Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio
Блізкі да сілавічкоў тг-канал паведаміў, што ў Гомелі пабіліся не пакістанцы, а мараканцы. Гэта былі студэнты, якія пасварыліся праз дзяўчыну.
Людзям, якія ў каментарах пісалі, што ўдзельнікі бойкі могуць быць пакістанцамі, ужо пагражаюць затрыманнем.
Па сацсетках разлятаецца відэа бойкі замежнікаў у цэнтры Гомеля. Сцэна разгортваецца на плошчы Леніна каля ўваходу ў парк, гэта адно з тусовачных месцаў горада.
На відэа маладыя людзі ўсходняй знешнасці б'юцца, а трэці хлопец ляжыць на асфальце. У каментарах пішуць, што бойка адбылася ўночы з 21 на 22 красавіка. Пішуць таксама, што гэта пакістанцы, але ніякіх пацвярджэнняў гэтаму няма.
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):
13:00 — экспертка ў справах рэлігіі Наталля Васілевіч. Паразмаўляем пра ролю Папы Рымскага Францішака і пра тое, хто можа яго замяніць.
Глядзіце стрымы EuroradioLive">на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
"Беллегпрам" хваліцца аднаўленнем паставак у краіны Еўрасаюза. Што праўда, тут жа і "лагістычныя складанасці", і "падаражэнне транспартных выдаткаў".
Падрабязней: https://euroradio.fm/bellegpram-khvalicca-adnaulennem-pastavak-u-krainy-eurasayuza
З Беларусі — без VPN
Памёр савецкі і расійскі скульптар Зураб Цэрытэлі. Яму быў 91 год.
Цэрытэлі заўжды быў блізкім да ўладаў, якія, у сваю чаргу, не шкадавалі для яго пасадаў, прэмій і медалёў. Але ў свой час яго дзіўныя, манументальныя працы сталі для савецкіх грамадзянаў адным са знакаў пераменаў.
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 21 красавіка, у праграме ЕЎРАЗУМ:
00:58 Ці прызнае Украіна Крым расійскім?
15:14 Навіны спорту
17:43 Навошта Лукашэнка акружыў сябе лібераламі
30:21 Навіны шоў-бізу
33:18 Пакістанцы замест “здаднікаў” — твітарскія пра адкрытыя вакансіі
Тэма пераезду 150 тысяч пакістанцаў у Беларусь не адпускае цікток. Беларускі запісваюць відэа з газавымі балончыкамі — маўляў, будзе чым бараніцца ад гасцёў з Паўднёвай Азіі. Іншыя звяртаюць увагу на сацыяльны бок пытання.
"А сваім вы не хочаце адпаведную падтрымку адказаць?"
Выратавальнікі спрабуюць патушыць лясны пажар на поўдзень ад Мінска. Полымя падабралася да вёскі Кайкава.
Тушыць агонь перашкаджаюць вецер і адсутнасць дарог. На месцы ўжо амаль 20 адзінак тэхнікі і больш за 70 чалавек.
"Мы абавязкова з вамі пагаворым, так". Але пакуль "проста трэба пачакаць". Чыноўнікі ў замяшальніцтве праз пратэсты ў Жодзіне.
А мясцовыя не разумеюць: а што, у Беларусі нельга збіраць подпісы на вуліцах? Падрабязней: https://euroradio.fm/zhodzincy-suprac-sazhalki-z-adkidami-ulady-mauchac-milicyya-adabrala-podpisy
З Беларусі — без VPN
Стала вядома, колькі на "мерчы Лукашэнкі" зарабіла кампанія Баскава. Гаворка пра сотні тысяч рублёў, заўважыла @zerkalo_io.
Той самы "Лепшы" з памылкай у назве: https://euroradio.fm/stala-vyadoma-kolki-na-merchy-lukashenki-zarabila-kampaniya-baskava
З Беларусі — без VPN
Пуцін не адмовіўся ад прапановы Зяленскага пра 30-дзённае спыненне вагню пасля Вялікадня, але і не пагадзіўся на яе. Такая стратэгія дазваляе прэзідэнту Расіі ўжо тры месяцы пудрыць мазгі Трампу і яго перамоўшчыкам.
"З гэтым трэба разабрацца", — сказаў ён пра 30-дзённае перамір'е. Ну а разбірацца можна доўга, мы разумеем.
Мімаходзь Пуцін пацвердзіў, што 13 красавіка расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар па грамадзянскім аб'екце ў Сумах. Ракеты былі запушчаныя менавіта па кангрэс-цэнтры Сумскага ўніверсітэта, дзе праходзіла цырымонія ўзнагароджвання ўкраінскіх вайскоўцаў. У выніку загінулі 35 мірных жыхароў.
Павел Лібер паказаў у стрыме @euroradio Пашпарт Новай Беларусі са сваім фота. Гэта адзін з тэставых экземпляраў — але ў той жа час дакумент, зроблены па ўсіх стандартах.
А вы думалі — гэта немагчыма?
Цалкам стрым з дырэктарам лічбавай платформы "Новая Беларусь" Паўлам Ліберам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=9x0zP8JimeA
Трэнер зборнай Беларусі па футзале хоча, каб палітыка адышла на другі план. А Літва і Латвія не хочуць бачыць зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы 2026 года.
Вырашаць будзе УЕФА: https://euroradio.fm/trener-zbornay-belarusi-pa-futzale-khocha-kab-palityka-adyshla-na-drugi-plan
З Беларусі — без VPN
На фота — сям'я Канавалавых: па баках Насця і Ваня, а ў цэнтры іх бацькі — Антаніна і Сяргей, беларускія палітвязні. Так іх гісторыю ўбачылі фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік.
Дзеці не бачылі матулю 1555 дзён, а бацька дагэтуль за кратамі. Некалькі гадоў пасля затрымання бацькоў іх гадавала бабуля.
Сёння Антаніна Канавалава на волі. Месяц таму яна сустрэлася са сваімі блізкімі у Вільні, перайшоўшы мяжу з Літвой.
Перад смерцю Папа Францыск сустракаўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам. Падобна да таго, што ён — апошні з афіцыйных асобаў, хто атрымаў аўдыенцыю ў Пантфыіка і бачыў яго жывым.
"Я быў рады бачыць яго ўчора, хаця ён, відавочна, быў вельмі хворы. Але я заўсёды буду памятаць яго за пропаведзь, якую ён прачытаў у першыя дні COVID-19. Яна была сапраўды вельмі прыгожай", — напісаў Вэнс, калі даведаўся, што Папа Рымскі памёр.
Джэй Дзі Вэнс — каталік. Ён ахрысціўся ў жніўні 2019 года, у 35 гадоў.
Прапаганда з уласцівай ёй мядзвежай дрымучасцю і нянавісцю да ўласнага народа пачала апраўдваць Лукашэнку за ідэю запрасіць у Беларусь 150 тысяч работнікаў з Пакістана. Тут у нас клінічны выпадак.
Усе гэтыя азаронкі гадамі раздзімалі ксенафобію, распавядаючы беларусам пра зверствы мусульманаў у краінах Еўрапейскага саюза. А цяпер здзіўляюцца.
Гэты працоўны тыдзень у Беларусі будзе доўгім — на ім толькі адзін выходны, у нядзелю. Затое на наступным тыдні — толькі два працоўныя дні.
Расказваем, калі працаваць, а калі адпачываць: https://euroradio.fm/na-nastupnym-tydni-u-belarusau-buduc-tolki-dva-pracounyya-dni
З Беларусі — без VPN
Дар'я Домрачава прыйшла паглядзець хакей разам з Віктарам Лукашэнкам. Ну а што? Не асабіста ж ён скінуў з ровара і дзве хвіліны збіваў дручкамі і нагамі яе брата Мікіту ў кастрычніку 2020 года...
Больш важных тэмаў тыдня ў свежым выпуску бла-бла-шоў "Чык-чырык": https://www.youtube.com/watch?v=TYf9fwFgs4k
Дональд Трамп упершыню за свой другі прэзідэнцкі тэрмін збіраецца ў Еўропу. Ён хоча патрапіць на пахаванне Папы Рымскага Францішка.
47-ы прэзідэнт ЗША выбраў даволі дзіўныя словы, каб паведаміць пра гэта. "Мы з Меланіяй будзем прысутнічаць на пахаванні Папы Францішка ў Рыме. Мы з нецярплівасцю чакаем магчымасці быць там!", — realDonaldTrump/posts/114377719179993844">напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth.
Не кожны дзень чытаеш, як нехта нецярпліва чакае пахавання. Але шмат каму з беларусаў гэтая эмоцыя знаёмая.
“Беларуская чыгунка” прапанавала Літве, Латвіі і Польшчы ўзнавіць рух пасажырскіх цягнікоў. Гэта адбылося на канферэнцыі Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (так, ёсць і такая!).
Прадстаўнік Літвы на пасяджэнні адсутнічаў, а што адказалі іншыя — невядома. Затое ўжо некалькі гадоў вядома, што транспартныя абмежаванні, як і іншыя санкцыі, будуць знятыя, калі Лукашэнка спыніць палітычныя рэпрэсіі і перастане дапамагаць Пуціну ў вайне супраць Украіны.
Навошта беларусам пашпарт Новай Беларусі? Тры сэнсы ад Паўла Лібера.
Прачытаць можна тут: https://euroradio.fm/navoshta-belarusam-pashpart-novay-belarusi-try-sensy-ad-paula-libera
З Беларусі — без VPN
Марына Кіявец ганяе з Польшчы машыны для Узброеных сілаў Украіны. Гэтай зімой яна трапіла ў аварыю. Жанчына адкрыла збор на рамонт, вось тут: https://zrzutka.pl/rv5j4v
Да канца збору застаецца некалькі гадзінаў, але патрэбная сума яшчэ не закрытая. Смелай беларусцы патрэбная вашая дапамога!
А вось нашае відэа пра Марыну Кіявец з праекту "Як ты?"
Расія і Турцыя губляюць ураджай садавіны. Гэта можа больна ўдарыць па гаманцах беларусаў улетку. Калі садавіна з поўдня ўвогуле з'явіцца на прылаўках.
Справа ў хвалі замаразкаў, якая прайшла ў красавіку. На поўдні і ў цэнтры Расіі страты ўраджаю могуць дасягнуць 40%. А ў Турцыі пацярпела да 80% вінаграда і каля 50% яблыкаў, абрыкосаў і чарэшні.
Таксама замаразкі пракаціліся па Грузіі.
Як мы ведаем па сітуацыі з бульбай, калі ў Расіі чагосьці не хапае — там прапануюць больш высокія цэны, каб перакупіць пастаўкі. Таму можна чакаць у Беларусі ці дэфіцыту садавіны, ці цэнаў на ўзроўні расійскіх.
Як жыхары Беларусі ставяцца да заходніх санкцый супраць Лукашэнкі? Вы, напэўна, здзівіцеся, але:
— 56% згодныя з тым, што эканамічныя санкцыі Захаду прывядуць за фінансавага аслаблення цяперашняга рэжыму;
— 61% лічаць, што беларуская апазіцыя мусіць настойваць на пашырэнні санкцый.
Такімі вынікамі сацыялагічных апытанняў падзялілася дырэктарка Беларускай аналітычнай майстэрні Марына Новікава. Цалкам свехы стрым з ёю глядзіце тут: https://youtu.be/qFSkxyOJFX0
Ці ведае новы кіраўнік Нацбанка Беларусі, якой валютай карыстаюцца ў Еўрасаюзе? Мяркуючы па некаторых выказваннях Рамана Галоўчанкі — не вельмі:
"Председатель правления Национального банка Роман Головченко дал своё объяснение, почему некоторые белорусы продолжают переводить в уме цены в доллары. По его словам, люди делают это "скорее по привычке", а саму эту привычку объяснил "географической близостью к Европе".
Быў за 30 км ад Беларусі, але не заехаў. Заклікаў спыніць гвалт у 2020-м і вызваліць палітвязняў.
Паглядзелі, што Папа Рымскі Францішак казаў пра нашу краіну і якім мы яго запомнім: https://euroradio.fm/byu-za-30-km-ad-rb-ale-ne-zaekhau-shto-papa-francishak-kazau-pra-nashu-krainu
З Беларусі — без VPN
Мінус 26 кілаграмаў! Гісторыя доктара, які схуднеў з “Аземпікам”.
Калі дыеты не дапамагаюць: https://euroradio.fm/26-kilagramau-gistoryya-doktara-yaki-skhudneu-z-azempikam
З Беларусі — без VPN
Ці стане Косава прыкладам для “Новай Беларусі” і ў якіх сферах — стрым з ІТ-прадпрымальнікам Паўлам Ліберам.
Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл наведалі Рэспубліку Косава. У невялікай, але прадстаўнічай дэлегацыі быў і дырэктар лічбавай платформы “Новая Беларусь” Павел Лібер.
Якое ён мае дачыненне да тэмаў, што абмяркоўваліся з прадстаўнікамі Косава, і прычым тут "пашпарт Новай Беларусі"? Што адбываецца на платформе "Новая Беларусь" і ці апраўдала яна спадзяванні распрацоўшчыкаў? На пытанні рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука адказвае Павел Лібер: https://youtu.be/9x0zP8JimeA
Як санкцыі ўплываюць на жыццё беларусаў і іх стаўленне да дэмсілаў? Стрым з дырэктаркай Беларускай аналітычнай майстэрні Марынай Новікавай.
Тэма санкцый падзяліла апанентаў рэжыму Лукашэнкі на два лагеры. Адныя працягваюць настойваць на ўзмацненні і пашырэнні санкцыйнага ціску, а іншыя сцвярджаюць, што санкцыі наносяць шкоду не рэжыму і не Лукашэнку ды яго “гаманцам” асабіста, а незалежнасці Беларусі і шараговым грамадзянам.
Але ці магчыма ў сённяшніх умовах правесці незалежнае даследаванне на такую тэму, як стаўленне беларусаў да санкцый? Ці можна давяраць атрыманым адказам, і якія пытанні людзям лепш задаваць? Як шараговыя беларусы ставяцца да заходніх санкцый і каго лічаць вінаватым у іх увядзенні?
Задаем гэтыя пытанні сацыёлагу Марыне Новікавай: https://youtu.be/qFSkxyOJFX0
Долар і еўра істотна патаннелі на першых на гэтым тыдні біржавых таргах у Беларусі. Расійскі рубель таксама патаннеў, але настолькі нязначна, што хутчэй можна сказаць, што яго курс застаўся на месцы.
Вось курсы валют, якія будуць дзейнічаць у бліжэйшыя суткі.
1 USD 🇺🇸 = 3,0453 рубля | -1,37 капейкі
1 EUR 🇪🇺 = 3,4895 рубля | -1,51 капейкі
100 RUB = 3,6799 рубля | -0,01 капейкі
Тры месяцы таму, у дзень інаўгурацыі Дональда Трампа, 1 долар каштаваў 3,4591 рубля. З 20 студзеня валюта ЗША патаннела на 41 капейку, ці амаль на 12%.