску на нашым YouTube-канале
Читать полностью…✈️ «Перабінтавалі і зноў у бой!»
Так выглядаюць выведніцкія дроны нашых ваяроў пасля некалькіх гадзін працы на лініі фронту. Адны "птушкі" вяртаюцца прабітыя варожымі кулямі. Па іншых, "параненых", якія не змаглі даляцець да пазіцыі, даводзіцца выходзіць і шукаць на месцы падзення. «Перабінтавалі і зноў у бой!» — жартліва каментуюць нашы ваяры ізаленту на дроне, якой заклеілі дзірку ад кулі.
Але не ўсе дроны вяртаюцца з баявой працы. Таму звяртаемся з просьбай падтрымаць наш збор на дроны Mavic 3T. Гэтыя "птушкі" могуць працаваць як удзень, так і ўначы, бо маюць цеплавізійную камеру. Дроны — вочы вайны, што дбаюць пра бяспеку нашых ваяроў.
Збор можна падтрымаць з-за мяжы: https://zrzutka.pl/en/5ucfvn
Антэна, самалёт БПЛА, квадрант ды ўзровень: паказваем справаздачу і просім працягваць дапамагаць нам
Сябры, разам з вамі мы намагаемся закрываць патрэбы нашых падраздзяленняў. І ўжо атрымалась набыць частку неабходнага абсталявання. Аднак у нас заўжды ёсць бягучыя патрэбы. І вы можаце дапамагчы, даслаўшы грошы на адмысловую «банку»:
✈️ send.monobank.ua/jar/7icSu6s1RT
Таксама перадік можна зрабіць на банкаўскі рахунак або на картку:Дзякуем кожнаму за ўнёсак у барацьбу! Жыве Беларусь! Слава Украіне! Читать полностью…
Реквізити для поповнення банки «На БПЛА для ПКК»
Отримувач: Буряк Олена Святославівна
IBAN: UA633220010000026209346803712
ІПН/ЄДРПОУ: 3218010062
• Призначення платежу: Поповнення рахунку банкі
Картка:5375411220037696
Сябры! Святочны збор для дзяцей загінулых беларускіх добраахвотнікаў афіцыйна завершаны. Сабралі нават болей, чым было запланавана. Дзякуем усім, хто далучыўся!
Вядома, што ніякія падарункі не заменяць дзеткам бацькоў, але вельмі важна не пакідаць іх без увагі і дапамогі. У еднасці — наша сіла!
Асаблівая падзяка фонду «Вольная Беларусь» за прадастаўленыя рахункі для збору.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
На сувязі Полк Каліноўскага
У вайне перамагаюць толькі тыя, хто можа чуць адзін аднаго. Менавіта сувязісты забясяпечваюць бесперабойную камунікацыю паміж падраздзяленнямі, дазваляючы ім дзейнічаць як адзінае цэлае. Акрамя таго, яны адказваюць за сродкі РЭБ.
Гэта небяспечная і адказная праца, як і любая іншая на перадавой. Каб убачыць, як выглядае адзін дзень з сувязістамі палка на фронце, абавязковаBELARUSFREEDOMFIGHTERS"> падпісвайцеся на наш YouTube канал! У хуткім часе там з'явіцца вялікі сюжэт пра іх
важлівую працу.
👍 Зіма прыйшла. Барацьба працягваецца
Дзень ЗСУ — свята адной з найбольш баяздатных армій у свеце. Дасведчаным ваярам не перашкаджаюць ні бездараж, ні мароз, ні спёка. Перадаем віншаванні ўсім пабрацімам і сумежнікам!
Полк Каліноўскага, як частка Сіл абароны Украіны, выконвае баявыя задачы ў самых розных умовах. Таму пачатак халадоў — падстава для адпаведных трэніровак. Падрабязней у нашым новым відэа з трэнаванняў пяхоты Палка!
Дарэчы, Дзень ЗСУ — добрая падстава для беларуса, каб стаць байцом Палка Каліноўскага. Заяўку можна даслаць ў наш афіцыйны чат-бот
🎄 Пачынаецца калядная акцыя для дзяцей загінулых беларускіх ваяроў
З гэтай нагоды да ўсіх неабыякавых беларусаў звяртаецца камандзір палка Каліноўскага Павал "Дзядзька" Шурмей. Наша мэта — сабраць сродкі на падарункі для дзетак нашых загінулых пабрацімаў. Мэта збору: 7000 еўра.
Ахвяраваць можна на рахункі нашага сяброўскага фонда 👉
БАНКАЎСКІ ПЕРАВОД
📌АТРЫМАЛЬНІК: FUNDACJA WOLNA BIAŁORUŚ
(лацініцай: FUNDACJA WOLNA BIALORUS
)
НУМАРЫ РАХУНКАЎ
📍PLN: PL75 1140 2004 0000 3402 8329 8472
📍USD: PL70 1140 2004 0000 3612 1824 8290
📍EUR: PL80 1140 2004 0000 3812 1824 8303
📌БАНК: mBank
Адрас банка: ul. Prosta 18, 00-850 Warszawa
SWIFT: BREXPLPWMBK
📌НАЗВА ПЕРАВОДУ: DAPAMOHA DZIETKAM
(лацініцай: DAPAMOHA DZIETKAM
)
ПЕРАВОД З КАРТКІ АЛЬБО BLIK
Польскі злоты (PLN) - https://donate.stripe.com/14k4hP6SC4SFgpi5kk
Даляр ЗША (USD) - https://donate.stripe.com/4gwg0x4Kucl75KEeUV
Еўра (EUR) - https://donate.stripe.com/7sI15D0uegBn1uobIK
Не заставайцеся ўбаку! Павіншаваць дзетак тых, хто аддаў жыццё за нашу будучыню, — самае простае, што мы можам зрабіць для іх.
«Ад моманту падачы запыту ў чат-бот Палка да прыняцця на службу праходзіць максімум два месяцы»
Журналісты незалежнага выдання Наша Ніва пабывалі на сустрэчы з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага ва Уроцлаве. Пра рэкрутынг, мэты Палка і аб праблемах, звязаных з падтрымкай былых байцоў падрабязней у гэтым матэрыяле.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Нас можна падтрымаць тут
Сёння, ў дзень пачатку Слуцкага збройнага чыну, мы, ваяры Палка імя Кастуся Каліноўскага, хацелі б узгадаць усіх беларускіх герояў, якія са зброяй у руках змагаліся за вольную і незалежную Беларусь.
Мы, нашчадкі паўстанцаў Каліноўскага, слуцкіх ваяроў, партызанаў супраціву, працягваем барацьбу за вызваленне Беларусі.
Сёння мы аддаем гонар «Тым, якія паўсталі і пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына»
Жыве Беларусь! 🤬
Працягваем сустрэчы з беларусамі Еўропы. Наступная пройдзе ў панядзелак ў Беластоку
25.11 у беларусаў Беластока будзе магчымасць сустрэцца з камандзірам і іншымі прадстаўнікамі Палка імя Кастуся Каліноўскага. Прыходзьце, каб даведацца больш аб нашым падраздзяленні і задаць свае пытанні.
Месца: Kardynała Stefana Wyszyńskiego 6а, Białystok
, Хаб "Новая Зямля"
Час: 18:30
Не хвалюйцеся, калі не паспяваеце: гэта не апошняя сустрэча з дыяспарамі. Будзе яшчэ некалькі ў розных гарадах Польшчы. Сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі, каб не прапусціць наступныя.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X
Запрашаем на сустрэчу з камандзірам Палка Каліноўскага. Яна адбудзецца ўжо заўтра
23.11 у Вільне адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага, сярод якіх будзе прысутны камандзір падраздзялення Павал "Дзядзька" Шурмей. Прыйсці можа кожны зацікаўлены: нам ёсць, што распавесці і мы гатовыя адказваць на пытанні.
Месца: Вільня, Naujoji Riovonių g. 10
, пастора "Замак"
Час: 14:00
Гэта не апошняя сустрэча: цягам бліжэйшых дзён вас чакае яшчэ некалькі ў Польшчы. Падпісвайцеся на нашыя каналы, каб не прапусціць наступныя анонсы.
🎞 BELARUSFREEDOMFIGHTERS">YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X