Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
Крыніцы @euroradio паведамляюць, што Павел Бялюцін цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне. Пра знікненне беларуса, якога падазраюць у працы на КДБ, расказала раніцай 24 красавіка яго жонка.
Читать полностью…Айцішнікі згубілі лідарства па заробках у Беларусі. Іх абагналі лётчыкі.
Сярэдні заробак у ІТ у сакавіку 2025 года склаў 7937,7 рубля. Гэта +649,1 рубля параўнанні з лютым. Але калі параўноўваць з сакавіком мінулага года і прыняць папраўку на інфляцыю, сярэдняя ЗП айцішніка знізілася на 3,5%.
А вось у сектары "грузавы паветраны транспарт" сітуацыя супрацьлеглая. Па-першае, пілоты ў сакавіку зараблялі ў сярэднім 8263,3 рубля. А па-другое, за год іх заробкі ў рэальным выяўленні выраслі амаль удвая — на 87,4%.
Мікіта Моніч: жыві, любі, рыхтуйся і пасягай на перамогу — мая ідэя сёння!
Нам трэба не чакаць і спадзявацца, а рыхтавацца да будучыні, якую ты не зможаш прадказаць, кажа ў праграме “Ідэя Х” Мікіта Моніч.
https://www.youtube.com/watch?v=miwkikPBGe4
Салідарнасць: як падтрымаць тых, каго рэжым пазбавіў здароўя?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская і яе намеснік Станіслаў Салавей.
https://www.youtube.com/watch?v=AORf8Ar0xNk
“Чарнобыльскі шлях”: ці важна вуліцамі якіх гарадоў праходзіць маршрут?
Пра тое, чаму важна нагадваць свету пра чарнобыльскую трагедыю, гаворым з Алегам Кулешам і Алесем Макаевым.
https://www.youtube.com/watch?v=dJ7crHEKc6I
У беларускіх кінатэатрах ужо другі тыдзень паказваюць фільм “Наш космас”, зняты на "Беларусьфільме" на замову Мінкульта. Кінакрытык Тарас Тарналіцкі праз не магу паглядзеў стужку і напісаў рэцэнзію.
Чарговая агітка пра тое, што ўсё самае лепшае ў краіне здарылася дзякуючы Лукашэнку: https://euroradio.fm/ne-nash-kosmas-yak-belaruski-rezhym-praz-kino-prysvoyvae-rasiyskuyu-kasmanautyku
З Беларусі — без VPN
Фінал Кубка Беларусі па футболе перанеслі з Мінска ў Гродна. Справа ў тым, што да 24 траўня, калі мусіць адбыцца матч, яшчэ не будзе дабудаваны Нацыянальны стадыён, на якім яго планавалі згуляць.
Як даведалася @tribuna_by, будаўнікі не паспелі зусім крышачку. Адкрыццё новага стадыёна запланаванае на 7 чэрвеня. Падрабязней: https://euroradio.fm/trybune-stala-vyadoma-data-adkryccya-nacyyanalnaga-stadyyona-u-minsku
З Беларусі — без VPN
Украіна не прызнае акупаваны Крым расійскай тэрыторыяй — нават калі ЗША заўтра папросяць. Гэтага не дазваляе ўкраінская Канстытуцыя, сцвярджае Уладзімір Зяленскі:
"Тут няма пра што казаць. Гэта па-за нашай Канстытуцыяй. Гэта нашая тэрыторыя, тэрыторыя народа Украіны".
"Мы не можам проста "А чаму б не", — дадаў прэзідэнт Украіны. Паводле яго словаў, Кіеў гатовы да перамоваў — але пасля таго, як з Крамля аддадуць каманду спыніць агонь.
Еўрапейскае касмічнае агенцтва пачало эксперымент па вырошчванні ежы для астранаўтаў у космасе. Пакуль што — на арбіце Зямлі, а ў будучыні — на Месяцы або Марсе.
Праект прадугледжвае вырошчванне бялкоў, тлушчаў, пратэінаў і валокнаў. Мяркуецца, што з атрыманых складнікаў можна будзе гатаваць смачную і звыклую ежу. Калі эксперымент пройдзе ўдала, гэта дазволіць зрабіць харчаванне астранаўтаў значна таннейшым. Зараз яно каштуе да 26 тысяч долараў на чалавека за дзень.
Агенцтва сумесна з NASA і SpaceX запусціла на арбіту спадарожнік з генетычна мадыфікаванымі клеткамі дрожджаў. Пасля яго вяртання на Зямлю навукоўцы даследуюць іх і сканструююць біярэактар для вырошчвання кампанентаў ежы. Яго адправяць у космас у 2026 годзе.
Экс-палітвязень Гнёт анансаваў кінапаказ у Сербіі. Да таго ён правёў там год у зняволенні — і ледзь не быў выдадзены беларускім уладам.
Што ён вытварае? https://euroradio.fm/eks-palitvyazen-gnyot-anansavau-kinapakaz-u-belgradze-dze-pravyou-god-u-znyavolenn
З Беларусі — без VPN
Падобна да таго, што чыноўнікі нарэшце прыдумалі, куды падзець энергію з БелАЭС. А заадно — як асвоіць пару кітайскіх крэдытаў і вярнуць у абарот пару закінутых памяшканняў.
Ёсць у гэтым плане і яшчэ тое-сёе, што прыносіць прыбытак: https://euroradio.fm/navoshta-belarusi-mayningavyya-fermy-i-pry-chym-tut-lukashenka
З Беларусі — без VPN
"Пеленг" спрабуе адсудзіць $1 млн у расійскага вытворцы радыёэлектроннай апаратуры. Мінская кампанія падала ў Арбітражны суд Растоўскай вобласці тры пазовы, якія датычацца дамоваў, заключаных з навукова-прамысловым комплексам "Бартавыя інтэлектуальныя сістэмы" ў 2019 і ў 2022 гадах.
Абодва прадпрыемствы супрацоўнічаюць з расійскімі вайскоўцамі.
Дэталі разгляду справаў невядомыя — суд зрабіў працэс закрытым. На гэта звярнула ўвагу @zerkalo_io.
Чаму Лукашэнка запрасіў у Беларусь менавіта 150 тысяч пакістанцаў? Чаму не 50 тысяч ці не 500 тысяч? Адказ на гэта ёсць у карыстальнікаў беларускага твітара.
Яны разам з вядоўцамі бла-бла-шоў "Чык-чырык" заўважаюць, што Лукашэнка вырашыў напаследак сам разабрацца з ксенафобіяй у беларускім грамадстве. Навучыць беларусаў прымаць іншых, непадобных да сябе людзей і жыць з імі побач. Іначай бы гэтая няпростая задача пералягла на плечы ўладаў Новай Беларусі... Які малайчына!
Глядзіце свежы выпуск тут: https://www.youtube.com/watch?v=TYf9fwFgs4k
Хвілінка рэтра. Лявон Вольскі і Сяржук Канановіч прыйшлі на БТ і вучаць, як граць на гітары песню "Абсэнт".
"Для пачынальнікаў, у пад'ездах і ў альтанках".
Памерлага Папу Рымскага Францішка крытыкуюць за тое, што ён быў занадта мягкім і нерашучым. Ён не даваў рэзкіх ацэнак, рэдка рабіў гучныя заявы. А вайну ва Украіне часта называў канфліктам (добра, што хаця б не СВА).
Хаця ў 2020-м Францішак упісаўся за беларускіх пратэстоўцаў і заклікаў спыніць гвалт.
Якім ён быў, які ўплыў зрабіў, якім застанецца ў памяці і хто будзе пасля яго? Абмяркоўваем гэтыя пытанні ў стрыме з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч: https://youtu.be/_WRNCyuuAWI
Час набываць: што адбываецца з доларам і ці варта іх набываць сёння?
Гэтую ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры @euroradio з магістаркай эканомікі Алісай Рыжычэнка.
https://www.youtube.com/watch?v=HGbbT_LgyGU
У Маладзечне жанчына заснула на краі даху. А калі выратавальнікі прыехалі будзіць яе — доўга не хацела прачынацца.
Здарэнне адбылося ля інтэрната па вуліцы Скарыны. Па словах відавочцаў, з жанчынай усё ў парадку.
Беларус, якога падазравалі ў сувязі з КДБ, знік у Польшчы. Жонка Паўла Бялюціна кажа, што апошні раз ён выходзіў на сувязь два тыдні таму.
У 2022 годзе Павел Бялюцін быў прысуджаны ў Беларусі да "хатняй хіміі" за абразу прадстаўніка ўлады. Напачатку 2024 года ён удзельнічаў у выбарах у Каардынацыйную раду ад аб'яднання "Салідарнасць". Але неўзабаве высветлілася, што ў 2017 годзе чалавек з такім жа імём і прозвішчам напісаў данос у КДБ на Мікалая Аўтуховіча.
Тады сяброўства Бялюціна ў партыі "Народная грамада" было прыпыненае.Таксама ён быў выключаны са спісу кандыдатаў у КР.
Цяпер мы ведаем працяг гэтай гісторыі. Паводле жонкі, мужчына жыў у Вільні, але некалькі месяцаў таму Літва абвясціла яго пагрозай нацыянальнай бяспецы. Тады ён з'ехаў адтуль "у Еўропу, шукаць працу". І вось — знік.
Транспартны калапс на беларуска-польскай мяжы працягваецца. На памежным пераходзе "Брэст — Цярэспаль" сваёй чаргі на выезд у Польшчу чакаюць 1450 легкавых аўтамабіляў і 20 аўтобусаў.
Читать полностью…Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 22 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:
00:55 Пакістанцы ў Беларусі: што з намі не так?
06:57 Навіны спорту
08:53 Жодзінцы супраць сажалкі з адкідамі — улады маўчаць, міліцыя адабрала подпісы
15:24 Навіны шоў-бізу
18:21 Папа Францішак. Якім ён быў і што будзе пасля яго?
Пасля выбуху на арсенале ва Уладзімірскай вобласці Расіі працягваюць дэтанаваць снарады. Яны разлятаюцца па суседніх вёсках і мястэчках.
Мінабароны Расіі не хоча прызнаваць, што да знішчэння арсенала ў 80 км ад Масквы маюць дачыненне ўкраінцы. Там сцвярджаюць, што выбух адбыўся праз парушэнне патрабаванняў бяспекі.
Ля гіганцкай фігуры зубра на трасе М1 пабудуюць прыдарожную кавярню. Неўзабаве гэтае месца на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей увогуле дужа зменіцца.
Як вам праект?
ЗША заўтра прапануюць Украіне і яе еўрапейскім саюзнікам афіцыйна прызнаць Крым часткай Расіі і аслабіць санкцыі, уведзеныя супраць пуцінскага рэжыму. У абмен Масква пагодзіцца замарозіць цяперашнюю лінію фронту — "спыніць вайсковыя дзеянні ва Украіне ў той час, калі расійскія ўзброеныя сілы маюць баявы імпульс і значную перавагу ў колькасці войскаў і ўзбраенні".
Так цяпер выглядае праект мірнага пагаднення па Украіне, піша са спасылкай на свае крыніцы The Washington Post.
Ну што тут сказаць? План надзейны, як швейцарскі гадзіннік.
Хто выбірае новага Папу Рымскага? Трамп ці Пуцін могуць на гэта паўплываць? Навошта ў кардыналаў адбіраюць смартфоны?
Распавядае экспертка ў справах рэлігій Наталля Васілевіч. Цалкам стрым з ёю глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=_WRNCyuuAWI
Мараканскіх студэнтаў, якія на выходных пабіліся на плошчы ў Гомелі, хочуць выслаць з Беларусі. Пра гэта расказаў Вадзім Забаронак, намначальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС.
Паводле яго інфармацыі, прычынай бойкі стаў "бытавы канфлікт". Раней у міліцыі казалі, што хлопцы пабіліся праз дзяўчыну. Міліцыянты затрымалі маладых людзей адразу пасля таго, як яны скончылі разбірацца паміж сабой.
Падставай для таго, каб пазбавіць замежніка права знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі можа быць любое адміністрацыйнае правапарушэнне — нават перавышэнне хуткасці. А тут сітуацыя яшчэ і атрымала "шырокі грамадскі рэзананс", бо ўся краіна абмяркоўвае 150 тысяч пакістанцаў, якіх запрасіў у Беларусь Лукашэнка
На выходных у Беларусь вернуцца халады. А можа нават і снег — уночы ў нядзелю, 27 красавіка, тэмпература месцамі апусціцца да -5 градусаў. А ўдзень будзе не больш за +14°C.
Пахаладанне закране і суседнія краіны. Так што пачакайце хаваць цёплыя курткі і штаны ў шафы — яны вам яшчэ спатрэбяцца!
На выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася больш за 950 легкавікоў. Пры гэтым на мяжы з Літвой адносна пуста.
Падрабязней: https://euroradio.fm/na-vyezd-z-belarusi-u-polshchu-sabralasya-bolsh-za-950-auto
З Беларусі — без VPN
Вялікдзень скончыўся — а разам з ім і перамір'е. Расіяне аднавілі ўдары па Украіне, і іх ракеты па-ранейшаму трапляюць у жылыя дамы.
22 красавіка атакаванае Запарожжа — тут кіраваная авіябомба трапіла ў шматпавярховік. Таксама бомбы ўпалі на Купянск на Харкаўшчыне — там разбураныя прыватныя падворкі.
Беларускі рубель працягвае умацоўвацца да долара, еўра і расійскага рубля на біржавых таргах у аўторак. Прычым заўважна так! Хутка чакаем долар па тры рублі?
Вось курсы валют, якія дзейнічаюць у бліжэйшыя суткі.
1 USD 🇺🇸 = 3,0253 рубля | -2 капейкі
1 EUR 🇪🇺 = 3,4621 рубля | -2,74 капейкі
100 RUB = 3,6691 рубля | -1,08 капейкі
Тры месяцы таму, у дзень інаўгурацыі Дональда Трампа, 1 долар каштаваў 3,4591 рубля. З 20 студзеня валюта ЗША патаннела на 43 капейкі, ці на 12.5%.
Папу Рымскага Францішка пахаваюць ў суботу, 26 красавіка. А заўтра труну з яго целам выставяць у саборы Святога Пятра, каб вернікі маглі аддаць яму даніну павагі.
Францішак папрасіў, каб з ім развіталіся сціпла: https://euroradio.fm/pakhavanne-papy-rymskaga-adbudzecca-u-subotu
З Беларусі — без VPN